17324.fb2
... Не давалi думкi спакою Дарыне i нават тады, калi стаяла яна ля магiлы бацькi i слёзы пакаяння цяклi па яе твары.
Засталася Дарына жыць у замку князя Вiтаўта, i назваў ён яе сястрою. Стала блiжэй ведаць князя Дарына i адкрыла ў iм цеплыню душы i сардэчнасць - як з сябрам i братам, часта размаўляла з iм. I стаў ёй князь блiзкiм i родным чалавекам. Пакахала яго Дарына, шчыра i моцна, але не магла адкрыцца яму ў гэтым.
Настаў час, калi да названай сястры князя пачалi сватацца, але ўсiм яна адмаўляла, у душы кахаючы Вiтаўта.
Князь не наведваў Галубiнку больш за паўгода. У прыгожым маёнтку з бела-блакiтнага каменю жыла Дарына. Час свой яна праводзiла ў малiтвах i чаканнi.
- Кажуць, з'явiўся ў нашых краях багаты купец з-за мора, - паведамiла Дарыне дзяўчына-пакаёўка, якая жыла з ёю. - Дачка ў яго вельмi прыгожая вачэй не адвесцi! У гасцях яна з бацькам у замку князя. I будзе там вечарына...
- Я даўно не атрымлiвала вестак ад князя, - самотна прашаптала Дарына. Пiсала да яго, але ганец заўсёды вяртаўся з адным адказам, маўляў, князь дзякуе за лiст. I болей нi слова!
... Недзе пад вечар у маёнтак прыскакаў вершнiк. Дарына выбегла яму насустрач. Узяла пакет, разгарнула яго i з трапяткiм сэрцам пачала чытаць. Князь запрашаў яе ў замак на вечарыну!
Яна прыцiснула лiст да вуснаў.
- Божа мой! - прашаптала Дарына. - Я ўбачу яго!..
V
Гнуткiя, тоненькiя, бы бярозкi, дзяўчаты высыпалi на сцэнiчную пляцоўку. Рознакаляровыя, вясёлыя - проста кветкi! Нiбыта чараўнiца, раскрыўшы свае далонi, стварыла iх, такiх прывабных, не падобных адна на адну. Яны растварылiся ў музыцы, калыхнулiся, быццам ад подыху ветру, i... паплылi над зямлёю...
- Iрэна, плечы раўней! - зычны голас Нiнэлi Мiхайлаўны раздаецца ў зале. Руку адводзiм... Так, так! А зараз - бегунок: i - раз-два-тры! Адажыо, дзяўчаткi!.. Малайцы!
Iрэна, танцуючы, уяўляла сябе прынцэсай. А чаму б i не? Яна самая шчаслiвая - выходзiць за Янку. Рэня ад зайздрасцi напляткарыла на Янку, а ён па-ранейшаму працуе ў аўтапарку, у iнтэрнаце сваiм жыве, як i жыў! Сусед яго па пакойчыку нахлусiў, бо таксама зайздросцiць iхняму каханню! Цяпер нiякiм плёткам пра Янку Iрэна не паверыць! Сёння Iрэна купiла сабе шлюбную сукенку. Аддала Янку дзiцячыя кансервы, дрожджы i падарункi для ягоных родзiчаў.
Усмешка не сыходзiла з Iрэнiнага твару, вочы ззялi, бы ранiшняе сонейка.
- Дзякую, дзяўчаткi! - зазвiнеў голас Нiнэлi Мiхайлаўны. - Заняткi скончаны, да сустрэчы! Iрэначка! - паклiкала цiха дзяўчыну i працягнула ёй кнiжачку. - Гэта табе! У гонар тваiх змовiн з Янкам!
Iрэна падзякавала, пацалавала Нiнэль Мiхайлаўну i падумала, што князёўна з вокладкi так падобна на яе самую, шчаслiвую Iрэначку-прыгажуню, якая хутка развiтаецца з дзявочым жыццём i прыме прозвiшча мужа - Бiневiч...
... Мацi сустрэла Iрэну як звычайна з заплаканым тварам i папярэдзiла, каб не займала тэлефон - а раптам бацька тэлефанаваць будзе! Дзяўчына скрывiлася i, перакусiўшы на хаду, пайшла да Соф'i.
- Ты Аленку маю не бачыла? - запытала жанчына з хваляваннем. - Казала, у Жыткавiчы паедзе да нейкай Вольгi. Пайшла да Мiколы, сёння ж яны ў тэатр збiралiся, а там музыка на ўвесь пакой, i нiхто не адчыняе. Прыбегла дадому, плача, кажа, у Жыткавiчы паеду, да Вольгi. А што гэта за Вольга? Можа, зноў нейкая цыганка? А цi ведаеш ты, Iрэначка, якое гора ў нас? - Соф'я паправiла халат, затулiла поўныя ногi. - Аленка ж мая цяжарная! Хацела яму сказаць, але саромеецца. Намякнула наконт дзiцяцi, дык ён i слухаць не хоча. Я ёй таблеткi дастала, але не дапамаглi, пойдзе на аборт... А што ж рабiць, Iрэначка? Не трэба мне, каб людзi смяялiся з яе!
- Адзiн тлум ад гэтага кахання, - уздыхнула Iрэна. - А можа, Аленцы пашанцуе яшчэ? Вось як у мяне з Янкам, быццам i пасварылiся, i разышлiся,а цяпер - вяселле!..
