10982.fb2 Гiсторыя кахання (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 10

Гiсторыя кахання (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 10

- Не пакiдай мяне, Джэнi. Прашу цябе.

- А як жа мая стыпендыя? Як Парыж, якога я нiколi ў жыццi не бачыла?

- А як жа нашае вяселле? - Я сказаў гэта, хоць у той момант не зусiм быў упэўнены ў тым, што адчуваў.

- А хiба мы калi-небудзь гаварылi пра вяселле?

- Я пра яго кажу. Я. Цяпер.

- Ты хочаш ажанiцца са мною?

- Хачу.

Яна схiлiла галаву набок i запыталася - проста, не ўсмiхнуўшыся, аднак з вялiкай дапытлiвасцю ў вачах:

- Чаму?

Я зазiрнуў ёй у самыя вочы:

- А таму што.

- О-о, - сказала яна. - Дужа грунтоўная прычына.

Яна ўзяла мяне за руку (не за рукаў, як зазвычай), i мы моўчкi пайшлi ўздоўж ракi. А пра што яшчэ было нам гаварыць?

7

Маёнтак Барэтаў, Iпсвiч, штат Масачусэтс, знаходзiцца хвiлiн за трыццаць сорак язды ад Мiстык-Рывэр-Брыджа, у залежнасцi ад хуткасцi, якую вы набiраеце. Мне не раз удавалася пераадолець гэтую адлегласць за дваццаць дзевяць хвiлiн. Адзiн шаноўны бостанскi банкiр сцвярджае, што ён праехаў яе яшчэ хутчэй, аднак калi гаворка заходзiць пра тое, што нехта здолеў абставiць тут мяне, дык дужа цяжка ў гэта паверыць. Асабiста я лiчу дваццаць дзевяць хвiлiн неперасягальным рэкордам. Урэшце, калi гонiш па аўтастрадзе No 1, дык зважаеш на святлафоры.

- Ты нясешся што ўтрапёны.

- Гэта Бостан. Тут усе носяцца што ўтрапёныя, - сказаў я, спынiўшыся ля святлафора.

- Ты прыкончыш нас да таго, як нас расшкуматаюць твае бацькi.

- Паслухай, Джэнi, мае бацькi - цудоўныя людзi.

Загарэлася зялёнае святло, i праз нейкiя дзесяць секунд мой "МГ" даў шэсцьдзесят мiляў у гадзiну.

- Нават Сукiн Сын?..

- Олiвэр Барэт Трэцi?.. Добры чувак. Ты яго ўпадабаеш.

- Ты ўпэўнены?

- Ён усiм падабаецца, - адказаў я.

- Чаму ж тады ён табе не даспадобы?

- Якраз таму, што ён даспадобы ўсiм.

Навошта я ўвогуле павёз яе да сваiх бацькоў? Мяркую, без блаславення Стода я-то ўжо неяк абышоўся б. Аднак, па-першае, Джэнi сама захацела ("Так, Олiвэр, робяць усе", - сказала яна), па-другое, i я меў у гэтым спатканнi патрэбу: Олiвэр Барэт III быў маiм банкiрам у сама лiтаральным сэнсе - ён плацiў за маё навучанне.

Значыцца, абед - неадменны. Соmmе il faut*, нiчога не скажаш.

* Соmmе il faut (фр.) - прыстойна.

I гэта ў нядзелю, калi аўтастрада No 1 мала не забарыкадаваная машынамi i кожны так i пнецца загарадзiць табе праезд. Я вырваўся з агульнага патоку i збочыў на Гротан-стрыт, па якой ганяў з чатырнаццацi гадоў, не прытарможваючы на паваротах.

- А дзе ж дамы? - спыталася Джэнi, гледзячы па баках. - Тут жа адны дрэвы.

- Дамы за дрэвамi.

Калi едзеш па Гротан-стрыт, трэба быць дужа пiльным, каб не праскочыць сваю паваротку. Ну а гэтым разам, вядома, я праехаў лiшнiя трыста ярдаў i толькi тады, зразумеўшы, дзе я, нацiснуў на тармазы.

- Чаму ты спынiўся? - запыталася Джэнi.

- Паваротку праскочыў, - прамармытаў я...

Цi ж не сiмвалiчна, што я мусiў сунуцца назад ажно трыста ярдаў, каб дабрацца да нашае сямейнае крэпасцi? Апынуўшыся на барэтаўскай тэрыторыi, я зменшыў хуткасць. Ад Гротан-стрыт да нашага маёнтка, Довэр-хаўс - сама меней паўмiлi. Па дарозе да яго праязджаеш таксама... э-э, iншыя будынкi. Мяркую, той, хто бачыць гэтае вiдовiшча ўпершыню, перажывае моцнае ўражанне.

- Божа! - ахнула Джэнi.

- Што такое?

- Стой, Олiвэр. Прашу цябе, спынi машыну.

Я затармазiў. Джэнi ажно ўцiснулася ў сядзенне.

- Слухай, я i падумаць не магла, што ты прывязеш мяне ў такую мясцiну.

- У якую - "такую"?

- Такую шыкоўную. У вас, мабыць i прыгонныя ёсць?

Я хацеў дакрануцца да яе рукi, але адчуў, што ў мяне вiльготныя далонi (гэтага ў мяне не бывае амаль нiколi), i паспрабаваў супакоiць яе словамi:

- Ну што ты, Джэнi? Усё будзе добра.

- Можа быць, але мне раптам захацелася, каб мяне звалi не Джэнi Кавiлеры, а да прыкладу, Эблiгэйл Адамс цi Ўэндзi Ўосп*...

* Слова-абрэвiятура, якое азначае "стоадсоткавы амерыканец". "WASP": White - белы, Anglo-Sахоn - англасакс, Protestant - пратэстант.

Далей ехалi моўчкi. Выйшаўшы з машыны, мы рушылi да параднага ўваходу. Я нацiснуў на званок, i тут Джэнi зноў запанiкавала:

- Олi, я не хачу! Паедзем адсюль.

- Спакайней, Джэн. Я ж табе сказаў: усё будзе добра.