14875.fb2 ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 41

ЗАКУЦЦЕ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 41

Хэпі энд не надышоў. Імартал перахапіў нажніцы параненай рукой і ўдарыў імі сабе ў левае вока.

.Не ведаю, як дранцвее мыш перад змяёй, але пазней, калі мая верная жонка скардзілася, што ў сне я даволі складна і агрэсіўна расказваў неймаверныя жудасныя гісторыі, было поўнае адчуванне, што гэта сталася вынікам дэманстрацыі бессмяротнага Імартала- Вітэрнала. Ці ж не праўда, што ў слове “дэманстрацыя” ёсць нешта дэманічнае?

- Ну вось, Павел Андрэевіч, усё аднаўляецца.

Левае вока бліснула зрэнкай, як быццам пабачыла мяне ўпершыню. Я зірнуў на лужыну крыві, што выцекла з рукі.

- Тут нічога не зробіш. Што ўпала - тое прапала. Прыбяруць зранку, калі вам лянотна. Гузік, дазвольце, падніму.

Імартал выцер даланёй акрываўлены твар, стаў на карачкі і пачаў з мармытаннем шукаць гузік:

- У кожным чалавечым арганізме ёсць рэсурс, які дазваляе папоўнідь недахоп любога рэчыва, ліквідаваць траўму любога органа.

Зразумела, што органы можна пашкодзідь. Але нават калі цалкам знішчыць адзін з іх, то астатнія будудь імкнуцца выканадь ягоныя функцыі. У нас з вамі, як у антрапаморфаў, арганізм судэльны.

Тут я заўважыў, што гузік, невялічкі і шэранькі, ляжыць на маіх штанах трохі ніжэй кішэні. Я машынальна строс яго на падлогу.

Імартал як бы не заўважыў, што гузік упаў. Аднак памацаў каля майго чаравіка, затым выцягнуў і з усмешкай паказаў мне:

- Кашуля ж ні пры чым. Прышыць трэба. А між іншым, валакардын у вас ву-унь там.

І беспамылкова кіўнуў падбародкам на шуфляду стала.

Пасля спакойна раскатаў рукаў світэра, прадёр аб яго нажніцы і акуратна паставіў іх у канцмасер.

- Растлумачыць не магу, аднак так яно і ёсць. Зламаная косць збіраецца па крошках і зрошчваецца за пару хвілін. Таксама, пэўна, дар Божы. Вам, людзям, гэта не свецідь у прынцыпе. Вы можаце прэтэндаваць толькі на вечнае жыццё пры ўмове магчымай смерці ад выпадковых фактараў. Гэта значыць, на спыненне працэсу старэння за кошт рэгенерацыі арганізма. Вы можа, хочаце спытаць, баліць мне ці не? Мне гэтак жа балюча, як і смяротнаму. Аднак боль - таксама пачуццё, а я цаню пачуцці, таму што ў мяне іх практычна няма. Каб не забыцца: дзяцей у нас не бывае. Мы не бесцялесныя, але бясплодныя - у нас не можа быць дзяцей. Я не паверыў і паспрабаваў: дзяцей быць не павінна. Запомні гэта, Павел Андрэевіч, і ніколі не жартуй з гэтым.

Яшчэ я не адказаў, дзе можна жыць у любую эпоху. У храме, канечне. У прыстанку, які не ведае часу. Там нікога не цікавідь ні тваё імя, ні мінулае, ні прапіска.

- Я не веру ў тое, што ты існуеш, Імартал. У мяне ёсць фотаапарат. Можна, я цябе сфатаграфую?

- Прабачце, Павел Андрэевіч. Вам, напэўна, нязвыкла і непрыемна, што нейкі задрыпаны малады чалавек вяшчае сумнеўныя ісціны. Фатаграфуйце, канечне. У вас “лічбавік”? Яшчэ “мыльніца”? Здымайце смела - я не знікну з кадра.

