12011.fb2 Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 33

Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 33

- Лёнiк, - юнак пацiснуў ватную канечнасць.

- Можа, мая прапанова Вас здзiвiць, але да справы... Вы спадабалiся мне. Я закахаўся! Травень, шаты, промнi, прахалодны цень. I тут юнак чытае вершы. Вiдовiшча ўразiла, i я не змог не падысцi, не загаварыць, не прызнацца.

Юнак паглядзеў на iдэальна паголены твар гомасексуалiста, пачырванеў i схаваў у кiшэнь нататнiк з экзаменацыйнымi вершамi.

- Няёмка не толькi Вам, але i мне неверагодна цяжка. Не бойцеся, больш за ўсё на свеце я ненавiджу гвалт. Ну пагадзiцеся, з маiмi фiзiчнымi данымi нi на якое насiлле разлiчваць не даводзiцца. - Гомiк цяжка ўздыхнуў. - Жыву я з мамаю. Цяпер яна на працы. I мы маглi б завiтаць да мяне. Ёсць цудоўныя парначасопiсы. Шчыра-сумленна скажу, яны такiя яскравыя, з самымi неверагоднымi здымкамi. Вы калi-небудзь бачылi аголенага гермафрадыта жаночы твар, жаночыя грудзi, а памiж нагамi самы сапраўдны мужчынскi чэлес? Толькi невялiчкi, сантыметраў пяць. Цi, да прыкладу, у мяне ёсць плакат адна жанчына адначасна спрабуе задаволiць пяцёх мужчын: першы ляжыць на спiне, уставiўшы сцяблiну ў похву; жанчына сядзiць на iм, выгнуўшыся так, што другi мужчына змог увагнаць стамбур у жаночую дупу; трэцi клiент атрымлiвае задавальненне праз мiнет; а чацвёрты з пятым даверылiся пяшчотным рукам.

"Трэба ўцякаць ад глянцатварай гнюснасцi", - вырашыў юнак.

- Ну дык пойдзем у госцi?

- Добра, толькi па дарозе зойдзем на хвiлiнку ў педагагiчную вучэльню, трэба ўдакладнiць расклад iспытаў.

- Мая iнтуiцыя не падвяла мяне!

Гомiк з юнаком выйшлi з парку праз цэнтральную браму, упрыгожаную белай каланадай.

- Не турбуйцеся, я нядоўга, - кiнуў юнак перад тым, як адчынiць дзверы вучэльнi.

Самазадаволены Гомiк застаўся чакаць каля срэбнабокай вазы, у якой красавалi жоўтыя нарцысы. Ён жа не ведаў, з якiм намерам юнак завiтаў у вучэльню. А прычына была не ў раскладзе iспытаў. Стрыечны брат юнака выкладаў там фiзiчную культуру, гэта ён i ўгаварыў хлопца сысцi са школы ў вучэльню i паабяцаў усялякую падтрымку.

Свайго брата, карчакаватага стрыжанага пад нуль маладзёна, юнак знайшоў у спартовай зале, дзе той судзiў гульню ў баскетбол.

- Спадар Кружаль, можна Вас на хвiлiнку, - паклiкаў юнак старэйшага брата.

Вiсклiвы свiсток спынiў гульню.

- Ты што, не бачыш, я заняты? Нешта здарылася? - на калiдоры спытаўся фiзкультурнiк.

- Да мяне прычапiўся Гомiк.

- Дзе? - фiзкультурнiк, вiдавочна, зацiкавiўся прыгодаю малодшага брата.

- У парку Чалюскiнцаў.

- А цяпер ён дзе?

- Чакае каля вучэльнi, круцiцца каля вазы з нарцысамi.

- Што мяркуеш зрабiць?

- Я ў цябе, мой настаўнiк, прыйшоў папытаць.

Старэйшы з братоў надзьмуў шчокi так, нiбыта хацеў сказаць слова ды забыўся адчынiць рот, потым ён, каўтануўшы нясказанае, прамовiў наступнае:

- Бiць такiх трэба! Згодны? Смяротным боем бiць i забiваць! Iдзi прызнач Гомiку спатканне ў парку Чалюскiнцаў гадзiне а восьмай, калi шарэць пачне.

