14875.fb2 ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 27

ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 27

- Правільна! - задаволена вымавіў Моршын і перавярнуў

рамку.

На фотаадбітку быў шкілет.

- Ну, я пайду, Станіслаў Уладзіміравіч. Дарога няблізкая, “маторы”, самі ведаеце, нятанныя.

- Ці ж мне не ведадь вашыя даходы і здабыткі, Анатоль Сяргеевіч? “Рэно” сабе прыкупілі, кватэрку чатырохпакаёвую справілі, тры сям’і корміце, без уліку брата-алкаша.

- Вата чорнае пачуццё гумару канчаткова разбурыла святочную атмасферу. - нечакана для сябе напышліва сказаў дырэктар.

- А мая душа спявае! Верыце? Магчыма, сягоння самы значны дзень майго жыцця! Ці адзін з двух. - Вочы Моршына ўрачыста блішчэлі.

- Калі я правільна вас зразумеў, згодна з выдуманай вамі сямейнай традыцыяй, ён павінен стадца для вас апошнім. І паколькі вы зацягнулі мяне сюды, то на мяне і разлічваеце. Адразу папярэджваю: вы мяне не раз’ятрыце, і я вас не задушу. А каб спакусы не было - адразу ж і пайду.

- Можаце не душыць. Наліде на дарожку, Анатоль Сяргеевіч, у вас, як мне здалося, рука лёгкая.

Навічэнка плюхнуў яшчэ па пяцьдзесят грамаў з апошняй бутэлькі, выпіў, не пачакаўшы Моршына, не закусіў і пайшоў апранацца.

Моршын стаяў і глядзеў, як Навічэнка ўстаўляе ступню ў чаравік.

- Лыжачкі няма?

- Прабачце, не граф. - холадна, але неяк пераможна адказаў Моршын. - Вы не спыталі мяне пра бацьку, здаецца?

- Як жа, як жа. Вы ж заўжды ўсё даводзіце да канца. І як

памёр ват бадька са згубленымі метрыкамі роўна ў пяцьдзесят гадоў?

Моршын праігнараваў здзеклівы тон, аднак таргануўся.

- Ён, Анатоль Сяргеевіч, працаваў на кране. І не ведаю дакладна, як атрымалася, але выпіў мой Уладзімір Ігнатавіч з мантажнікамі з выпадку свайго юбілею. А прадаваць трэба. Палез на кран, а ўслед - майстар у стане звярынага шалу: ім перад гэтым добры наганяй далі за тэхніку бяспекі. Бацька з кабіны выйшаў, загрудкі схапіліся - вось неяк праз парэнчы і перакуліўся.

- Навошта вам гэты спектакль?

- Імяніннік мае права адзначаць сваё свята, як яму хочацца. І ўсё, што ідзе ад мяне, праўда. Нават больш рэальная, чым тое, што вы пратрымаецеся на сваёй пасадзе не больш за месяц. - Голас Моршына з дурасліва-захопленага стаў жорсткім.

Навічэнка трымаўся за ручку адчыненых Моршыным дзвярэй і не ведаў, як рэагаваць. Правакацыя была відавочнай, але хаделася пазбегнуць прыніжэння, перамогі падначаленага над сабой.

Перамог здаровы сэнс.

- Да пабачэння.

Дырэктар рвануўся на выхад, адчуваючы, што ў нешта канкрэтна ўляпаўся.

Тэхнолаг штуршком прычыніў дзверы, але не запёр замкі. Прамармытаўшы: “У сасновай скрыні ты мяне пабачыш.” - акуратна выцягнуў фотакарткі і акварэльныя эскізы з рамак, парваў іх і выкінуў у кухонны смеццеправод. “Адмазка табе, калі здагадаешся і смецце раней не вывезуць.” На кардоннай аснове ў чырвона- лакіраваных рамках былі якасныя алейныя пейзажы адной і той жа мясцовасці. Чатыры - розныя поры года: вясна, лета, восень, зіма. Пятая - пазачассе: пустэча, засыпаная будаўнічым смеццем, паўзгарэлая хата, спіленыя дрэвы.

Вярнуўся да стала. Узмахам рукі скінуў посуд, узяўся двума пальцамі за лязо нажа, якім наразаў хлеб Навічэнка, прымерыў яго паміж шостым і сёмым рэбрамі, прыткнуў плексігласавую тронку ў вугал стала, счапіў за спінаю пальцы ў “замок” і з апошнім энергічным выдыхам налёг на лязо.

НЕРЭАЛІЗАВАНЫЯ ШАНЦЫ

УЗРОСТАВАЯ ФАНТАЗІЯ

Часам хочацца перарабіць жыццё, пачаць яго спачатку. Але гэта немагчыма, нават калі абставіны тъя ж, бо нельга перарабіць сябе.

