14875.fb2 ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 34

ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 34

Коля паціскаў-паторгаў пульт у руках, потым падаслаў на падваконне польскі ілюстраваны часопіс “Кабета”, паклаў на яго мурэфскі сродак сувязі, перакладу і адаптадыі пачуццяў, выцягнуў ніжнюю шуфлядку стала і ўзяў адтуль малаток.

- Адвярніся на ўсякі выпадак.

Ды-дых!

- Не разбіваецца, падла, а падаконнік трэснуў. Казлы, казаў жа, каб зверху ДСП паклалі, а не дошку! А запальнічкай? Не гарыць, бляха-муха! А нажнічкамі? Елкі-палкі! І касцюмы ў іх такія ж? Фугасам хрэн возьмеш!

Дома, за кампотам з чарніц, Антон зрабіў яшчэ адно адкрыццё: натрапіў на камбінацыю на пульце, якая магла прыбраць з плана яго ўласнае абазначэнне - ярка-зялёную кропку - і па сутнасці зрабідь нябачным для мурэфаў.

НАСТУПНЫ ДЗЕНЬ

Зранку бабуля паслала Антона акучваць бульбу: надвор’е спякотнае - каб не пагарэла. Сама Ніна Цімафееўна корпалася ў агародзе: памідоры палівала.

Т олькі ў дзве гадзіны, стомлена цягнучы за сабой гачку, Антон даплёўся дахаты. Баба Ніна прыгатавала смачны халаднік і катлеты.

Прапанову адпачыць і паглядзець тэлевізар Антон тактоўна адхіліў: вельмі хаделася зноў пераўвасобіцца ў рэкона Мутанта.

Ужо ў тры гадзіны Антон быў на Чацвёртым полі; сёння флаеры ахоўвала добра знаёмая каманда рэкона Хабірта. Анофер паглядзеў на флаеры, пагутарыў з мілтамі. Гобер канфідэнцыяльна паведяміў Антону, што яго прадзед таксама быў аноферам і што ледгер-рэкон Атэн збіраецца пакінудь Мутанта на Эорце - няхай здыхае. У даверлівага мілта ўдалося выведаць, што ахоўнае кола вакол флаераў - пастаяннае і здымаецца ў выключных выпадках і ў асобных месцах Кростам, але кола можна прайсці ў дэф-касцюме. Эарцяне, якія свядома ці несвядома спрабуюць прайсці за ахоўнае кола, на дзесяць гапаў губляюць арыентацыю ў прасторы.

Грузавы модуль, які прыляцеў уначы, знаходзіўся за дзвесце метраў ад флаераў. На прапанову Хабірта падзарадзіцца рэкон Мутант адказаў, што аноферам радзей, чым іншым мурэфам, патрэбна падзарадка.

За гаражамі галоўмех Кавальчык з газарэзчыкам Валодзем Беркулем крышылі ржавую тэхніку. Беркуль час ад часу клаўся на траўку і глядзеў у сіняе неба - “праміў спіну’, а двое слесараў злаўчыліся з ранку пахмялідца на “шыганцы”, якія ўчора атрымалі. І ўсё ж у канцы дня тоны чатыры жалеза былі загружаны ў прычэп, які перавёз да грузавога модуля на “МТЗ-50” Андрэй Галубовіч.

Галоўны інжынер Струневіч зранку быў дома - жонка Лена з фельчаркай збівалі яму ціск. Але як толькі Анатолю Іванавічу стала лягчэй, ён схадзіў у гаражы, узяў “ЗІЛок” і перацягнуў свой скалечаны “Масквіч” у двор. Да Шурыка Кавальчыка між справамі падышоў, дэманстратыўна сплюнуў і сказаў: “Без мітусні, мэн. А я - хварэю”.

Участковы Уладзімір Пятровіч усё яшчэ быў непрытомны. Суседка, Зінка Рамановіч, даглядала яго. А фельчарка нічога зрабідь не змагла - праверыла пульс і сказала: “Спіць - і няхай сабе. У мяне такіх яшчэ чадвёра. Калісьці гэта павінна скончыцца.”

Мілты Берсерка па яго загаду прачасалі лес, зрэшты, не вельмі дбайна: прыцягнулі пару ржавых шасцяронак, знешнюю абойму падшыпніка і барану з выламанымі зубамі, што невядома як у тым лесе апынулася.

У вёсцы лютаваў Клаліт: апрадоўваў мясцовае насельніцтва. Большасць людзей ужо не бачыла мурэфаў, як і Антона, калі той быў у мурэфскім касцюме, - свядомасць іх была заблакіравана. Сабака Зінкі-Цыганкі зноў пагрыз дэф-касцюм Снава. Небарака мілт быў дастаўлены на базу. Клаліт нерваваўся і мадюкаўся па-мясцоваму на ўсіх, апроч хіба што Атэна і Лігі Латыкруста.

