15158.fb2
Пілсудскі Юзаф (1867–1935) — польскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Геркулес (Геракл) — герой грэцкіх міфаў, сын бога Зеўса, меў незвычайную сілу.
Урад (чэшск. urad ) — дзяржаўная ўстанова.
Актывісты «Грамады» — маецца на ўвазе Беларуская сялянска-работніцкая грамада, масавая легальная нацыянальна-вызвольная арганізацыя ў Заходняй Беларусі, колькасць сяброў у якой у 1925–1927 гг. дасягала 120 000 чалавек.
Васілёк Міхась (сапр. Касцевіч; 1905–1960) — паэт і ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі.
Каўцыя (польск. kaucja) — грашовы задатак.
Szkoła sztuk pięknych (польск.) — мастацкая вучэльня.
Абсальвент (польск. absolwent ) — выпускнік навучальнай установы.
БНР (Беларуская Народная Рэспубліка) — беларуская дзяржава, абвешчаная ў 1918 г.
Беларуская школьная рада — культурна-асветніцкая арганізацыя, на аснове якой было ўтворана Таварыства беларускай школы (1921–1937).
Тарашкевіч Браніслаў (1892–1938) — грамадскі і палітычны дзеяч, філолаг, літаратар, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1928).
Грыневіч Антон (1877–1937) — збіральнік і папулярызатар фальклору, выдавец, педагог, кампазітар.
Захарка Васіль (1877–1943) — палітычны дзеяч, з 1928 да 1943 г. — намеснік старшыні, прэзідэнт Рады БНР. Пасля прыезду ў Прагу ў 1937 г. Геніюшы пэўны час жылі на яго кватэры.
Аляксандр Дзмітрыеў — прадстаўнік БНР у Берліне.
Дварчанін Гіляр (Ларывон) — выпускнік Тэхналагічнага інстытута ў Празе, пасля вяртання на радзіму быў арыштаваны, этапаваны на Салаўкі, дзе загінуў; брат Ігната Дварчаніна.
Люйдымас (літоўск. liudisimas) — пасведчанне.
Ластоўскі Вацлаў (1883–1938) — палітычны дзеяч, гісторык, этнограф, пісьменнік, акадэмік Акадэмiі навук Беларусі (1928). Прэм’ер-міністр ураду БНР (1919–1923).
Ліцытацыя (польск. licytacja) — аўкцыён.
Пятро Станіслававіч Геніюш (?—1952) — свёкар Л. Геніюш, бацька Янкі Геніюша.
Радзіўся сын…– Геніюш Юрка (1935—1985) — беларускі пісьменнік, медык па адукацыі; жыў у Беластоку.
Сафо (Сапфо; VII–VI ст. да н.э.) — старажытнагрэцкая паэтка.
Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер — месца зняволення палітычных вязняў у Польшчы (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці).
Крэчэўскі Пятро (1879–1928) — палітычны дзеяч, з 1919 г. узначальваў Раду БНР.
Ліга Нацый — міжнародная арганізацыя дзяржаваў, створаная на Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919).
Пасля з’езду…– маецца на ўвазе Другая Усебеларуская канферэнцыя, якая адбылася ў 1925 г. у Берліне.
Гартны Цішка (сапр. Жылуновіч Зміцер; 1887–1937) — беларускі пісьменнік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1928). У 1919 г. займаў пасаду старшыні часовага ўрада савецкай Беларусі.
Цвікевіч Аляксандр (1888–1937) — гісторык, філосаф, палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр БНР на эміграцыі (1923–1925).
Заяц Леанард (1890–1935) — палітычны дзеяч, з 1918 г. загадчык канцылярыі, дзяржаўны сакратар урада БНР.
Пракулевіч Уладзімір (1887–1938) — палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання (1920). З 1923 г. дзяржаўны сакратар урада БНР на эміграцыі на чале з А. Цвікевічам.
Масарык Томаш Гарыг (1850–1937) — чэхаславацкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславацкай Рэспублікі (1918–1935).
Бэнэш Эдуард (1884–1948) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславацкай Рэспублікі (1935–1938; 1946–1948).
Коруна (чэшск. koruna) — грашовая адзінка некаторых заходнееўрапейскіх краінаў.
