170215.fb2 Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 44

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 44

- На тое, што бачыце.

Мэгрэ змаўчаў.

- Хочаце? - Дзяўчына паднесла руку да крыса халата.

- Дзякую.

- Дзякую - хочаце?

- Дзякую - не.

- Што з вас возьмеш: пенсiянер...

- Табе не абрыдла замалёўвацца?

Яна закрыла халатам грудзi i прысела.

- Што вы ад мяне хочаце?

- Твае бацькi ўсё яшчэ думаюць, што ты працуеш у краме?

- Вас гэта хвалюе?

- Ведалi б яны, чым ты займаешся...

- Вы iм гэта хочаце распавесцi?

- Мажлiва.

Цяпер яна ўжо занепакоiлася.

- Вы што, ездзiлi ў Клермон-Феран? Бачылi бацькоў?

- Яшчэ не.

Раптам Арлета ўскочыла з ложка, кiнулася да дзвярэй i адчынiла iх. Там стаяла гаспадыня.

- Дык ты падслухоўваеш?

- Я хацела ўвайсцi.

- Пакiнь мяне ў спакоi! Не стой тут, чуеш?

Мэгрэ i не паварушыўся.

Дзяўчына вярнулася i села на ложак.

- Вы жывяце тут ужо год, - распачаў Мэгрэ. - Бавiце ў гэтым доме амаль увесь час i ведаеце пра ўсё, што тут адбываецца. Цi бываў тут адзiн чалавек, якi прыходзiў раней досыць часта, але пасля смерцi пана Луi нагою сюды не ступiў?

Зрэнкi ў дзяўчыны, здавалася, звузiлiся. Яна яшчэ раз падышла да дзвярэй, прыслухалася. Але за дзвярыма нiкога не было.

- Ва ўсякiм разе, ён прыходзiў не да мяне.

- А да каго?

- Самi ведаеце. Думаю, мне трэба апрануцца.

- Навошта?

- Пасля гэтай размовы мне лепш тут не затрымлiвацца.

Яна скiнула з сябе халат, гэтым разам ужо не думаючы спакушаць камiсара, надзела трусы, лiфчык i падышла да шафы.

- Мне трэба было ведаць, што скончыцца гэтым... А вы, напэўна, вялiкi спец?

- Гэта мой хлеб - знаходзiць злачынцаў.

- Дык вы яго знайшлi?

Яна надзела сукенку i цяпер хуткiмi рухамi фарбавала вусны.

- Не яшчэ.

- Вы ведаеце, хто ён?

- Вы мне скажаце гэта.

- Вы ўпэўнены?

Мэгрэ выняў з кiшэнi партманет i дастаў з яго фатаграфiю чалавека гадоў трыццацi, са шрамам на левай скронi.

Арлета зiрнула на фатаграфiю, аднак нiчога не сказала.

- Гэта ён?

- Вы ж ведаеце.

- Я памыляюся?

- Куды мне дзецца, пакуль вы яго арыштуеце?

- Наш iнспектар знойдзе вам надзейнае месца. Што вы ведаеце пра Марка?

- Каханак гаспадынi. Можа, тут не трэба гаварыць пра гэта?

- Дзе ён цяпер?

Не адказаўшы, яна згэмтала рэчы ў валiзу. Вiдаць было, што яна дужа спяшаецца выйсцi з гэтага дома.