12011.fb2 Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 18

Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 18

XХХ. АНАРХIСТ

Я - анархiст. Так, так, менавiта Анархiст. Вы не памылiлiся, але яшчэ раз паўтару з велiзарным задавальненнем i нават па складах - а-нар-хiст. Гэта найлепшае слова, якое ведаю. Яно для мяне як хары-крышна для крышнаiтаў, як рама-рама, як мама-мама для дзяцей. Яно вызначае мяне, i я вызначаю яго. Я - мастак-анархiст. Мой лозунг: "Выбух зменiць свет!". Я працую ў стылi выбух-арт. Ну, напрыклад: збiраю старыя балончыкi з-пад аэразольных фарбаў, раскладаю вогнiшча, закiдваю ў яго балончыкi, чакаю... Выбух! Акт творчасцi, па якiм у мяне застаюцца сведкi - рэшткi ўзарваных балончыкаў. Выбiтна выкананы твор: акт, хэпенiнг, перформанс - усё разам. А каб я быў чалавеканелюбам, дык узрываў бы бомбы, гiнулi б людзi... Але такое не па-мастацку, яно занадта пахне палiтыкай. А палiтыка, асабiста для мяне, патыхае гноем. Натуральна! А чым яна яшчэ можа патыхаць, калi ў вынiку палiтычных акцый з'яўляюцца палi, засланыя нябожчыкамi? А спалiтызаваныя партыйныя творцы пачынаюць апяваць краявiды пасля бiтвы. Гэта ж маральнае калецтва. Вам ясна, я - шызафрэнiк. Маё месца ў псiхiятрычнай лякарнi. А я i не адмаўляю тых фактаў, што быў там, i не адзiн раз. Мастацтва (хай вам i банальна) вымагае ахвяраў. Адна з ахвяраў - наведванне псiхiятра. "Доктар, а калi ўзарваць лякарню?" Псiхiятр усмiхаецца: "Выдатная iдэя ў цябе, Ражковiч. Нашая клiнiка мне абрыдла не менш, чым табе. Давай разам распрацуем план i прызначым дату..." I я думаю, хто з нас большы вар'ят. Толькi ў такiм накiрунку думаць няма сэнсу. Хто больш, хто менш, не вызначаецца, няма шаляў. Усе вар'яты, i хто больш, i хто менш. Але доктар не анархiст, ён... Пакiнем за кадрам. Адзiны добры ўспамiн пра лякарню - я знайшоў там Лабарантку. "I сапраўды, - падумаў, - чаму мне не завесцi Лабарантку?

У доктара вунь колькi памочнiкаў: медсёстры, санiтары, практыканты... А ў мяне хоць бы Лабарантка, а то ж нiкога". Я падумаў, калi сядзеў на складзе бялiзны i глядзеў на маленькую жанчынку, што адлiчвала мне прасцiны дый ручнiкi. Яе звалi Элеанора. Нават сугучча ёсць памiж "Лабарантка" i Элеанора. Цi, можа, мне так падаецца, напэўна, падаецца; але я падышоў да яе i абняў нязграбна, так няўдала атрымлiваецца, калi ты доўга не абдымаў кабет. Яна паспрабавала адхiнуцца, але я не пусцiў i пацалаваў яе, i яна ацiхла, i нiчога не сказала, калi я распрануў яе. А тады Элеанора была зусiм схуднелая - ключыцы тырчаць, грудзей дык зусiм няма, жывот правалiўся... Жах. Але i я такi самы быў - ткнi, павалюся. Паслалi мы коўдру на падлозе, леглi, прытулiлiся, i тут... Похва ў Элеаноры зусiм вузкая, як выявiлася. Мая Лабарантка аж ускрыкнула, калi мы разам прыладжвалi мой, не такi ўжо i вялiкi балончык. А потым пайшло лягчэй ды лягчэй, дый так пайшло, што я запар тры разы выбухнуў. Вось так i знайшоў сабе Лабарантку. А выпiсалася яна раней за мяне i пачала штодня мне гасцiнцы ў лякарню прыносiць. А ўжо як мяне адпусцiлi, я i забраў яе да сябе ў майстэрню жыць.

Выбух уратуе свет! Выбух, гэта дакладна. I хай сабе гэта будзе выбух пачуццяў.