Кашпарак — цяпер дом № 70 на вул. 5 Траўня ў Празе.
Сакольскі злёт — сход удзельнікаў чэшскай гімнастычнай арганізацыі «Сокал», створанай у 1862 г.
Даладзье Эдуард (1884–1970) — французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Чэмберлен Нэвіл (1869–1940) — англійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Англіі (1937–1940).
Гаха Эміль (1872–1945) — чэшскі палітычны дзеяч. Пасля Мюнхенскай змовы (1938) i эмiграцыi Э. Бэнэша быў выбраны прэзiдэнтам Чэхаславацкай Рэспублiкi (без Судэцкiх земляў). Падпiсаў з А. Гiтлерам дамову аб акупацыi фашыстамi Чэхii (1939) i ачольваў чэшскую цывiльную ўладу ў Пратэктараце Чэхiя i Маравiя. Арыштаваны ў 1945 г., памёр у турэмным шпiталi.
Леся Украінка (сапр. Ларыса Косач-Квітка; 1871—1913) — украінская паэтка.
Палаўкі — вёска ў былым Гарадзенскім павеце (цяпер — у Мастоўскім раёне), паблізу якой знаходзіўся хутар Жлобаўцы, дзе 27 ліпеня (9 жніўня) 1910 г. нарадзілася Ларыса Міклашэвіч.
Чынгісхан (каля 1155–1227) — мангольскі палкаводзец, заснавальнік Мангольскай імперыі.
Грыб Тамаш (1895–1938) — палітычны дзеяч, навуковец, сакратар на Першым Усебеларускім з’ездзе ў Мiнску (1917), сакратар земляробства, замежных справаў ва ўрадзе БНР.
Флемінг Аляксандр (1881–1955) — англійскі навуковец у галіне бактэрыялогіі, адкрывальнік пеніцыліну (1929), лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1945).
Ермачэнка Іван (1894–1970) — дзеяч беларускага палітычнага руху і эміграцыі. Дыпламатычны прадстаўнік у Канстанцінопалі і генеральны консул (1921) БНР на Балканах, намеснік міністра замежных справаў БНР (1922). З 1940 г. — старшыня Беларускага Камітэта самапомачы ў Празе, на сродкі якога быў выдадзены зборнік Л. Геніюш «Ад родных ніў» (1942). У 1941 г. пераехаў у Мiнск, узначаліў Беларускую народную самапомач, быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. З 1948 г. — на эміграцыі ў ЗША. Маючы дыплом Карлавага універсітэта, працаваў лекарам.
Русак Васіль (1896–?) — дэлегат Першага ўсебеларускага з’езда, удзельнік Слуцкага паўстання (1920). З 1920-х гг. — жыў у Празе, займаўся прадпрымальніцтвам, фундаваў выдавецкія праекты. У 1945 г. арыштаваны ў Празе савецкімі спецслужбамі і прыгавораны да 10 гадоў зняволення; далейшы лёс невядомы.
Бакач Пятро — выпускнік Карлавага універсітэта, аўтар падручніка нямецкай мовы для беларусаў (1941), у 1945 г. арыштаваны савецкімі органамі бяспекі.
Калоша Аляксандр (1905–1985) — грамадскі дзеяч, намеснік старшыні Беларускага камітэта самапомачы ў Нямеччыне, уваходзіў у Беларускую Цэнтральную Раду. У 1947 г. атрымаў чэхаславацкае грамадзянства, праз год быў яго пазбаўлены і дэпартаваны ў СССР, дзе атрымаў 25 гадоў няволі. Пасля вызвалення ў 1956-м выехаў у Чэхаславакію.
«Не пагаснуць зоркі ў небе…» — радок з верша Я. Купалы «Нашай Ніве» (1911), пакладзенага на музыку М. Янчуком.
Тамашчык Уладзімір (у манастве Васіль; 1900–1970) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч. Выпускнік агранамічнага факультэта Пражскага політэхнічнага інстытута. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Новая дарога” (Беласток). З 1944 г. — на эміграцыі. У 1949 г. узведезены ў епіскапы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Жыў у ЗША, узначальваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Загінуў пры нявысветленых абставінах.
Краватка (польск. krawat) — гальштук.