153064.fb2
Караліна. Я цяпер не хачу сустрэч са сваiмi людзьмi. Таму што за кожнага новага... знаёмага даводзiцца баяцца. Вось цяпер... за вас.
Кастусь. Вы так не хочаце ўраганаў?
Караліна. Я люблю сонца, Кастусь.
За iхняй спiною загуў натоўп.
Што там такое?
Кастусь. Адвядзi яе, Арсень. Баюся, для т аго пана справа скончыцца дрэнна.
Караліна. I нiчога нельга?.. Ах, гэта... страшна...
Кастусь. Яне ведаю, што гэта за чалавек. Але я пастараюся не даць iм яго. (Iдзе да натоўпу.)
Яўхiм. Адзiн цi два - цару напляваць. А нам лягчэй... Адным над намi - меней!
Зарубу заламiлi за спiну рукi.
Чортаў Бацька. Ражна з'ясi. Мне цяжка нават i курку.
Яўхiмiха (вырываючы з рук мужа сякеру). Дай мне... Я пакажу гэтаму панку.
Яўхiм (зноў вырываючы сякеру). Пабойся бога, баба, як з табою мне пасля такога спаць?
Яўхiмiха. Не наспаўся? Васьмёх дзяцей прыжыў, а тут будзе чувырла варацiць. Сякеру давай!
Яўхiм. Адкаснiся... Што, нiхто не хоча? Вiдаць, што мне трэба. (Папляваў на рукi.) Малiся, пан.
Заруба (насмешлiва). На каго малiцца? На цябе, басурман ты мардасты? Бачыце, дарваўся. Хоча звязанага Зарубу зарубiць. Каб з цябе на тым свеце чэрцi ўвесь час капусту шаткавалi.
Смяшок у натоўпе.
Каб яны з цябе калоду драбiлi дровы секчы, каб з цябе ўжо. Каб твая жонка замест дзевятага вырадка ахапак крапiвы нарадзiла.
Чортаў Бацька. Справа не з цяжкiх. Народзiць.
Заруба. Дзевят ага дурня... У бацьку пойдзе. Прыснiся такі Барданос - памрэш у сне ад жаху.
Рогат.
Гэй вы, мякiнныя галовы, гродзенскiя гракi, бручкаеды, бульбаглоты, глядзiце, як памiрае беларускi дваранiн, тысячу д'яблаў i пудовую свечку кожнаму з вас...
Рогат.
Гарэлiха. Чаго ж ты лаiссi, чаго?!
Заруба. З вамi iначай - як? Вы ж, халеры, i памерцi, як я, не сумееце.
Яўхiм. Заторкнiся!
Заруба. Гэта часам не ты, Яўхiм, сваю варону ў Вiльнi пазнаў?
Яўхiмiха. Не руш мужыка!
Заруба. Гэта часам не ты па бабскiм сваiм разуменнi свiнню за губернатара палiчыла?
Рогат.
I цi не ты гэта, Гарэлiха, на ўвесь вялiкi пост пеўня ад курэй адсаджвала, каб не грашыў, а потым здзiўлялася, чаго гэта пад квактухай адны баўтуны?
Гарэлiха. Цьху!
Яўхiм. Досыць.
Зарубу цягнуць да пня.
Заруба. I цi не вы гэта ўсе, скупеча ненажэрная, тэльбушына прагная, караля не еўшы спаць паклалi?.. (Перад плахай.) Стой. Пусцiце рукi. Глядзi, Беларусь, як памiраюць твае фанфароны-рыцары! Пляваць iм на гэтыя пасконныя пузы. Не баялiся каралёў - не збаiмося кароў... Гэй, божа ласкавы, падрыхтуй там для свайго Зарубы кварту мёду ды пару грэшнiц з пекла выпусцi... Га? Як для пакутнiка...
Сеў, абхапiў пень нагамi. Мужыкi з нейкiм нават спачуваннем ляпаюць яго па спiне. Чуваць выгукi: "Нiчога, хлопча"; "Не палохайся"; "Гэта ў нас хутка". Паспрабавалi нахiлiць яму галаву.
Прэч! Я на каленi не стаў. То i пню сам пакланюся. Лепей дубоваму пню, чым вам, пням стаяросавым.
Кастусь. Чакайце, мужыкi... Чорт аў Бацька, я вам гэтага чалавека не дам...
Чортаў Бацька. Гэ-эх... (Голасна.) Гэй, Гарэлiха!
Гарэлiха. Чаго ты яшчэ, чаго ты лопаiссi, п'янюга?
Чортаў Бацька. Можа б, i ты з iм?
Гарэлiха. Чаго гэта?
Чортаў Бацька. Хоць з панам разам паляжыш. Унукi ганарыцца будуць.
Рогат.
Во, маўляў, у нас бабця была.
Галасы. Давай, Гарэлiха! Карыстайся! А можа, даць iм часу да ранiцы?
Заруба (узняў галаву). З гэтай? Свят-свят-свят ! (Паклаў галаву.) Сячыце лепей адразу, чым такую пакуту мець.
Дабрадушны рогат.