154426.fb2 Жалезныя жалуды - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 49

Жалезныя жалуды - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 49

Валачай — валацуга.

  • Акрутны — грозны, жорсткі.

  • Сынавец — пляменнік.

  • Рыдзель — рыцар.

  • «Ні пес, ні выдра» — выраз у польскай мове, які адпавядае нашаму «ні рыба, ні мяса».

  • Мапа — геаграфічная карта.

  • Сінь — кітайцы.

  • Мар'ін Гарадок — Марыенбург, з 1309 года сталіца тэўтонскіх рыцараў.

  • Ясны влосы (польск.) — русыя валасы.

  • Чата — разведка, дазор.

  • Алтын-Арда — Залатая Арда.

  • Вадас (літоўск.) — правадыр, кіраўнік.

  • Бакшта — вежа.

  • Каймас (літоўск.) — вёска.

  • Коймінцы — нявольныя людзі, якіх гаспадар надзяляў зямлёй.

  • Валошскім — італьянскім.

  • Шапатнік — даносчык, пляткар.

  • Скудзельніцы — агульныя магілы.

  • Краду вогненную сатварыць — раскласці, запаліць ахвярнае вогнішча.

  • Таль — заложнік.

  • Аўшра (літоўск.) — зара, дзянніца.

  • Крывы горад — адна з першапачатковых назваў Вільнюса.

  • Коўцік — кадык. Узяць за коўцік — павесіць.

  • Ядзь — ежа.

  • Бліжыка — родзіч.

  • Адзін сажань адпавядае 152 сантыметрам.

  • Выправа крыжова (польск.) — крыжовы паход.

  • Клумпы — зроблены з дрэва літоўскі абутак.

  • Братачада — пляменнік, братаў сын.

  • Цурка (польск.) — дачка.

  • Мардалысы — чалавек з рэдкай барадой.

  • Вож — правадыр, важак.

  • Думец — дарадчык, радца.

  • Сто — купецкія арганізацыі, якія існавалі ў старадаўніх Усходнеславянскіх гарадах.

  • Фуртавіна — непагадзь, бура.

  • Рад — дагавор, умова.

  • Місцюк — ілгун, хітрэц.

  • Вырак — рашэнне, прысуд.

  • Гародня — так у той час называлі Гродна.

  • Срэбра корнае — срэбра ў злітках.

  • Прымучыць — пакарыць, падпарадкаваць.

  • Камяга — карыта для вадапою.

  • Закалот — спрэчка, сварка.

  • Мемель — так немцы называлі літоўскі горад Клайпеду.

  • «Vae maledictis et infidelibus!» (лац.) — Бяда праклятым і няверным!

  • Балвахвалства — паганскія звычаі і абрады.

  • Абодвага цела — г. зн. мужчыны і жанчыны.

  • Лета 6754-е — 1246 год.

  • Doctoribus atgue poetis omania licent (лац.) — вучоным і паэтам усё дазволена.

  • Гакен — нямецкая мера зямлі, 11,2 гектара.