120333.fb2
"Паравiк" - гэтым словам пролы чамусьцi называлi ракетныя бомбы. Ўiнстан адразу ўпаў нiцма. Пролы амаль нiколi не памылялiся ў сваiх прагнозах. Здавалася, у iх быў нейкi iнстынкт, якi папярэджваў iх за некалькi секунд, што наблiжаецца ракетная бомба, хоць самi бомбы даляталi хутчэй, чым iх гук. Ўiнстан закрыў галаву рукамi. Пачуўся страшэнны трэск, здалося, што брук раскалоўся, i цэлы град лёгкiх прадметаў пасыпаўся на спiну Ўiнстану. Калi ён падняўся, ён убачыў, што ўвесь абсыпаны асколкамi шкла з блiжэйшых вокнаў.
Ён пайшоў далей. Бомба разбурыла купку дамоў за дзвесце метраў вышэй па вулiцы. Чорны слуп дыму ўзнiмаўся ў неба, пад iм стаяла воблака пылу ад тынку. Вакол руiнаў ужо сабралася гурма людзей. Перад iм на бруку ляжала кучка тынку, у сярэдзiне якой вiднелася пунсовая ручаiнка. Калi ён падышоў блiжэй, ён заўважыў, што гэта адарваная да запясця чалавечая рука. Уся кроў з рукi выцекла, i яна нагадвала гiпсавы злепак.
Ён адкiнуў руку нагой у канаву i павярнуў направа ў завулак, каб абмiнуць натоўп. Праз тры-чатыры хвiлiны ён пакiнуў раён выбуху за сабою, тут бруднае капашлiвае жыццё працягвалася, быццам нiчога асаблiвага не адбылося. Было ўжо амаль дваццаць гадзiн, i ўсе пролаўскiя пiтныя крамы ("пабы", як яны iх называлi) былi перапоўненыя. Праз брудныя закураныя дзверы, што без супыну адчынялiся i зачынялiся, даносiўся пах мачы, пiлавiння i кiслага пiва. У кутку за выступам фасада стаялi ўсутыч адзiн да аднаго тры чалавекi, i той, што стаяў пасярэдзiне, трымаў у руцэ разгорнутую газету, а два астатнiя глядзелi яму цераз плячо. Яшчэ перад тым, як падысцi дастаткова блiзка, каб убачыць выразы iх твараў, Ўiнстан заўважыў засяроджанасць у iх паставе. Вiдаць, яны чыталi нейкае надзвычай важнае паведамленне. Ён мiнуў iх i не паспеў прайсцi пары крокаў, як група раптоўна распалася, i двое з iх пачалi злосна сварыцца. На нейкi момант здалося, что зараз пачнецца бойка.
- Расчынi свае вушы, калi я табе што кажу! Нiводзiн нумар на сем не выйграў нi разу за апошнiя чатырнаццаць месяцаў.
- Ды далiбог, выйграваў!
- Ну што ты мне кажаш! Я запiсваў два гады на паперку. Я заўсёды запiсваю ўсе вынiкi. Кажу табе, нiводзiн нумар, што канчаецца на сем...
- А я кажу, нумар на сем выйграваў! Я магу табе дакладна сказаць нумар, канчалася на 4, 0, 7. Гэта было ў лютым, другi тыдзень лютага.
- Сам ты люты! У мяне ўсё запiсана. Кажу табе...
- Заткнiся! - сказаў трэцi.