Аўтар

УВОДЗІНЫ

Так атрымалася, што я памёр. Не тое каб неспадзявана, але раптоўна неяк. Ішоў сабе паціху, “маторчык” перабоі даваў, як звычайна. А потым - ці то “пых”, ці то “кэх”. У галаве ўспыхнула зялёным, памутнела ўвобмірг, ледзь паспеў да сцяны нейкага будынка спінай прыхінуцца. І адразу споўз, куртку тынкам абдзёр. Горад вялікі - каго хто цікавідь? - і першы, хто звярнуў на мяне ўвагу, паляпваў па нежывых ужо шчоках. Хто сумку маю спёр (смех, дый годзе: прадуктаў на дзесятку, а іншае - асабістае, для ўсіх астатніх, апроч мяне, некаттоўнае), не заўважыў, бо заняты быў выключна пераходным працэсам. Грошы з кішэні (таксама дробязь) - дакладна гіпакраты-эскулапы з “хуткай”. Няхай сабе: мне не трэба, радні вяртадь - сябе прынізіць і іх таксама. Але ў сумцы патпарт ляжаў. І з-за таго цуцыка, што яе падняў, прыйшлося тыдзень у моргу неапазнаным кантавацца. Калі не лічыць нумарка на правай назе. Каму мяне толькі не прад’яўлялі.

Усё гэта была мітусня, маёй увагі не вартая. Целам задаволены, калі яно падабаецца. Але ў жыцці заўсёды так атрымліваецца, што нейкая нездаволенасць ім ўвесь час прысутнічае. То маленькі і шчуплы целам, то прышчы твар абсыплюць, то ён чырванее без п’янкі, то жывот выкаціцца за рэмень, то плех з вышыні мушынага палёту выявіцца. А далей - стары, нягеглы і нямоглы. І, як раней, нікому не патрэбны. Т олькі адчуваеш непатрэбнасць вастрэй.

Узненавідзець можна сваё цела, не тое каб не звяртаць увагі! А на фінішы цікавасці да яго не больш, чым да парванай завэдзганай сарочкі, якую і па часе нашэння і па фактычным зносе прысудзілі да спісання ва ўтыль. Хоць і крыўдна.

Душа - зусім іншае, яна заўсёды ўладальніку падабаецца. Бо нябачная. Як ты яе разгледзіш знутры - яна са свядомасцю ў адной калысцы гушкаецца і ў адну труну кладзецца. А як разыдуцца - бяда: цяжка сярод людзей жыць! І для астатніх твая душа нябачная, таму што схаваная. А вось Усявышні бачыць і лёс душ нашых грэшных безапеляцыйна выратае.

Наконт бессмяротнасці душы нічога не скажу, але што пасля смерці ў пазачассе трапляеш - дакладна. Як гэта - растлумачыць немагчыма, самому разумець трэба. Узяць боль: немаўля, пакуль не спатыкнецца, нічога не бяіттття: ці як апельсін: з чым яго параўнаеш, апроч апельсіна?

Рэлігіі зямныя рознае кажудь пра замагільнае жыццё (дарэчы, чаму “замагільнае”? - у мяне ад смерці да могілак дзесяць дзён прайшло!), але ўсе яны няпэўныя ў адным: у спробе невытлумачальнае жывому чалавечай мовай у свядомасць увесці. Цяжка. Асабліва калі сам не разумеет. Ну, як той апельсін, калі яго на свае вочы не бачыў. І спосабу іншага няма, зноў жа.

ЗАВЯЗКА

- Ты святы Якаў?

- Высока скочыў, нехрысць. Звычайна Пятром называюць. А сапраўднае імя маё ўсё роўна не вымавіш: непадуладнае яно чалавеку. Вы для мяне, як для вас сабакі: уся ваша размова - “гыр!” ды “гаў!”

- Навошта ж табе, такому сур’ёзнаму, гэткі клопат?

- Работа такая. Агенцтва “Нерэалізаваныя шанцы’. “Нявыкарыстаныя магчымасці”, каб лепш зразумеў. Карадей, апельсін

- гэта бульбіна з тоўстай аранжавай лушпінай, якую зручней здымаць рукамі, а не нажом.

- Я табе нешта павінен плаціць?

- Прывучылі вас там. Заплаціў ужо. Карадей, апельсін - гэта яблык, які падзелены па дольках да таго, як ты за яго ўзяўся.

- Дык хто каму патрэбны?

- Не зразумеў?! Я табе, канечне! Жыццё чалавечае - праца цяжкая. І калі на нуль выйшаў - лічы, што адолеў яго паспяхова. Занесла не туды, разгубіўся, напартачыў, празяваў - перайграць можна. Узнёсся пры жыцці, вышэй за яго стаў - можа, нават у такім “агенцтве”, як я, з такімі мудакамі, як ты, базарыць будзеш. Не ў тым сэнсе, што пасты-споведзі, малітвы-намазы, хоць і гэта дысцыплінуе. Карадей, як апельсін: той жа зямны шар, толькі ў сто мільёнаў разоў меншы.

- І як ты паспяваеш з усімі намі прадавадь?

- Лічы, што мяне можа быць столькі копій, колькі спатрэбіцца. І кожны з кожным яго мовай размаўляе. Карадей, апельсін - той жа кавун, але калі кінудь яго долу - не трэсне.

- І навошта я табе?

- Не ты - мне, а я табе, доўбня!