10982.fb2 Гiсторыя кахання (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 3

Гiсторыя кахання (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 3

- Джэнi, прашу цябе, мне трэба сабрацца.

- Сабрацца?

- Каб змяць гэтага казла, калi выйду на лёд, - кiўнуў я на лепшага нападнiка Дартмута i зноў пачаў назiраць за гульнёю, iрвучыся ў чаканы бой.

- Ты любiш брудную гульню?

Погляд мой быў прыкуты да нашае брамкi, вакол якой так i кiшэлi зялёныя казлы. Не было ўжо болей сiлы чакаць выхаду на лёд. Але Джэнi ўпарцiлася:

- Можа, ты i мяне калi-небудзь захочаш "змяць"?

- Зараз жа, калi не змоўкнеш.

- Вось як? Бывай.

Калi я азiрнуўся, яна ўжо знiкла. Я падняўся, шукаючы яе вачыма, але пачуў у гэты момант, што скончылiся дзве мае штрафныя хвiлiны, перамахнуў цераз борт i выскачыў на лёд.

Трыбуны гучна вiталi маё вяртанне: з Барэтам гульня заладзiцца. Дзе б нi была цяпер Джэнi, усё адно пачуе, як ажылi заўзятары пасля майго выхаду. А раз так, дык каго хвалюе, дзе яна цяпер?

Але дзе ж яна!..

Нападнiк дартмутцаў зрабiў гарматны кiдок, але наш варатар адбiў шайбу - i адбiў у бок нашага абаронцы, якi кiнуў яе ўперад мне на ход. Iрвануўшы за шайбай, я вырашыў, што ў мяне ёсць доля секунды, каб зiрнуць на трыбуны i адшукаць Джэнi. Так я i зрабiў. I адразу ўбачыў яе. Яна засталася.

У наступны ж момант я пляснуўся на лёд: двое зялёных бамбiзаў урэзалiся ў мяне. Я ехаў задам па лёдзе i - Божа! - не ведаў, куды дзецца ад сораму: мяне так танна завалiлi!.. Гарвардскiя заўзятары стагналi ад крыўды, дартмуцкiя раўлi: "Душы iх! Душы iх!"

Што яна там думае?!

Дартмут зноў прывёў шайбу да нашае брамкi. Наш варатар зноў адбiў шчаўчок, i абаронца пракiнуў шайбу мне. Фаны аж шалелi. Трэба забiваць! Я падхапiў шайбу i на ўсёй хуткасцi ўварваўся ў зону Дартмута. Абаронцы рушылi на мяне.

- Уперад, Олiвэр, уперад! Урэж iм па чарапах! - перакрыў роў трыбун пранiзлiвы, нават ваяўнiчы енк Джэнi.

Я ўхiлiўся ад аднаго абаронцы, садануў другога так, што ён ажно задыхнуўся, i потым, замест таго каб кiнуць у падзеннi, што было найбольш верагодным маiм ходам, аддаў пас Дэйвi Джонстану, якi накатваўся справа, - i ён увагнаў шайбу ў сетку. Гарвард павёў!!!

Мы адразу кiнулiся абдымацца - я, Джонстан, астатнiя хлопцы. Цiскалi адзiн аднаго, ляпалi па спiне, цалавалiся i падскоквалi. Нашы заўзятары зайшлiся ад рову. А дартмуцкi абаронца, той самы, якога я збiў з ног, усё яшчэ не мог адклеiць зад ад лёду. Заўзятары кiдалi на лёд праграмкi. Гэты ўдар лiтаральна пераламаў зялёным хрыбет...

У вынiку мы размалацiлi iх - 7:0.

Калi б я быў сентыментальны i захацеў павесiць на сцяну фатаграфiю на памяць аб Гарвардзе, дык гэта была б не Царква Памiнання, не якiсьцi iншы славуты будынак, а Дзiлан-Фiлд-Хаўс. Калi i было ў Гарвардзе месца, дзе я адчуваў сябе як дома, дык гэта ў Дзiлан-Фiлд-Хаўсе, нашым спарткомплексе. I няхай у мяне адбяруць за гэтае прызнанне дыплом, але Ўайднераўская, нашая, бiблiятэка значыць для мяне нашмат меней за Дзiлан. Кожнага вечара, усе мае ўнiверсiтэцкiя гады, я ўваходзiў пад ягоны дах, вiтаў прыяцеляў моцнымi слоўцамi, скiдаў з сябе шалупiнне цывiлiзацыi i ператвараўся ў байца. Як гэта было выдатна - нацягнуць шчыткi i кашулю з нумарам "7" (тады я марыў, што яго аддадуць мне навечна - аднак марна), устаць на канькi i нязграбна пасунуцца па калiдоры на Ўатсан Рынк-пляцоўку.