Крост паведамляў пра безвыніковыя спробы праезду са знешняга кола зоны дзевяці легкавікоў, мікрааўтобуса “Газель” і рэйсавага аўтобуса, а таксама аб адзінкавым малаінфарматыўным выхадзе на сувязь праз космас. Пасля “прачуханца”, зробленага Атэнам, ён заняўся ўстаноўкай блакіроўкі і на касмічную сувязь.

Хабірт, мілты якога ахоўвалі грузавы модуль і флаеры, па чарзе выклікаў групы на падзарадку.

Атэн поўнасцю даверыў кіраўнідтва сваёй групай Ахікану, які падмяняў групы, выкліканыя на падзарадку. Сам ледгер-рэкон па- ранейшаму працаваў з Шыганцовым і бухгалтаркай. Тэхніка ў поле зноў не выйшла: старшыня на нарадзе аб’явіў выхадны дзень, і ніхто не стаў з ім спрачацца. Ахікан з нуды наведаўся ў магазін і напалохаў прадаўшчыцу Марусю словамі “кантрольная пакупка”, якія запазычыў са свядомасці захмеленага дзеда Міхала, былога рэвізора.

Фермер Прахарэнка да абеду быў на грэчцы, а пасля абеду даглядаў скадіну. Рэакцыя “я вас, артысты, трасца з халерай вашай матцы” сведчыла аб непрымірымай агрэсіі, а метал, які меў Прахарэнка, мурэфы палічылі дробяззю, на якую не варта было марнаваць энергію.

Антон схадзіў да дзядзькі Колі дадому: той скардзіўся, што не прыехалі драздовіцкія прадпрымальнікі з прадуктамі на “Газелі” і што “мабіла накрылася”. “Трэба нешта рабіць з гэтымі вырадкамі! Калі да пятніды не прывязудь - кранты! У мяне бізнес, мне прастойваць не рэзон. Да мяне людзі прыходзяць - я іх сустракадь павінен. На выхадныя з усяго раёна моладзь збіраецца, а ў нас тут электрапасткі ўсякія мурэфскія - не прарвешся. Ды і ў магазіне хутка хлеб і пойла скончыцца. Прыходзь увечары, паэксперыментуем з тваім пультам”.

“ВЕСНІК”

Галоўны рэдактар “Драздовіцкага весніка” Ягор Кажадубцаў праводзіў аператыўку:

- Нам даверылі разабрацца са становішчам у калгасе “40 гадоў Кастрычніку’. Ну, гэта вёска Ажарцы, вы ведаеце. Ужо трэці дзень не прыходзяць зводкі з палёў, няма сувязі з кіраўнідтвам калгаса. Аднак, што б там ні адбывалася, матэрыял у нумар без узгаднення з раённымі ўладамі не даваць. Ты, Нікідін, малады, на пад’ём лёгкі - вось і наперад. Бяры дыктафон, “Жыгуль” і ляці. Правы не забудзься ўзяць! А то зноў адмазвадь цябе прыйдзецца. І ніякай самадзейнасці

- ні слова, ні паўслова гэтым “незалежным грантасосам” - самі разбяромся.

Яшчэ Кажадубцаў “праехаўся бульдозерам” па недахопах і памылках у апошнім нумары, даў агульныя рэкамендацыі па наступным, затым адпусціў усіх, ціхенька зачыніў дзверы на зашчапку, выцягнуў з шафкі графінчык з каньяком, наліў чарачку, дзеля самаапраўдання патрымаўся за сэрца - і глынуў.

.У карэспандэнта “Весніка” Сашы Нікідіна ў “Незалежнай думцы”, рэгіянальнай газеце, рэдакцыя якой месцілася тут жа, у Драздовічах, прадаваў былы аднакурснік Сяргей Плюшчанка, які ўзяў “свабодны” дыплом. Саша доўга намагаўся знайсці кампраміс паміж службовай этыкай і пачудцём таварыскасці. Урэшце, рэпартаж будзе пасрэдны: ну на АТС непаладкі, ну калгаснікі п’янствуюць. А пасля “прычэсвання” артыкула галоўным ад яго застанецца такі “пласкач”, што будзе сорамна прозвішча сваё пад ім бачыць. А вось Плюшчанка можа так “бамбануць”, што і ў рэспубліканскай “Народнай”, куды ён так ірвецца, перадрукуюць.

Перамагло прафесійнае імкненне не даць сябе абысці. Саша схадзіў у бліжэйшы камерцыйны кіёск, купіў чыпсаў, “Спрайту’ і асядлаў “шасцёрку’.

