16805.fb2
Не заўсёды Кенгуру быў гэтакi, як цяпер, а быў ён Iнакшы - Маленькi i на чатырох нагах. Ён быў шэры i калматы i страшэнна фанабэрлiвы. Ён скакаў па камянiстых пагорках у самай сярэдзiне Аўстралii i аднойчы з'явiўся перад Малодшым Богам па iменi Нка.
З'явiўся ён да Нка ў шэсць перад снеданнем i кажа:
- Зрабi мяне непадобным на ўсiх астатнiх жывёлiн, ды не пазней як да пяцi гадзiн дня.
Усхапiўся Нка са свайго пясочнага трона i закрычаў:
- Iдзi прэч!
А Кенгуру быў шэры i калматы i страшэнна фанабэрлiвы: ён паскакаў на скалiстым выступе ў самай сярэдзiне Аўстралii i падаўся да Сярэдняга Бога Нкiнга.
З'явiўся ён да Нкiнга ў восем пасля снедання i кажа:
- Зрабi мяне непадобным на ўсiх астатнiх жывёлiн i каб мяне ведалi ўсюды, ды не пазней як да пяцi гадзiн дня.
Выскачыў Нкiнга са сваёй нары ў гушчары i закрычаў:
- Iдзi прэч!
А Кенгуру быў шэры i калматы i страшэнна фанабэрлiвы: ён паскакаў на пясчанай водмелi ў самай сярэдзiне Аўстралii i падаўся да Старшага Бога Нконга.
З'явiўся ён да Нконга ў дзесяць яшчэ да абеду i кажа:
- Зрабi мяне непадобным на ўсiх астатнiх жывелiн i каб мяне ведалi ўсюды i ўвесь час за мною ганялiся, ды не пазней як да пяцi гадзiн дня.
Выскачыў Нконг са сваёй ванны ў саляным азярцы i закрычаў:
- Хай будзе па-твойму!
Паклiкаў Нконг Дынга - Жоўтага Сабаку Дынга, вечна галоднага i вельмi запыленага, што было прыкметна на сонцы, - i паказаў яму на Кенгуру. I Нконг сказаў:
- Дынга! Прачнiся, Дынга! Ты бачыш гэтага скакуна каля кручы? Ён хоча, каб яго ведалi ўсюды i ўвесь час за iм ганялiся. Выканай яго жаданне, Дынга!
Усхапiўся Дынга - Жоўты Сабака Дынга - i спытаў:
- Вось гэтага - не то ката, не то труса?
I рвануўся Дынга - Жоўты Сабака Дынга, вечна галодны, з разяўлянай чорнай зяпай, падобнай на вядзерца для вугалю, - i рынуўся на Кенгуру.
А фанабэрлiвы Кенгуру кiнуўся наўцекi на ўсiх сваiх чатырох лапах, быццам якое-небудзь трусяня.
На тым, мой любенькi, i канчаецца першая частка гiсторыi!
Кенгуру бег па пустынi; ён бег цераз горы; бег цераз высахлыя саляныя азёры; бег праз чараты; бег праз зараснiкi эўкалiптаў; бег праз калючыя хмызнякi; бег, пакуль у яго не забалелi пярэднiя лапы.
Нiчога не зробiш - давялося!
Бег i бег Дынга - Жоўты Сабака Дынга, вечна галодны, з разяўленай вастразубай, падобнай на пастку, зяпай; ён не наблiжаўся i не адставаў, а ўсё iмчаўся за Кенгуру.
Нiчога не зробiш - давялося!
Бег i бег Кенгуру - Стары Кенгуру. Ён бег праз зараснiкi дрэў; бег праз зараснiкi кустоў; бег па высокай траве; бег па нiзкай траве; бег цераз тропiкi Рака i Казярога; бег, пакуль у яго не забалелi заднiя лапы.
Нiчога не зробiш - давялося!
Бег i бег Дынга - Жоўты Сабака Дынга, яшчэ больш галодны, чым заўсёды, з разяўленай зяпай, падобнай на конскi хамут; ён не наблiжаўся i не адставаў, i гэтак яны хутка дабеглi да ракi Валгонг.
А там не было нi моста, нi парома, i Кенгуру не ведаў, як яму перабрацца на другi бок; i ён стаў на заднiя лапы i пераскочыў.
Нiчога не зробiш - давялося!
Ён скакаў па зямлi, ён скакаў па попеле, ён скакаў цераз пустынi ў самай сярэдзiне Аўстралii. Ён скакаў, як сапраўдны Кенгуру.
Спачатку ён скокнуў на ярд; потым скокнуў на тры ярды; потым скокнуў на пяць ярдаў; а лапы ўсё дужэлi, а лапы ўсё даўжэлi. Ён не меў часу адпачыць i падмацавацца, хоць яму гэта было вельмi трэба.
Бег i бег Дынга - Жоўты Сабака Дынга, страшэнна галодны i зусiм збiты з панталыку, i ўсё больш дзiвiўся: чаго гэта Стары Кенгуру надумаўся гэтак скакаць?
А скакаў ён, як конiк, як гарошына ў рондалi або новы гумавы мячык па падлозе ў дзiцячым пакоi.
Нiчога не зробiш - давялося!
Ён падкурчыў пярэднiя лапы, ён скакаў на заднiх; для раўнавагi ён абапiраўся на хвост i гэтак перамахнуў цераз Пагоркi Дарлiнга.
Нiчога не зробiш - давялося!
Бег i бег Дынга - Стомлены Сабака Дынга, страшэнна згаладалы i зусiм збiты з панталыку, i ўсё больш дзiвiўся: калi ж нарэшце Стары Кенгуру надумае спынiцца?
Тут вылез Нконг са сваёй ванны ў саляным азярцы i сказаў:
- Ужо роўна пяць гадзiн.
Апусцiўся на зямлю Дынга - Небарака Сабака Дынга, вечна галодны i вельмi запылены, што было прыкметна на сонцы, - высалапiў язык i завыў.
Апусцiўся на зямлю Кенгуру - Стары Кенгуру, - сеў на свой хвост, як на табурэтку, i сказаў:
- Дзякуй Богу, скончылася!
I тады Нконг, якi быў вельмi выхаваны, прамовiў:
- Хiба ты не адчуваеш удзячнасцi да Жоўтага Сабакi Дынга? Чаму ты не дзякуеш яму за ўсё, што ён для цябе зрабiў?
I тады сказаў Кенгуру - Стары Стомлены Кенгуру:
- Ён прагнаў мяне з родных мясцiнаў; ён не даў мне своечасова паесцi; ён так змянiў маё аблiчча, што такiм, як я быў, я ўжо не буду; ён урэшце знявечыў мае лапы.
I тады сказаў Нконг: