12011.fb2
Вядзерца перакулiлася, i бульбiны пакацiлiся да босых ступакоў Сутарэннiка. Той схiлiўся, выбраў большую, абцёр аб нагавiцы, адкусiў i захрумстаў, як тым яблыкам. Сутарэннiк амаль з'еў бульбiну, калi Жанчына апрытомнела i села на мех.
- Уставай, распранайся, глядзецьму, - Сутарэннiк наблiзiўся да спалоханай.
Яна паспрабавала расшпiлiць халат, але пальцы здзервянелi i не слухалiся, гузiк выслiзгваў з iх.
Сутарэннiк зняў з цвiка лiхтар.
Шаўковы станiк упаў на пыльную мешкавiну.
Жанчына закрыла рукамi твар, паказаўшы пад пахамi густыя светлыя валасы.
Лiхтарны прамень ссунуўся з аголеных грудзей на жывот i сцёгны, мiж якiх рос кусцiк такiх жа густых валасоў, як пад пахамi.
Сутарэннiк задаволена завуркатаў, кiнуў лiхтар, схапiў жанчыну i аддаў ёй усю сваю ласкавую сiлу. Тая, каб не пабiцца аб сцяну, моцна абняла Сутарэннiкаву шыю. У млява-запаволеным танцы пара растварылася ў цемры.
Лiхтар самотна ляжаў на станiку i высвечваў круг на бетоннай столi, пакуль ягоная лямпачка не ўспыхнула ярка-ярка перад сконам.
У кватэры Жанчына не магла ўспомнiць: нi як знайшла ў суцэльным чарноццi свае апранахi, нi як дайшла да выхаду, нi як апынулася на кухнi з вядзерцам бульбы ў руках...
Яна цiхамiрна сядзела на зэдлiку i вострым нажом абiрала бульбiны, калi ў перадпакоi загаварыў Муж:
- Не паверыш! Лямпачкi я знайшоў, цэлую скрыню... Успомнiў раптам, як у мiнулым годзе ёлку каля завода ставiлi. А скрынку з цацкамi я сам i хаваў на складзе запчастак. Пайшоў, штук дзесяць набраў. Цяпер у сутарэннях будзе Новы год. Лямпачкi ж розныя: жоўтыя, сiнiя, чырвоныя...
- У горадзе голад пачынаецца, - сказала Жонка ў рандэлю з абабранаю бульбаю i дадала ў вядро з шалупiннем. - Прынясi бульбу з сутарэнняў, а iнакш украдуць.
XLVII. ГВАЛТАЎНIК
Ва ўнiверсаме "Цэнтральны" гула вечаровая талкатнеча. Гвалтаўнiк iшоў уздоўж палiц з кухоннымi прыладамi. Каля стэлажа са слоiкамi ды гаршчэчкамi пад кветкi ён убачыў дзяўчыну. Стрункая, гнуткая, нiбы пяро паўлiна, яна засяроджана выбiрала слоiк. Твар Гвалтаўнiка змянiўся, абыякавасць саступiла месца зацiкаўленасцi. Дзяўчына так i не здолела выбраць слоiк. З пустымi рукамi яна накiравалася да выхаду. Хаваючыся за палiцамi i стэлажамi, Гвалтаўнiк пайшоў следам. З унiверсама яна выйшла на праспект дый спусцiлася ў метро. Гвалтаўнiк ледзь паспеў сесцi з ёй у адзiн цягнiк. З метро дзяўчына прайшла на аўтобусны прыпынак. Гвалтаўнiк зрабiў выгляд, што ўважлiва чытае аб'яўкi, налепленыя на лiхтарны слуп. У аўтобусе дзяўчына прайшла ў сярэдзiну салона, а Гвалтаўнiк застаўся стаяць на задняй пляцоўцы. Аўтобус завярнуў з шырокае магiстралi на вузкую вулку, праехаў пад чыгуначным мостам i загамаваў каля каштанавага сквера. Дзяўчына лёгка саскочыла з прыступкi на асфальт. Гвалтаўнiк перачакаў на прыпынку, пакуль дзяўчына адыдзецца, каб, не выклiкаючы падазрэнняў, рушыць следам. Дзяўчына кiравалася ў бок чыгункi. Яна перасякла сквер i падышла да вузкага тунеля, што ляжаў пад чыгуначным палатном. Яна ўжо ступiла на шахматную - у чорна-шарыя квадраты тунельную падлогу, калi Гвалтаўнiкова рука легла ёй на плячо.