Узбуджаны юнак падбег да Гомiка:

- Прабачце, Артур, тут якраз пачынаецца кансультацыя па лiтаратуры, i я мушу застацца, але калi Вы не супраць, дык давайце сустрэнемся ўвечары, у парку, каля скульптурнага аленя.

- А ў колькi? - На Гомiкавым твары праявiлася астуджанасць. - Ты ж ведаеш, я жыву з матуляю, а яна не любiць, калi позна затрымлiваюся.

- Гадзiне а восьмай, я буду чакаць Вас, Артур, - юнак, знарок не слухаючы адказу, вярнуўся ў будучую alma mater.

Расчараваны Гомiк падышоў да вазы i сарваў колькi нарцысаў, мусiць, для любай мамы.

У цёплым вечаровым парку людзей было наўздзiў шмат: шпацыравалi парачкi каханкаў, на лаўках вуркаталi пенсiянеры, бацькi гулялi з вазочкамi. Цяпло, робячы будзённую справу, мiж iншым зруйнавала жорсткi план стрыечных братоў.

- Усё ўскладняецца, - канстатаваў фiзкультурнiк.

- Ясна, не будзем жа мачыць на вачах у мамачак, дачушак i бабулек. Але чакай, ёсць варыянт. За аглядальным колам стаiць двухпавярховы дамок.

- Прыбiральня, - паспрабаваў удакладнiць фiзкультурнiк.

- Ды не, я кажу двухпавярховы. Дзе ты бачыў у парках двухпавярховыя прыбiральнi? Не перарывай. Гэты дамок - школа фiгурнага катання, пры iм ёсць агароджаны плотам пляц. Узiмку ён робiцца катком, а ўлетку ляжыць звычайная пустка. З трох бакоў яна мяжуе з паркам Чалюскiнцаў, а з чацвёртага боку...

- З заводам iмя Вавiлава?

- Iзноў перарываеш, - юнак удаў на рабацiнiстым твары грымасу крыўды, не з заводам, а з батанiчным садам. Сягоння сад не працуе, наведнiкаў няма. Я правяду Гомiка ў батанiчны сад, i там, каля азярца з лебедзямi, мы яго адмудохаем i адмяцелiм, казла дранага.

- Слухай, а батсад ахоўваецца мянтамi?

- Мусiць, ахоўваецца, адзiн мент на дзесяць тысяч дрэўцаў.

Старэйшы з братоў накiраваўся да аглядальнага кола, а малодшы - да скульптурнага аленя, дзе яго ўжо добра-ткi зачакаўся добразычлiвы Гомiк.

- А я захваляваўся, што не прыйдзеш, - Гомiкавы вусны заўсмiхалiся адасоблена ад вачэй.

- Прабач, кансультацыi зацягнулiся, абiтурыенты за адзiн вечар вырашылi даведацца пра ўсё, што не вывучылi за год. Але забудзем будзённае. Куды iдзём, Артур?

- Куды-небудзь найдалей ад пенсiянераў з унукамi.

- Я ведаю зацiшнае месца: вербы, стаў, лебедзi плаваюць...

- Як у Пiкасо: лебедзь з адлюстраваннем у вадзе нагадвае скарпiёна...

Гомiк з юнаком абмiнулi доўгi стол, за якiм атабарылiся шахматысты-аматары, i пайшлi тапалёвымi прысадамi да пляцоўкi з атракцыёнамi. Грукат, ляскат i вiскат - музычныя карцiнкi народнай весялосцi.

"Пахне чабор, пахне чабор... А вось арэлi стваралiся дзеля таго, каб хлопец мог усё ж зазiрнуць пад дзявочую спаднiцу", - падумаў юнак, калi выводзiў Гомiка на пустку.

- Тут ёсць патаемныя веснiцы для прыбiральшчыц, - юнак падвёў Гомiка да жалезнай брамкi, зачыненай на калок.

Па прысадах, абсаджаных маньчжурскiмi гарэхамi, юнак завёў новага знаёмага да штучна выкапанага стаўка, пасярод якога плавала лебядзiная хатка. Побач з хаткаю плавалi i лебедзi.

- Ну як табе, Артур, лебедзi?

- Хатка прыгожая, райскi востраў, а самi птушкi закажанелыя, вiдаць, што паланёныя, - Гомiк прысеў на лаўку, пастаўленую спецыяльна для любавання лебядзiным стаўком.