14875.fb2 ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 28

ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 28

Сляпуча ўспыхнула яркае святло. Нічога, апроч святла. Металічным рэхам загрымеў голас агента “Нерэалізаваных магчымасцей”:

- Адказваць на мае пытанні выразна і дакладна! Ці засталіся на Зямлі незавершаныя справы?

- Дробязі ўсякія. Кавалак варанага мяса ў халадзільніку хіба

што.

- Ці хадеў бы перайграць жыццё?

- Няма сэнсу. Не. Да таго ж і прыйду.

- Ці няма шкадавання аб выпадках, калі бачыў, што твае паводзіны могудь нешта кардынальна змяніць, але так і не наважыўся на ўчынак?

- Не наважыўся, то і не трэба было. Не.

- Упэўнены?

- Зразумела, не, хоць ты мяне і доўбняй назваў.

- Я пракручу табе пару эпізодаў з твайго жыцця. На мой выбар. Яшчэ раз перажывеш-перагледзіш, а пасля вырашым, што з табой рабіць.

- І як ты здолееш пракруціць?

- Апельсін - той жа тэнісны мячык, але ядомы. Ну, назола.

ЭПІЗОД ПЕРШЫ

Мне дваццаць гадоў. Прышчаваты трэцякурснік, які ведае смак тытуню, гарэлкі і жанчыны. Толькі другое і трэцяе - заўсёды асобна, так склалася.

Электрычка метро; неабавязковы і няспешны візіт у процілеглы канец горада з інтэрната, які паспеў стадь родным домам; прымітыўная крыва-крыжовая чырвона-сіняя схема станцый; адлюстраванне ў шкле вагона ўласнага твару, якое выклікае прыкрасць, і ўласнай постаді, што выклікае ганарлівасць. Менавіта так, ганарлівасць.

Сарамлівасць мяжуе з развязнасцю. “Rus in urbe”, здаецца? Зрэшты, мы тэхнары, нас вучаць не таму. За плячыма пяць сесій, медыум, у бліжняй перспектыве - шостая. Красавік літасціва дазволіў скінуць зімовае паліто і апрануць вятроўку, але пакуль забараніў здымаць світэр. Стрыжаная, каб дагадзіць падпалкоўнікам ваеннай кафедры, галава загружана напалову - ідэальны стан для вырашэння любых праблем!

Ссівела-лысаваты мужчына ў чорных шнураваных чаравіках, шэрым палітоне, карычневым касцюме і ў белай з вузкімі жоўтымі палоскамі кашулі, з гадзіннікам “Луч” на чорным скураным раменьчыку. Разгадвае красворд у “Вячэрняй газеце”. Дзюбка алоўка

- на васемнаццатым пытанні: “старадаўняя руская чаша з ручкай”. Зрок - адзінка: зазіраю ў клетачкі. Шэсць літар. “Ендова!” Што за “ендова” - не ведаю і не бачыў, не нашанскае таму што. Але толькі “ендова”, з “кувшина” ці “кринки” ў крыжаванках не п^ць. Добра, сам разбярэцца. Няхай кожны грызе свой батон.

Жанчына, якая сядзідь побач з разгадчыкам, разглядае мяне. Даўнавата глядзіць - позірк быццам бы прыцёрся да майго аблічча. Не пільна, не назойліва. Не вывучае, не аналізуе. Толькі пазірае.

Мы знаёмыя, візаві? У мяне няма такіх знаёмых. Я - хлопец з вёскі. Ёй трыццаць-трыццаць пяць гадоў. Кола маіх знаёмцаў у сталіцы акрэслена канкрэтна: выкладчыцы, бібліятэкаркі, кватэрныя гаспадыні, персанал інтэрната. А ў вёсцы я пакуль ведаю па імёнах нават першакласнікаў.

У яе мяккія доўгія валасы, якія светлымі завіткамі сцякаюць на спіну і, падзеленыя плячамі, на грудзі. Гэткая Брыльска-Пугачова! Шырокія, цёплыя, разумныя вочы не выяўляюць, а канстатуюць адзіноцтва і жаданне пазбавідца ад яго.

Такая жанчына не можа быць адзінокай - занадта ненатуральна. Хіба што часам яна сама гэтага пажадае. Але не сёння. Магчыма, яна разышлася са сваім выбраннікам. Так, менавіта “выбраннікам”. Яна сама выбірае.

Муж, гуж, вуж - словы якія блазенскія! Няма ў яе мужа і дзяцей няма. Іначай чаму пальчыкі гладкія, пялегаваныя, а пазногцікі доўгія, лакіраваныя? А дзе ваша гаспадарчая торба, мадам? У вас толькі маленькая касметычка.

