14875.fb2 ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 13

ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 13

Ён чамусьці заўсёды гатуе рыбны суп з кансерваў, калі прыходзіць на падпітку. І ніколі не есць тое, што маді прыгатавала на вячэру.

САРАНЧА

СЯРЭДНЕВЯКОВАЯ ФАНТАЗІЯ

Змагар - не пераможца. Змагар - заўсёды ў адзіноце. На старонні погляд ён робіць не тое і не так. Але ён робіць тое, што ўмее і што лічыць магчымым зрабіць. А астатнія?

Аўтар

I САРАНЧА АСТРЭЯ

“.Божухна, як шчыміць у скронях! Гэты чалавек не проста забіў мяне і маіх сабратаў. Ён паланіў нас, прынёс у сваё жыллё і атрудіў! - Левая нага Астрэі міжвольна тарганулася. - Навошта яму гэта, нашто ён пасадзіў нас у гэты слоік, у гэтую шкляную пастку?!”

Астрэя інстынктыўна памкнулася прыўзняцца, хоць з учарашняга вечара ведала, што выйсця няма.

“Але я выканала сваю місію на Зямлі, я выканала свой абавязак перад Усявышнім: мае дзеці будудь жыць.” - Астрэя знерухомела.

Слабасць зноў пазбавіла яе магчымасці бачыць. Як забыты сон, яна ўспомніла зялёны лужок і белую таполю, пад якой пакінула сваіх дзяцей.

“Яны будудь жыць. А я выканала сваю місію.”

Рух збоку вымусіў Астрэю насцярожыцца. Цьмяныя расплывістыя абрысы чалавека рабіліся ўсё больш акрэсленымі.

“Ён ідзе. Можа, ён выкіне нас, і я яшчэ выжыву. Паветра, свежае паветра!”

Рука чалавека прыўзняла каўпак са шклянога сподачка і на імгненне замерла над насякомымі. Затым руб каўпака з трэскам раструшчыў грудную клетку Астрэі.

“Божухна, як балюча!” - Канвульсіі спынілі думкі Астрэі.

АЛХІМІК БАЛТАЗАР

Балтазар расплюшчыў вочы і адразу зірнуў на доследны столік. Дванаццаць дарослых асобін саранчы - шэсць самцоў і шэсць самак - змярцвела ляжалі пад шкляным каўпаком. Адна з іх скаланулася, сутаргава драпнула лапкамі аб шкло і зноў замерла.

“Прынада падзейнічала. А апошняя - празмерна жывучая. Ці пазней ужыла атруту. - Балтазар падышоў да стала і зняў каўпак. - Самка. Т ак, занадта жыццяздольная”.

Краем каўпака алхімік расціснуў саранчу і змёў усіх дванаццадь на падлогу.

- Ізольда! - паклікаў ён служанку.

СЛУЖАНКА ІЗОЛЬДА

Ізольда даўно расклала ў печы агонь і кіпяціла ваду. Вокліч гаспадара паведаміў ёй аб тым, што Балтазар прачнуўся і праз некаторы час прыйдзе снедаць.

“Дзівакі гэтыя Секвестры. Яго бадька таксама ніколі не ведаў, калі прачнецца. Але як толькі прачынаўся, то адразу патрабаваў увагі да сябе. Заўсёды яму не хапала часу! Як быццам дзень не для ўсіх аднолькавы!”

Ізольда падкінула сухога галля ў печ і сыпнула лісце мяты ў гаршчэчак з кіпнем.

БАЛТАЗАР СЕКВЕСТР

Балтазар зірнуў у мутнае акенца. Пасля ранішняга дажджу дзень, здавалася, павінен быць цёплым і ветраным, а таму - пленным.

“Раскідаю прынаду па лузе, праверу, як яна спрацоўвае на адкрытым паветры. Ці будзе ад яе страта пасевам? У тым годзе - не было. А я толькі дабавіў цыяніду серы. Для раслін гэта няшкодна, а саранчу валідь упокат’.

Балтазар выйшаў з дому і спаласнуў твар у цэбры з дажджавой

вадой.

“Ізольда. Ужо двадцаць гадоў - ні прыгажуня, ні абразіна, ні старэча, ні маладзіда. Можа, бацька пачаставаў яе сваім эліксірам?”

