152545.fb2 Званы Віцебска - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 4

Званы Віцебска - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 4

Багуся. Не. Архідыякан, навушнік гэты, шпег, кат гэты, Дарафей. I САМ страшны.

Ропат. Ідзі ты, Трапашкава, калі ласка, ідзі.

Мамка. Я на хвіліначку толькі. Не бойся тут гэтую хвільку, Багуська. (Пайшла.)

Ропат. Угм. Тут з табою баяцца трэба, а не без цябе.

Багуся. Што з табою, Ропат?

Ропат. Ты ведаеш. Няма спакою на зямлі, няма і ў маёй душы.

Ідуць да іх праз натоўп Вольха і Палікар.

Багуся. Я табе казала – не трэба. Нічога з таго не будзе, акрамя маёй ды тваёй загібелі й пакуты.

Ропат. Можа, я і хачу загібелі.

Багуся. Ды што вы як пашалелі ўсе? Што, свет на мне сышоўся? Не!

Ропат. Што ж. Для мяне галоўнае – справа. Унь Зуліся да мяне нават чэпіцца, што лезу на нож. Але раз такое – тады проста пакладу галаву раней за ўсіх.

Багуся. Што? Што?!

Ропат. Нічога... Горад хоча абраць чалавека, які расправіўся б з ваўком. У іншых жонкі, дзеці. А я адзін.

Вольха. Ропат, ты дурань. (Схапіў яго, шэпча.) Ты што ж, з-за бабы хочаш галаву пакласці? Я адыду, адступлюся. Пагавары з ёю. (Уголас.) Багуся, ды ты што, не бачыш, што ён ашалеў? Скажы нешта, бо ён з-за боязі цябе...

Ропат. Я не баюся. Раз Масальскаму ў Мсціслаўлі не ўдалося застрэліць яго, раз застрэліў раней Масальскага падчас замаху Палікар Абрагімовіч – значыць, камусьці трэба. Чаму і не мне?

Палікар. Хто гэта тут Масальскага ўспамінаў? Самае імя гэтай сволачы пад праклёнам, а ты... Ану, рушылі ў палац.

Ропат. Слухай, Палікар, адкасніся. Мы – народ мірны, мы – нікуды не лезем. Але кіпцем за жывое не чапляй.

Багуся. Адстань ад яго.

Палікар. Яб і адстаў, ясачка, каб ты мяне вельмі папрасіла.

Багуся. Пачакай яшчэ крыху.

Палікар. Ну, а калі не папросіш – што ж, вас такіх сотні, але галава ў Ропата адна. Бацька твой памёр, заступіцца за цябе няма каму. А я – тысячнік. Я – гэта гвардыя біскупа.

Багуся. Герой ты, як я гляджу. Сокал. Сокал дзеўкам праходу не даваць. Толькі не на тую ты напаў. Я табе не каханка, і не для цябе ў мяне смаляныя лаўкі... Вольха, я здагадалася, пра што вы. Ропат, я падумаю. Пачакай. І тут Вольха схапіў яго за плячук, крутануў.

Палікар. Ды ты... Ды ён... Ды я яго... Як вяроўку скручу. За ногі перад ратушай павешу.

І тут Вольха схапіў яго за плячук, крутануў.

Вольха. Ты што – войт, каб над намі судрасправу чыніць? Ты што, права віцебскае ламаць будзеш, лашак ты, мерын?!

Зуліся.

Жаўнер малюценькіПадраў кашуленькуАд пят да калена,Шукаючы прытуленя.Прытуленя не знайшоў.Ды заплакаў і пайшоў.

Вальгіна. Сорам дзе твой? Чаго ты як з ланцуга сарвалася?

Палікар. Варта! Бі іх у маю галаву!

Невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, але ў гэты момант у суправаджэнні служак і архідыякана Дарафея выходзіць Кунцэвіч.

Кунцэвіч. Стой, народ!!!

Паўза..

Што за рокат? Хто парушыў спакой? Вы, мяшчане? Ты, Палікар? Адыдзі ад іх. Мір, людзі! Мір!

Галасы. Ізахват! Ізахват!

Зуліся. Не Ізахват ён, а душахват.

Кунцэвіч(да Палікара). Па-дурному дражніш народ. Накладу эпіцім’ю.

Палікар. За што? За тое, што ў іхнія свінячыя галовы кіем убіць хачу братнюю любоў цэркваў?

Пасіёра. Бачылі мы тую любоў, смярдзюк ты.

Iля. Лайцеся. Цяпер такія часы прыйшлі, што ўсё можна. Гэта не раней, што за карчомнае слова фунтам воску штрафавалі ці на званіцу садзілі сядзець.

Палікар. Дарма крыўдзіш мяне, арцыбіскуп. Няма маёй правіны.

Кунцэвіч. А прагнасць нясытая, а рабункі людзей.

Ропат. Нібы сам лепшы.

Кунцэвіч. А любастрасце, да той дзяўчыны.

Палікар. Я сумленна хачу, каб яна прыйшла ў мой дом.

Ропат. Глядзі, тысячнік, язык заб’ю ў глотку.

Кунцэвіч(са страшнай пагрозай). Малады ты яшчэ, Ропат, малады. Глядзі, як бы самому без глоткі не застацца... Супраць міру, па якім народ памірае, ты ўстаў.

Зуліся. Бач, яшчэ і пагражае...

Вальгіна. Кінь, хай ён задавіцца.

Зуліся.

А што ў таго папа знаці, Ды сінія порткі садраці, Будзем хлопцам шапкі латаці, Будуць хлопцы шапкі насіці, За дзяўчаты бога прасіці.

Вальгіна. Зуліся, мужыкі вакол.

Зуліся. А-а! Такія мужыкі!