153064.fb2 СМЕРЦЬ I НЕЎМIРУЧАСЦЬ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 26

СМЕРЦЬ I НЕЎМIРУЧАСЦЬ - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 26

Курыць, вее мяцеліца,

Чаму стары не жэніцца.

Як жа яму жаніціся?

Усе будуць дзівіціся.

Ух, ух, уха-ху!

Янкі галава ў снягу.

А як гэта дый не снег,

Тады людзям будзе смех!

Яны на краі ямы. Яўхім скокнуў у яе сам. Цяпер відаць толькі іхнія плечы. Ім цесна, але яны рухаюцца, але галасы спяваюць.

Ух, ух, уха-ху!

Гэта ж быў я на таку.

А як гэта дый не пыл,

Дык ад дзеўкі будзе тыл.

А хоць стары – не паганы,

Яшчэ дужы і румяны.

А што каму да таго?

Можа, я пайду ды за яго.

Голас з натоўпу. Даволі!

Спыніўся танец.

Яўхім.

Сапраўды даволі, браце...

Занадта... Не павераць... Стой, Заруба.

Мацуйся, любы браце Вастравух.

Яўхіміха.

Трымайцеся спакойна, мужыкі!

Хрыстос над вамі. Ён, пакутных, вас

Каля сябе пасадзіць.

Яўхім.

Ціху табе

З тваім Хрыстом. Не мог падмогі даць

На памагатых д’ябла.

Яўхіміха.

Не блюзнер!

Яўхім.

Чаго блюзнерыць? Я яшчэ не знаю.

Ці ёсць ён, бог?

Юнген. А што ты, хаме, зведаў?

Яўхім.

А тое! Краем правіць Сатана.

Ты, капітан, і твой Мураш Паскудны,

I ваша банда, і царок ваш снулы.

Ты пачакай, яму яшчэ за нас

Павытаргаюць ногі са...спіны.

Вастравух. То спраўдзіцца.

Юнген. Салдаты! Закапаць!

Паступова сыплецца з-пад рыдлёўкі зямля. Загаласілі бабы.

Яўхім.

Цыц, бабы, не рвіце наша сэрца.

Спакойна дайце нам сустрэць канец

I весела...