- Стой! - загад, як стрэл, паляцеў у тунель.
Дзяўчыну скаланула, як ад удару токам.
- Будзеш крычаць, перарэжу горла, - Гвалтаўнiк паднёс нож да збялелых дзявочых вуснаў.
- Пайшлi! - ён пацягнуў дзяўчыну да сябе.
Яны iшлi ўздоўж высокага насыпу. Безаконныя сцены складоў ды парканы з калючым дротам цягнулiся з другога боку. Гвалтаўнiк спынiўся толькi каля моста праз сонную начную Свiслач.
Дзяўчына трымцела ад сполаху i гiдкасцi, калi ён зрываў з яе сукенку. Яна падпарадкоўвалася Гвалтаўнiку, як анучная лялька слухаецца дзiцячых рук. Ён паклаў яе на засыпаную чыгуначным пылам шорсткую траву. Гвалтаўнiк увайшоў у дзяўчыну нечакана i рэзка. Але тая не ўскрыкнула i не застагнала, яна адно працяжна ўздыхнула. Жах панаваў у свядомасцi, бо перад вачыма ўсё яшчэ стаяў бляск нечакана ўбачанага нажа. Яна не ўскрыкнула нават, калi Гвалтаўнiк перавярнуў яе i, рассунуўшы рукамi клубы, увайшоў ззаду. Дзяўчына сцiснула зубамi самы кончык уласнага языка i трывала. Яна так i засталася стаяць на каленях з тварам, прыцiснутым да бруднай травы, калi Гвалтаўнiк пачаў паднiмацца на чыгуначны адхон. Насвiстваючы, ён перайшоў мостам на другi бераг Свiслачы i знiк за хiсткiмi галiнамi вербаў.
* * *
У кiнатэатр "Цэнтральны" Гвалтаўнiк прыйшоў на апошнi сеанс. Зала была запоўненая на трэць. Калi фiльм скончыўся i запалiлася святло, Гвалтаўнiк убачыў шыкоўную жанчыну. Годная, як гатычны сабор святой Ганны ў Вiльнi, яна iшла мiж пустых крэслаў. Ад кiнатэатра яна прайшла на тралейбусны прыпынак, дзе ад няма чаго рабiць разглядала газетны шапiк, асветлены слабаю лямпачкай. У тралейбус жанчына зайшла праз сярэднiя дзверы, а Гвалтаўнiк праз заднiя. Наступны прыпынак быў якраз насупраць абутковага завода "Прамень". Тралейбусны салон вокамгненна бiтма набiўся работнiцамi, што ехалi з трэцяй змены. Над пасажырамi залунаў пах клею i гумы. Гвалтаўнiк захваляваўся, бо збаяўся згубiць сваю абраннiцу ў гэтым задушлiвым цясноццi. Але нерваваўся ён дарма, большасць работнiц сышла праз прыпынак, каля метро. Паўпусты тралейбус хутка ляцеў на ўскраiну горада. Годная абраннiца Гвалтаўнiка сышла насупраць Кальварыйскiх могiлак. Ён паспяшаўся за ёю. Яна абмiнула кветнiк з соннымi ружамi i ўзнялася па лесвiцы да вялiкага будынка, на першым паверсе якога паблiскваў цьмянымi вiтрынамi "Гастраном". Праз гулкую арку жанчына выйшла ў двор, засаджаны нiзка пастрыжанымi кустамi. Крадком, каб не было чуваць крокаў, Гвалтаўнiк зайшоў у арку. Жанчына чакала лiфт, калi ў пад'езд зайшоў ён.
