10974.fb2
- Што нам рабiць?
Левек надумаўся:
- Трэба iсцi да кюрэ, ён дарадзiць.
Мартэн падняўся, ступiў да жонкi, а тая кiнулася яму на грудзi i загаласiла:
- Мужычок ты мой! Вярнуўся! Мартэн, мой бедны Мартэн вярнуўся!
I яна абхапiла яго рукамi, раптам наскрозь працятая подыхам мiнулага, болем успамiнаў пра свае дваццаць гадоў i iх першыя абдымкi.
Гэтак жа ўсхваляваны Мартэн цалаваў яе ў каптур. Абое малыя, пачуўшы матчын плач, разам завылi, а немаўля на руках у малодшай Мартэн запiшчала пранiзлiвым, як разладжаная дудка, галаском.
Левек чакаў каля дзвярэй.
- Хадзем, - сказаў ён, - трэба парадкавацца.
Мартэн адпусцiў жонку, а калi ён глядзеў на дачок, яна сказала:
- Пацалуйце вы хоць вашага татку.
Яны падышлi разам, без слёз, здзiўленыя, трохi спалоханыя. I ён кожную цмокнуў у шчаку смачным сялянскiм пацалункам. Немаўля, зусiм блiзка ўбачыўшы чужога, так заплакала, што ледзь не зайшлося.
Мужчыны пайшлi з хаты.
Калi яны мiналi "Карчму гандляроў", Левек прапанаваў:
- Цi не выпiць па шклянцы?
- Можна, - сказаў Мартэн.
Яны ўвайшлi, селi ў бязлюдным яшчэ шынку, i Левек крыкнуў:
- Гэй, Шыко, дзве гарэлкi, дыхтоўнай, Мартэн вярнуўся. Мартэн, маёй жонкi, ведаеш, Мартэн з "Дзвюх сясцёр", якi быў прапаў.
I пузаты, сыты, з чырвоным тварам карчмар узяў адной рукой тры шклянкi, другой кварту, падышоў i спакойна спытаўся:
- Бач! Вярнуўся, Мартэн?
Мартэн адказаў:
- Вярнуўся.