Я зноў не памятаў, як мы рассталіся, хоць фотаздымак насамрэч атрымаўся.

60-70

Я пенсіянер амаль чатыры гады. Мы перамаглі ў тую вайну. Прынамсі, пра гэта пастаянна гавораць і ў гэтым мала хто сумняваецца. Часам вайну называюць Сусветнай Рэвалюцыяй.

Апошнія пару гадоў ціха. Праўда, нікому раней не вядомая малюсенькая Алазітанія наважылася распачадь новую заварушку, але мы, здаецца, гэтым разам убаку. Алазітанія - дзіўная дзяржава, нешта кшталту Ватыкана, Меккі, Монтэ-Карла або Ізраіля: тэрыторыі практычна няма, а адэпты, структуры і сродкі - па ўсёй планеце. Толькі з’яднаныя алазітанцы не рэлігійна, нацыянальна ці па захапленнях, а, хутчэй, па светапоглядзе. Ды і гэта не зусім так.

Пералётных птушак знішчылі сем гадоў таму. “Знішчылі” не ў прямым сэнсе слова. Дзесяцігадовага “прыручэння” з асобным утрыманнем важакоў аказалася дастаткова для знікнення інстынкту пералёту. Тыя адзінкавыя асобіны, якіх генетычная памяць прымушае “ўстадь на крыло”, праз пяцьсот-семсот кіламетраў губляюць арыентацыю і бязлітасна збіваюцца паляўнічымі як пераносчыкі птушынага шаленства. З пералётных засталіся толькі няўцямныя для чалавечага разумення крачкі, што ўпарта сноўдаюцца ад холаду да холаду і якіх здолелі абараніць “зялёныя”. Тыя ж “зялёныя” спрабуюць зноўку стварыць пералётныя калідоры - яны суправаджаюць чароды птушак на мотадэльтапланах. Усе пагадзіліся з тым, што ў птушак ёсць розум. Умоў для яго развіцця, зразумела, ніхто не збіраецца ствараць, хоць нейкія даследаванні праводзяцца.

Яшчэ пра холад - гэта істотна. Арктыкі пакуль не растаялі, аднак Грэнландыя ўжо цячэ. Наогул - халадае. А некалі візіры ўладароў называлі гэта глабальным падяпленнем!

Людзі краіны, у якой цяпер жыву, у асноўным не той расы, якая мяне ўзгадавала і да якой я належу. Тыя невысокія чорна- касавокія юнакі, якія схітраюцца непрыкметна-паважліва ківадь пры сустрэчы, мне сімпатычныя. Другая катэгорыя - рослыя, гарластыя і даўганосыя, якія, здаецца, не звяртаюць увагі ні на што, апроч сваіх кланавых адносін, - трохі раздражняе. Табе пара сыходзіць! - чуецца ў іх абыякавасці. - Мы цяпер гаспадары жыцця!” Іхнія старыя, у якіх прапіска ледзь не з тых часін, што і ў мяне, пры агульным разуменні прадэсу пацвярджаюць тое ж: “Нам пара сыходзіць! Яны - гаспадары жыцця! Дзеці.” Іхнія дзеці.

З’явіліся рэпетографы - прыборы-перакладчыкі з любой мовы. Яны шалёна папулярныя; такая папулярнасць была ў мабільных тэлефонаў на пачатку стагоддзя. Зрэшты, для таго каб падтрымлівадь уласнае існаванне, мова не патрэбная. Праўду казаў Імартал: для нас галоўнае - лічбы.

Азіяцкія краіны здымаюць энергію з барханаў, еўрапейскія - з тратуараў. Т ыя і другія - з ветракоў.

