14879.fb2 Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 26

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 26

- Iменем Тарабарскага караля - арыштуйце старога ашуканца Карла!

Карабас Барабас урываецца ў каморку пад лесвiцай

Карабас Барабас, як мы ведаем, дарэмна стараўся ўгаварыць соннага палiцэйскага, каб ён арыштаваў Карла. Нiчога не дамогшыся, Карабас Барабас пабег па вулiцы.

Яго раскудлачаная барада чаплялася за гузiкi i парасоны прахожых. Ён штурхаўся i ляскаў зубамi. Услед яму прарэзлiва свiсталi хлапчукi, шпурлялi ў спiну яму гнiлымi яблыкамi.

Карабас Барабас прыбег да начальнiка горада. У гэты спякотны час начальнiк сядзеў у садзе, каля фантана, у адных трусiках i пiў лiманад.

У начальнiка было шэсць падбародкаў, нос яго ўтапiўся ў ружовых шчоках. За спiнай яго, пад лiпай, чацвёра панурых палiцэйскiх тое i рабiлi, што адкаркоўвалi бутэлькi з лiманадам.

Карабас Барабас кiнуўся перад начальнiкам на каленi i, барадой размазваючы слёзы па твары, заенчыў:

- Я няшчасны сiрата, мяне пакрыўдзiлi, абакралi, набiлi...

- Хто цябе, сiрату, пакрыўдзiў? - адсопваючыся, спытаў начальнiк.

- Самы злосны вораг, стары катрыншчык Карла. Ён украў у мяне тры самыя лепшыя лялькi, ён хоча спалiць мой славуты тэатр, ён падпалiць i абрабуе ўвесь горад, калi яго зараз жа не арыштаваць.

Для падмацавання сваiх слоў Карабас Барабас выцягнуў жменю залатых манет i паклаў у туфель начальнiка.

Карацей кажучы, ён такога наплёў i нахлусiў, што напалоханы начальнiк загадаў чатыром палiцэйскiм пад лiпай:

- Iдзiце за шаноўным сiратой i зрабiце ўсё патрэбнае iменем закону.

Карабас Барабас пабег з чатырма палiцэйскiмi да каморкi Карла i крыкнуў:

- Iменем Тарабарскага караля - арыштуйце злодзея i нягоднiка!

Але дзверы былi замкнуты. У каморцы нiхто не адклiкнуўся. Карабас Барабас загадаў:

- Iменем Тарабарскага караля - ламiце дзверы!

Палiцэйскiя нацiснулi, гнiлыя палавiнкi дзвярэй сарвалiся з завесаў, i чатыры бравыя палiцэйскiя, бразгаючы шаблямi, з грукатам звалiлiся ў каморку пад лесвiцай.

Гэта было ў тую самую хвiлiну, калi праз патаемныя дзверцы ў сцяне, нагнуўшыся, выходзiў Карла.

Ён знiк апошнiм. Дзверцы

Дзынь!..

Зашчоўкнулiся. Цiхая музыка перастала iграць. У каморцы пад лесвiцай валялiся толькi брудныя бiнты i парванае палатно з намаляваным камiнкам...

Карабас Барабас падбег да патаемных дзверцаў, загрукаў у iх кулакамi i абцасамi:

Тра-та-та-та!

Але дзверцы былi моцныя.

Карабас Барабас разагнаўся i ўдарыў у дзверцы задам.

Дзверцы не паддалiся.

Ён затупаў на палiцэйскiх:

- Ламiце праклятыя дзверы iменем Тарабарскага караля!..

Палiцэйскiя абмацвалi адзiн у аднаго - хто пабiты нос, хто гузак на галаве.

- Не, тут работа вельмi цяжкая, - адказалi яны i пайшлi да начальнiка горада сказаць, што iмi ўсё зроблена па закону, але старому катрыншчыку, вiдаць, памагае сам нячысцiк, таму што ён уцёк праз сцяну.

Карабас Барабас iрвануў сябе за бараду, павалiўся на падлогу i пачаў раўцi, енчыць i качацца, як шалёны, па пустой каморцы пад лесвiцай.

Што яны знайшлi за патайнымi дзвярыма

Пакуль Карабас Барабас качаўся, як шалёны, i рваў на сабе бараду, Бурацiна наперадзе, а за iм Мальвiна, П'еро, Артамон i - апошнiм - тата Карла спускалiся па крутой каменнай лесвiцы ў падзямелле.

Тата Карла трымаў агарак свечкi. Яе мiгатлiвы агеньчык адкiдваў ад Артамонавай калматай галавы цi ад працягнутай рукi П'еро вялiкiя ценi, але не мог асвятлiць цемры, куды вяла лесвiца.

Мальвiна, каб не заплакаць ад страху, шчыпала сябе за вушы.

П'еро - як заўсёды, нi к сялу нi к гораду - мармытаў вершыкi:

Скачуць ценi на сцяне,

Больш нiшто не страшна мне.

Хоць крутыя сходцы тут,

Хоць i цёмны кожны кут,

Толькi ж, пэўна, не к бядзе

Шлях падземны прывядзе.

Бурацiна апярэдзiў таварышаў, - яго белы каўпачок ледзь бачны быў глыбока ўнiзе.

Раптам там штосьцi зашыпела, упала, пакацiлася, i пачуўся яго жаласны голас:

- Сюды, на дапамогу!

У момант Артамон, забыўшыся на раны i голад, павалiўшы Мальвiну i П'еро, чорным вiхрам рынуўся ўнiз па лесвiцы.

Заляскалi яго зубы. Агiдна завiшчала нейкая iстота.

Усё сцiхла. Толькi ў Мальвiны гучна, як у будзiльнiку, стукала сэрца.

Шырокi прамень святла знiзу асвятлiў лесвiцу. Агеньчык свечкi, якую трымаў тата Карла, зрабiўся жоўты.