152604.fb2 Кастусь Каліноўскі - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 25

Кастусь Каліноўскі - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 25

У гэтай справе.

Яўхіміха.

Гэ-эх, панок... панок...

Бог любіць нас і дорыць нашы хаты

Дзіцячым крыкам і дзіцячым смехам.

I ганарыцца вам прычын няма.

Усё жыцце вы плавалі ў крыві,

А бог вас пакараў за грэх ваш цяжкі.

Таму яны й пустыя, вашы хаты,

I рэдка ў іх гучыць дзіцячы смех.

Салдат (Юнгену). Ваша высакароддзе сказалі па дваццаць шэсць...

Юнген. Ну.

Салдат. Памылачка атрымалася. Выкапалі лішнюю магілу.

Юнген. Чакай, колькі забітых?

Салдат. Іхніх – восемдзесят. Нашых – сто дваццаць восем.

Заруба. Дрэнная прапорцыя.

Юнген. Што?

Заруба. Ваюем дрэнна. Шэлег нам цана. Нас на Гродзеншчыне не больш дзвюх тысяч са зброяй. Вас – дзесяць.

Юнген. Апошні раз пытаю: хто?

Вастравух. Голад! Рабства!

Паўза.

Юнген. Салдаты, слухай маю каманду!

Паўза.

Магіла пустой не застанецца. Гэтых трох – туды.

Агульны ўздых.

Салдат. Ваша высакароддзе...

Юнген. Шпіцрутэнаў захацелі... Вядзіце.

Заруба. Нашто весці? Мы – самі. Мы скакаць будзем, туды ідучы.

3 асуджанай рашучасцю ўзяліся за плечы. Павольна закруцілася, пачало рухацца да ямы страшнае кола. Ногі намацваюць такт. Знайшлі. I толькі тады прыходзіць музыка, хуткая, але грозная, падобная і не падобная на звычайныя гукі “Мяцеліцы”.

Курыць, вее мяцеліца,

Чаму стары не жэніцца.

Як жа яму жаніціся?

Усе будуць дзівіціся.

Ух, ух, уха-ху!

Янкі галава ў снягу.

А як гэта дый не снег,

Тады людзям будзе смех!

Яны на краі ямы. Яўхім скокнуў у яе сам. Цяпер відаць толькі іхнія плечы. Ім цесна, але яны рухаюцца, але галасы спяваюць.

Ух, ух, уха-ху!

Гэта ж быў я на таку.

А як гэта дый не пыл,

Дык ад дзеўкі будзе тыл.

А хоць стары – не паганы,

Яшчэ дужы і румяны.

А што каму да таго?

Можа, я пайду ды за яго.

Голас з натоўпу. Даволі!

Спыніўся танец.

Яўхім.

Сапраўды даволі, браце...