17324.fb2 Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 12

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 12

- Гэта ўжо блазнота, у нас усё строга! Нiякага балаўства, тым больш з дзецьмi, i блiзка няма такога, каб яны па бацьках скакалi ды з iмi ў хованкi гулялi! У нас больш маўчаць, мужыку з жонкаю няма чаго попусту языком малацiць!

- А сястра мая з мужам неяк аж да дзвюх гадзiн ночы размаўлялi, - не здавалася Iрэна. - I Новы год разам сустракалi, iм i кампанii не трэба...

- У нас такога няма! - махнуў рукою Сцяпан. - Гэта ўсё гарадская блазнота!

Мiкола зарагатаў i плюхнуўся на крэсла побач з Аленкаю.

- Табе, Сцяпаначка, трэба гарачая жанчына! - засмяяўся ён. - Тады i пабалуешся, i пагаворыш! Вось як мы з Аленкаю, таксама да дзвюх гадзiн ночы размаўляем, а то i да ранку!

Ён абняў дзяўчыну i пацалаваў. Антось незадаволена скрывiўся i сказаў:

- А я вось не маю звычкi на ўвесь голас крычаць, з кiм я да ранiцы размаўляю!

- Я i так ведаю, з кiм! - засмяяўся Мiкола. - З Богам, усё малiтвы шэпчаш...

- Нiчога смешнага няма! - умяшалася Iрэна. - Не разумею, чаму вы, усе вясковыя, такiя няверуючыя людзi? Мая сяброўка сказала ў вёсцы, што верыць у Бога, дык смяялiся, маўляў, што гэта за настаўнiца веруючая? Здаецца, вясковыя блiжэй да прыроды, павiнны любiць Бога, верыць у яго, а атрымлiваецца, што гарадскiя больш...

- Неадукаваны чалавек не зразумее Бога, не паверыць у яго, - цiха мовiў Антось. - Тупыя людзi гэта людзi, у якiх душа спiць. Яны ведаюць толькi гарэлку, секс i iншыя задавальненнi для свайго цела, а душа ў iх мёртвая. Вось i ў вёсцы думаюць толькi пра тое, каб працаваць, есцi...

- Ты мне вёску не ганьбi! - строга вымавiў Сцяпан. - Я хоць i ў горадзе вучыўся, хоць гэтыя вашыя культурныя звычкi набыў: "добры дзень", "калi ласка", - але калi прыеду дадому, стану такiм, як i быў! Усё гэта нiкчэмнасць - культура ваша! Што яна дае чалавеку? Я хачу быць самiм сабою!

- А я вось хачу паехаць у вёску, каб прывiць людзям культуру! - зазначыла Iрэна. - Без культуры нельга!

- Бяры з сабою Сцяпана! - засмяяўся Мiкола.

- Не, мы будзем з iм сварыцца, - адказала тая. - У нас розныя погляды на жыццё: я дбаю пра духоўнае, а ён пра матэрыяльнае.

Сцяпан засмяяўся, падышоў да Iрэны i пацалаваў яе ў шчаку.

- У вас жа цалавацца нельга! - усмiхнуўся Мiкола.

- Да вяселля можна! - выказаўся Сцяпан i пайшоў адчыняць дзверы. На парозе з'явiлася Галя: вясёлая, радасная, яна выгукнула са шчаслiвай усмешкай:

- Ура! Канец рабства! Я за Анатоля не iду замуж! Iду з вамi ў паход!

I вытрасла з сумкi цэлую кучу папер.

- Маршрутныя карты, меню на ўвесь паход! - выдыхнула, смеючыся. - А таксама - кнiжка-замалёўка для запiсаў прыгод у паходзе!

- Малайчына! - Антось падышоў да дзяўчыны i па-сяброўску абняў яе.

- Калi ласка, жанiх! - усмiхнулася Анатолю работнiца загса, - атрымайце квiтанцыю. Нявеста, запоўнiце, калi ласка, бланк. З правага боку - дадзеныя жанiха, з левага - нявесты!

Маруся ўспыхнула, зачырванелася.

Сеўшы за стол, Анатоль падсунуў пашпарты i бланк да Марусi.

Пакуль Маруся запiсвала дадзеныя Анатолевага пашпарта, той уважлiва разглядваў старонкi пашпарта дзяўчыны. Раптам падскочыў, бы яго пчала ўкусiла, нават войкнуў. Маруся перастала пiсаць. Запытальна паглядзела на яго.

- Э! Так справа не пойдзе! - матнуў Анатоль галавою. - Групы крывi ў нас розныя...

Памаўчаў. Потым узяў бланкi i паклаў сабе ў кiшэню.

- Пайшлi! - строга вымавiў Анатоль. - Дрэнь справа! Сястра мне гаварыла, калi розныя групы крывi - дзецi будуць дурныя. Трэба патэлефанаваць ёй, параiцца!

- Дзе твая сястра працуе? - з насмешкай спытала Маруся. - Дзе яна такiх глупстваў набралася?