КАНКУРЭНТЫ

Калі Нікідін ехаў па горадзе міма “незалежных”, то заўважыў Сяргея Плюшчанку, які завіхаўся вакол свайго “Опель-Кадэта”. Прадчуванне не падманула. На гравійнай дарозе, што вяла з райцэнтра ў Ажарцы, Саша заўважыў у люстэрку задняга віду, што яго даганяе канкурэнт з “Незалежнай думкі”. Зразумела, што кіраўніцтва калгаса будзе размаўляць з ім, Нікідіным, прадстаўніком дзяржаўнай прэсы. Але ў Плюшчанкі ёсць свая сетка селькараў, якія дадудь яму інфармацыю, няхай і не дасканала вывераную, аднак канкрэтную і без асцярожнага афіцыёза. Цяпер Саша адчуў, што заведама прайграе: у Сяргея рэпартаж выйдзе раней і будзе разгромным, а ў яго - праз нумар і прылізаным. Заставалася апошняе суцяшэнне: прыехаць на тэрыторыю калгаса першым. І ён глыбей удіснуў педаль акселератара.

Аднак Плюшчанка не збіраўся адставадь: ён таксама прыбавіў газу. Абодва карэспандэнты імчаліся па дарозе з хуткасцю, якую дазвалялі іх аўтамабілі: “Жыгулёнак” - па рухавіку, “Кадэт’ - па падвесцы. Плюшчанка некалькі разоў набліжаўся да Нікіціна, але пыльная заслона закрывала бачнасць, а вузкая дарога не давала магчымасці абгону.

Т ак яны прайшлі апошні паварот, выехалі з лесу і ўжо ўбачылі Ажарцы, куды несліся навыперадкі трыццаць кіламетраў, не шкадуючы рэдакдыйных машын.

ПРЫЕХАЛІ

Што адбылося далей, ні Сяргей, ні Саша пасля ўдямна растлумачыць не маглі. Успышка, лёгкі штуршок, як ад тармажэння, працяглы рывок, што прыціснуў да спінкі сядзення, удар па колах знізу.

Яны апынуліся на тарфяным бульбяным полі на адлегласці пяцідзесяці метраў адзін ад аднаго. Бліжэйшы лес быў за два кіламетры, а дарог ці паселішча ўвогуле не было відаць. Абодва вылезлі і агледзелі машыны. У Сашы адарваўся глушак, а ў Сяргея паляцеў амартызатар. Сінхронна прыкурылі і пайшлі насустрач адзін аднаму.

- Ты што-небудзь зразумеў? - спытаўся Саша.

- Усё зразумеў, - адказаў Сяргей. - Заехалі не туды, самі не выберамся. Спяшадца няма куды.

- Гэта і я зразумеў, а далей што рабіць?

- Далей проста: я даю табе сотавік, ты тэлефануеш сваім і просіш, каб знайшлі і выцягнулі.

- Як жа нас знайсці, калі мы самі не ведаем, дзе апынуліся?

- Планета, здаецца, тая ж, і глеба знаёмая, - пажартаваў Сяргей. - Верталёт аблятае гаспадаркі, няхай паглядаюць. Слухай, а ты з сабой паесці што браў?

- Пару пачкаў чыпсаў і “Спрайту’ двухлітровую .

- Ну і выдатна. У мяне дзяжурная пляшка “Сінявокай Беларусі” і хлеба паўбохана. Любіш гарэлку з чыпсамі і “Спрайт’ з чорным хлебам? Сінявокасць гарантую.

- Эх, Сярога, не была б зямелька родная, не дасць загінуць. - у тон адазваўся Саша. - А па мне - кінуць бы ўсе гэтыя жарсці мясцовага значэння! Гэта ж не ўзровень!

- Не скажы. У нас тыраж у пяць разоў вышэйшы, чым у газеты творчай інтэлігенцыі, а ў вас, напэўна, разоў у сем.

- Тыраж тыражом. А кантынгент? Ім абы праграма ды віншаванні з некралогамі.

- Не скажы. Чацвёртая частка людзей мыслідь - Богам запраграмавана.

- Лухта ўсё гэта, самі сябе чытаем, - гнуў сваё Саша. - Добра Кіру Градоўскаму ў яго “Сенсацыі”: пішы, што хочаш, вешай лапшу, і башляюць прыстойна. Не хапае матэрыялу - з Інтэрнэта скачай. І тыраж, і распаўсюджванне па былых рэспубліках, і імя зрабідь можна. Дарэчы, звязваўся са мной раніцай, збіраецца пад’ехадь. Ён таксама ведае, што ў Ажарцах нешта адбываецца. Ты яму паведаміў? У раёне нашых больш няма.

- На халеру мне здалося, я з ім і ў інстытуце не вельмі. Гэта вы былі - Кір і Алік. Кінь ты Градоўскага з яго жоўтай прэсай, звані сваім.

- Урэжа мне Кажадубцаў па самыя памідоры.