Яны гаварылi пра Латарэю. Прайшоўшы трыццаць метраў, Ўiнстан азiрнуўся. Яны яшчэ спрачалiся з чырвонымi, узрушанымi тварамi. Латарэя з штотыднёвымi выплатамi вялiзных выйграшаў была адзiнай грамадскай падзеяй, на якую пролы звярталi сур'ёзную ўвагу. Цалкам верагодна, што для мiльёнаў пролаў Латарэя была галоўным, калi не адзiным сэнсам iснавання. Яна была iх захапленнем, iх вар'яцтвам, iх суцяшэннем, iх духоўным натхненнем. Як толькi справа тычылася Латарэi, людзi, што ледзь маглi чытаць i пiсаць, рабiлiся здольнымi да найскладанейшых падлiкаў i надзвычайных цудаў памяцi. Цэлая катэгорыя людзей зарабляла сабе на жыццё выключна продажам сiстэм, прагнозаў i абярогаў. Сам Ўiнстан не меў нiякага дачынення да Латарэi, арганiзаванай Мiнiстэрствам Дастатку, але ён вельмi добра ведаў (у Партыi ўсе гэта ведалi), што выйгрышы збольшага iснавалi толькi на паперы. Толькi маленькiя сумы выплачвалiся ў сапраўднасцi, галоўныя ж выйгрышы даставалiся асобам, якiх нiколi не iснавала. Зрабiць гэта было няцяжка, бо памiж асобнымi часткамi Акiянii не iснавала нiякай сувязi.
I ўсё ж, калi i была надзея, дык толькi ў пролаў. За гэта трэба было трымацца. На словах гэта гучала разумна, але, калi паглядзець на людзей на вулiцы, тэзiс гэты рабiўся справай веры. Вулiца, на якую ён павярнуў, спускалася з узгорка. Яму здалося, што ён ужо аднойчы быў у гэтым месцы i недзе непадалёку павiнна праходзiць галоўная вулiца. Аднекуль спераду да яго данёсся шум галасоў. Вулiца паварочвала i канчалася прыступкамi, што вялi ў вузенькi завулак, у якiм стаяла пара латкоў з звялай гароднiнай. У гэты момант Ўiнстан згадаў, дзе ён быў. Завулак выходзiў на галоўную вулiцу, i за наступным паваротам, менш чым за пяць хвiлiн адсюль, была антыкварная крама, дзе ён купiў альбом з чыстымi старонкамi, што цяпер быў яго дзённiкам. А ў маленькай папяровай краме непадалёк адсюль ён купiў пяро i бутэлечку чарнiла.
Ён пастаяў нейкi момант на верхняй прыступцы. На тым баку завулка быў невялiчкi брудны шынок, вокны якога выглядалi заледзянелымi, напраўду ж былi пакрытыя тоўстым слоем пылу. Нейкi надта стары чалавек, пахiлы ад часу, але яшчэ бадзёры, з белымi вусамi, што тырчалi наперад, як у рака, штуршком расчынiў дзверы i ўвайшоў. Пакуль Ўiнстан стаяў i глядзеў, яму ў галаву прыйшла думка, што гэты стары, якому было сама меней восемдзесят гадоў, быў пад час Рэвалюцыi ў самым сталым веку. Ён i нешматлiкiя iншыя людзi яго пакалення былi апошнiм злучвом са светам капiталiзму, што знiк назаўсёды. У Партыi ўжо амаль не засталося людзей, светапогляд якiх склаўся да Рэвалюцыi. Старэйшыя пакаленнi былi знiшчаныя пад час вялiкiх чыстак 50-х i 60-х гадоў, а тыя нешматлiкiя, што ацалелi, даўно стэрарызаваныя да поўнай духоўнай пакоры. Калi яшчэ заставаўся хоць адзiн жывы чалавек, якi б мог паведамiць што-небудзь праўдападобнае пра жыццё ў першай палове стагоддзя, дык гэта мог быць толькi прол. Раптам Ўiнстан зноў згадаў урывак, што ён перапiсаў з падручнiка гiсторыi ў свой дзённiк, i яго ахапiла вар'яцкае жаданне. Ён зойдзе ў шынок, пазнаёмiцца са старым i распытае яго. Ён скажа яму: "Раскажыце мне пра сваё жыццё, пра сваё дзяцiнства. Як тады ўсё выглядала? Цi было ўсё лепш, чым цяпер, - цi, можа, горш?"
