170215.fb2 Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 38

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 38

- Вы ж былi на вулiцы Ангулем?

- Адкуль ты ведаеш?

- Гаспадыня ж, напэўна, сказала, што я прыходзiў да яго.

- I што, за гэта цябе трэба арыштоўваць?

- Вы дапытвалi Монiку.

- I ты баiшся, што яна прагаварылася?

- Я б здзiвiўся, калi б яна ў вас не загаварыла.

- А чаму ты пачаў з таго, што схаваўся ў сябра пад ложкам?

- Вы i гэта ведаеце.

- Адказвай.

- Я не падумаў. Я баяўся. Баяўся, што мяне будуць бiць i я прызнаюся ў тым, чаго не рабiў.

- Меней бы ты, хлопча, баяўся... Чаму ж ты тады ўсё-ткi, раз баяўся, вылез з-пад ложка?

- Там нельга было болей заставацца. Сябрава цётка ўвесь час па кватэры хадзiла. Дзверы адчыненыя, у хаце скразняк. Я прастыў, а тут нават чыхнуць страшна. Нi ўстаць, нi паварушыцца...

- I ўсё?

- Есцi хацелася.

- I што ж ты стаў рабiць, як выбраўся з кватэры?

- Бадзяўся па вулiцах. Уначы спаў на рынку на мяшках з гароднiнай гадзiну-другую. Двойчы падыходзiў да моста Сэн-Мiшэль i глядзеў на ваш будынак. Убачыў, як Монiка выходзiла ад вас. Я пайшоў на вулiцу Ангулем, там стаяў чалавек, па ўсiм было вiдаць, назiраў за домам. Ваш, напэўна.

- А чаму мы маглi меркаваць, што ты мог забiць Турэ?

- А вы што, не ведаеце, што я ў яго пазычыў грошы?

- Пазычыў?

- Ну, папрасiў, калi вам так болей падабаецца.

- Папрасiў?

- Што вы хочаце сказаць?

- Ёсць розныя спосабы прасiць. Мiж iншым, ёсць i такi, калi чалавек, якога просяць, пастаўлены ў такiя ўмовы, што не можа адмовiць. А называецца гэта шантаж.

Камiсар замаўчаў i ўгледзеўся Жарысу ў самыя вочы.

- Адказвай.

- Я нiчога б не сказаў панi Турэ.

- Але ж пана Турэ ты гэтым прыпалохаў?

- Ён i так бы даў грошы.

- Але даў таму, што баяўся тваёй пагрозы.

- Не ведаю. Вы мяне блытаеце вашымi пытаннямi... Памiраю, хачу спаць...

- Выпi кавы.

Жарыс выпiў i разгублена ўтаропiўся ў Мэгрэ.

- Колькi разоў ты быў у пана Турэ?

- Толькi два разы.

- Монiка пра гэта ведала?

- А што яна вам сказала?

- Цяпер не мае значэння, што што яна сказала. Важна, скажаш ты.

- Яна ведала.

- Што ты яму сказаў?

- Каму?

- Пану Турэ! - не стрымаў свайго раздражнення Мэгрэ.

- Што нам патрэбны грошы.

- Навошта?

- Каб паехаць у Амерыку.

- I як ён адрэагаваў?

- Сказаў урэшце, што гэта найлепшае выйсце.

Допыт нешта не ладзiўся. Жарыс, мабыць, лiчыў, што Мэгрэ ведае болей, чым ведаў на самай справе. Трэба было павесцi допыт больш асцярожна.

- Ты думаў жанiцца з Монiкай?

- Думаў. Але пан Турэ разумеў, што гэта нерэальна. Я непаўналетнi. I нават калi б мае бацькi згадзiлiся, дык панi Турэ адмовiла б: я ж усё сваё нашу з сабою. Пан Турэ мне сам параiў нават не спрабаваць знаёмiцца з ёю.