166341.fb2 Порт у тумане (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 31

Порт у тумане (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 31

- Луi першы маўчыць, - зiрнуў на матроса камiсар.

Жулi паглядвала праз слёзы на брата, быццам працятая праўдай, якую яна толькi што пачула.

- А ён сёе-тое ведае... I нямала ведае... Можа, ён баiцца забойцы?.. Можа, яму ёсць чаго баяцца?..

- Луi! - крыкнула Жулi.

Луi сурова глядзеў некуды ўбок.

- Скажы, што гэта няпраўда, Луi!.. Ты чуеш?..

- Не ведаю я, чаму гэта камiсар...

Матрос узняўся - на месцы яму не сядзелася.

- Луi манiць больш за iншых! Запэўнiвае, што не знаёмы з нарвежцам, а сам яго ведае! Кажа, што не мае нiякiх спраў з мэрам, а я застаю яго ў доме гэтага мэра, калi ён лупцуе гаспадара...

На вуснах у катаржнiка з'явiлася ледзь прыкметная ўсмешка. Iнакш адрэагавала на гэтыя словы Жулi.

- Гэта праўда, Луi?

I, паколькi той не адказваў, схапiла яго за руку.

- Тады чаму ты не кажаш праўды?.. Ты ж не зрабiў нiчога благога, я ў гэтым упэўнена!..

Усхваляваны, ён вызвалiў руку. Магчыма, ён быў гатовы здацца. Мэгрэ не даў яму часу абдумацца.

- Хапiла б, можа, адной маленькай дэталi, адной малюпасенькай праўды, каб развалiлася ўся гэтая вежа хлуснi!..

Ды не! Нягледзячы на ўмольны позiрк сястры, Луi быццам скалануўся, усё роўна як скiдваў з сябе дробных, але злых ворагаў.

- Нiчога я не ведаю...

Адчуўшы, што брат нешта тоiць, Жулi спыталася:

- Чаму ты маўчыш?

- Я нiчога не ведаю...

- Камiсар кажа...

- Я нiчога не ведаю!..

- Паслухай, Луi! Я заўсёды верыла табе, ты гэта добра ведаеш! I абараняла цябе, нават перад капiтанам Жарысам...

Тут яна пачырванела, пашкадавала, пэўна, што сказала апошнiя словы, i спешна загаварыла зноў:

- Ты скажаш праўду, Луi! Я не магу так больш... Я не застануся больш адна ў гэтым доме!..

- Маўчы! - выдыхнуў Луi.

- Што ён павiнен сказаць вам, камiсар?

- Дзве рэчы. Па-першае, хто такi Марцiно. Па-другое, чаму мэр дазваляе лупцаваць сябе?..

- Чуеш, Луi? Гэта ж няцяжка.

- Я нiчога не ведаю...

Жулi пачала злавацца.

Агонь у печы гудзеў i гудзеў. Роўна цiкаў гадзiннiк, у медным маятнiку адбiвалася святло лямпы.

На гэтай чысцюткай кухнi сцiплага ранцье матрос здаваўся залiшне вялiзным, няўклюдным, грубым. Ён сядзеў, схiлiўшы галаву набок, плечы як звычайна былi перакошаныя, вялiзныя рукi не знаходзiлi сабе месца, позiрк бегаў i бегаў, не ведаў, на чым спынiцца.

- Трэба, каб ты сказаў!

- Няма чаго мне казаць...

Ён хацеў налiць сабе яшчэ, але Жулi схапiла графiн.

- Хопiць! Зноў нап'ешся!

Жулi была ўзнерваваная ўшчэнт. Яна цьмяна адчувала, наколькi важны можа быць гэты момант, i чаплялася за надзею, што ўсё стане ясна з аднаго слова.

- Луi... гэты чалавек... нарвежац... гэта ён хацеў купiць "Сэн-Мiшэль" i стаць тваiм гаспадаром, га?

Адказ быў хуткi i катэгарычны:

- Не!

- Тады хто ён? Яго нiколi не бачылi ў нас. Iншаземцы сюды не заязджаюць...

- Не ведаю...

Але сястра настойлiва напiрала на яго, з чыста жаночым пачуццём знаходзiла патрэбныя словы:

- Мэр цярпець цябе не мог... Праўда, што ты вячэраў сёння ў яго?

- Праўда...

Яна задрыжала ад нецярпення.

- Дык скажы мне тады хоць што-небудзь! Гэта неабходна, Луi! Або клянуся табе, што стану думаць...

Жулi недаказала. Знясiленая, разгубленая, яна апусцiла рукi, зiрнула роспачна на плеценае крэсла, пасля на печ, гадзiннiк, размаляваную кветкамi вазу...

- Ты паважаў капiтана, я гэта ведаю!.. Сто разоў гэта казаў, i калi вы пасварылiся, дык...