Яшчэ прыямней было вяртацца ў Дзiлан з гульнi: здымаеш з сябе мокрую ад поту амунiцыю i тупаеш голы да столiка з чыстымi ручнiкамi.

- Ну як табе сёння, Олi?

- Нармалёк, Рычы. Нармалёк, Джымi.

Потым пад душ, паслухаць, хто, што, з кiм i колькi разоў зрабiў у гэтую вечаровую суботу: "Ну, як мы абулi гэтых дзятлаў?.." Я быў лiдэрам, i ў мяне было месца, дзе я мог пабыць адзiн i падумаць. Лёс блаславiў мяне хворым каленам (але, блаславiў: вы бачылi мой вайсковы бiлет?), i пасля кожнае гульнi мне прыходзiлася паласкаць яго ў цыркулярнай ванне. Седзячы на краi ванны i назiраючы за водаваротам вакол свайго калена, я пералiчваў сiнякi i раны (я рады iм своеасаблiва) i думаў пра што нi ўздумаецца цi нi пра што не думаў. Сёння ўвечары я думаў пра свой гол, пра перадачу, з якой мы забiлi другi, i пра тое, што фактычна закончыўся мой трэцi запар сезон у зборнай унiверсiтэта.

- Палошчаш каленца, Олi?

Гэта гаворыць Джэкi Фэлт, наш трэнер i самазваны духоўны настаўнiк.

- Палашчу, Джэкi, калi збоку гэта не выдае на штось iншае.

Фэлт хмыкае i па-iдыёцку ўхмыляецца:

- Сказаць табе, чаму цябе падводзiць каленца, Олi? Хочаш ведаць?

Я аб'ехаў ужо ўсiх артапедаў на Ўсходнiм узбярэжжы, але Фэлт, натуральна, быў у курсе маёй бяды лепш за мяне.

- Харчуешся няправiльна, во што.

Мне гэта цiкавым не здалося.

- Мала солi ясi.

Можа, калi прыму яго жарт, дык хутчэй адстане?

- О'кэй, Джэк. Буду есцi болей солi.

Божа лiтасцiвы, якi ж задаволены ён быў! Калi адыходзiў, дык ягоная iдыёцкая пыса так i ззяла ад усведамлення зробленага эфекту. Затое я зноў застаўся адзiн. Саслiзнуў усiм целам у бурлiвую ваду, заплюшчыў вочы i акунуўся па самую шыю ў цяплынь. Уф-ф-ф!

Божа! Джэнi ж, напэўна, чакае мяне на дварэ. Дакладней, я спадзяваўся, што чакае. Божа! Колькi ж часу пракайфаваў я ў гэтай цеплынi, пакуль яна мерзла? Адзяваючыся, я паставiў новы рэкорд хуткасцi. Дзверы цэнтральнага ўваходу ў Дзiлан я расчынiў яшчэ не абсохлы.

У твар мне ўдарыла халоднае паветра. Ну i калатун! А цемрадзь, хоць пальцам у вока. Непадалёк усё яшчэ тусавалася жменька фанаў - сама стойкiх, у бальшынi сваёй былых гульцоў гарвардскай хакейнай зборнай, якiя ў душы так i не развiталiся з клюшкамi. Хлопцы накшталт старога Джордана Джэнкса, якi не прапускае анiводнае гульнi Гарварда - нi дома, нi ў гасцях. I як ён толькi ўхiтраецца гэта рабiць? Ён жа буйны банкiр. I навошта яму гэта трэба?

- Дасталося табе сёння, Олiвэр!

- Было, мiстэр Джэнкс. Самi бачылi, у якi хакей яны гуляюць.

Я шнарыў вачыма вакол у пошуках Джэнi. Няўжо яна вярнулася ў iнтэрнат i ўсю дарогу да Рэдклiфа прайшла адна?

- Джэнi! - паклiкаў я i ступiў колькi крокаў у бок ад заўзятараў, адчайна спрабуючы хоць што-небудзь разгледзець у цемры.

Раптам яна выйшла з-за дрэва. Твар яе быў ухутаны ў шалiк, адны вочы былi вiдаць.

- Эй, падрыхтунчык, тут страшэнная халадэча.

Як я быў рады бачыць яе! Усклiкнуўшы: "Джэнi!" - падбег да яе i дакрануўся вуснамi да яе халоднага лба.

- Хiба я табе дазволiла? - спыталася яна.

- Што?

- Хiба я дазволiла табе пацалаваць мяне?

- Прабач. Захапiўся.

- А я не.