170215.fb2 Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 42

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 42

Мэгрэ запытаўся як мага спакайней:

- I як доўга вы так думалi?

- Некалькi дзён.

- А потым?

- А потым не хацела расчароўваць Альбэра.

- Расчароўваць?

Камiсар падмiргнуў Люка, i яны выйшлi ўдвух з кабiнета, пакiнуўшы Монiку i Жарыса сам-насам.

- Як толькi я сказаў, - пачаў Люка, - што нам трэба схадзiць да доктара, яна адразу ж закруцiлася... Але я перадаў ёй тое, што вы сказалi...

Мэгрэ не слухаў: ён ужо ўсё зразумеў.

Вярнуўся Таранс.

- Даныя яшчэ зводзяць. Спiс будзе доўгi. А Антуан са сваёй брыгадаю якраз два гады шукае, хто ж гэта так спраўна абчышчае крамы...

Мэгрэ падышоў да дзвярэй свайго кабiнета, прыслухаўся. Жарыс i Монiка маўчалi.

Камiсар зайшоў да свайго начальнiка i далажыў яму ўсе навiны, пабываў у iншых кабiнетах, пагаманiў з калегамi.

Калi ён вярнуўся ў свой кабiнет, Жарыс i Монiка сядзелi на тых самых крэслах i на той самай адлегласцi. Твар у дзяўчыны быў такi ж суровы, як у мацi i яе цётак. Калi яе позiрк спыняўся на Жарысе, вочы напаўнялiся нянавiсцю i пагардаю.

Жарыс выглядаў прыгнечаным. Вочы ў яго яшчэ больш пачырванелi.

- Я адпускаю вас, - сказаў Мэгрэ, сядаючы ў крэсла.

- У газетах пра ўсё гэта будзе? - спыталася Монiка.

- Я iм нiчога такога паведамляць не збiраюся.

- А мацi раскажаце?

- Можна абысцiся i без мацi.

- А майму начальству?

Калi Мэгрэ адказаў, што не, яна рэзка ўстала i накiравалася да дзвярэй, не зважаючы ўжо на Жарыса. Узяўшыся за ручку, спыталася ў камiсара:

- Вы ўсё гэта наўмысна зрабiлi?

- Наўмысна. Ты, Альбэр, таксама вольны.

Але Жарыс нават не зварухнуўся.

- Што ж ты не бяжыш за ёю?

Монiка была ўжо на лесвiцы.

- Вы думаеце, трэба бегчы?

- Што яна табе сказала?

- Назвала мяне iдыётам.

- I ўсё?

- Яшчэ забаранiла мне размаўляць з ёю.

- Ну, а ты?

- Я не ведаю.

- Можаш iсцi.

- Што мне сказаць бацькам?

- Што хочаш. Яны i так будуць рады, што ты знайшоўся.

- Вы думаеце?

Прыйшлося яго крыху падштурхнуць.

- Ну, iдзi, iдзi...

- Скажыце, я не прахiндзей?.. - Жарыс з наiўнасцю маладзёна зазiраў камiсару ў самыя вочы.

- Ты дурань. Яна сказала праўду.

- Дзякую, - разгублена прамармытаў хлопец, азiраючыся.

Толькi цяпер, застаўшыся адзiн, Мэгрэ змог урэшце выпiць даўно налiты каньяк.

9. СУДДЗЯ КАМЕЛЬЁ НЕРВУЕЦЦА

- Гэта вы, Мэгрэ?

- Я, пан суддзя.

Так звычайна пачыналася штодзённая размова па тэлефоне, i, калi побач быў якi-небудзь супрацоўнiк, Мэгрэ па-змоўнiцку падмiргваў яму. З суддзёй камiсар заўсёды гаварыў мякчэй.

- Як справа Турэ?

- Усё выдатна.