145135.fb2
Мiнула гадзiна, потым другая, - Разалi чакала... Пачало свiтаць, а муж усё не вяртаўся. Разалi дарэшты перапалохалася, кiнулася клiкаць людзей, расказала, што раз'ятраны Жан пабег лавiць браканьераў.
Наймiты, вознiкi, парабкi кiнулiся шукаць гаспадара.
Яго знайшлi за дзве мiлi ад фермы, прывязанага вяроўкамi да дрэва, ледзь жывога ад шаленства; стрэльба яго была пераламаная, порткi адзеты навыварат, на грудзях вiселi тры забiтыя зайцы i запiска:
"Як iдзеш на паляванне, дык забудзься пра каханне".
Мiнуў час, i калi Жан прыгадваў сваю шлюбную ноч, то абавязкова дадаваў:
- Пацешылiся з мяне, што i казаць! Яны схапiлi мяне, як трусiка, падлы, i тут жа накiнулi мяшок на галаву. Але хай адно пападуцца мне калi-небудзь, папомняць ужо мяне, папомняць!
Вось як жартуюць на вяселлях у Нармандскiм краi.