14875.fb2
- Я веру, ты - бог. Ты здольны зрабідь быкоў паслухмянымі. А ці можаш ты зрабіць паслухмянымі кварзаў?
“Ён хоча павялічыць баявую моц племені”.
- Гэта для мяне прасцей, чым табе зрабіць паслухмянай рыжавалосую Крэсду, калі яна стане тваёй жонкай.
- А ты хочаш стадь правадыром племені?
- Не, Куран.
- Чаму?
- Таму што я - бог, і ў мяне іншыя мэты. Твая маладосць, Куран, перашкаджае табе зразумець адну маленькую праўду: улада розуму мацнейшая за ўладу сілы.
- Улада розуму. Ты валодаеш духамі, як Сангом?
- Сангом валодае вашымі душамі, а я валодаю ведямі.
- Адзін з хатніх - майстар Рэнс - кажа, што валодае ведамі.
- Пазнаём мяне з ім. Але не цяпер. Я хачу пакінуць вас на некаторы час.
- Пачакай, Шарбітрон!
- Слухаю цябе, сын важака.
- Я магу прымусідь кварза слухадца мяне?
- Не, вы несумяшчальныя. І выпадкова апынуліся ў адным часе. Кварзы будудь вамі знішчаны.
Куран хацеў сказадь яшчэ нешта, але пачуццё трывогі, што ўвёў у яго падсвядомасць разведчык, прымусіла схапідь аберуч піку і насцярожана агледзецца.
12
Сангом прапанаваў Шарбітрону ўзяць у спадарожнікі свайго чалавека, а калі разведчык адмовіўся, паслаў шпега ўпотай.
Праз кароткі час збіты з панталыку выведнік вярнуўся. Ён расказаў, што Шарбітрон ператварыўся ў змяю, і паказаў Сангому гадзюку з раструшчанай галавой. Раз’ятраны шаман прывязаў разяваку да дрэва і пакінуў на спякоце тэрмінам на два паляванні.
13
Разведчык з цяжкасцю дабраўся да спейскроса. Вялікае выдаткаванне актыўнай біяэнергіі ў племені дашчэнту знясіліла яго. Самааднаўленне праходзіла марудна. Шарбітрон разумеў, што тэмпразвідця цывілізадыі залежыць ад таго, наколькі ён здолее разварушыць людзей гэтай эпохі. Імклівы пераход ад паўдзікага чалавека да асобы, якая выкарыстоўвае для перамяшчэння ў прасторы ядзернае паліва, быў наўрад ці магчымы. Гэтых прымітыўных істотаў належала яшчэ шмат чаму навучыць, накіраваць іх здольнасці, схільнасці і энергію ў патрэбнае рэчышча.
А прыспешваў зямную цывілізацыю эверфарсінг, бо не быў упэўнены, што пасля разведкі Марса яму хопіць паліва, каб вярнудца ў сістэму Альдэпарыса. А вярнудца на радзіму Шарбітрон быў абавязаны. З гэтым інстынктам арадане прыйшлі ў Сусвет. Ды ці толькі яны?
14
Завостраным каменем Шарбітрон выбіваў надпісы на гладкай сцяне. Час ад часу ён перадаваў камень Рэнсу.
- Тваё рамяство не патрэбна племені, - да іх падышоў Сангом.
- А Рэнсу трэба ісці будаваць хаціну.
- Маё рамяство павінны будудь засвоіць усе плямёны і народы, якія будудь жыць на Зямлі. А Рэнс застанецца са мной.
- Не разумею цябе, іншаземец.
- Ты мудры, Сангом, але, здаецца, недальнабачны.
- Не разумею! - шаман пачаў злавацца. - Мне хочацца забідь цябе, але ты валодаеш сілай, якая стрымлівае мае рукі.
- Пакліч на дапамогу сваіх духаў, Сангом!
Сангом насупіўся, аднак не супакоіўся:
- Ты не жадаеш жыць разам з рыжавалосай Крэсдай?
- Не.
- Не разумею цябе. Чаму ты адмаўляешся ад Крэсды? Яна самая прывабная дзяўчына ў племені! Яна народзідь табе дзяцей, якія вырастудь і станудь выдатнымі ваярамі. Да таго ж усім мужчынам патрэбны жанчыны. Ці не так, Шарбітрон?
“Ён адчувае, што я не толькі з іншага племені. Ён не сумняваецца ў тым, што я не чалавек. Ён правярае мяне гэтаксама, як і я яго. Зрэшты, хай сабе!”
- Не здзекуйся, Сангом. Я - бог. Багам патрэбны багіні. Няхай Крэсда стане жонкай Курана. Акрамя таго, я не збіраюся назаўсёды заставадца ў вашым племені.
- Куды ты пойдзеш? Да нашых ворагаў?
- Я пайду значна далей - у іншы час.
- Ты хочаш стадь шаманам?
- Шаман - чалавек, які тлумачыць людзям волю багоў.
- Навошта табе Рэнс?
- Я дам яму веды.
- Але я магу забіць Рэнса!
- Яго веды прынясуць карысць усім вам.
- Каб часам яны не прынеслі нам шкоды.
- Навошта Рэнсу ўлада правадыроў? Ён - важак свайго розуму. А розум яго непадуладны часу.
- Я адпомшчу табе, іншаземец.
15