14875.fb2
- Памятаеце, як называўся гэты медаль? “Ордэн Сутулава”. За шматгадовую і добрасумленную працу.
- Вы - чалавек з гумарам. А я ўвесь час лічыў, што вы больш схільны да сарказму. - асцярожна ўсміхнуўся Навічэнка.
- Усё жыццё збіраўся пачаць курыць, але так і не наважыўся, - Моршын позіркам паказаў на цыгарэту ў руках Навічэнкі.
У вачах трыццацівасьмігадовага дырэктара кіраўнідкае падлашчванне змянілася непадробнай цікавасцю. За тры месяцы сумеснай з Моршыным працы ён упершыню пачуў ад таго жывое і не варожае слова.
- А ведаеце, Анатоль Сяргеевіч, а можа, і праўда адзначым? У мяне дома! Вы і я. Возьмем добрага каньяку, салату з крабамі ў кулінарыі прыхопім па дарозе, курачку я прыгатаваў з вечара, толькі разагрэць.
- Няёмка неяк. А жонка як паглядзідь?
- Няма каму глядзець. Мы, у прынцыпе, не жывём. Позна сышліся, рана разышліся - розныя. Ды і працяглыя адносіны са мной цяжка вытрымадь, калі заўважылі.
- А дзеці, прабачце?
- Сынок у вёску да бабулі, жончынай маді, паехаў, праводзіў учора, бадькоўскі наказ даў на развітанне.
- А школа як жа?
- Дык канікулы, Анатоль Сяргеевіч!
- Так-так. Я таксама развёўся са сваёй, ужо і забыў калі. Але мае дзяўчаткі мяне за бацьку лічаць, я ім увагу ўдзяляю. - Навічэнка з цяжкасцю прыпыніў паток уласнай адкрытасці і паспрабаваў пераключыцца ў рэжым практычнага мыслення.
- Ну дык што, Анатоль Сяргеевіч? Наведаем мой прыстанак?
Навічэнка быў нармальным дырэктарам і ўзяў за правіла думадь, як злаўчыцца, каб не выпіць. Тэхнолаг Моршын, як суб’ект агульнай справы пад назвай “Вытворчасць”, яго таксама мала цікавіў. Заворвае сваю баразну і заворвадь будзе. Падсунулі збоку, хоць і не блатны, здаецца, рэкамендавалі як спецыяліста, а не папярэдзілі, што марудны і перцам абсыпаны. Халера з ім, хай упіраецца - не такім рогі абломвалі! Не дурань, не гультай - і тое ладна.
Прапанова ад чалавека, які раней разяўляў рот толькі для таго, каб злосна і нахабна парыравадь любое пытанне, вымушала пагадзіцца. Навічэнка з прыкрасцю падумаў, што той момант, калі можна было адмовідца, непапраўна прапушчаны: цяпер адмова будзе прынята не толькі як знявага да “найстарэйшага работніка”, але і як уласная слабіна. Тым больш дома можна было чакадь звады: сын другой жонкі па юнацкай дурасці намерыўся кінуць універсітэт - і Наталля (так ужо склаліся між імі адносіны) патрабавала даволі значную колькасць грошай, каб нешта з некім уладкавадь. А грошай пакуль не было.
Моршын вярнуўся ў аддзел, прадыктаваў Лене заяву на матдапамогу і, задуменна паглядзеўшы ў акно, абыякавым голасам паведаміў, што запрасіў да сябе дырэктара. “Паспрабую прымірыцца з гэтым ваўкарэзам, а то і вы з-за мяне пакутуеце.” І прытворна, занадта цяжка, уздыхнуў. Нават падвыў. Затым напісаў заяву на адгул на заўтрашні дзень і перадаў Марыне. “Раптам заўтра не прыйду, падпішаце ў Навічэнкі і аформіце ў аддзеле кадраў.”