Такая жанчына выбірае сама. Але заўсёды рызыкуе тым, што выбраннік праігнаруе выбар. Ці возьме толькі ласы кавалак. І адмовіцца, калі ласае прыесца. Ён, здаецца, адмовіўся. Не, напрямую такім жанчынам не адмаўляюць: ён доўга лавіраваў паміж крыгамі жыццёвых абставін і ўрэшце прапанаваў заведама непрымальныя ўмовы. Т ак яно і было.

.Яна не вабідь і не прапануе сябе - толькі інфармуе.

Я вольны ад абавязкаў і маралі. У мяне ёсць час і нават нейкія грошы. Што перашкаджае? Шкарпэткі, якія не мяняў з тыдзень?

.Дзверы вагона адчыняюцца, і я зноў выходжу, каб вырашадь неабавязковыя і няспешныя пытанні.

А яна зноў ад’язджае назаўсёды.

ЭПІЗОД ДРУГІ

Мне сорак гадоў. Лысаваты мужчына, кіраўнік невялікага падраздзялення на адным са шматлікіх прадпрыемстваў. Чалавек, які ведае кошт жаночай любові і мужчынскай дружбе. Так склалася: няма мужчынскай любові і жаночай дружбы.

Тралейбусны прыпынак; адчуванне стомленай задяволенасці ад выкананай праграмы-мінімум; да дома з паўгадзіны хады і столькі ж язды з улікам чакання транспарту.

Камерцыйныя кіёскі з таварам хуткага абарачэння і гарантаванага збыту. Як там у Маркса: “грошы-тавар-навар”?

Шкло “Саюздруку’ адлюстроўвае коратка пастрыжаную галаву і загарэлы твар. Ліпень пераканаў, што майка без рукавоў - той самы кампраміс на мяжы сацыяльнага статусу і фізічнага камфорту.

Трыццацігадовы п’янавата-нахабны халабай ходзіць з адкаркаванай і адпітай ім бутэлькай піва - назойліва прапануе яе дапідь усім запар. Ты не там банкуеш, хлопча, вярніся ў рэальнасць!

Каб пазбегнудь кантакта з трыццацігадовым, сам бяру піва.

.Стокілаграмовая цётухна вызваляе ценявое месца ў прыпыначным павільёне, бо імкнецца запоўніць сабой прастору “двадцадь дзевятага”. Ляці, ластаўка цяжкахвостая.

- Не падкажаде, як праехадь да гарадскога вадасховішча?

Студэнтачка, а можа, абітурыентачка; гадкоў васемнаццаць- двадцадь; закамуфліраваныя прышчыкі. Зрок - адзінка. У напаўраскрытым пакеце - набор для паўнацэннага адпачынку: ад шырокага ручніка да бутэлечкі прахаладжальнага напою.

У яе цёмныя кароткія валасы, сціплая ўсмешка, мяккі, адначасова ўпэўнены і трошкі мітуслівы голас. Гэткая Алсу-Лаліта!

.Не ведае, дзе гарадское вадасховішча? “Rus in urbe”. А дзе ж кавалер, мадэмуазэль? Пасварыліся ці займець не паспела? А я хто для яе - “папік”?

Падрабязна і ветліва, як заведзена ў нашым горадзе, тлумачу студэнтачцы, на чым ехаць і дзе выйсці.

Гэта мой горад - заўважаю на прыпынку знаёмага журналіста, прашу прабачэння ў мадэмуазэлі, падыходжу да яго. Прапаную пачаставацца маім півам. Ён адмаўляецца. А як жа - кожны доідь сваю цёлку!

Пад’язджае “трыццаць сёмы”. Пляскаю па плячы знаёмага і чую галасок студэнткі: “Да пабачэння!”

Трусы-сямейнікі - не самы гожы гардэроб для адпачынку з незнаёмай дзяўчынай на зялёнай траўды каля вадаёма. А мітусіцца не хочацца. Лянотна.

РАЗВЯЗКА

- І гэтыя эпізоды ты не захадеў бы перайграць?!

- Чаму не? Але ты не даў магчымасці, не папярэдзіў, нічога не змяніў.

- Твае праблемы. Трэба было ўдяміць, што ўсё залежыць ад цябе. Першы раз празяваў і другі - задрамаў. Я сваю работу закончыў. Цяпер ты і на самай справе памёр-памёр-памёр-памёр.

Меднае рэха ад голасу “агента” сціхае, святло гасне назаўсёды. Толькі марудна, вельмі марудна. Магчыма, канчаткова яно пагасне праз сто ці тысячу гадоў. Зрэшты, я ж казаў: тут - пазачассе. Ну, як той апельсін. Вы мяне зразумелі?