14875.fb2 ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 22

ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 22

Епіскап Брог”.

19

Шарбітрон зазваніў у званочак. Рыпнулі акаваныя дзверы.

- У чым маеш патрэбу, брат мой?

- Праводзь мяне, Крэсда!

- Я - Рэсна, брат мой!

- Праводзь мяне, Рэсна. Я даведаўся пра ўсё, што мяне цікавіла, - Шарбітрон паправіў на плячы сутану і паказаў манашцы на кнігу.

- Ці не паспытаеш даброт свецкіх, брат мой?

- Не, Рэсна. Даброты зямныя мне невядомыя. Скажы, сястра, якое аблічча Сатаны ў цяперашнім уяўленні служкаў Святога Храма?

- Тваё пытанне святатадкае, і толькі загад Найсвяцейшага ва ўсім табе дагаджаць вымушае мяне дадь адказ: высокі з паставы, прыгожы твар, доўгія і светлыя валасы, вочы ў яго колеру нябеснага, вусны шматслоўныя, рукі не спрацаваныя, думкі вольныя, а ногі не пакідаюць слядоў. І сябе ён не лічыць чалавекам, хадя на чалавека падобны. Ёсць у нас старажытны партрэт, адабраны ў аднаго ерэтыка, даўно жыцця пазбаўленага, ды паказваць яго нікому не дазволена, сама не бачыла яшчэ.

- Мне не патрэбны партрэт, Крэсда.

- Рэсна, брат мой.

“Вось і помста твая, Сангом! Замест Бога ты зрабіў мяне Сатаной. І мімаходзь знішчыў усіх светлавалосых і блакітнавокіх.”

Шарбітрон успомніў, як ён паспрабаваў з’явіцца перад сярэдневяковымі людзьмі ў тым жа абліччы, у якім быў у племені. Пастухі, якіх ён сустрэў па дарозе, перапалохаліся так, як быццам убачылі нешта жудаснае: адзін з іх кінуўся наўдёкі, а другі ўпаў нідма на зямлю і затуліў рукамі твар.

Выгляд схімніка, які разведчык урэшце прыняў, прыцягнуў увагу Найсвяцейшага, калі той праязджаў у карэце па горадзе. Знаёмства і размова з Найсвяцейшым дапамаглі разведчыку трапідь у бібліятэку Святога Храма.

- Пакланіся ад мяне Найсвяцейшаму, Рэсна. Хай бароніць Бог яго сілу і розум! Перадай, што я застаўся задаволены табою.

- Я добра разумею твае словы, аднак мне здаецца, што яны не адлюстроўваюць твае думкі.

- Адзінота робіць мяне такім, сястра. А ўвогуле я чысты перад вамі, людзьмі, - Шарбітрон выйшаў у гулкі манастырскі двор.

Рэсна вярнулася ў кнігасховішча і не знайшла пацерак, якія стары пустэльнік пакінуў на стале. “Мабыць, здалося. Ці з сабой забраў”, - вырашыла яна і глянула праз закратаванае акенца на дзіўнага госця. У руках ягоных нічога не было, а ногі нават не краналіся дробных каменьчыкаў, якімі была пасыпана гасцявая дарожка.

Шарбітрон вырашыў не адчыняць чыгунныя вароты, на якіх віселі адлітыя вогнедышныя кварзы, а знік і зноў з’явіўся - ужо за варотамі.

Рэсна ўкленчыла пад абразамі і пачала бідь паклоны.

Фурманка чакала разведчыка за брамай. Возчык, падперазаны чырвоным поясам, не азірнуўся і адразу ж цмокнуў на валоў. Праз некаторы час, калі ён усё ж вырашыў паглядзець на маўклівага пасажыра, толькі карычневая сутана пад лаўкай нагадала, што ён кагосьці вёз.

Возчык зазірнуў пад лаўку. Затым махнуў рукой і, забыўшы распрэгчы валоў, пацёгся ў карчму.

20

Шарбітрон адвесіў ілюмінатары. “У чым я памыліўся? Нават калі ўлічыць, што не захаваўся ці не расшыфраваны мой клінапіс, яны павінны былі прайсці ў сваім развіцці значна далей.”

Пісадь пасланне не мела сэнсу. Эверфарсінг звёў дадзеныя аб сучасным развіцці цывілізацыі зямлян у сінтэзатар сітуадый і згодна з яго прагнозам вызначыў час анабіёзу. “Заснудь, каб прачнудца.”

21

Здаецца, анабіёзная камера мела ўсё-ткі сур’ёзныя канструктарскія недаробкі. Калі Шарбітрон прачнуўся, то адчуў, што значна пастарэў.

Перад выхадам са спейскроса ён доўга думаў: у каго ж пераўвасобіцца на гэты раз? Нават у зачыненым караблі Шарбітрон пачуў гул - велізарны вінтакрыл праляцеў над гарой.

“Трэба будзе куды-небудзь пераязджадь, калі гэтым разам не выкручуся, - тужліва падумаў разведчык. - А то яны хутка маю гару з зямлёю зраўнуюць”.

Затокі ў падыспадзе гары чамусьці не было. А па зямных мерках - і не было ніколі.

Разведчык доўга і марна раіўся з апаратам біяпошуку, нарэшце адважыўся выйсці на аўтастраду. На актыўную зброю надзеі невялікія - яшчэ ў час першай разведкі ён пераканаўся ў яе неэфектыўнасці.На ўзбоччы дарогі стаяла маладяя дзяўчына. Біякапір разведчыка адлюстраваў яе думкі і дазволіў адкарэкціравадь ўласнае аблічча.

- Паехалі разам?

- Ты хто, чучала?

“Здаецца, аблічча не зусім адрыхтаваў, але гэта - не перашкода”.

- Хочаш - Шар, хочаш - Біт, хочаш - Рон!

- Прычапіўся на маю галаву.

Шарбітрон паспрабаваў зменшыць яе агрэсіўнасць.

- Хочаш, я адгадаю тваё імя?

- Паспрабуй.

- Крэсда.

- Міма.

- Рэсна?

- Міма.

- Т ады не ведаю. У горад?

- У горад. Ты пусты?

- Пусты, - згадзіўся Шарбітрон.

- Але не безнадзейны?

- Не, - зноў не схлусіў разведчык.

- Т ады заедзем!