- Ты мне Святлану не ганьбi! - раззлаваўся Анатоль. - Яна разумнейшая за любога доктара ў бальнiцы, хоць i санiтаркаю працуе!..

Вусны Марусi скрывiлiся ва ўсмешцы, вялiкiя чорныя вочы глядзелi на хлопца з такiм здзiўленнем, быццам бачылi яго ўпершыню...

Галя з асалодаю ўслухоўвалася ў словы вершаў, якiя чытаў Мiкола. Пяшчота i горыч напаўнялi iх, бясконцая туга па каханай, якая так далёка ад яго...

- Каму ён прысвяцiў гэтыя вершы? - заклапочана шапнула Галi на вуха Аленка.

- Нейкай Вользе, што ў Жыткавiчах жыве. Настаўнiцай працуе...

Тугi камяк падкацiў пад сэрца. Аленка адчула, што вось-вось расплачацца. Успомнiла пяшчотныя словы Мiколы, якiя ён гаварыў ёй уначы, але так нiколi i не сказаў ёй "кахаю"...

- Байкавыя касцюмы не браць - хутка намакаюць i доўга сохнуць! - раздаўся зычны голас Антося, абудзiў Аленку ад горкiх думак. - Калготкi таксама не браць, чуеце, дзяўчаты? - засмяяўся хлопец. - Штаны, шкарпэткi... Адносна заплечнiкаў - абалакаўскi альбо яраўскi. Тэхнiка бяспекi: iдзём праз лясныя завалы - не скачам, дрэвы за ствалы не чапаем - у падгнiлых дрэваў яны не крэпкiя, кара гнiлая... За заплечнiк нiчога не чапляем, з кiшэняў нiчога не тырчыць...

- У паход выступаем пасля выпускнога, у пачатку лiпеня, - прамовiў Мiкола, згортваючы карту. - Работу з вяроўкамi, вязанне вузлоў пройдзем у наступны раз. Цяпер - усiм зранку бегаць, хадзiць на трэнiроўкi, у басейн, каб потым на маршруце не памiраць! Паўторым арыентаванне на мясцовасцi...

- Я скажу! - усхапiлася Аленка. - Мох, лiшайнiкi заўсёды растуць з паўночнага боку, а смала выступае з паўднёвага, мурашнiкi - з паўднёвага боку дрэва. Алтар у праваслаўных цэрквах робiцца на ўсход.

- Добра! - усмiхнуўся Мiкола i павярнуўся да Iрэны. - А ты ведаеш, як вызначыць час без гадзiннiка?

- Вядома, - засмяялася тая. - Мне кожны дзень дарылi кветкi. Цюльпаны вечарам закрывалi пялёсткi. А ружы я сама клала спаць у ванную. Жоўтыя дзьмухаўцы пад маiм акном у шэсць ранiцы ўжо раскрытыя, а пасля пятнаццацi-шаснаццацi гадзiн засынаюць! Таксама i наготкi ў гэты час кладуцца спаць. Падбел прачынаецца ў дзесяць, а засынае ў васемнаццаць. Шыпшына хоць i рана прачынаецца, але кладзецца ажно ў дваццаць адну гадзiну. А начныя фiялкi ў гэты час толькi прачынаюцца! А салаўi пачынаюць спяваць звечара, гадзiн у адзiнаццаць...

- Усё гэта - дробязi! - пасмiхнуўся Сцяпан, прысёрбваючы з кубка гарбату. - Раю ўсiм лепш набыць гадзiннiкi!

- Вось калi ты вясковы хлопец, то й раскажы нам прыкметы добрага i дрэннага надвор'я! - засмяялася Iрэна.

- Калi ласка! Для цябе - што хочаш! - усмiхнуўся ёй Сцяпан. - Добрае надвор'е: месяц пры ўзыходзе захутаны ў бляклы круг, зоркi мiгаюць слабым зеленаватым святлом, камары таўкуць мак, божая кароўка хутка злятае з рукi, конiкi моцна стракочуць, салаўi спяваюць...

- Ой, Сцяпан! - усклiкнула Iрэна. - Так добра нагаварыў, што мне ў вёску захацелася!

- Кветкi моцна пахнуць! - дадала Аленка i падсела да Мiколы. - Можна, я пачытаю твой сшытак з вершамi? - запытала цiха.

Мiкола згадзiўся. Яна не стала чакаць, калi ўсе разыдуцца, развiталася i пайшла дадому, прыцiскаючы да грудзей Мiколаў сшытак з вершамi для Вольгi.

- Ты - Дарына? - князь узнiмаецца з месца.

- Не, не Дарына... - шэпча дзяўчына. - Не, не Дарына... Вазьмiце з сабою!

Доўга маўчыць князь, а потым гаворыць:

- Што ж, збiрайся. Толькi пешшу не пойдзеш. Княжною паедзеш. Убор прынясуць табе слугi.