117875.fb2 Чалавек з брыльянтавым сэрцам - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 15

Чалавек з брыльянтавым сэрцам - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 15

Тры каляровыя домiкi — чырвоны, зялёны i сiнi — стаялi над спакойнай лясной ракой, у якой жылi асляпляльна белыя гарлачыкi i шэрыя непалахлiвыя качкi. Ад ракi iшла маладая русавалосая жанчына ў элегантных шортах з мноствам кiшэняў, у майцы з атрыбутыкай спартыўнага таварыства "Эўрапеец". На галаве ў яе прыгожа сядзеў вяночак, сплецены з рамонкаў i васiлькоў.

— Жывуць Сонца i Кiсларод, — прыязна, з адкрытай усмешкай сказала жанчына, падышоўшы да Грома i Гая, што ўжо вылезлi з аўтамабiля i чакалi яе.

"Шна Буслейка", — здагадаўся Гай.

— Вы бацька таго хлопчыка? — спытала яна, пазiраючы на Дубровiча прамянiстымi шэрымi вачамi.

— Так. Бацька, — адказаў Гай, ацанiўшы яе тактоўнасць i далiкатнасць, бо Нiна нi словам, нi мiмiкай не напомнiла аб душэўнай траўме, якую перажываў ён.

— А вы жонка стрэсаператара Буслейкi, што паляцеў на планету Вар? — у сваю чаргу спытаўся Дубровiч.

— Жонка, — кiўнула галавой Нiна. — Не хвалюйцеся, усё з вашым сынам будзе добра. Мой Радаслаў (яна сказала слова «мой» з годнасцю i прытоенай пяшчотай) валодае моцным i вельмi станоўчым бiяполем. Я ведаю. I таму ўсё будзе нармальна.

Яна зноў усмiхнулася.

— Нiна, — паклаў ёй руку на плячо Гром Стралковiч, — хочаш, праспяваю табе песеньку, якую пачуў у вёсцы пад Менскам?

— Вядома, хачу, — весела адказала Шна.

— Ну то слухай.

I Гром зацягнуў прыемным глухаватым барытонам:

Як была я дзевачкай,Хадзiлi ка мне з гарэлачкай,А як стала маладзiцаю,Не сталi хадзiць i з вадзiцаю.

Скончыўшы, Гром чамусьцi выцер губы вялiзным кулаком, быццам толькi што кульнуў чарку добрай гарэлкi, спытаў:

— Дык якi з мяне вакалiст? Колькi балаў мне паставiце?

— Прабач, Гром, але твая стрэльба, з якой ты ходзiш на мутантаў, страляе лепш, — сказала Нiна Буслейка, i шэрыя вочы былi сур'ёзнымi.

Так Гай Дубровiч на некалькi дзён пасялiўся ў Тоўстым Лесе. Далi яму часовы прытулак (верхняе месца ў двух'ярусным ложку), паставiлi на "катлавое забеспячэнне", i пацяклi хвiлiны, гадзiны, днi. Удзень i ўначы глуха шумелi старыя дрэвы. Вецер накiдваўся на iх з нябёсаў, абломваў крохкiя галiнкi, змятаў зверху чорны пыл, птушыныя пёры, жучкоў. Рэзка пахла карой, зямлёй, рачным карычневым глеем.

Увесь час Гай думаў пра Нiну Буслейка ("Буслейчыху", як сказаў бы ягоны дзед). I гэта не было нейкiм дзiвацтвам, прымхамi, бо, у рэшце рэшт, думаючы пра яе, жадаючы ёй дабра, ён ратаваў свайго сына. Тут узнiкала складаная глыбоканасычаная духоўная сувязь — дадатныя iмпульсы iшлi ад Гая да Шны, ад Нiны да Радаслава (успомнiм хаця б "мазгаграму"!), ад Радаслава да Клёна, Клёна Дубровiча. Так хваля падштурхоўвае хвалю, не дае ёй спынiцца, i разам яны ствараюць жывое паўнагучнае мора. Калi ацэньваць колькасць нервовых клетак у галаўным мозгу чалавека лiчбаю ў 60 мiльярдаў, то людзi ВЭП выкарыстоўвалi каля 22 працэнтаў закладзенага ў iх iнтэлекту. У дваццатым жа стагоддзi, напрыклад, каэфiцыент карыснага дзеяння iнтэлекту складаў усяго 7 працэнтаў.

— Шна ведала, дзеля чаго прыехаў у Тоўсты Лес гэты дзiўнаваты заглыблены ў сябе гiсторык, — сказаў, улучыўшы момант, Гром Стралковiч.

Яна шчыра спачувала яму, вельмi хацела, каб на далёкай планеце яе муж дапамог вярнуць жыццё Клёну. Але сустрэч з Гаем Дубровiчам пазбягала. Прыроджаная сарамлiвасць, якая была глыбока схавана ў глыбiнi душы, аб якой не здагадвалiся нават сябры, не дазваляла выходзiць на абсалютны духоўны кантакт з малазнаёмым чалавекам. Гэта, вядома ж, былi рудыменты даплюралiстычнай эпохi, яе "радзiмыя плямы", як некалi модна было гаварыць. Нiна разумела своеасаблiвасць свайго характару, пакутвала, але — жанчына ёсць жанчына — нiчога з сабой не магла зрабiць. I таму поўнасцю аддавалася рабоце. А работы ў яе прыбавiлася, бо нечакана ў летнi лагер прыбыла, нiкога не папярэдзiўшы, група «зялёных» — шэсць мужчын i дзве жанчыны. На беразе рэчкi яны разбiлi палаткi, хадзiлi ў зялёных берэтах i дэманстратыўна не насiлi з сабой нiякай зброi, нават звычайных сцiзорыкаў.

— Якая ў вас, спадары, праграма? — асцярожна пацiкавiўся ў iхняга кiраўнiка, лысага рудабародага мужчыны гадоў сарака пяцi, Гром Стралковiч.

— Аклiматызуемся i пойдзем у балоты, — весела адказаў той.

— З чым пойдзеце?

— Як з чым? Вядома ж, без гэтага, — грэблiва зморшчыўся кiраўнiк «зялёных», паглядзеўшы на карабiн за плячамi ў Грома. — Пойдзем з бела-зялёным сцягам жыцця i мiру.

— Ну-ну, — хмыкнуў Стралковiч.

Тым часам Гай Дубровiч зацiкавiўся, што за будынiна — гумавы надзiманы купал — стаiць на ўзлеску.

— Там збiраюцца нашы левiтатары, — растлумачыў Гром. — Нiна таксама туды ходзiць, але зараз чакае дзiця…

Аб левiтатарах, людзях-птушках, якiя спрабуюць перамагчы зямное прыцягненне, сiлу гравiтацыi, Гай чытаў у газетах. I таму, як толькi выпала магчымасць, пайшоў да iх.

Проста на падлозе, на пярэстых цыноўках, сядзела каля дваццацi мужчын i жанчын. На галовах ва ўсiх былi вянкi з рознакаляровых птушыных пер'яў. Рукi яны трымалi на каленях i вельмi засяроджана, амаль не мiргаючы, сачылi за белым голубам, якi лётаў пад самым купалам. Нiна была тут жа, але, як зразумеў Гай, у якасцi трэнера. Яна стаяла на невялiкiм узвышэннi пасярод залы, трымаючы ў руцэ нешта накшталт дырыжорскай палачкi. Вось яна плаўна ўзмахнула гэтай палачкай, i левiтатары развялi рукi ў бакi, вочы ў iх заблiшчэлi, твары зрабiлiся адухоўлена-светлымi.

— Вы — родзiчы арлоў! — крыкнула Нiна, — узлятайце ж!

Некалькi чалавек (не ўсе) раптам адарвалiся ад падлогi, узнялiся над ёй на вышыню ў два-тры метры. Адна дзяўчына ўзвiлася аж пад самы купал, дзе лётаў белы голуб. Гай бачыў яе твар — надзiва прыгожы, нахтнёны i шчаслiвы. "Узляцець, адарваць сваё цела ад зямлi без нiякага рухавiка, а проста намаганнем волi i мускулаў можа толькi шчаслiвы чалавек", — раптам зразумеў ён. Ён перавёў позiрк на Нiну, як бы ўбачыўшы яе ўпершыню, i залюбаваўся вытанчанасцю i высакароднасцю яе рухаў, цеплынёй, што струменiлася з шэрых вачэй, лагоднасцю i той натуральнай шчырай грацыёзнасцю, якiя заўсёды ўпрыгожваюць маладых жанчын. Нездарма прырода вянцом прыгажосцi зрабiла менавiта жанчыну, бо яна стаiць каля самых таемных вытокаў новага жыцця, сама з'яўляецца вытокам, i той, хто прыходзiць у гэты свет, у самыя найпершыя iмгненнi свайго прыходу адразу сустракаецца з прыгажосцю. Непрыгожых мацi не iснуе — гэта аксiёма.

