152746.fb2
Асінскі. Паважаюць, фальклорныя звароты ў мове, своеасаблівая філасофія (з блакн.).
Тэкля Каваль. Інтанацыі простай вясковай жанчыны, фальклор таемны, браць урыўкі з замоў (Раманаў). Хітравата-трагічная постаць, добрыя рысы, адвертасць да рэзкасці, дрэннае – скупаватасць, на гэта скардзяцца: скупаватая. Як слівамі гандлюе, дык сліву папалам ламае, калі пераважвае.
Марыся. Размова інтэлігенцкая, але прабіваецца простае. Добрае – шчырасць, лірычнасць. Прастата. Дрэннае – няўменне разбірацца ў людзях, дзецкасць. Непавага да пакут іншага.
Андрэй. Гераізм сціплы, нават без прыгожых слоў. Пяшчотнасць. З ім жанчыне страшна – такіх не любяць. Добры, прытульны чалавек. Паэзію любіць. Вялікі патрыёт. Мова – яскрава народная.
Сміхальскі. Гераізм вонкавы. Дэманізм. Халодная прыгажосць. Рэзкія афарызмы, арыгінальнасць, парадоксы.
Каляда. Дабрата. Прытульнасць.
Пятро Лаўрановіч. Розум, суровасць, дэспатызм сваеродны. І гераізм.
Адлерберг. Сапраўдны інтэлігент з рэфлексіяй. Але заражаны нацызмам. Іронія, сарказм, скепсіс.
Бернгард Швальбе. Жывёла. З жорсткасцю дзяўчынкі ў “Братах Карамазавых”.
Фон Ранцоў. Невыразны. Дубовы чурак. Выконвай. “Выканаем”.
Зігфрыд Ільзенвельдэ. Запал маладосці. Рамантызм. Вера ў адв. справ. Спачатку ў Гітлера, пасля...
Штаркенфауст. Штучная нязломнасць, розум.
Ламсдорф. Нервознасць.
Эверт. Службовая роля. “Свой” хлопец.
Жаўрук. Наіўны тып. Вялізны камізм. Зрэе нянавісць амаль звярыная. Уяўляю.
Дзюбка. Інтэлігент, вялікі патрыёт. Камізм. Ідэйны цэнтр п’есы. Мова самая яскравая. Веданне гісторыі. Анекдоты і выразы, часам трагізм, але і смешнае сур’ёзна.
Ерэтычка. Баба-язва. Праклёны.
Злодзей. Жаргон, пад канец сум. Жвавейшая сімпатыя.