Вось я i жыву цяпер разам з Лабаранткаю i працую ўдвая-ўтрая больш, чым раней. А ўночы я з ёй катаюся на тралейбусах. Вы нас, пэўна, бачылi. Я ў доўгiм шынялi, ботах i шапцы-вушанцы, адным словам - анархiст. А Лабарантка мая заўсёды букет у руцэ трымае - цi то лiсця, цi то кветак, цi сухiх галiнак. Ну, вядома, бачылi вы нас у тралейбусе, ноччу, з букетам. Вось, слушна, гэта ў мяне пад левым вокам намаляваная чырвоная пяцiканцовая зорка.

XХХI. ПАЛЯВIК

Абiтурыент i абiтурыентка здалi перадапошнi iспыт дый вырашылi адзначыць падзею. Прыдбалi пляшку празрыстай настойкi "Беларуская арыгiнальная" i паехалi на электрычцы за горад. У лесе абiтурыенты расклалi вогнiшча. Яны пiлi горкую настойку, салодка цалавалiся i не заўважылi, як прайшоў час. Каб хутчэй дабрацца да станцыi, абiтурыенты пайшлi не па дарозе, а пашыбавалi праз жытнёвае поле - напрасткi. Пасярод поля абiтурыенту да смерцi захацелася зведаць жанчыну. Ён нiколi не меў жанчыны, таму засаромеўся самога сябе, але выпiтая "Беларуская арыгiнальная" i ўспамiн пра пацалункi ля вогнiшча падштурхнулi да наступу. Ён нязграбна блытаўся ў трох словах, пакуль прапанаваў спынiцца i адпачыць. Абiтурыентка не адказала, але, калi той на зямлi разаслаў сваю марынарку, яна пакорлiва апусцiлася на каленi. Хлопец i дзяўчына пажадалi зрабiць тое, што iм хацелася ўтварыць у лесе. Абiтурыентка занервавала, бо сяброўкi папярэджвалi: як толькi мужчына ўвойдзе ў цела - з'явiцца боль, i ўсё адно ёй страшэнна жадалася, каб менавiта тут, на полi, зараз, неадкладна тое i здарылася. Дзяўчыну здзiвiлi памеры чэлеса ў эрэкцыi, яна раптам забаялася, што не зможа прыняць яго ў сябе, што ёй будзе страшна балюча. I разам з гэтым яна хацела падабацца хлопцу, якi гэтаксама баяўся за сваю няўклюднасць i недасведчанасць у iнтымных справах. Абiтурыент з абiтурыенткаю валтузiлiся ў жыце, яны спрабавалi хутчэй здзейснiць наканаванае, але нiчога ладнага не атрымлiвалася. Яны не ўмелi мiлавацца. Нi яго, нi яе нiхто не навучыў мастацтву цялеснае любовi. Яны адно ведалi, што павiнна адбыцца надзвычайная падзея, таму працягвалi валтузню на пакамечанай марынарцы. Нарэшце хлопец здагадаўся дапамагчы свайму чэлесу рукою i зрабiў рызыкоўны рэзкi рух дый пачуў, як правалiўся ў апякальную глыбiню. Жанчына выгнулася насустрач мужчынскай сiле. Мужчына адхiнуўся ад жанчыны. Ад выгляду крывавых рагаў на жаночых сцёгнах i клубах яму зрабiлася зiмна.

- З мяне выцеча ўся кроў, - упэўнена прамовiла абiтурыентка i пачала абцiрацца хусткаю.

- Як ты пойдзеш? - пераадольваючы млосць, выцiснуў з сябе абiтурыент.

- Уздзену нагавiцы i пайду...

Яна ўжо зашпiляла гузiк на джынсах, калi зусiм побач зашамацела жыта i пачуўся гучны пранiзлiвы свiст. Абiтурыенты павярнулiся на гук i пабачылi мужчыну ў белым шаўковым строi, зялёнай кашулi ды жоўтым саламяным канацье. Ён высока ўзняў тонкi драўляны кiй, так дырыжор узнiмае палачку за iмгненне да ўверцюры, i сказаў:

- Вы, як бачым, ладны лапiк жыта выкачалi. I трэба вас пакараць. Але ўлiчваючы ўмовы, - пакаранне будзе няцяжкае. Каля вашых ног ляжыць камень. Вазьмiце яго i вынесiце з поля дый кiньце каля дарогi. Я - Палявiк i страшэнна не люблю камянёў, што ляжаць на палях.