Хутка, толькi каб не паспець спалохацца, ён спусцiўся па прыступках i перайшоў вузкi завулак. Натуральна, гэта было чыстае вар'яцтва. Як заўсёды, не было нiякай канкрэтнай забароны гаварыць з проламi або наведваць iх шынкi, але гэтыя дзеяннi былi болей чым нязвыклыя, каб застацца незаўважанымi. Калi б з'явiўся патруль, ён мог бы прыкiнуцца, што яму зрабiлася блага, але было непраўдападобна, што яму паверылi б. Ён расчынiў дзверы, i жахлiвы сырны пах кiслага пiва ўдарыў яму ў нос. Калi ён зайшоў, шум галасоў напалову прыцiшыўся. Ён адчуваў, як за спiнай усе ўтаропiлiся ў яго сiнi камбiнезон. Партыя гульнi ў "дроцiкi", што адбывалася на другiм канцы залы, спынiлася на нейкiя паўхвiлiны. Стары чалавек, за якiм ён зайшоў, стаяў каля стойкi i за нешта сварыўся з бармэнам, каржакаватым дзецюком з вялiзнымi рукамi. Iншыя стаялi з куфлямi ў руках i назiралi за сцэнай.
- Я вас прыстойна папрасiў, што, не? - казаў стары, ваяўнiча распростваючы плечы. - А вы кажаце, што ў вашым няшчасным будане няма куфля ў адну пiнту?
- А што за трасца гэтая пiнта? - пытаўся бармэн i нахiляўся цераз стойку, абапiраючыся на яе кончыкамi пальцаў.
- Паглядзiце на яго! Лiчыць сябе бармэнам, а сам не ведае, што такое пiнта! Пiнта - гэта палова кварты, а чатыры кварты - гэта галон. Можа, яшчэ навучыць цябе чытаць?
- Нiколi ў жыццi не чуў, - рэзка адказаў бармэн. - Лiтр i паўлiтра - усё, чым мы мераем. Вунь куфлi на палiцы.
- А я хачу пiнту, - упарта паўтараў стары. - Гэтак жа вы можаце мне налiць i адну пiнту. Калi я быў малады, мы гэтых дурных лiтраў не ведалi.
- Калi вы былi малады, мы ўсе яшчэ жылi на дрэвах, -сказаў бармэн, скоса паглядзеўшы на клiентаў.
Пачуўся выбух смеху, i збянтэжанасць, выклiканая Ўiнстанавым прыходам, здавалася, рассеялася. Парослы белай шчэццю твар старога злёгку пачырванеў. Мармычучы нешта сабе пад нос, ён павярнуўся ад стойкi i наткнуўся на Ўiнстана. Той асцярожна ўзяў яго пад руку.
- Цi магу я вас запрасiць выпiць са мной? - спытаўся ён.
- Вы джэнтльмен, - адказаў стары i зноў расправiў плечы. Здавалася, ён не заўважыў Ўiнстанавага сiняга камбiнезона. - Адну пiнту! - крыкнуў ён ваяўнiча бармэну. - Адну пiнту светлага.
Бармэн налiў два паўлiтры цёмна-бурага пiва ў тоўстыя куфлi, якiя ён папаласкаў у цэбры пад стойкай. Пiва было адзiным напоем, якi можна было атрымаць у пролаўскiх шынках. Пролам не дазвалялася пiць джын, хоць на практыцы яны даволi лёгка маглi яго здабыць. Кiданне дроцiкаў зноў было ў разгары, а група людзей каля стойкi пачала абмяркоўваць вынiкi розыгрышу Латарэi. Пра Ўiнстана на нейкi час забылiся. Пад акном стаяў маленькi столiк, дзе ён i стары маглi спакойна пагаварыць, не баючыся, што iх падслухаюць. Гэта было надзвычай небяспечна, але, ва ўсялякiм разе, у зале не было тэлегляда. У гэтым Ўiнстан упэўнiўся адразу, як толькi ўвайшоў.
- Ён мог спакойна налiць мне адну пiнту, - бурчаў стары, займаючы месца за столiкам. - Гэтага мне будзе замала. А цэлы лiтр - замнога. Будзе цiснуць мне на мачавы пузыр. Не кажучы ўжо пра цану.
- З таго часу, як вы былi малады, шмат чаго, напэўна, змянiлася, - сказаў Ўiнстан, нiбы прымерваючыся.
