155503.fb2 Меч князя Вячкі - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 57

Меч князя Вячкі - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 57

Містэрыя — жанр сярэдневяковага рэлігійнага тэатра. Прадстаўленні даваліся на гарадскіх вуліцах і плошчах.

  • Мансіньёр — тытул каталіцкіх епіскапаў і архіепіскапаў.

  • Інтэрдыкт — забарона праводзіць на тэрыторыі, якая падвяргалася пакаранню, богаслужэнне і рэлігійныя абрады.

  • Неафіт — новы прыхільнік якой-небудзь веры.

  • Балістарыі — стралкі з арбалета.

  • Сарацыны — арабы-мусульмане.

  • Мітра — пазалочаны галаўны ўбор епіскапаў і архіепіскапаў.

  • Танзура — выбрытае месца цемені ў каталіцкага духавенства.

  • Тлумач — перакладчык.

  • Бенефіцый — царкоўная пасада і звязаныя з ёю прыбыткі.

  • Студыёзус — студэнт, семінарыст.

  • Комтур — выбраная пасада ў рыцарскім ордэне.

  • Капэла — малітоўня невялікія памераў.

  • Базніца — па-латышску царква.

  • Альбігойцы — удзельнікі антырэлігійнага, ерэтычнага руху на поўдні Францыі ў XII–XIII стагоддзях.

  • Гуф — самкнуты баявы строй у некалькі радоў.

  • Вітавы скокі — псіхічнае расстройства, хвароба.

  • Ваганты — вандроўныя спевакі ў тагачаснай Заходняй Еўропе.

  • Епанча — доўгі і шырокі плашч.

  • Карачун — бог смерці ў старадаўніх беларусаў.

  • Какошка — зязюля.

  • Лен — зямельнае ўладанне, якое пажыццёва ўручалася васалу за ягоную службу.

  • Ленныя сцягі — сімвалы васальнай залежнасці.

  • Валка — бітва.

  • Парокі — каменямётныя машыны.

  • Мааконд — у старадаўніх эстонцаў — зямля.

  • Малева — войска ў старадаўніх эстонцаў.

  • Калывань — так наўгародцы называлі Талін.

  • Галіяф — у біблейскай міфалогіі воін велізарнага росту.