Я больш не гляджу кіно, якое па-сучаснаму называецца “сінем”. Здаецца, падобная назва была паўтара стагоддзя таму, на пачатку стварэння кіно. “Сінем” пранікае ў мозг, абмінаючы зрок і слых. Дарослыя глядзяць яго ў асноўным у час сну ці адпачынку. Моладзь - заўсёды і ўсюды. Г адоў трыццадь таму так слухалі музыку праз навушнікі пад чвяканне жуйкі. Цяпер у іх невялікія, як бы маляваныя, кружочкі на скронях. Я ад старэчага кансерватызму і з прычыны невысокай пенсіі аддаю перавагу ўласным снам - што душа параіць. Цяжкахворым таксама прапісваюць “сінем”. Напэўна, і я далучуся да агульнага павеву, калі збяруся памірадь. Пакуль што не па кішэні. Апошняе, што глядзеў з нармальных фільмаў, - “Утаймаванне Сахары’. Па мне - прымітыў на мяжы дапушчальнага, а гэтыя - з блямбамі на скронях - ледзь не пішчаць.

Асвойваецца новы від транспарту - вармобус. Гэта наземныя і падземныя эскалатары. Дакладней, сістэма эскалатараў: у цэнтральных хуткасць даволі высокая, у бакавых - мінімальная.

Трошкі пра сябе. Я кінуў курыць і цяпер шчыра не разумею, навошта курыў амаль сорак гадоў.

65

Канечне, заўсёды жывы Імартал прыйшоў, каб павіншаваць мяне з сярэдзінай пажылога ўзросту і па традыцыі выдадь якую- небудзь ашаламляльную гіпотэзу. Шчыра кажучы, не ўяўляю, чым мяне можна ўразідь ці хаця б задікавіць. І ўсё ж я чакаў яго і таму не здзівіўся, калі малады чалавек, які дапамог мне сысці са стужкі вармобуса на ўтаптаную снежную пляцоўку, вымавіў:

- Я - Віця. Магчыма, вы мяне памятаеце?

Ці помню я цябе, дзядзька Віця-Віталій-Вітэрнал-Імартал?! Як даўно мы не бачыліся?

- Я чакаў вас, Віталій. Вітэрнал. Здагадваюся, што пагасцюеце і больш не з’явіцеся. Вы ж той раз сказалі, што старасць мне не пагражае. Можа, пажывяце ў мяне? Рэдкі выпадак - кватэра на водшыбе, але без падсяленцаў: лішнія тры метры квадратныя, затое не хапае метра кубічнага. Столь нізкая. Хутка будуць зносіць. Дом аварыйны. Цяпер перанасяленне, вы ж ведаеце, толькі Аўстралія, дзякуючы англійскай каралеве. А прапіска вам патрэбна? Вы не мерзнеце? Вопратка лёгкая. Не пытаюся, як вы мяне знайшлі,

- вам усё пад сілу.

Гэта было сказана на працягу дзесяці хвілін, пакуль па- біблейску абтрапаны Віця суправаджаў мяне па слізкай красавіцкай наледзі да пад’езду.

Дома гэтым разам ён расказваў пра мільёны гадоў эвалюцыі як рэалізадыю Боскай задумы. І паведаміў, што праз пару стагоддзяў чалавечая цывілізацыя выканае сваю місію і саступіць пальму першынства нейкім пляскатым ці то майгрынам, ці то трамінам, якія будудь меншыя за чалавека ў тысячы разоў і якія даўно гаспадарадь у глыбінях Сусветнага акіяна. Інстынкт пераўтварэння прыроды ў іх развіты добра, а хутка ўзмоцніцца цяга да асваення новых тэрыторый. Дакладней, да іх захопу. Людзі і гэтыя самыя майгрыны- траміны адзін аднаго ніколі не ўбачаць з-за таго, што існуюць у занадта розных умовах.

Неяк атрымалася, што Вітэрнала ўдалося прапісадь і зрабіць спадчыннікам жылля. Я сам гэтага дамогся і нават дакументы яму, скарыстаўшыся неразбярыхай і падмазаўшы хабарам, выправіў. Нямала гэтаму паспрыялі і асабістыя якасці: старэчая немач, звычка збірадь дакументы і здольнасць эфектыўна размаўляць з прадстаўнікамі ўладных структур. Віталій Канстанцінавіч Адамаў цяпер мой бліжэйшы чалавек.