Позiрк пабляклых блакiтных вачэй старога перайшоў ад круга для кiдання дроцiкаў да стойкi, ад стойкi да дзвярэй з надпiсам "М", быццам гаворка iшла пра змены, што адбылiся ў шынку.
- Пiва было лепшае, - урэшце сказаў ён. - I таннейшае! Калi я быў малады, пiва каштавала - мы называлi яго "светлае" - чатыры пенсы за пiнту. Гэта было недзе перад вайной.
- Перад якой вайной? - спытаўся Ўiнстан.
- Вайна ёсць вайна, - неяк незразумела адказаў стары.
Ён падняў куфаль, яго плечы зноў выпрасталiся.
- Ваша здароўе!
Востры кадык на схуднелай шыi старога незвычайна рэзка таргануўся, i пiва знiкла. Ўiнстан схадзiў да стойкi i вярнуўся з яшчэ двума паўлiтрамi. Здаецца, стары забыўся пра свае перасцярогi што да цэлага лiтра.
- Вы значна старэйшы за мяне, - сказаў Ўiнстан. - Калi я нарадзiўся, вы былi ўжо дарослым чалавекам. Вы яшчэ памятаеце старыя, дарэвалюцыйныя часы. Людзi майго веку, па сутнасцi, нiчога пра тыя часы не ведаюць. Мы можам толькi прачытаць пра iх у кнiгах, але там можа быць няпраўда. Я б хацеў пачуць, што вы пра гэта думаеце. Падручнiкi гiсторыi сцвярджаюць, што жыццё да Рэвалюцыi было зусiм iншае, чым цяпер. Тады панаваў жахлiвы прыгнёт, несправядлiвасць, беднасць - горш, чым мы сабе можам уявiць. Тут, у Лондане, большасць людзей ад нараджэння да смерцi нiколi не елi ўдосыць. Палова з iх не мела нават чаравiкаў на нагах. Яны працавалi дванаццаць гадзiн на дзень, кiдалi школу ў дзевяць гадоў, спалi па дзесяцёра ў адным пакоi. I ў той самы час былi таксама некаторыя, iх было зусiм мала - усяго пару тысяч, iх называлi капiталiстамi што былi багатыя i магутныя. Яны мелi ўсё, што толькi можна было мець. Яны жылi ў вялiкiх шыкоўных дамах, мелi па трыццаць слуг, ездзiлi на аўтамабiлях i на чацвёрках коней, пiлi шампанскае, насiлi цылiндры...
Твар старога раптам прасвятлiўся.
- Цылiндры! - паўтарыў ён. - Дзiўна, што вы згадалi пра гэта. Учора я таксама думаў пра цылiндры, не ведаю чаму. Я якраз думаў - во ўжо колькi гадоў я не бачыў нiводнага цылiндра. Болей няма, ага. Апошнi раз я надзяваў цылiндр, гэта было, як хавалi маю швагерку. Гэта было... не, ужо не помню, мо ўжо гадоў пяцьдзесят таму. Вядома ж, я яго браў напракат, самi разумееце.
- Цылiндры - гэта не так важна, - цярплiва працягваў Ўiнстан. - Пытанне ў тым, што гэтыя капiталiсты - ды яшчэ трохi суддзяў i святароў, што жылi за iх кошт, - былi гаспадарамi зямлi. Усё iснавала для iх. Вы, звычайныя людзi, працоўныя, былi ў iх за рабоў. Яны маглi зрабiць з вамi ўсё, што хацелi. Яны маглi адправiць вас у Канаду, як жывёлу. Яны маглi спаць з вашымi дочкамi, каб хацелi. Яны маглi загадаць адхвастаць вас нечым, што звалася "дзевяцiхвосты кот". Мiнаючы iх, вы мусiлi здымаць шапку. Усе капiталiсты хадзiлi паўсюль з хеўрай лёкаяў, якiя...
Твар у старога засвяцiўся зноў.