.Кватэра Моршына ўразіла Навічэнку. За апошнія гады дырэктар, нягледзячы на гаротнае становішча прадпрыемства, забыўся і думадь, як можна жыць на зарплату, і больш арыентаваўся ў гэтым пытанні на звесткі са сродкаў мас-медыя. Ён меркаваў, што кватэра тэхнолага першай катэгорыі, чый сціплы заробак ледзь перапаўзаў за пражытачны мінімум, павінна быць менш камфартабельнай.
Але было неяк неахайна. Здавалася б, даволі чысценька, прыбрана. Аднак ўсё ж няўтульна. Узнікала адчуванне, што інтэр’ер кватэры зроблены дызайнерам-абстракцыяністам ці чалавекам, у якога цалкам адсутнічаў мастадкі густ. Кольцы на шторах былі зачэплены праз адно, кнігі на палідах не стаялі, як заведзена, а ляжалі, складзеныя ў стосы, чатыры крэслы ссцясніліся ў рад перад сервантам. Да адзежнай шафы самотна прытуліўся пыласос з адвінчаным “хобатам”. На сцяне ў праходзе на кухню віселі партрэты насупленых, падобных адзін на аднаго і адначасова на Моршына, людзей у аднатонных кашулях і чамусьці ў жабо і светлых парыках. А насупрадь - бра, за якое элементарна можна было зачапіцца.
Адзінае месца, што стварала ўражанне абжытага, - кухня, куды Моршын і правёў Навічэнку. Затым паклаў дзве бутэлькі каньяку на стол, мінералку - у халадзільнік і паставіў разаграваць курыцу.
Гаспадар прапанаваў госцю мяккае крэсла, падсунуў попельніцу, уключыў пультам тэлевізар.
- Нядрэнна ў вас усё арганізавана, Станіслаў.
- Каб на вас спадзяваўся, даўно б у яму закапалі. Але прыкідваю, што ў вас крудей будзе, хоць і больш бязладна.
- Ну, вашу галерэю таксама больш-менш разгледзець можна толькі з туалета ці з ванны!
- Затое ўсе партрэты - у адну лінію, хоць ватэрпасам правярай. Нарэжце хлеба, пайду па посуд.
Моршын выйшаў з кухні. Навічэнка пашчоўкаў па каналах, выключыў тэлевізар і адклаў пульт. Мяккі хлеб нарэзаў з запасам: каб і на сёння хапіла, і на заўтра засталося.
Вярнуўся гаспадар з талеркамі, чаркамі і фужэрамі. Худенька расклаў салату з крабамі і зрабіў некалькі бутэрбродаў з каўбасой.
- Выцягвайце каньячок. І давайце пакуль па-сухому, пад “будікі”. Усё ж пяцьдзесят бывае раз у жыцці, і то не ўва ўсіх.
“Вы мяне здзіўляеце”, - хадеў вымавіць Навічэнка, але стрымаўся: нават у нефармальных абставінах здзіўленне не пасавала яго пасадзе. Аднак гэты нахабны чарвяк азадачваў сваёй раскілзанай свецкасцю.
- Дык што гэта за партрэты?
- Ведаеце, я - як тыя лонданскія графы, жыць не магу без продкаў: прапрадзед, прадзед, дзед, бацька. І, заўважце, усе памерлі. І, заўважце, усе ў пяцьдзесят гадоў. Практычна роўна, калі не лічыць бацьку, у якога метрыка ў вайну згубілася. Вось да свайго юбілею галерэю і зрабіў. І грошы, па маіх даходах, немалыя выкінуў. Эх, не ў панчоху ж іх збіраць! А я, пакуль не перайшоў да вас, у два разы меней атрымліваў - самі разумееце, аскетам стаў. Можа, таму і жонка кінула. А мастакі, як і ва ўсе часы - бедныя, але гордыя, тым і жывуць.
Навічэнку са звычайнага моршынскага мнагаслоўя
насцярожыла слова “заўважце”. І Моршын адчуў гэта.