Юна адчула Гаеў позiрк, уздрыгнула, i палачка абвяла ў яе руцэ. I амаль адразу ж болыпасць левiтатараў прызямлiлася на свае цыноўкi. Толькi дзяўчына самазабыўна лунала пад высокiм купалам i ўсмiхалася адтуль. "Мой сын павiнен жыць, — увесь гэты час, пазiраючы на Нiну, думаў Гай. — Ты такая прыгожая, такая моцная, па ўзмаху тваёй рукi цяжкiя чалавечыя целы, як пух адуванчыкаў, адрываюцца ад зямлi. Ты можаш усё цi амаль усё. Над тваёй галавой, калi пiльна-пiльна прыглядзецца, пульсуе залацiсты нiмб. Гэта б'е цераз край, бушуе твая жыццёвая энергiя, твая дабраносная аўра. Запалi ж два жыццi — жыццё свайго будучага дзiцяцi i жыццё майго сына".

Праз тры днi, адпачнуўшы, аклiматызаваўшыся, «зялёныя» рушылi ў балоты. Дарэмна Гром Стралковiч угаворваў, затым i ўпрошваў iхняга кiраўнiка ўзяць хоць якую-небудзь зброю, хоць рэвальверык укiнуць у кiшэнь, дарэмна спрабаваў для страхоўкi паслаць разам з «зялёнымi» сваiх паляўнiчых.

— Мы абсалютна мiрныя людзi, — горда адказаў рудабароды кiраўнiк, нацiскаючы на слова «абсалютна».

I яны пайшлi. Шэсць мужчын i дзве жанчыны. Бела-зялёны сцяжок трапятаў над iмi. Густыя чараты праглынулi купку людзей i зноў сышлiся шчыльна i непралазна, глуха замураваўшы кволыя чалавечыя сляды на ядавiта-карычневай балотнай зямлi.

— Няшчасныя, — махнуў рукой Гром i адразу ж загадаў самым жвавым са сваiх паляўнiчых пайсцi з «зялёнымi» паралельным маршрутам.

— Але пайсцi не так, як бяжыць у чаратах паранены воўкасабака, а так, як падае на ваду бярозавы лiст, — удакладнiў ён задачу, што патрабавала ад падначаленых амаль стопрацэнтнай бясшумнасцi.

Гаю Дубровiчу таксама хацелася паблукаць па балотах, пабываць у таямнiчых трыснягах. Учора, седзячы каля развiтальнага вогнiшча, адна з жанчын шэптам, каб не пачуў кiраўнiк, расказала, што ў самым цэнтры балот ёсць невялiкiя грудкi сухой зямлi i на адным з гэтых грудкоў узвышаецца Зялёная Постаць. I адтуль далятаюць прыглушаныя гукi, быццам нехта б'е ў звон.

— Вы — «зялёныя». Постаць таксама зялёная, — не паверыў, пакпiў Гай. Занадта шмат зелянiны. Нехта з паляўнiчых, помнiцца, хiхiкнуў.

— Так расказваюць вiдавочцы, — строга паглядзеўшы на Гая, сказала жанчына. — Пад святлом месяца яны бачылi менавiта Зялёную Постаць, i хоць навокал вылi воўкасабакi, яны чулi там, у цэнтры дзiкiх балот, удары ў царкоўны звон. Вось так: бо-о-ом, бо-о-ом…

Жанчына спалохана выкруглiла вочы.

— Кажуць, гэтая Зялёная Постаць дае сiлу, калi дакранешся да яе, гаварыла яна далей. — Пакладзеш далонь або даткнешся лбом, i адразу нiбы кроў успыхвае ў чалавеку, i нiчога яму не страшна.

I такi сум гучаў у словах жанчыны, што Гай зразумеў — яна адзiнокая, бяссоннымi начамi яна марыць аб сустрэчы з Зялёнай Постаццю, але жаданая сустрэча, вядома ж, не адбудзецца. Зялёная Постаць, нават калi яе i не выдумалi, такая ж недасягальная, як i квазары, што выпраменьваюць у дзесяткi разоў больш энергii, чым самыя магутныя галактыкi, але касмiчны лёс закiнуў iх надта далёка ад Сонечнай сiстэмы, i чалавецтва нiколi не даляцiць да iх.

Потым жанчына амаль усю ночь сядзела каля вогнiшча. Гай бачыў засяроджаны, чырвоны ад блiкаў полымя твар. А ранiцой яна, як i ўсе «зялёныя», пайшла ў балоты.

I ён адчуў глухую трывогу. За Клёна, за жонку, за гэту незнаёмую жанчыну. Ён хадзiў па апусцелым Тоўстым Лесе, слухаў шум дрэў, глядзеў на раку, на сiвавата-шэрыя воблакi. Трывога не адпускала. Яна ўсё глыбей кiпцюрыла душу, халоднымi далонямi пачала павольна сцiскаць сэрца. Ператомленыя нервы, здаецца, брынчэлi, як туга нацягнутыя струны. I Гай, не вытрымаўшы, добра не разумеючы, што робiць, пабег у балоты, урэзаўся ў сцяну чаратоў. Магчыма, яму хацелася быць блiжэй да Грома Стралковiча, заўсёды моцнага i ўпэўненага. А магчыма, недзе ў падсвядомасцi ажыў, заварушыўся, як асколак у целе, расказ аб Зялёнай Постацi. Але ж Гром учора сказаў як адрэзаў: "Лухта ўсё гэта! Няма там нiякай трасцы. Акрамя, вядома, качак, уюноў, чаратовых катоў i воўкасабакаў".

