152874.fb2
Кручкоў. А ты, Марыся, любіш Грышку? Хочаш з ім век дзяліць шчасце і гора? (Марыся, засаромеўшыся, паварочваецца тварам да сцяны ды дзёрпае яе пальцам.) Ну, што? Чаго маўчыш?
Марыся. А ўжо ж, калі маўчу...
Кручкоў. Дык – хачу? Ладна! Любіш ты Грышку?
Марыся(сарамліва). Але...
Кручкоў. Крэпка яго любіш?
Марыся
Раманс
Кручкоў. Ну, калі так крэпка яго мілуеш, дык ужо няма чаго раздумваць. Панове бацькі! Трэба іх злучыць, а то новае ўгалоўнае дзела зваліцца на вашы голавы. Пане Ліпскі, чы прымаеш, вашэ, мяне за свата для свайго сына?
Ліпскі. Ды ўжо ж, найяснейшая карона! Задумалі дзела, то і канчайце яго з Богам, – я рад буду благаславіць.
Кручкоў. Дайце сюды ручнік! (Падаюць, і ён закідае яго сабе на плячо) Ну, вот я і сват! Што, панове Пратасавіцкія, – аддаеце вашу дачку за Грышку?
Ціхон. Такога свата трудна не ўважыць. Хадзі, жонка, хадзі, пане Ліпскі, – хрэн табе ў вочы! Паблагаславім дзяцей, а там потым адгуляем вяселле. На пасаг дам два гарцы грошай і шляхецкую худобу, а па смерці ж нашай і самі ўсё забяруць.
Куліна. Ды і на выправу не пашкадуем, – яна ж у нас ядыначка: што маем, тое ўсё яе, каб толькі Бог даў ім шчасную долю. (Бацькі сходзяцца і злучаюць маладым рукі.)
Кручкоў. Вот так, добра! Цяпер, панове бацькі, падпішыце міравую і злажыце міравых пошлін па тры капейкі. (Тыя падпісваюцца трыма крыжыкамі. Пісулькін за іх распісваецца.)
Альпенскі(убок). Не быў бы судовы чалавек! Пабраў рублі ды яшчэ па капейкі сягае. У іх ужо такая натура: без капеек і чвэрцяў, як без солі ў страву, ніяк не абойдуцца: капейкі і чвэрці – да скарбу, а рублі – сабе.
Кручкоў. Дзесяцкі! (Той уваходзіць.) Прывядзі сюды Куторгу! (Дзесяцкі выходзіць.) Ну, што ж, – налівайце зноў кубкі ды вып’ем за здароўе маладой пары.
Усе(падымаючы ўгору кубкі). Будзьце здаровы, маладыя! Дай Бог вам век з сабою шчасліва пражываць!
Тыя самыя і Куторга
Куторга(кланяецца ўсім). Дзякуй, дзякуй, панове грамада! Буду старацца ўшчаслівіць Марысю.
Кручкоў. Маўчы, стары хрэн, не аб табе тут ідзе дзела! Бяры кубак ды выпі за здароўе маладых, Грышкі Ліпскага з Марысяю, і падзякуй Богу, што так лёгка вырабіўся ад суда.
Куторга. Дык гэта не я – малады? Не за мае пілі здароўе?
Кручкоў. Пакінь, стары хрыч, думаць аб жаніцьбе, а заматай сабе на вус, каб крэпка дзяржаць язык за зубамі.
Куторга. Ой, найяснейшая карона! Буду сабе часта браць на розум філасофскую прыпавесць: на тое Бог даў людзям язык, каб умець маўчаць. (П’е з кубка.)
Кручкоў. Дзесяцкі! (Той уваходзіць.) Коні гатовы?
Дзесяцкі. Запрагаюць, найяснейшая карона! (Выходзіць.)
Кручкоў. Ну, панове шляхта-брацця! Я вам родны, я вам брат, дык на прашчанне вып’ем яшчэ па кубку крупніку, заспяваем нашу родную песню ды паскачам на заручынах. Пане Куторга, у цябе яшчэ не вельмі курыцца чупрына, – ты вядзі пункты, а мы пакруцімся, прыпяваючы.
Усе. Віват наш брат, найяснейшая карона!
Хор
Куторга
Хор
Куторга
Хор
Куторга
Хор
Куторга
Хор
Чуваць звонікі. Шляхта, ап’янелая, хістаецца па сцэне без парадку; гутарка агульная без сэнсу; Куторга пасярэдзіне сцэны выпускае з рук кубак i зaсынае; Кручкоў бярэ ўбок Альпенскага і кажа яму
Кручкоў. Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч?
Альпенскі. А што?
Кручкоў. Ён казаў, што ты не шляхціц.
Альпенскі. Што? Ён мяне так зневажае? Вось я ж яму пакажу маё шляхецтва!
Кручкоў. Не пры мне, – як паеду, тады з ім расправішся! (Адыходзіцца, бярэ ўбок Статкевіча.) Знаеш? Цябе Альпенскі аблаяў мужыком.
Статкевіч. Ён смеў назваць мяне мужыком? Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату, – дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва! (Шугаецца да Альпенскага і пачынаюцъ біцца.)
Ліпскі. Найяснейшая карона! Шляхта напілася і завялася біцца. Бойцеся Бога, раздыміце, а то і з вас штраф будзе належыць!
Кручкоў. Не ка мне, не ка мне, – няхай у суд падаюць, тады прыеду на следства! Бывайце здаровы! (Выходзіць з Пісулькіным.)
Ціхон. Віват, найяснейшая карона!!
Усе(апрача тых, што б’юцца). Віват, найяснейшая карона! (Заслона апускаецца, пакідаючы наперадзе сцэны Куторгу; той прачынаецца.)
Куторга. Што? Ужо разышліся? А там чутна і бойка! Добра прыпавесць кажа: пінска шляхта як нап’ецца, то напэўна падзярэцца. (Да публікі.) Ды вы ўжо, найяснейшыя панове, спаць хочаце? А што? Няпраўда? Дык:
Даўней асэсараў, або засядацеляў, а потым станавых прыставаў, таму што першыя выбіраліся падчас шляхецкіх выбараў, а другія назначаліся ўрадам, − пінская шляхта велічала найяснейшай каронай.
Крупнікам завецца пітво, прыгатаванае на агні з гарэлкі і патакі з рознымі прыправамі.