І я, напэўна, даўно б заснуў у калысцы Смерці і нічога не напісаў, калі б не ён.

- Пішыце, Павел Андрэевіч, пішыце! Я хачу, каб вы жылі даўжэй. Я навучыўся цаніць вашае кароткае жыццё. Людзей увогуле, маю на ўвазе.

Стацыянарна Віталій Канстанцінавіч знайшоў прытулак у Храме Міласэрнасці. Аднак час ад часу ён прыходзіў, падбадзёрваў. Калі-нікалі прыносіў паўбохана свежага хлеба, падчас бегаў у аптэку за актываваным вугалем, анальгінам, прэўтырмонам, ношпай і іншымі лекамі, якім давяраю. І ўсё ж праз паўгода ён знік і пакінуў мяне чарговы раз.

Я даўно зразумеў: Вітэрнал-Імартал не можа быць богам. Бог кліча да сябе, аднак ніколі не прыходзіць. Не можа ён быць і анёлам, пасланнікам Усявышняга, бо анёлы любой рэлігіі схільныя да эфектаў, але не азадачваюць, а тлумачаць усё дакладна і зразумела. Або абсалютна празрыста гавораць, што рабіць. Аднак ён і не Д’ябал, хоць некалі і ўспамінаў пра тры шасцёркі. Яму няма справы да маёй душы.

Бывала, хацелася запытацца, хто ж ён на самай справе, але стрымлівала адчуванне, што не ўдасца атрымаць пэўнага адказу: ці то з-за яго абстрактна-асадыятыўнага выкладання, ці то з-за майго неглыбокага разумення.

Азначаць Віцю (мне ўсё ж бліжэй гэтае імя) паслядоўнікам або нашчадкам іншапланетнікаў, якія засялілі намі, іхнімі гібрыдамі, Зямлю, не хочацца - простая разгадка не можа быць правільнай. Да таго ж ён занадта зямны.

Лічыць яго прывідам, што з’яўляецца да мяне на пэўных адрэзках жыцця, - прызнаць сябе вар’ятам і развітацца з рэшткамі аб’ектыўнасці: прывіды не пакідаюць голасу на магнітнай стужцы і аблічча на фотаплёнцы.

75-85

Практычна я вярнуўся на пачатак сваёй аповесці. Калі пачынаў пісадь, была зіма, а цяпер - позняя восень. Апошнім часам яна надыходзіць у верасні. Дрэвы даўно стаяць без лістоты, ноччу - замаразкі, па шэрых вуліцах гуляе пранізлівы сівер, а снег усё ніяк не выпадзе. Я, невядома як, перажыў невыносна спякотнае лета.

Час стаў жорсткім. Турмы перапоўненыя. Ствараюцца прымусова-папраўчыя арміі. “Сінем” забаранілі і аднеслі да наркотыкаў пятага ўзроўню. Затое ў школах дазволена насычэнне мозгу карыснай інфармацыяй. Вучоны Рукрэхт такі ж папулярны, як некалі вынаходнік забаўляльнага кубіка венгр Рубік.

Сацыяльная рэклама настойліва прапануе дзейсныя сродкі ад алка-нарказалежнасці, аблысення і імпатэнцыі.

Частка краін вярнулася да правадной электрычнасці, палічыўшы павелічэнне выдаткаў меншай шкодай за рызыку хвалевага ўздзеяння, якое ці то разбурае, ці то стымулюе (пакуль не разабраліся) галаўны мозг. Адначасова папулярныя кватэрныя генератары-мігажэнеры. Нехта сцвярджае, што мігажэнерныя хвалі шкодзяць здароўю, а рэклама вытворцаў запэўнівае, што яны настройваюць на патрэбную частату чалавечыя клеткі і, што немалаважна, знішчаюць кухонных макрыц і часткова прусакоў.