152874.fb2 Пінская шляхта - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1

Пінская шляхта - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1

Асобы

Кручкоў – станавы прыстаў.

Пісулькін – яго пісарчук.

Ціхон Пратасавіцкі.

Куліна – яго жонка.

Марыся – іх дачка.

Іван Цюхай-Ліпскі.

Грышка – яго сын.

Цімох Альпенскі.

Базыль Статкевіч.

Харытон Куторга.

Дзесяць іншых асоб.

Дзесяцкі.

Дзея адбываецца ў ваколіцы О.... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі з боку сцэны − хата заможнага гаспадара; пры ёй − лаўка.

З’ява I

Марыся(седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае)

Цяжка жыці мне, дзяўчаці,3 міленькім ў разлуцы, −Лае бацька, лае маці,Што сэрцайка ў скуцы.Годзе сядзець над прасніцай, −Я хачу быць маладзіцай!Маці кажа: век малоды,Ой, ты яшчэ мала!А сама ўжо ў гэты годыБацьку пакахала.Годзе сядзець над прасніцай, −Я хачу быць маладзіцай!

Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам праз тое гаруем і ныем. Яго бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона[1] на прасоку. У ім цэлае наша спасенне. Як прыедзе, дык мы з Грышкам паклонімся яму ў пояс ды будзем прасіць ды маліць, каб ён пагодзіў нашых бацькоў ды каб яны дазволілі нам пажаніцца. А ён такі сярдзіты, не дапускай ты госпад! Як наставіць адзін вус угору, а другі ўніз ды крыкне: па найяснейшаму ўказу! − то бацькі спалохаюцца ды зладзяць нам вяселле... Ды што гэта зрабілася Грышку? (Грышка паціху паказваецца з-за дзерава, крадучыся да Марысі). Баюся, каб не паўставалі бацькі, − нельга было б пабачыцца з ім. (Устаўшы, пахаджваючы па сцэне, гаворыцъ.) Ой, Грышка, Грышка! Ты штось цяпер зрабіўся вельмі лянівы. Табе, пэўна, сэрца цяпер так ужо не ные па мне... Як прыйдзе, дык пакажуся перад ім сярдзітаю і хоць будзе прасіць і маліць, каб пацалавала, дык не пацалую. Дальбог, што не пацалую!

З’ява II

Грышка і Марыся

Грышка. Дык я ж і прасіць не буду, сам цябе пацалую. (Цалуе яе.)

Марыся. Ах, Грышка, нядобры! Як ты спалохаў мяне, гневаюся не жартам!..

Грышка. Гневаешся? Няпраўда! А чаму ж ты на мяне так міленька пазіраеш?

Марыся. Так, са злосці!.. Нягодны, дзе ты забаўляўся? Гэта ж зараз прыйдуць бацькі, а мы так многа маем з табою перагаварыць.

Грышка. Выбачай, мілая Марыся, − чуць золак, я з’ездзіў ужо да места, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку.

Марыся. Трэба было завезці які гасцінчык.

Грышка. Дык я ж завёз яму двух зайцоў, тры пары цецерукоў ды кадобчык мёду. Ён усе прыняў ласкава і сказаў, што сёння ж прыедзе на разборку справы майго бацькі з тваім. Ой, наварылі бацькі сабе кашы, будзе што есці! Ён вельмі сярдзіты, − бо адзін вус калом угору стаў. Будзе вазня!

Марыся. Дай Бог, каб гэта каша нам зубоў не папрышчыла!

Грышка. Ён дакляраваў зрабіць нам вяселле. На Богу ды на ім − уся наша надзея.

Дуэт

Паклаўшы надзеі на Бога,Чаго ж гараваць?Прысяглі любіці да гроба, −Дык будзем жа ждаць.Хоча няшчасная доляНавек разлучыці, −А Бог скажа: мая воляІм з сабою жыці!Не памогуць злы языкі,Hi бацькоў старожа, −Ён жа такі пан вялікі,Што хоча, то зможа!

З’ява ІІІ

Тыя самыя. Ціхон Пратасавіцкі і яго жонка Куліна

Ціхон. Хрэн табе ў вочы, − жонка, а жонка! Хадзі да паўзірайся, як дачка твая з Грышкам Цюхайчыкам галубіцца!