Па гэтых словах Палявiк упаў у жыта дагары тварам, i па полi разышлiся хвалi, такiя кругi iдуць па цiхай вадзе, калi кiнеш камень.

Абiтурыент узяў на рукi цяжкi, як падняць, валун i, пахiстваючыся, рушыў да дарогi. Абiтурыентка iшла следам i несла перапэцканую марынарку.

Апошнi iспыт абiтурыент здаў на "выдатна", а вось абiтурыентцы не пашанцавала - паставiлi "двойку". Радасць i гора яны адзначылi паасобку: яна глядзела штучную эротыку ў вiдэасалоне, а ён з сябрамi пiў горкую настойку "Беларускую арыгiнальную".

XXXII. ПАСТУХ

Ад самае ранiцы сыпаў дождж. Пастух, хлопчык, iшоў за статкам i раз-пораз папраўляў велiкаватую, бо дзедава, кепку. Ватоўка набрыняла вiльгаццю i зрабiлася цяжкаю. Дождж церусiў на люстраную гравiйку, на пярэсты статак кароў, на груды, на прыдарожныя хмызы, на ўвесь Божы свет... Хлопчыка пакiнулi на дарозе, каб якая з кароў не высунулася на гравiйку i яе, крый Бог, не збiў самазвал.

У ватоўцы ляжаў пачак "Прымы" i запалкi. Пастуху закарцела папалiць, але ён саромеўся старых цётак, якiя абавязкова скажуць ягонай бабе, калi ён толькi запалiць. Хлопчык быў якраз у тым узросце, калi пачынаюць пацiху палiць у зацяг, але калi яшчэ год цi два саромеюцца рабiць гэта на вачах старэйшых.

Каровы скублi чэзлую траву на адхонах. Дождж патроху ацiх. Халаднаваты вецер пагнаў па небе спачатку цёмныя, а потым святлейшыя i зусiм белыя аблачынкi. У высокiм блакiце паўстала сляпучае, да зялёнага, сонца. Пастухi пагналi кароў на поплаў. Хлопчыка паставiлi запыняць ад рэчкi. Ён скiнуў ватоўку i зняў кепку, бо высокае сонца ўжо добра прыпякала. Захацелася пiць, але вада ў рэчцы плыла высокая i рудая пасля дажджу. Пастух пабег да старой, што пiльнавала кароў збоку поля, каб не стапталi грэчкi. У старой знайшлася бутэлька малака, заткнутая газетным коркам. Хлопчык выпiў палову, падзякаваў i пайшоў было да рэчкi. Але праз колькi крокаў спынiўся, каб яшчэ раз сказаць "дзякуй за малако".

Старая кабета стаяла на ўскрайку чырвонага поля грэчкi, тварам да хлопчыка. З-пад доўгае чорнае спаднiцы, памiж расстаўленых босых ног, на нiзкую траву з шалёсткiм шумам падаў iскрысты струмень. Хлопчык пачырванеў, як зачараваны, ён не мог адвесцi вачэй ад зiхоткага струменя, што ляцеў на зямлю i рассыпаўся на дыяментавыя драбочкi.

- Чаго стаў? Iдзi. Старая ўжо я, - загаварыла кабета. - Цi ж ты сам так не робiш?

- Раблю, - адказаў Пастух i павярнуўся да яе спiнаю.

Увечары зноў сабралася на дождж. I калi прыгналi статак у вёску, дык Пастух адразу пабег на балота да хлапцоў, што клалi вогнiшча, каб паспець да дажджу расказаць пра тое, як старая рабiла стоячы i нават спаднiцу не задзiрала. Пачаў накрапваць дождж. Пастух дабег да вогнiшча. Але так нiкому i не распавёў - пасаромеўся.

XXXIII. КАРЭСПАНДЭНТКА

Прывiтанне!

Адразу папрашу: абавязкова i неадкладна прачытайце мой лiст на тэлевiзii. Ён шмат каго папярэдзiць i прымусiць задумацца над уласнымi паводзiнамi.

Справа ў тым, што я пастаянна займаюся мастурбацыяй - сексам сам-насам.

