12011.fb2 Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 10

Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 10

- А хочаш ведаць, хто гэта быў?

- Зноў пра пiльнага вартавога?

- З вартавым ясна, а тут... Ёсць паданне, нiбыта ў тутэйшых мясцiнах жыве Туманнiк. Раз на год ён забiрае чалавечыя душы да сябе ў балотнае царства. Робiць злачынствы... Iшоў п'яны, упаў з моста i ўтапiўся. Машына ўрэзалася ў дрэва, i шафёр загiнуў... Але кажуць, што робiць ён гэта толькi раз на год.

- I ты верыш?

- Веру, не веру. Але цiкава.

- Давай забудзем пра гэтага Туманнiка, я ўжо забыла.

- I я забыў. У цябе такiя прывабныя каленi, - каханак пацалаваў калена сваёй каханкi.

- А чым табе падабаюцца мае каленi?

- Яны такiя круглыя i акуратныя. А яшчэ мне падабаюцца твае сцёгны i... - каханак пацалаваў каханку крыху вышэй калена.

- А чым табе падабаюцца мае сцёгны?

- Яны светлыя. А яшчэ мне падабаецца тваё жаночае месца, якое ты так чыста пагалiла...

Праз туман да каханкаў даляцеў вiск машынных тармазоў i рэзкi ўдар жалеза аб камень.

- А я забыла, што дарога зусiм побач. Давай падыдзем паглядзiм, можа, трэба дапамагчы.

- Каму дапамагчы? Туманнiку?

- Вар'ят.

- Iдзi, дапамагай. Ты што, доктарка? Як ты зможаш дапамагчы?

- Адна не пайду.

- Разумна. Пабудзь тут, я схаджу.

- Чакай. Я не хачу заставацца адна ў гэтым праклятым тумане.

- Глядзi, асфальт, значыць - мы слушна iшлi. Вунь i машына. "Хуткая дапамога". Чакай. Я адзiн. Не падыходзь.

- Што там?

- Мяне зараз выверне.

- Яны мёртвыя? Я пайду пагляджу.

- Лепей не хадзi.

- Давай разам падыдзем.

Каханкi падышлi да скарабачанай машыны.

- Якi жах! А шафёр да цябе падобны. Паглядзi. I профiль, i валасы, i нават рукi...

- Лепш пойдзем адсюль. Ты адчуваеш пах крывi? Цяжка, як на бойнi, праўда?

- Слухай, а чаму гэта дарогу бетонным плотам перагарадзiлi?

- Давай я цябе падыму, i паглядзiш, што за плотам.

- Нiчога не вiдаць. Трава, дарога i туман.

- А цяпер пайшлi адсюль. Гэты пах крывi становiцца нясцерпны. Калi iсцi шпарка, праз паўгадзiны будзем у горадзе.

Каханкi ледзь не беглi.

- А доктарка ў машыне была падобная да цябе.

- Гэта ты гаворыш, каб аспрэчыць сваё падабенства да шафёра.

- Глядзi, нехта знак "аб'езд" павалiў.

- Давай паставiм.

- Не чапай, хай ляжыць, хай усё застанецца, як было. Нiбыта нас тут няма.

- Можа, твой Туманнiк i знак павалiў?

- Вядома, Туманнiк. I да машыны не трэба было падыходзiць. Усё роўна не дапамаглi б. Ведаеш, у маiх суседзяў на мiнулым тыднi захварэла дзiця. Яно пачало плакаць сярод ночы. Яго суцяшаюць, а яно плача i плача. А я ляжу i слухаю, як плача дзiця i як мацi з бацькам яго суцяшаюць. Я магу толькi слухаць плач за сцяной.

- I чым скончылася?

- Дзiця супакоiлася, я заснуў.

- Бачыш мост, за iм бензакалонка i тэлефон-аўтамат.

Каханкi накiравалiся пад мост. Туман зрабiўся густы, што цэмент.

XV. КАДУК

Кухарка з руднянскай школы гнала самагон. Яе нават штрафавалi, ажно на чатырыста рублёў. I давялося прадаць усiх качак i гусакоў, каб заплацiць той штраф. Але i пасля гэткiх цяжкасцяў кухарка не пакiнула свой занятак. Гнала яшчэ больш, толькi прадавала праз знаёмых цi калi папярэдне дамаўлялiся. А не так, што прыйшоў пад акно, пастукаў i табе вынесуць.

А ў вёсцы суседняй якраз раскватаравалi дрэнажнiкi. Балотаў у нас мора, куды вокам нi кiнь - балота. I дрыгва ёсць, i "чортавыя вочы". А дрэнажнiкi вядома што за людзi. На такую работу бяруць - нават пашпарта не пытаюцца. Вось яны i дамовiлiся з кухаркаю, што тая ў самую глухасць ночы будзе прыносiць iм па пяць лiтраў самагону, трохлiтровы i двухлiтровы слоiкi. За што плацiлi ёй ажно 15 рублёў. Гэта ж калi было.

Аднойчы спакавала кухарка слоiкi ў валiзкi, газетамi абклала i пайшла да пакупнiкоў. Iшла яна сцежкаю каля самай рэчкi, спатыкнулася i сказала: "А каб цябе Кадук узяў", ну i пайшла далей паўз Вяллю, аж бачыць, нехта на мосце стаiць. А трэба ж на другi бок перайсцi. "Можа, якi дрэнажнiк выйшаў сустракаць?" - падумала ды на мост выйшла. Аж бачыць, што перад ёю не чалавек, не звер, а нешта страшнае з вялiзнай калматай галавою, маленькiмi свiнымi вочкамi i шырокiм горлам. А адзежа на тым страшыдле звычайная, што i ў дрэнажнiкаў - фуфайка, нагавiцы брызентавыя ды боты гумовыя з закасанымi халявамi. Хацела кухарка абмiнуць тое страшыдла, а яно дарогу заступае. Спужалася цётка, але выгляду не падае, кажа:

- Што гэта вы, мужчына, тут робiце такою парою?

А страшыдла як разявiць сваю пашчу, поўную тонкiх крывых зубоў, што ў шчупака, i як зараве. У беднай цёткi ўсё нутро пахаладзела i голас задрыжэў: