149175.fb2 Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 13

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 13

- Ага, бывае.

- Вось i ў гэтай газеце, - сказаў матрос.

- А! - сказаў мiстэр Марвел.

- Вось тут, - працягваў матрос, не зводзячы з мiстэра Марвела настойлiвага i сур'ёзнага позiрку, - надрукавана пра Невiдзiмку.

Мiстэр Марвел скрывiў рот i пачухаў скулу, адчуваючы, што ў яго загарэлiся вушы.

- Чаго толькi не выдумаюць, - сказаў ён слабым голасам. - Дзе гэта, у Аўстралii цi ў Амерыцы?

- Нiчога падобнага, - адказаў матрос, - тут.

- Госпадзi! - усклiкнуў Марвел, уздрыгнуўшы.

- Праўда, не так каб зусiм тут, - сказаў матрос i мiстэр Марвел уздыхнуў з палёгкай, - не ў гэтым самым месцы, дзе мы цяпер сядзiм, але паблiзу.

- Невiдзiмка, - сказаў Марвел. - Ну, а што ён робiць?

- Усё, - сказаў марак, уважлiва разглядваючы Марвела. - Усё што трэба, - дабавiў ён.

- Я ўжо чатыры днi не бачыў газет, - сказаў Марвел.

- Спачатку ён з'явiўся ў Айпiнгу, - сказаў матрос.

- Вось як? - сказаў мiстэр Марвел.

- Там ён з'явiўся ў першы раз, - працягваў матрос, - а адкуль ён узяўся, гэтага, вiдаць, нiхто не ведае. Вось: "Незвычайнае здарэнне ў Айпiнгу". I ў газеце сказана, што гэта ўсё дакладна i верагодна.

- Госпадзi! - сказаў мiстэр Марвел.

- Так ужо, i праўда, дзiўная гiсторыя. I вiкарый, i доктар сцвярджаюць, што бачылi яго зусiм ясна... Дакладней кажучы, не бачылi. Тут пiшуць, што ён жыў у карчме "Кучар i конi" i нiхто, мусiць, спачатку не здагадваўся пра яго няшчасце, а потым у карчме надарылася бойка i ў яго з галавы сарвалi бiнты. Тады i заўважылi, што галава ў яго нябачная. Тут сказана, што яго адразу ж хацелi схапiць, ды яму ўдалося скiнуць з сябе вопратку i ўцячы. Праўда, яму давялося вытрымаць адчайную схватку, у час якой ён нанёс сур'ёзныя раненнi заслужанаму i паважанаму канстэблю, мiстэру Джаферсу, вось як тут сказана. Усё адкрыта, так? Iмёны названы поўнасцю i ўсё такое.

- Госпадзi! - прамовiў мiстэр Марвел, з трывогай азiраючыся па баках i спрабуючы вобмацкам злiчыць грошы ў кiшэнях: яму прыйшла ў галаву дзiўная i вельмi цiкавая думка.

- Як усё гэта дзiўна! - сказаў ён.

- Праўда ж? Проста незвычайна, скажу я вам. Нiколi ў жыццi не чуў аб невiдзiмках. Ды што казаць: у наш час iншы раз чуеш пра такiя рэчы, што...

- I гэта ўсё, што ён зрабiў? - спытаўся Марвел як мага спакайней.

- А гэтага хiба мала? - сказаў матрос.

- Ён не вярнуўся ў Айпiнг? - спытаўся Марвел. - Проста ўцёк, i ўсё?

- Усё, - сказаў матрос. - Мала вам?

- Зусiм дастаткова, - сказаў Марвел.

- Яшчэ б не дастаткова, - сказаў марак, - яшчэ б...

- А таварышаў у яго не было? Нiчога не пiшуць пра гэта? - з трывогай спытаўся Марвел.

- Няўжо вам мала аднаго такога малайца? - спытаўся матрос. - Не, слава табе госпадзi, ён быў адзiн.

Матрос панура пакiваў галавой.

- Нават падумаць агiдна, што ён тут недзе ашываецца! Ён на свабодзе, i, як пiшуць у газеце, мяркуючы па некаторых звестках, можна зрабiць здагадку, што ён накiраваўся ў Порт-Стоў. А мы якраз тут! Гэта ўжо вам не амерыканскi цуд якi-небудзь. Вы падумайце толькi, што ён можа тут натварыць. Раптам ён вып'е лiшняе i надумаецца кiнуцца на вас? А калi ён захоча рабаваць, - хто сумее перашкодзiць яму? Ён можа забрацца куды хочаш, можа красцi, можа прайсцi скрозь палiцэйскую заставу гэтак жа лёгка, як мы з вамi можам уцячы ад сляпога. Яшчэ лягчэй! Сляпыя, гавораць, цудоўна добра чуюць. А калi б дзе было вiнцо, якое яму спадабалася б...

- Так, вядома, становiшча яго вельмi выгаднае, - сказаў мiстэр Марвел. - I...

- Сапраўды, - сказаў матрос, - вельмi выгаднае.

На працягу ўсёй гэтай размовы мiстэр Марвел не пераставаў напружана азiрацца па баках, прыслухваючыся да ледзьве чутных крокаў i стараючыся заўважыць няўлоўныя рукi. Ён, здаецца, гатовы быў прыняць нейкае важнае рашэнне.

Кашлянуўшы ў руку, ён яшчэ раз азiрнуўся, прыслухаўся, потым нахiлiўся да матроса i, панiзiўшы голас, сказаў:

- Справа ў тым, што я выпадкова тое-сёе ведаю пра гэтага невiдзiмку. З прыватных крынiц.

- Ого! - усклiкнуў матрос. - Вы?

- Так, - сказаў Марвел. - Я.

- Вось як! - сказаў матрос. - А дазвольце спытацца...

- Вы будзеце здзiўлены, - сказаў мiстэр Марвел, прыкрываючы рот рукой. - Гэта дзiвосна.

- Яшчэ б, - сказаў матрос.

- Справа ў тым... - пачаў мiстэр Марвел канфiдэнцыяльным тонам. Але раптам выраз яго твару, як па чарадзейству, змянiўся. - Вой! - прастагнаў ён i цяжка заварочаўся на лаўцы; твар яго скрывiўся ад болю. - О-о-ой! прастагнаў ён зноў.

- Што з вамi? - спытаўся спачувальна матрос.

- Зубы баляць, - сказаў мiстэр Марвел i прыклаў руку да шчакi. Потым хутка ўзяў кнiгi. - Мне, бадай што, пара, - сказаў ён i пачаў неяк дзiўна ёрзаць па лаўцы, адсоўваючыся ад свайго субяседнiка.

- Але вы ж збiралiся расказаць мне пра Невiдзiмку, - запратэставаў матрос.

Мiстэр Марвел спынiўся ў нерашучасцi.

- Вутка, - сказаў Голас.

- Гэта вутка, - паўтарыў мiстэр Марвел.

- Дык жа ў газеце напiсана... - сказаў матрос.

- Проста вутка, - сказаў Марвел. - Я знаю, хто ўсё гэта выдумаў. Нiякага няма невiдзiмкi. Хлусня.

- Як жа так? У газеце ж...