Першы раз я задаволiла сябе ў чатырнаццаць гадоў. Мяне заўсёды вабiла ўласнае цела. Я любiла стаяць перад люстэркам i разглядаць свой твар. Уключала музыку, рухалася i назiрала за адбiткам. Прыдумала: распранацца i танчыць аголенай. Само па сабе атрымалася i гэта. Я нават спярша не зразумела, што адбываецца. Рукi самi песцiлi грудзi, пальцы знаходзiлi прыемныя зоны - пагладжвалi жывот i сцёгны, пакуль не трапiлi ў патаемнае месца. Было невыказна добра.

Танцы перад люстэркам занялi ўсе думкi, усе мары, засланiлi ўсе жаданнi... Я танчыла - танчыла штодня.

Мне - шаснаццаць гадоў. Я даволi прывабная дзяўчына, i шмат хлопцаў выказваюць мне сiмпатыi... У мяне больш чым дастаткова знаёмых мужчын, але, у адрозненне ад iншых дзяўчат, застаюся цнатлiваю, калi толькi можна так гаварыць пра чалавека, якi штодня з замiлаваннем глядзiць у люстэрка... Здаралася безлiч выпадкаў, калi я магла згубiць цноту, але... Цi патрэбна? Я задавальняю сябе цалкам. Больш таго, нiхто са знаёмых не вабiць мяне як уласна мужчына. Даволi дзiўна, праўда? Але пачуццё гiдлiвасцi выклiкаюць i дзяўчаты, асаблiва тыя, што самазадавальняюцца з дапамогаю фотакартак з тварамi вядомых тэлевiзiйных актораў. Зусiм незразумелае вычварэнне! Да думкi, што мне не падабаюцца нi жанчыны, нi мужчыны, я прыйшла нядаўна - мне зрабiлася страшна. Мне жахлiва, што нiколi не нараджу дзiця, нiкому не стану мацеркаю... Пужаюся, так-так, менавiта пужаюся сексу з мужчынамi. Нават не столькi страшна, колькi гiдка ад уяўлення сексу з мужчынамi. Ад адной думкi, што побач i ўва мне мужчына, - апаноўвае жудасць.

Можа, я ненармальная, i трэба лекавацца?

Але я не ведаю, да каго звярнуцца, бо мой любiмы адбiтак у люстэрку толькi задае пытаннi. Дзе ж адказ?

Зрэшты, не трэба чытаць мой лiст па тэлевiзii, бо ведаю: секс сам-насам найпрыемнейшы ў свеце занятак. А калi хто супраць, дык толькi таму, што нiчога не разумее ў асалодзе.

Бог з вамi.

Бывайце.

XХХIV. ДАМАВIК-5

Дамавiк назiраў за жанчынаю з цёмнага кута. Тая сядзела за пiсьмовым сталом i складала лiст у рэдакцыю папулярнага часопiса. Настольная лямпа ярка асвятляла аркушы, вырваныя са школьнага сшытка. Дамавiк чытаў:

"Прывiтанне, часопiс "АВС"!

Маё iмя - Анжэлiка. Мне дваццаць два гады. Працую сакратаркаю. Але асноўны занятак - прастытуцыя".

Жанчына спынiлася, перачытала напiсанае, закрэслiла iмя "Анжэлiка" i вывела "Iрына". Дамавiк немаведама нашто падмiргнуў. Жанчына пакусала тронак шарыкавай асадкi, закрэмзала "Iрына" i выпiсала "Галiна". Але i "Галiна" не ўтрымалася на перапэцканым месцы, бо замест яе з'явiлася грувасткае, як старажытны Рым, iмя Кунiгунда. Дамавiк у непаразуменнi пацiснуў плячыма. Лiст пiсаўся далей:

"Сваё дзявоцтва я страцiла ў трынаццаць. Наш клас завезлi ў працоўны лагер. Тут i пазнаёмiлася з дзяўчынаю са старэйшага класа. Яна гуляла з хлопцамi i не хавала гэтага, прынамсi, i ад мяне. Шмат разоў i мне прапаноўвалi пагуляць - заняцца сексам, але я ўсё адмаўлялася, пакуль старэйшая сяброўка не сказала, што я дэбiлка, бо секс - гэта зусiм не балюча, а наадварот - вельмi прыемны занятак, да якога раней цi пазней, а прыходзяць усе нармальныя людзi. Я пагадзiлася пайсцi з хлопцамi, iх было двое аднакласнiкаў сяброўкi, i яны мелi вопыт у такiх справах. Пасля той прагулянкi мы ўтраiх уцякалi з лагера кожную ноч.