- Ах ты, дурнiца! - закiвала галавою Соф'я. - Мужык мой у гасцях быў у свайго калегi, дык бачыў там твайго Янку. Ужо два месяцы, як твой Янка жанаты! Бабу ўзяў з дзiцем. З таго часу, як яго з аўтапарка выгналi, усё на вакзале начаваў - у вёску вяртацца не хацеў. На танцах знайшоў нейкую дурнiцу дый ажанiўся! А дагэтуль нiдзе не працуе, то ўкрадзе што, то ў такой, як ты, нешта выдурыць! Галавы ў цябе няма - падарункаў яму накупляла, дрожджаў, дзiцячых кансерваў!
Соф'я закiвала галавою i пакруцiла пальцам ля скронi. Iрэна ўспыхнула i падалася прэч з кватэры. Але потым вярнулася i сказала Соф'i, каб дала адрас, дзе цяпер жыве Янка. Тая назвала.
Дзверы адчынiла жанчына гадоў за трыццаць.
- Вам каго? - строга папыталася яна.
- Можна Янку? - папрасiла Iрэна.
- Вы сёння ўжо пятая! - трасучыся, вымавiла жанчына i крыкнула ў глыб кватэры: - Янка! Iдзi разбiрайся! Хутка яны да цябе з мiлiцыяй з'явяцца!
- Прывiтанне! - выйшаў на пляцоўку Янка.
Хваравiты ад перапою твар, засмяглыя вусны, змяты спартовы касцюм. Ён зачынiў за сабою дзверы, i яны з Iрэнай засталiся адны.
- Ну, што ты хочаш?.. Падавай у мiлiцыю, - пазяхнуў ён.
Iрэна з размаху стукнула яго па твары.
- Без iстэрыкi, добра? - пацёр ён шчаку. - Я ўжо не працаваў, звольнiлi мяне, а ты ўсё патрабавала кветак... Мне не было дзе жыць, а ў Рэнi была хата. Я харчаваўся ў яе. А потым яна мяне выгнала, бо я пярсцёнак у яе ўкраў - на вяселле мне патрэбен быў пярсцёнак, жанiўся я з гэтай чувiхай, якая табе дзверы адчыняла... Яна багацейшая за Рэню i не такая капрызная, як ты. Яна за мяжу ездзiць, зразумела, у чым справа? Вось i ты сабе такога шукай хахаля, усякла?
- Вярнi мне тыя падарункi, што я купляла, быццам для тваiх родзiчаў! выкрыкнула Iрэна.
- Ай, цiшэй! - прамямлiў, пацiраючы за вухам, Янка. - Я i раней лiчыў, што ты крыху iстэрычная... Пардон, мадам! Падарункаў няма - падарыў жончынай мацi. А што мне рабiць было, калi не працую?
Iрэна залямантавала ад злосцi i крыўды, наляцела на Янку з кулакамi, пачала рваць ягоныя валасы, упiлася зубамi ў шчаку, з асалодай адчуваючы на сваiх вуснах ягоную кроў... Нiхто не мог спынiць яе - яна бiлася з iм не на жыццё - насмерць, ратуючы свой гонар, помсцячы за ўсё i за ўсiх. Павыскоквалi на пляцоўку суседзi. Нечакана прыехалi мiлiцыя i людзi ў белых халатах. Вырываючыся з нечых учэпiстых рук, Iрэна рагатала, гледзячы на акрываўленага Янку з пакусанай шчакою, разадраным пазногцямi тварам i апухлым вокам. Ён, згорбiўшыся, тулiўся ў кутку ля дзвярэй...
- Кладзiся спаць! - загадаў Антось i схаваў у тумбачку пустую бутэльку.
- Не! - хiстаючыся, плюхнуўся на стул Мiкола. - Я буду пiць, пакуль не звалюся!.. Схадзi яшчэ ў краму!
- Якая табе крама - апоўначы ўжо! - настойлiва ўкладваў сябра ў ложак Антось. - Спi лепш, набраўся як свiння гразi! Аленка прыходзiла, стукала ў дзверы, але я ёй не адчынiў... Вы ж у тэатр збiралiся!
- Якi тэатр? - узняўся з ложка Мiкола. - Яна мне надакучыла сваiмi прапановамi!
Ён павярнуўся тварам да сцяны, але раптам ускочыў.
- Антось! Прачытай мне лiст ад Таццянкi, - папрасiў сябра.
- "Дачушка такая моднiца, - пачаў Антось, - у садок збiраецца i кажа, каб сёння не апранала тую сукенку, у якой была ўчора... Нам ад цябе нiчога не трэба. Проста ведай, што калi ты адслужыў у войску i паехаў дадому..."
- Хопiць! - Мiкола злез з ложка i пачаў апранацца. - Гадаўка яна, Таццянка! Увесь настрой мне сапсавала, у душу залезла! Але ўсё роўна не паеду да яе!
Ён павярнуў ключ у замку, адчынiў дзверы.
- Ты куды? - занепакоiўся Антось.
- Да трамвайшчыцы! Яна налье...
- Дык я не зразумела, да каго вы? - смяялася маладая вахцёрка.
- Я ж кажу: Наташа, трамвайшчыца... - паўтарыў Мiкола.
- У нас усе трамвайшчыцы! - зайшлася зычным смехам жанчына. - А прозвiшча як тваёй Наташы?
- Ай, бялявая такая! Баявая дужа... I смачна гатуе!
- Мiхалёва, можа? Ну прайдзi ў дзвесце другi пакой, - буркнула вахцёрка.