- Можа, падыдзем да партрэтаў, Анатоль Сяргеевіч? Пераканаецеся, што іх можна не толькі з ванны разглядядь.
Гаспадар падняўся, выйшаў у праход і ўключыў бра.
- Чаму ў пяцьдзесят?
- Не ведаю. Так атрымліваецца. Лёс. Злы рок. Прапрадзеда (партрэт са слоў зроблены) закалоў віламі сусед. Чамусьці так лічыцца: калі былыя часы, то з барадой. Нейкі канфлікт паміж імі ўзнік - ці то карова патраву зрабіла, ці то конь. Прадзеда - партрэт з фатаграфіі, а ведаеце, колькі яны тады каштавалі? - атруділі. Усе ўсё елі, а ён атрудіўся. І таго, хто атрудіў, пасля знайшлі. О, прабачце, курачку каб не перапаліць!
Моршын імкліва пайшоў на кухню. Навічэнка ўважліва прагледзеў партрэты і прыйшоў да высновы, што ўсе яны зроблены з аднаго твару і адрозніваюцца толькі наяўнасцю ці адсутнасцю вусоў, барады, акуляраў, зморшчын. Яшчэ, бадай, колер кашуль быў розны. “Зусім дах праламіла прабіла ідыёту старому. Самы час адсюль удякадь, пакуль жывы”, - падумаў дырэктар. Дзіўныя продкі, якія, па выказваннях Станіслава Уладзіміравіча, гвалтоўна паміралі ў адным узросце, немаведама для каго зробленая “галерэя”, загадкава- прыдуркаватыя выказванні.
- Вы пра дзеда не расказалі.
- А дзед, Анатоль Сяргеевіч, патануў, - адгукнуўся з кухні Моршын. - Уявіце: двое ў лодцы выплываюць на сярэдзіну возера. Вяртаецца адзін. А калі ўлічыць, што напярэдадні яны ўсчалі бойку з- за жанчыны. Давайце яшчэ па шкаліку?
- Партрэтаў павінна быць пяць?
- Я ведаў, што вы разумны чалавек!
Моршын зноў выскачыў, палез у кладоўку і прынёс адтуль яшчэ адзін партрэт, на якім быў ён сам у такой жа аблямоўцы, як і астатнія, але без парыка і яўна з уласнай фізіяноміяй. Павесіў яго побач з іншымі на закручаную загадзя шрубу.
- Дык яшчэ па адной адолеем?
Дырэктар не адмовіўся. Аднак, паколькі за апошнія восем гадоў ён прывык адчуваць не толькі сэрцам, але і ўсёй астатняй камплектацыяй арганізма, узнікла выразнае адчуванне, што кампанія Моршына небяспечная і рызыка з кожнай хвілінай узрастае. Жыццё падкідвала і больш крутыя сюжэты; звычайна Навічэнка адчуваў “кранутых” па позірку ці выказванню, аднак службовыя адносіны “вінціка” з “адвёрткай” перашкодзілі яму на гэты раз.
- А галерэя ў мяне двухбаковая. Звярніце ўвагу: рамкі
сіметрычныя. А з таго боку - фотакарткі.
Станіслаў Уладзіміравіч пачаў пераварочваць рамкі.
- Гэта мне дзесяць гадоў. Піянер у кароткіх штоніках. Вы ўжо такія не насілі. А якія ў нас былі песні! - Моршын з прытворным захапленнем прыплюшчыў вочы і пахітаў галавой. - А тут - дваццаць, студэнт тэхналагічнага. Тады здавалася, што ўсё наперадзе. А гэта - трыццадігадовы Моршын, залатыя часы. А вось, як вы здагадваецеся, саракагадовы. Мяне ўжо тады пачала стамляць жыццё. Здагадайцеся, хто пад пятай рамкай? - Моршын па- блазенску падміргнуў дырэктару.
- Ну, напэўна, вы - пяцідзесяцігадовы.