АЛХІМІК ЖАК СЕКВЕСТР

Жак Секвестр памёр рана. Сэрца яго спынілася, калі ён корпаўся са сваімі прэпаратамі. Магчыма, надыхаўся шкодных выпарэнняў і кануў у Сон Вечнасці. Эліксір маладосці, якому ён прысвяціў пятнаццаць апошніх гадоў жыцця, так і не атрымаўся дасканалым: перавага ў адным нязменна давала хібы ва ўсім астатнім. Эксперыменты, якія Жак апантана праводзіў на сабе, пазбавілі яго валасоў у трыццадь пяць, зубоў - у сорак, а жыцця - у сорак тры гады. Нязносны сверб на руках, што не перапыняўся на працягу тыдняў, прымушаў няспынна працаваць, але не дазваляў дасягнудь поспеху, бо рабіў думкі катэгарычнымі і бескампраміснымі.

Зрэшты, распрадоўкі мінулых гадоў прынеслі свой плён. За рэстаўрадыю храма Аўгусціна Блажэннага епіскап Грыгорый выдзеліў вучонаму ўрадлівыя ворныя землі, рэнта ад якіх дазваляла трымаць у парадку дом і нябедна жыць.

Эсенцыю Секвестра для ачысткі высакародных металаў паспяхова прымянялі пры каралеўскім двары. Сам Фердынанд IV Рахманы, калі аб’язджаў са світай паўднёвыя правінцыі, не абмінуў лабараторыю алхіміка і азнаёміўся з яго работамі.

У лепшых дамах Альмі выкарыстоўвалі супрадь грызуноў яд- прынаду Жака Секвестра. Але самавольнае выкарыстанне таго ж яду на палетках прывяло да пагібелі кароў, і толькі дзякуючы заступніцтву епіскапа Грыгорыя Жак не правёў астатак жыцця ў спляснелых склепах турмы Альмі.

Сын Жака, Белазор, рос кемлівым хлопчыкам. Дапытлівы розум і заўсёдная цікаўнасць да доследаў бацькі дазволілі Белазору ўжо ў пятнаццаць гадоў даваць парады, якія нярэдка прыводзілі Жака ў захапленне.

БЕЛАЗОР

Балтазар памятаў, што бацька ў дзяцінстве называў яго Белазорам. Бадька нарадзіўся ў далёкай паўночнай краіне, дзе кветкі мелі слабы пах і дзе жылі панурыя і прыгнечаныя людзі.

“Белазор”, як тлумачыў бадька, - гэта светлая зорка, а “Балтазар” - гэта імя, звычайнае для той правінцыі, дзе нарадзіўся Белазор.

Маці сваёй Белазор не помніў. І бадька ніколі яму не расказваў пра яе - любыя роспыты адразу ж абрываліся.

З туманных успамінаў далёкага маленства, калі яны з Жакам бадзяліся па свеце, у памяці Белазора засталіся нейкія чорнабародыя людзі - то ў турбанах, то без іх, - якія хітравата і каварна пасміхаліся.

Бадька памёр, калі Белазору было двадцаць два гады. Ён ледзь паспеў блаславідь вянчанне сына з Жаннай, якая прыйшла з тых жа краёў, што і сам Жак.

ЖАННА

Жанну Жак знайшоў на базарнай плошчы. Вандроўная артыстка вылучалася сярод іншых галіярдаў дасканала прыгожым тварам, грацыёзнасцю і суладнасцю рухаў. Яна спявала песеньку на незнаёмай для абывацеляў Альмі мове. Яе голас, здавалася, рассоўваў межы плошчы і ляцеў праз аблокі да нябачных у дзённым святле зорак. Сервы і віланы шчодра кідалі пад ногі Жанне манеты, што засталіся ў іх пасля шумнага базарнага дня. І не шкадавалі, што не разумеюць слоў песні.

Калі спектакль скончыўся і задаволеныя зборам артысты пачалі рыхтавацца да трапезы, Жак падышоў да Жанны і на яе мове сказаў, што хацеў бы бачыць яе жонкай свайго сына. Нечакана пачутая родная мова, якую не ведалі нават сябры па рамястве, вучоны выгляд Жака і яго ўпэўненасць падзейнічалі на спявачку, і яна згадзілася наведаць маёнтак алхіміка. Галіярды неахвотна адпускалі яе, але і адгаворвалі без асаблівай надзеі. Мабыць, ведалі яе незалежны характар.

Балтазар, які сустрэў яе з добразычлівай усмешкай, спадабаўся. А Ізольда - чамусьці не.

“Бадзяжнае жыццё ў мінулым. У іх ёсць жыллё, ёсць зямля, ёсць наймічка, ёсць грошы. Яны дзівакаватыя, аднак мілыя і бяскрыўдныя людзі.”

- Я застануся ў вас пры адной умове: я буду спявадь, калі толькі мне гэтага захочадца. Як завудь вашу наймічку? Ізольда? .Ізольда!

ІЗОЛЬДА

Ізольда засыпала тры жмені бобу ў чыгунок і ўзялася абскубаць куранё.