Куліна(за сцэнай). Хто? Дачка? Бойся Бога, ды яна ж яшчэ малая. (Уваходзіць.)

Ціхон. Які чорт малая! Хрэн табе ў вочы, − хадзі палюбуйся!

Марыся. Якая ж я малая, калі мне на Спаса скончыцца семнаццаць год?!

Куліна. Маўчы ты, хітрая лісіца! Бачыш ты, як яна скора палічыла гады!

Ціхон. Ах ты, чортаў сыну, − хрэн табе ў вочы! Не годзе таго, што бацька да жывога мяне пакрыўдзіў, назваўшы не шляхціцам, дык яшчэ сынок дачку нам баламуціць.

Грышка. Ды я ж яе люблю і хачу з ёю жаніцца...

Ціхон. Ось я цябе так пажаню, як твайго бацьку! Жонка, а жонка! Дай мятлу, − хрэн табе ў вочы!

Грышка. Што хочаце, тое рабіце, а ўсё-такі Марыся будзе мая! (Да Марысі.) Бывай здарова! (Выходзячы, спатыкаецца з Куторгам і збівае таго з ног, Марыся ўцякае ў хату.)

З’ява IV

Тыя ж і Куторга

Куторга. Ах, ты, паганец! (Устаючы.) Татарын ты нехрышчоны! Вот збіў мяне, як шведаў Хадкевіч пад Кіргольмам. Пачакай жа, я ж табе не дарую гэтай штукі, − не цяпер, то ў чацвер. (Вітаецца.) Дзень добры, пане Пратасавіцкі! Здарова, пані Пратасавіцкая! (Цалуе яе ў руку.) Відна, відна, − дзякуй богу! Здаровы, як рыжкі баровы... А я к вам з вялікаю навіною. Не ведаеце? Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў − дзесяцкіх, соцкіх! Сабраць усю шляхту да Ціхона Пратасавіцкага, ды каб Іван Цюхай-Ліпскі прыйшоў з сынам туды ж.

Ціхон. Хрэн яму ў вочы, − будзе бяда, будзе! Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі. Ну, абдзярэ, як ліпку!

Куторга. Вот дзіва, − на тое ён і асэсар! Заўваж толькі − у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесць: чырвонае − белае ўсё перадзелае.

Гдзе унадзіцца юрыста,Вымеце хату дачыста,Такіх дзіваў нагаворыць,Так многа кручкоў натворыць,Што, пачасаўшы затылак,Не рассупоніш памылак.Не дасі, − цябе замучыць.Добра стара казка вучыць:Дзярэ каза ў лесе лозу,Воўк дзярэ у лесе козу,А ваўка − мужык Іван,А Івана − ясны пан,Пана ўжо дзярэ юрыста,А юрысту − д’яблаў трыста!

Ціхон. Хрэн табе ў вочы! Добра табе прастарэкаваць, калі няма на шыі бяды. Ось скажы лепш, што рабіць? Пане Куторга, ты ж такі пісьменны чалавек, − можаш падаць разумную раду.

Куторга. А прымеце ж чэсна маіх сватоў да вашай Марысі?

Куліна. Бойся Бога, пане Куторга, − яна ж яшчэ маладзенькая! Гэта ж дзіця горкае.

Ціхон. Які чорт дзіця, калі з хлопцамі цалуецца!

Куторга. Дык чаго ж чакаць! Гэта, кажуць, кепскі тавар: мый ды чашы, потым спяшы, − заплаці каму, каб вывез з даму.

Ціхон. Добра, пане Куторга, − бяры сабе дачку, і пасаг дам, толькі зрабі ласку: выцягні з бяды.

Куторга. Як чорта з балота.

Куліна. Парадзъ, пане Куторга, − ты ж такі чалавек бывалы і па судах цягаўся.

Куторга. Ну, я гатоў вам удружыць, толькі як ваша дачка захімерычыцца ды адцураецца ад мяне, то што тады? Вы ж ведаеце прыпавесць: даганяючы не нацалавацца.