А калi я вярнулася ў горад, дык хлопцы з майго двара нейкiм чынам даведалiся пра лагерныя прыгоды. Напэўна, нехта высачыў нас. Хлопцы пачалi падпiльноўваць мяне ў пад'ездзе, некалькi разоў спрабавалi згвалцiць, бо я адмаўлялася iсцi, як кажуць, у ложак. Аднаго разу яны сказалi, што больш не будуць мяне дамагацца, i прапанавалi за гэта выпiць вiна. У сутарэннi мы сядзелi на скрынях i пiлi горка-салодкi "Вермут". Я напiлася так, што страцiла прытомнасць, як кажуць, да адключкi. Хлопцы мяне цалкам распранулi i згвалцiлi, а яшчэ яны прынеслi фотаапарат i сфатаграфавалi мяне ў розных позах i нават з чэлесам у роце. А праз некалькi дзён, калi я зноў адмовiлася iсцi ў сутарэннi, яны паказалi фотакарткi i паабяцалi, што падораць iх дырэктару школы i маёй мацi. Я выбрала сутарэннi. Туды i хадзiла амаль кожны дзень. Хлопцы прыводзiлi знаёмых, якiм за плату дазвалялi "паляжаць" са мной. Усе грошы iшлi на вiно i цыгарэты. У рэшце рэшт я зацяжарала, бо нi пра якiя процiзачаткавыя сродкi нават размоў не было. Давялося рабiць аборт. Пакуль я хадзiла па гiнеколагах, маё месца занялi iншыя дзяўчаты. Спачатку я страшэнна ўзрадавалася такой акалiчнасцi, але праз месяц - другi зразумела наступнае: я люблю секс, люблю аддавацца мужчынам, добра, калi iх некалькi, бо адзiн, якi б там нi быў, усё роўна не зможа мяне задаволiць...

Вечарамi я сядзела дома, пiсала i перачытвала свой дзённiк. Я ўсё не магла вырашыць, што ж мне рабiць.

Дзённiк той i цяпер ёсць. I вось што там напiсана...

"Вось i вярнулася з лякарнi. Мацi нi пра што не здагадалася. А праз мяне ўжо прайшло 46 хлопцаў, якiм 16-18 гадоў, дый 28 мужчын, якiм 19-25 гадоў. Былi i старэйшыя, але iх iмёны я не занатоўвала".

Жанчына пачала перачытваць лiст ад самага пачатку. Яна шчыльна заштрыхавала "з чэлесам у роце" i напiсала "з бутэлькай вiна". Колькасць чалавек, што "прайшлi" да аборту, павялiчвалася ўдвая.

Дамавiк нячутна выйшаў з кватэры, сеў у пад'ездзе на парэнчы (дом стары - парэнчы шырокiя, дубовыя, лакiраваныя) i запалiў цыгарэту.

А жанчына працягвала пiсаць:

"Ад мужчын я адпачывала месяц, а потым пайшла на вакзал i пачала здымаць клiентаў. Ведала некалькi зручных месцаў - за гаражамi i на гарышчах. Клiенты звычайна спяшалiся i рабiлi справы вельмi хутка. Дамаўлялася на пяць рублёў, але сустракалiся i такiя, што зусiм не хацелi плацiць. Так цi iнакш, а за дзень атрымлiвалася паўсотнi. Дадому вярталася на таксоўцы. Сядала побач з шафёрам, закiдала нагу на нагу... А працавала я на вакзале ў мiнi-спаднiцы - зручна. Амаль усе таксавiкi прапаноўвалi чырвонец, i што дзiўна - нiводзiн не падмануў. Пэўна, баялiся, што непаўналетняя i запiшу нумар, а потым заяўлю. Цяпер разумею, а тады над такiмi дробязямi не задумвалася".

Жанчына адклала асадку, пацягнулася, як маладая котка, i пайшла ў гатавальню, дзе зварыла каву, дастала з лядоўнi марозiва ды зрабiла глясэ. З высокай шклянкаю дзiцячага салодкага напою яна вярнулася за стол.