- Лёкаi, - сказаў ён. - Вось слова, якое я не чуў ужо так даўно. Лёкаi! Адразу прыгадваюцца даўнiя часы, ну так! Памятаю, як... колькi ж гэта гадоў ужо? а, не ведаю. Часам я хадзiў у Гайд-парк вечарамi ў нядзелю, паслухаць, як там гавораць. Армiя збаўлення, рыма-католiкi, жыды, iндусы. Каго толькi не было. Быў там адзiн, iмя я ўжо не помню, але ж добры прамоўца, надта прыгожа казаў! "Лёкаi! - казаў. - Лёкаi буржуазii! Паслугачы кiраўнiчае клясы!" "Паразiты", - таксама казаў. А яшчэ: "Гiены!"" Во, як ён iх называў. Вядома ж, гэта ён казаў пра лейбарыстаў.
Ўiнстану здавалася, што ён гуляе ў сапсаваны тэлефон.
- Папраўдзе, я хацеў бы ведаць вось што... - сказаў ён. - Цi вы думаеце, што цяпер болей свабоды, чым тады? Цi вас болей лiчаць цяпер за чалавека? У старыя часы багатыя людзi, людзi, што кiравалi...
У галаве ў старога блiснуў успамiн.
- Палата Лордаў, - падказаў ён.
- Палата Лордаў, калi хочаце. Вось што я хачу спытаць: цi тыя людзi маглi лiчыць вас нiжэйшымi за сябе толькi таму, што яны былi багатыя, а вы бедныя? Цi праўда, напрыклад, што вы мусiлi iх называць "сэр" i здымаць шапку, калi сустракалiся з iмi?
Стары глыбока задумаўся. Ён выпiў амаль чвэрць свайго пiва i тады сказаў:
- Так. Яны любiлi, каб з iмi вiталiся. Гэта паказвала павагу. Я гэтага не любiў, але таксама гэтак рабiў, даволi часта. Так было трэба, напэўна.
- Цi было звычайным, - я паўтараю толькi тое, пра што прачытаў у падручнiках, - цi было звычайным, што гэтыя людзi i iх слугi спiхвалi вас з ходнiка ў канаву?
- Адзiн такi пiхнуў мяне аднойчы, - сказаў стары. - Помню, быццам учора было. Быў вечар, якраз была Рэгата. Пад час тых рэгатных вечароў заўсёды было тлумна, i во я натыкаюся на нейкага маладзёна на праспекце Шэфтсберы. Такi шыкоўны быў. Кашуля, цылiндр, чорны гарнiтур. Хiстаўся ў бакi, дык я i наткнуўся на яго, не заўважыў. Ён кажа: "Што, не бачыш, куды iдзеш, га?" Я кажу: "А вы што, купiлi гэты сраны тратуар?" Ён кажа: "Я табе адкручу галаву, калi будзеш са мной так гаварыць". Я кажу: "Вы п'яны, я вас пакладу праз паўхвiлiны!" I вы не паверыце, ён паклаў мне руку на грудзi i гэтак пiхнуў, што я ледзь не звалiўся пад колы аўтобуса. Але тады я быў яшчэ малады i мог бы яго адлупцаваць як след, але...
Ўiнстана ахапiла пачуццё бездапаможнасцi. Памяць старога была грудай дэталяў. Так можна было распытваць яго цэлы дзень i не атрымаць нiякай важнай iнфармацыi. Партыйныя падручнiкi па гiсторыi маглi быць у нейкай ступенi слушныя. Яны маглi быць нават цалкам слушныя. Ён зрабiў апошнюю спробу.
- Можа, я не так ясна выказаўся, - сказаў ён. - Вось што я хачу сказаць. Вы пражылi доўгае жыццё. Больш за палову жыцця вы жылi да Рэвалюцыi. У 1925 годзе, напрыклад, вы ўжо былi дарослы. Цi не маглi б вы сказаць, грунтуючыся на ўспамiнах, што жыццё ў 1925 годзе было лепшае, чым цяпер? Цi яно было горшае? Калi б вы маглi выбраць, дзе б вы хацелi жыць: у тых часах або цяпер?