Гай хутка iшоў, амаль бег па цёплай чорна-карычневай жыжцы, потым выбiўся на сушэйшую мясцiну, дзе тырчалi аброслыя апенькамi крывыя бярозавыя пнi. Пацягнула свежым ветрам, i неўзабаве залопаў дождж. Фантанчыкi ад кропель скакалi пад нагамi ў блiскучых лужынах. Раптам справа ад сябе ён пачуў глухое бомканне. Звон! Гай iрвануўся на гук, як на святло ў апраметнасцi чорнай ночы. Ён зразумеў — яму патрэбна, яму неабходна адшукаць у гэтым гнiлым трысняговым акiяне Зялёную Постаць i прыпасцi да яе сваiм гарачым iлбом. Яна будзе халодная, гаючая, яна суцешыць i ўзмацуе. Як калiсьцi (гэта так далёка, за лесам Часу) ласкава суцяшала мацi.

Вакол яго былi бурыя i жоўтыя трыснягi, зрэдзь стаялi дрэвы, пад нагамi плёхалася вада, угiналася, як гума, вiльготная зямля, над iм вiсела хмарнае дажджыстае неба. I ён адчуў сябе Чалавекам Ранейшых Стагоддзяў. Падалося, што за спiной надзейна сядзiць лук, а правую руку халодзiць каменны нож. Ён прагна, глыбока хапаў ротам i ноздрамi сцюдзёнае ад дажджу паветра. Сiла перакочвалася ў цвёрдых мускулах, вочы пазiралi востра i аб'ёмна, заўважаючы кожную травiнку на дарозе, кожную вадзяную кроплю на травiнцы. "Дзе ты, Зялёная Постаць?!" — крычала, пакутуючы, душа.

I тут з-за чаратоў даляцелi ўсхваляваныя людскiя галасы, а потым рэзкiя адрывiстыя стрэлы. Адразу ж усё гэта перакрыў люты брэх з доўгiм пранiзлiвым надрывам. "Воўкасабакi", — здагадаўся Гай Дубровiч, хоць нi разу не чуў iхняга голасу. Ён выбег, выпнуўся па iнерцыi на паляну, прагалiну мiж чаратоў i ўбачыў, як вялiзныя руда-шэрыя звяры, з пысамi, перапэцканымi чырвонай яркай крывёй, iрвуць, шкуматаюць людзей. Гэта было забойства, грубае ненажэрнае з'яданне. Некаторыя воўкасабакi мелi па дзве галавы, i было мярзотна бачыць, як дзве iклатыя шырокiя пашчы шалёна адкусваюць кавалкi чалавечага цела, глытаюць iх. Лысагаловы кiраўнiк «зялёных» махаў сваiм сцяжком, адбiваючыся або заклiкаючы на дапамогу, але яму на грудзi скокнуў сапраўдны страшыдла, збiў, як былiнку, з ног, адразу перарваў горла.

— Божа! — крыкнула жанчына, тая, што ўчора каля вогнiшча расказвала пра Зялёную Постаць. Яна ўпала ў ваду, у твань, i воўкасабака насеў ёй на плечы.

— Бо… — зноў закрычала, не скончыла яна, захлынуўшыся ўласнай крывёю.

Ляснуў стрэл, другi, трэцi… Толькi цяпер заўважыў Гай Грома Стралковiча. Паляўнiчы, сурова прыкусiўшы губу, страляў з карабiна. Воўкасабакi, ап'янеўшы ад чалавечай крывi, усёй гайнёю рынулiся на яго, i здавалася, вось-вось разнясуць на дробныя кавалачкi. Але ў самы апошнi момант Гром высока ўзняў правую руку, левай рукою, у якой трымаў карабiн, нацiснуў на кнопку чырвонага бранзалета на запясцi правай рукi. I адразу пырскнуў сноп яркага траскучага святла. Паляўнiчы аказаўся ўнутры сiлавога ахоўнага поля, якое мела форму конуса. Пярэднi ж воўкасабака атрымаў магутнейшы ўдар i з апаленай пысаю быў адкiнуты ўбок метраў на пяць. Тое самае чакала i астатнiх. Воўкасабакi аж екаталi ад болю i гневу.