- Мне восьмы, - абыякава сказала яна ў кабiне.
- Вышэй, - пераканаўча запэўнiў Гвалтаўнiк.
Лiфт, уздрыгваючы i парыпваючы, пасунуўся ўгору. На сваiм паверсе жанчына паспрабавала выйсцi, але Гвалтаўнiк не пусцiў, наставiў дзюбу двухбаковавострага нажа ў перапужаны твар.
- Вышэй! - паўтарыў ён праз сцiснутыя зубы.
- Адпусцiце! Што я Вам зрабiла?! Можаце забраць грошы...
- Едзем вышэй, - вольнай рукою ён нацiснуў кнопку апошняга паверха, на якiм выштурхнуў жанчыну да металёвай лесвiцы.
- Адпусцiце, - у голасе ахвяры стаялi слёзы.
Ён моўчкi штурхануў ахвяру на прыступкi, звараныя з чорных прэнтаў. Жанчына паднялася на цёмную пляцоўку да дзвярэй, што вялi на гарышча.
- Заходзь, - лязо нажа блiснула ў цемры.
Жанчына зайшла на гарышча. Гвалтаўнiк узяў яе за руку i ўпэўнена павёў да маленькага акенца, што слаба свяцiлася ўдалечынi. Каля акенца ён прымусiў жанчыну выканаць усе свае пажаданнi. Гвалтаўнiка не спыняла i тое, што яна была ў неспрыяльным стане. Пах крывi яшчэ больш узрушыў ягоную пажаднасць. Па ўсiм жанчына ўкленчыла i безгалоса зарыдала.
З дома, у якiм на гарышчы засталася плакаць жанчына, Гвалтаўнiк выйшаў у гуморы.
* * *
На прыгараднай станцыi "Менскае мора" Гвалтаўнiк разглядаў жанчын. Яму прыглянулася дзяўчына з сумнымi, як у панядзелак ранiцаю, вачыма. Сум прывабiў Гвалтаўнiка. Ён як мага далей адышоў ад абранай ахвяры. На ёй была сакавiта-чырвоная сукенка, i можна было лёгка сачыць за жанчынай. Але, каб мець пэўнасць, Гвалтаўнiк усё ж сеў у адзiн вагон з абраннiцаю. Дзяўчына выйшла з электрычкi праз адзiн прыпынак на станцыi "Масюкоўшчына". Гвалтаўнiк узрадаваўся такому хуткаму разгортванню падзей. Дзяўчына iшла ў бок мiкрараёна. Гвалтаўнiк няспешна крочыў следам. Яна абмiнула дзевяцiпавярховiк i зайшла ў пад'езд старога двухпавярховага дамка. Небарака не паспела зачынiць кватэрныя дзверы, а ў перадпакоi ўжо ўсмiхаўся неспадзяваны госць. Дзяўчына кiнулася да яго i паспрабавала выпхнуць за парог. Марныя намаганнi. Гвалтаўнiк ударыў ахвяру. Кроў тонкiм струменьчыкам пацякла з губы на падбароддзе, намаляваўшы вось сiметрыi. Ён падумаў, што кроў пасуе да чырвонае сукенкi. Эстэтычныя развагi парушыў крык:
- Ратуйце!
Дзяўчына наляцела на Гвалтаўнiка з намерам разадраць пазногцямi ягоны халодны i гожы твар. Моцны ўдар адкiнуў яе на сцяну.
- Заб'ю! - сыкнуў Гвалтаўнiк i як доказ паказаў нож.
