15158.fb2
56. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Я доўга шукала тую Падгарэсялку…– насамрэч: Пярэсялку, вёску, якая цяпер знаходзіцца ў межах Гародні (мікрараён Фарты).
57. Алесю Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Міхаська – сын А. Белакоза. Баба Белакозіха – Вольга Канстанцінаўна Белакоз (сапр. Петрашэвіч; 1895—1976) – маці А. Белакоза. Збралевіч Лідзія – загадчыца аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Беларусі. Ярашэвіч Аляксандр (нар. 1940) – фізік, выпускнік фізфака БДУ, даследчык сакральнага мастацтва; працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі Акадэміі навук, у акадэмічным Музеі старажытнабеларускага мастацтва. Крэнь Ірына (1929—2005) — літаратуразнавец, даследчык гісторыі беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі. Працавала настаўніцай, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры, рэдактарам у выдавецтвах. Гадлеўскі Вінцэнт (1888—1942) – палітычны і рэлігійны деяч; удзельнік Першага ўсебеларускага з’езда (1917), адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, уваходзіў у раду Беларускай народнай самапомачы. У 1942 г. расстраляны фашыстамі. Дрозд Сяргей (нар. 1927) – педагог і краязнавец, аўтар кнігі “Адам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства” (1998). Арсеннева Наталля (1903–1997) – паэтка. Выпускніца Віленскай беларускай гімназіі. У 1940–1941 гг. знаходзілася ў высылцы ў Казахстане, пазней жыла ў Менску, працавала ў “Беларускай газеце”. У 1944 г. пакінула Беларусь, жыла ў ЗША. Абрамчык Мікола (1903–1970) – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970); жыў у Францыі. Жук-Грышкевіч Вінцэнт (1903–1989) – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, навуковец. Старшыня Рады БНР (1970–1982), кіраўнік Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Лірыка Янкі Купалы”. У зняволенні жонка Зарэцкага расказвала…– Марыя Касянкова, жонка празаіка Міхася Зарэцкага (1901–1937). Чыквін Ян (нар. 1940) – беларускі пісьменнік, прафесар Беластоцкага універсітэта; жыве ў Бельску Падляскім (Польшча).
58. Алесю Мажэйку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 237). Мажэйка Алесь (нар. 1931) – беларускі літаратуразнавец. V dobe, ktra se kvapem blizi (чэшск.) – у час, які раптоўна набліжаецца. De mortius aut bene, aut nihil (лац.) – пра мёртвых альбо добра, албо ніяк.
59. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). А Месячык вельмі многа зрабіў…– гаворка ідзе пра Вітаўта Тумаша (1910—1998) — гісторыка і навукоўца, рэдактара газеты “Раніца” (1943), кіраўніка Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк). П[ані] Вераніка піша…– Клімовіч Вераніка (сапр. Шутовіч; 1912–1974) – удава А. Клімовіча.
60. Міколу Прашковічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, перададзенай складальніку светлай памяці Ірынай Крэнь. Арыгіналы лістоў перададзеныя ёю ж у Музей Максіма Багдановіча (Гародня). Тарывердзіеў Мікаэл Леонавіч (1931—1996) – расійскі кампазітар, народны артыст Расіі (1986). Прокша Леанід (1912–1994) — беларускі пісьменнік; выпускнік Ваенна-палітычнай акадэміі (1955), працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», рэдагаваў газету «Голас Радзімы», дзе друкаваў свае памфлеты пра дзеячаў беларускай эміграцыі. Броўка Пятрусь (1905—1980) – народны паэт Беларусі (1962), акадэмік АН Беларусі, лаўрэат Сталінскай прэміі (1947), Герой сацыялістычнай працы (1972). Быў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў (1948—1967), галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларуская савецкая энцыклапедыя” (1967—1980). Волк Аляксей – у 1960—1980 гг. дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Цанава Лаўрэнцій Фаміч (сапр. Джанджгава; 1900—1955) – у 1946—1950 гг. міністр дзяржбяспекі БССР. У 1953 г. арыштаваны па “справе Берыі”, памёр у адной з маскоўскіх турмаў. Як Вы пазнаёміліся з АБЦ…– гаворка ідзе пра беларускага гісторыка ЛаўрэнаАбэцадарскага (1916—1975).
61. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча).
62. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Багушэвіч Францішак (1840—1900) – паэт, публіцыст, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Вячаслаў Брыкач – трэці сакратар Зэльвенскага райкама КПБ, пазней начальнік упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама. “Если враг, не сдаётся, его уничтожают” – назва артыкула М. Горкага, які быў надрукаваны 15 лістапада 1930 г. адначасова ў “Правде” і “Известиях”. Іваноўскі Вітольд – карэспандэнт газ. “Звязда” па Гарадзенскай вобласці.
63. Рыгору Барадуліну (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Р. Барадуліна. Барадулін Рыгор (нар. 1935) – паэт, перакладчык, эсэіст; народны паэт Беларусі (1992).
64. Івану Гнацюку (с. ). Лісты І. Гнацюку друкуюцца паводле час. “Тэрмапілы”, 2006, №10. Публікацыя А. Пашкевіча. Гнацюк Іван (1929—2005) — украінскі паэт і перакладчык. У 1948 г. быў арыштаваны за сяброўства ў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і прысуджаны да 25 гадоў лагеру; вызвалены ў 1956 г.
66. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Ісакоўскі Міхаіл Васільевіч (1900—1973) – расійскі паэт, Герой сацыялістычнай працы (1970).
67. Ансамблю “Харошкі” (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 263). “Харошкі” – дзяржаўны харэаграфічны ансамбль. Міхась Пацук – саліст ансамбля “Харошкі”.
68. Васілю Чыкіду (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 258). Чыкіда Васіль (1938—2000) – святар, настаяцель зэльвенскай Свята-Троіцкай царквы. Спадчына па айцу Сергію…– маецца на ўвазе Сергій Семянтоўскі, настаяцель зэльвенскай царквы, папярэднік В. Чыкіды. Ліда Тукальская – жонка стрыечнага брата І. Геніюша Язэпа Тукальскага.
69. Валянціне Пашкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). Пашкевіч Валянціна (сапр. Жукоўская; 1916—2004) – выпускніца фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага універсітэта. Падчас Другой сусветнай вайны працавала ў Берліне перакладчыцай, з 1947 г. жыла ў Канадзе, дзе выдала некалькі падручнікаў па беларускай мове і літаратуры; сястра Р. Жук-Грышкевіч. Эва – дачка В. Пашкевіч. Святара Строка памятаю…– Строк Язэп (пасля пострыгу Іаан; 1904–1990) – беларускі праваслаўны дзеяч, архімандрыт; служыў настаяцелем храма ў Воўпе на Ваўкавышчыне (дзе вянчалася Л. Геніюш). У 1944 г. арыштаваны і асуджаны за антысавеччыну; пасля вызвалення ў 1949 г. служыў на Меншчыне, пазней выехаў у ЗША.
70. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). “Рагнеда” – паэма Л. Геніюш, надрукаваная ў газеце «Раніца» за 30 траўня і 20 чэрвеня 1941 г. “Караван” – фестываль нацыянальных культураў, які ладзіўся ў Таронта (Канада).
71. Івану Гнацюку (с. ). Лісты І. Гнацюку друкуюцца паводле час. “Тэрмапілы”, 2006, №10. Публікацыя А. Пашкевіча. Аксана Пятроўна Косач-Шыманоўская – родная сястра ўкраінскай паэткі Лесі Украінкі (1871—1913).
72. Васілю Быкаву (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з сямейнага архіва Васіля Быкава – сына пісьменніка. Аляксандр Ульяновіч – тагачасны трэці сакратар Гарадзенскага абкама КПБ. Быкава Надзея (сапр. Кулагіна; 1923—1982) – першая жонка В. Быкава.
73. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Памерла адзінока мая сястра ў Польшчы…– відаць, маецца на ўвазе сястра Ніна (1912—1972?). Ермаловіч Мікола (1921–2000) — гісторык, літаратуразнавец; аўтар кніг «Па слядах аднаго міфа» (1989), «Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды» (1990), «Старажытная Беларусь: віленскі перыяд» (1994).
74. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Бабе Казі дазволь…– Казіміра Грамакоўская (1903—1993) – свякроў Д. Бічэль.
75. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Матукоўскі Мікалай (1929—2001) – драматург і публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Абрамовіч Зыгмунт (сцэнічны псеўданім Антон Забель; 1892—1988) – актор тэатра Ігната Буйніцкага; жыў у Злотаве (Польшча). Буйніцкі Ігнат (1861–1917) — актор, рэжысёр, тэатральны дзеяч; пачынальнік беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра. Петрашэвіч Яўген (нар. 1930) – музычны педагог і кампазітар, аўтар зб. “Беларускі вясёлкавы край” (2010); жыве ў Гародні.
76. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Вы нічога не напісалі пра Марынку…– Марына Пяткевіч (замужам Загідуліна; нар. 1965), дачка Аляксея Пяткевіча.
78. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Rekin (польск.) – акула. Святаполк-Мірскі Васіль (1905–?) – прадстаўнік роду князёў Мірскіх; быў арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў Вене ў 1945 г., самалётам дастаўлены ў Маскву, правёў год у вязніцах Ляфортава і на Лубянцы, атрымаў 20 гадоў лагероў. У Пячорлагу сустракаўся з Л. Геніюш. Пасля вызваленьня ў 1955-м выехаў у Нямеччыну і першым зняпраўдзіў інфармацыю, быццам паэтка загінула ў Гулагу.
79. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Загнетаў Эрык (1937—1983) – кінаінжынер, муж Д. Бічэль.
81. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). Даражэнькая місіс Эванс…– гэтак Л. Геніюш называла ў лістах Раісу Жук-Грышкевіч.
82. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Дзякуй Вам за радасную вестку аб падарку нашага роднага касманаўта…– маецца на ўвазе Клімук Пятро (нар. 1942) – касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза; прыслаў у Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей кнігу Л. Геніюш «Невадам з Нёмана» са сваім дарчым надпісам, што служыла своеасаблівай ахоўнай граматай для музея. Аляксандр Галавач – дырэктар Зэльвенскай школы-інтэрната.
83. Вячку Целешу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва В. Целеша. Целеш Вячаслаў (нар. 1938), беларускі мастак і філакартыст, аўтар альбома “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (1998); жыве ў Рызе. Уладзімір Міхайлоўскі – юрыст, родам з Краснасельскага, жыў у Зэльве.
84. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). “Вечная жаноцкасць” – гэтак называе Л. Геніюш паэтычны зб. Д. Бічэль “Ты – гэта ты” (1976); прыведзеныя ў пачатку ліста радкі – з гэтай кнігі. Нават тая “батаніка” – па-беларуску…– гаворка ідзе пра “кветкавы” раздзел названага зб. “Водар і шолах”. Казакова Рыма Фёдараўна (1932—2007) – расійская паэтка, перакладчыца беларускай паэзіі. Загнетава Віка (замужам Ільіна; нар. 1960) – мастачка, дачка Д. Бічэль. Валерык (нар. 1965) – сын Д. Бічэль і Э. Загнетава.
87. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Салаухін Уладзімір Аляксеевіч (1924—1997) – расійскі празаік і публіцыст. Жанна д’Арк (каля 1412–1431) — нацыянальная гераіня Францыі. Узначальвала барацьбу супраць англічанаў падчас Стогадовай вайны (1337–1453); спалена інквізіцыяй на вогнішчы. Я напісала п. Мацею…– гаворка ідзе праМацея Юзафа Канановіча (1912—1986) – польскага пісьменніка, перакладчыка беларускай паэзіі; яго продкі паходзілі з Гарадзеншчыны. На якой мове размаўляў Ягайла з Сонькаю…– Ягайла (1352?–1434) – вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы і Соф’я Гальшанская (1405?—1451), заснавальнікі дынастыі Ягелонаў.
88. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Ахмадуліна Бэла Ахатаўна (нар. 1937) – расійская паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Ахматава Ганна (сапр. Гарэнка; 1889—1966) – расійская паэтка. Пісала Наташа – сястра Валодзі [Караткевіча]…–Кучкоўская Наталля(1922—2003).Мележ Іван (1921–1976) – народны пісьменік Беларусі (1972), аўтар трылогіі “Людзі на балоце”. Семяжон Язэп (1914—1990) – беларускі перакладчык. Купляю… Клімука…–відаць, маецца на ўвазе кнігаП. Клімука “Зоры – побач” (1977).
89. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Ткачоў Мікола (1918—1979) – празаік; працаваў у апараце Саюза пісьменнікаў, узначальваў выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Куляшоў Аркадзь (1914–1978) — паэт, перакладчык, кінасцэнарыст, народны паэт Беларусі (1968). Салавей Алесь (сапр. Альфрэд Радзюк; 1922—1978) – беларускі паэт; жыў у Аўстраліі. Саўчук Пётра (1920–1996) – фармацэўт, сулагернік Я. Геніюша; жыў у Баранавічах. Паслаў ім Клімука… – маецца на ўвазе кніга П. Клімука “Зоры – побач” (1977). “Пад белымі крыламі” – кніга У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” (1977).
90. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Арабей пра Цётку…– маецца на ўвазе кніга Лідзіі Арабей (нар. 1925) “Стану песняй” (1977). Бёрнс Роберт (1759—1796) – шатладскі паэт. Дзюма Аляксандр (1802—1870) – французскі раманіст. Хэмінгуэй Эрнэст Мілер (1899—1961) – амерыканскі пісьменнік; жыў у Францыі і на Кубе. Сіманаў Канстанцін Міхайлавіч (1915—1979) – расійскі пісьменнік, Герой сацыялістычнай працы (1974).
91. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Церашкова Валянціна Міхайлаўна (нар. 1937) – першая ў свеце жанчына-касманаўт, Герой Савецкага Саюза (1963). “Как это звучит гордо!” (дакладная цытата: “Человек – это звучит гордо!”) – цытата з п’есы М. Горкага “На дне”. Драздовіч Язэп (1988—1954) – мастак і пісьменнік. “Зеўс не любіць ганарлівых галоў” (Антыгона)…– Л. Геніюш прыводзіць цытату з трагедыі старажытнагрэцкага драматурга Сафокла (497—406 да нашай эры) “Антыгона”.
92. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Салжаніцын Аляксандр Ісаевіч (1918—2008) – расійскі пісьменнік, палітвязень, аўтар рамана “Архіпелаг Гулаг”; быў высланы з СССР, доўгі час жыў у ЗША. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1970). Шаховіч Міхась (нар. 1953) – беларускі паэт; жыве ў Беластоку. “Ветразі Адысея” – кніга У. Калесніка. Элеанора Вецер (нар. 1933) – гісторык; працавала ў Дзяржаўным мастацкім музеі, потым у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. Сергіевіч Пётра (1900–1984) — мастак; жыў у Вільні. Смольскі Дзмітрый (нар. 1937) – кампазітар; опера “Сівая легенда” пастаўленая ў 1978 г. Шыманка Мікола (1901—1986) – культурны дзеяч і перакладчык, выпускнік Карлавага універсітэта (Прага).
93. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Жылка Уладзімір (1990—1933) – паэт, крытык, перакладчык; у 1930 г. быў арыштаваны, памёр у высылцы ў г. Уржум (Расія). Уітмэн Уолт (1819—1892) – амерыканскі паэт. Сіпакоў Янка (нар. 1936) – паэт, празаік і перакладчык; кніга Уітмэна “Лісце травы” ў ягоным перакладзе выйшла ў 1978 г.
94. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). “Белавежа” – пра згуртаванне беларускіх літаратараў, якое дзейнічала пры тыднёвіку “Ніва” (Беласток). Разін Сцяпан Цімафеевіч (каля 1630—1671) – данскі казак, кіраўнік Сялянскай вайны ў Расіі (1670).
95. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Распуцін Валянцін Рыгоравіч (нар. 1937) – расійскі пісьменнік, Герой сацыялістычнай працы (1987). Darling (англ.) – дарагая.
96. Уладзіміру Мазго (с. ). Друкуецца паводле газ. “Праца” (Зэльва), 1994, 9 жніўня. Мазго Уладзімір (нар. 1959) – паэт; нарадзіўся ў Зэльве, жыў у суседнім з Геніюшамі доме.
97. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Чарняўскі Міхась (нар. 1938) — археолаг, пісьменнік, грамадскі дзеяч, публікатар мемуараў Л. Геніюш «Споведзь» (1990).
98. Адаму Мальдзісу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Мальдзіса (БДАМЛіМ, ф. 327; не апрацаваны). Мальдзіс Адам (нар. 1932) — літаратуразнавец, празаік, доктар філалагічных навук (1987).
99. Пятру Машэраву (с. ). Друкуецца паводле выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983). – Мінск, 2005, стар. 330. Машэраў Пятро (1918—1980) – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, першы сакратар ЦК КПБ (1964—1980). Карпееў Анатоль (нар. 1943) – на той час інструктар Зэльвенскага райкама, пазней намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама. Ein Volk, ein Reich, ein Fuehrer (ням.) – адзін народ, адна дзяржава, адзін кіраўнік. Вярстак Анатоль (нар. 1934) – старшыня выканкама Зэльвенскага пасялковага савета дэпутатаў (1971—1985).
100. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Няма весткі і ад мілага нашага Археолага…– гаворка ідзе пра Міхася Чарняўскага.
101. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Барткевіч Леанід (нар. 1949) – эстрадны спявак, саліст ансамбля “Песняры” (1970—1980).
102. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Як маецца Коля? – гаворка ідзе пра сына А. Белакоза Мікалая, які на той час служыў у войску.
103. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Міламу Данчыку паслала сваю кніжку…– Андрусішын Багдан (сцэнічнае імя Данчык; нар. 1958) – беларускі спявак і журналіст, нарадзіўся ў Нью-Ёрку; цяпер – супрацоўнік радыё “Свабода”.
104. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Найдзюк Язэп (1909–1984) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, рэдактар часопіса «Шлях моладзі». У 1943 г. выдаў у акупаваным Менску падручнік па гісторыі «Беларусь учора і сяння». З 1944 г. жыў у Польшчы пад прозвішчам Александровіч. Найдзюк Часлаў — юрыст, журналіст; выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, сябра Беларускага студэнцкага саюза пры Віленскім універсітэце. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у працы Беларускай народнай самапомачы. Брат Язэпа Найдзюка. Жыў у Каліфорніі (ЗША). Бандарэнка Зінаіда (нар. 1939) – дыктарка Беларускага тэлебачання, народная артыстка Беларусі (1985). Шыліхін Уладзімір – дыктар Беларускага тэлебачання.
105. Язэпу Найдзюку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які захоўваецца ў мастака Міколы Давідзюка ў Лодзі (Польшча) з ласкавай згоды апошняга. Мая мілая сяброўка ў Гродне…– маецца на ўвазе Д. Бічэль, якая рэдагавала зб. “На чабары настоена” перад здачай у выдавецтва.
106. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). З Зосяй прынеслі дроў…– Зося Марцінчык (сапр. Каліноўская) – зэльвенская прыяцелька і суседка Л. Геніюш. Хадыка Юры (нар. 1938) – фізік, мастацтвазнавец, грамадскі і палітычны дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук. Адзін са стваральнікаў Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук і грамадскага руху “Беларускі народны фронт”. Церашчатава Вольга (1926–1992) – мастацтвазнавец, першы дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук Беларусі. Твой “філософ”…– гаворка ідзе пра юрыста Генадзя Жыбера (нар. 1961), стрыечнага пляменніка Д. Бічэль. Райкін Аркадзь Ісакавіч (1911—1987) – расійскі артыст эстрады, народны артыст СССР (1968), Герой сацыялістычнай працы (1981). Няўжо той Франі Табе больш шкада…– Франя Жыбер (сапр. Сымановіч; нар. 1934), настаўніца Першамайскай СШ на Лідчыне; стрыечная сястра Д. Бічэль, маці “філосафа” Генадзя. Бялінскі Вісарыён Рыгоравіч (1811—1848) – расійскі крытык. Чарнышэўскі Мікалай Гаўрылавіч (1828—1889) – расійскі пісьменнік і мысляр. Купіла Рагойшу…– відаць, маецца на ўвазе “Паэтычны слоўнік” літаратуразнаўца Вячаслава Рагойшы (нар. 1942).
107. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Лёдзя паправілася, а Кастусь памаладзеў…– гаворка ідзе пра Леакадзію і Кастуся Шышэяў. За вестку аб З. П. вельмі дзякую…– відаць, маецца на ўвазе Зянон Пазняк (нар. 1944), палітычны і грамадзкі дзеяч, археолаг, мастацтвазнавец; быў старшынём сойму Беларускага народнага фронту “Адраджэнне”, лідэрам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце (1990—1996); у 1994 г. – кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь; з 1996 г. – на эміграцыі, жыве ў Варшаве, выдае час. “Беларускія ведамасці”.
108. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Адамчык Вячаслаў (1933—2001) – пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Рэймант Уладзіслаў (1867—1925) – польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1925); ягоны чатырохтомны раман “Мужыкі” выйшаў у 1904—1909 гг.
109. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Мацяш Ніна (1943—2008) – беларуская паэтка і перакладчыца. Вярцінскі Анатоль (нар. 1931) — паэт і грамадскі дзеяч; быў галоўным рэдактарам тыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, які абвесціў суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Можа, бачыла Свету…– Чарняўская Святлана (нар. 1946) — лекар, жонка М. Чарняўскага. Іра [Тукальская] (нар. 1933) – настаўніца, прыяцелька Л. Геніюш; выкладала фізічную культуру ў Зэльвенскай СШ №2. Эмілія Паўлаўна – Эмілія Сямернік (нар. 1932), настаўніца Зэльвенскай СШ №2. Дабрыян Ганна – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Зэльвенскай СШ №2.