Дзяўчына звяла. Ён узяў яе двума пальцамi за акрываўленае падбароддзе i перавёў у пакой. Дзяўчына больш не пярэчыла, яна толькi адвярнула твар, калi ён абцiраў сукенкаю яе перапэцканыя кроўю вусны. Асмужанымi вачыма дзяўчына глядзела ў столь. Гвалтаўнiковы рухi былi таропкiя i рэзкiя. Яна так i засталася ляжаць аголеная на кiлiме, калi ён выйшаў з кватэры. У пад'ездзе Гвалтаўнiк уважлiва i педантычна агледзеў вопратку. Ён выйшаў у двор з вясёлымi вачыма, якiя бываюць у працаўнiкоў па суботах пасля цяжкага тыдня. Ён не ўбачыў на гаўбцы другога паверха аголеную дзяўчыну з сумным поглядам, якая ўзняла над галавою цяжкi пяцiлiтровы слоiк з мёдам i шпурнула ўнiз. Слоiк трапiў на гвалтаўнiкову галаву з такой сiлаю, што чэрап хруснуў. Сутарга скаланула цела, рукi ўзнялiся ўгору, нiбыта Гвалтаўнiк хацеў папрасiць даравання ва ўсiх пакрыўджаных жанчын. Па зямлi рассыпаўся веерам мёд, перамяшаны са шклом i крывёю.
XLVIII. ГРЭШНIК
Грэшнiк сядзеў на верандзе за светлым сталом i спрабаваў пералiчыць сем смяротных грахоў:
- Пыха, блуд, лянота... Лютасць... Зайздрасць... Блуд.
Ён збiваўся i пачынаў наноў загiнаць пальцы з дагледжанымi пазногцямi:
- Блуд, раз! Пыха, два! Лянота, тры! Ненажэрнасць! Так, выдатна, у той раз я не называў ненажэрнасць... Ненажэрнасць, чатыры! Трэба запiсаць найменнi ўсiх смяротных грахоў на аркушы дый павесiць на сцяну. Лютасць, пяць! Сквапнасць, шэсць! I яшчэ адзiн, апошнi... Зайздрасць, сем!
Грэшнiк уздыхнуў так цяжка, нiбыта камень закацiў на высокi груд. Як нi дзiўна, але i ў шэсцьдзесят гадоў вочы Грэшнiка не страцiлi блакiтнай яснасцi i глыбiнi. I ён глядзеў удалеч, калi па абедзе на верандзе свайго загараднага дома разважаў пра мараль.
- Цiкава, а цi мае значэнне паслядоўнасць у пералiчэннi смяротных грахоў? Напэўна, не мае, бо ўсе яны караюцца смерцю, як вынiкае з назову, а значыць усе яны роўныя.
Задаволены высноваю, Грэшнiк прымружыў вочы.
- Вядома, я - грэшнiк, як, дарэчы, i кожны смяротны. Вось возьмем, напрыклад, НЕНАЖЭРНАСЦЬ, не скажу, што ўсё жыццё я аб'ядаўся i напiваўся. Апошнiя гадоў дзесяць я наогул абмяжоўваюся вельмi сцiплай дыетаю, але было безадказнае дзяцiнства, i я з'еў узапар два кiло спелых бананаў. Мацi прытрымлiвала iх на свой дзень нараджэння, яны ляжалi ў лядоўнi. А я ўбачыў iх апетытна-васковую скуру i не вытрываў, схапiў спачатку адзiн банан, адарваў ад гронкi, аблупiў i амаль цалкам запхаў у рот. Я быў упэўнены, што другi банан абавязкова спатолiць маю прагу, але так думаў пра кожны наступны, пакуль не з'еў усе пятнаццаць вялiкiх бананаў. I мне не зрабiлася блага, а стала страшна, што пакараюць. Я сабраў лупiнне i загарнуў у старую газету. Пакунак я вынес ажно за горад i шпурнуў у кар'ер са смеццем. Бацькi так i не дазналiся, хто з дзяцей з'еў пачастунак.