17325.fb2
— Во дурная! — раззлавалася свякруха, зыркаючы вачыма на Iрэну. — Якая табе гароднiна ў жнiўнi? Яшчэ памiдоры зялёныя, агуркi не выраслi! Вунь адшчыкнi зялёнай цыбулi ды еж з салам! Аладку бяры!
— Я ўжо тлустая стала ад вашых аладак i сала! — буркнула Iрэна. — Грошы ж ёсць! Ад мая месяца сядзяць без гароднiны! Паехалi б ды капусты ў горадзе купiлi, памiдораў!
— Бач ты! — ускочыла старая. — А грошы за гэта якiя?
— Чым мяхамi пярлоўку свiнням купляць, дык лепей бы гароднiны купiлi!
— Ды з цябе ж смяяцца будуць! У вёсцы жыве, а ў горадзе гароднiну купляе!
— А ўсё лета без вiтамiнаў — добра? — насупiлася Iрэна. — Я хацела клубнiку пасадзiць, дык нiхто расады не даў з баб!
— I правiльна — бо звядуцца! — падтакнула свякруха. — Я вунь малака дала папiць адной бабе, а яна пахвалiла яго, маўляў, смачнае, дык карова масцiтам захварэла!
— А чаму ж тады калгасныя не хварэюць? — ускiпела Iрэна. — Надакучылi мне вашы забабоны! Кветак хацела развесцi — не даў нiхто насення, усе баяцца, каб не звялiся!
— Лепш бы буракоў насадзiла! — буркнула свякруха. — Толку ад гэтых кветак! Адны матылi тады лятаюць!
— Як вы не бачыце прыгажосцi! — здзiвiлася Iрэна. — Прырода, кветкi, матылькi!
— Тфу! — плюнула старая i бразнула дзвярыма.
Са спальнi выйшаў Сцяпан, пачэсваючы ў сябе ў паху. Пачаў мачыцца ў вядро.
— Ты б хоць пасаромеўся! — крыкнула Iрэна.
— Дай лепш пахмялiцца, — буркнуў ён i пачухаў патылiцу.
— На каго ты стаў падобен! — узлавалася Iрэна.
— Схадзi ў вёску, — папрасiў ён. — У краму, пiва купi.
— Я туды болей не пайду! — адказала Iрэна. — Здароваюся, а мне нiхто не адказвае.
Сцяпан прысеў ля стала, узяў у рот бульбiну.
— Ты хоць рукi памый! — загадала Iрэна.
— Пайшла ты! — буркнуў ён.
Увайшла свякруха з поўным бульбы чыгуном.
— Не здароваюцца з ёю! — прамармытала яна. — А цi ведаеш ты, што першым здаровацца нельга — сваё здароўе аддаеш! У нас не здароваюцца! Гэта ў вас усё: «здрасце», "дзякуй"! Пайшлi ў госцi, дык зганьбiла толькi нас. Што нi слова, што нi кусок за сталом — усё: "калi ласка", "калi ласка"! У нас так не робяць! I час ужо кiдаць звычкi гарадскiя! Чаму з маiм кумам не пацалавалася за сталом, га?
Старая налiла ў чыгун вады i пiхнула яго ў печ.
— Томка! — пазвала дачку. — Iдзi карову завядзi на пасту!
Дзяўчына злезла з печы, пацягнулася i пачала апранаць спартовы касцюм.
— Мам, ну пусцiш мяне ў горад? — працягнула яна. — Там канцэрт сёння…
— Якi табе канцэрт! — агрызнулася старая. — Вунь у малiну збiрайся! Варэнне варыць трэба…
— Я ж ужо наварыла з малiны…
— Дык падлогу памый! — крыкнула тая. — Работы табе няма, на Iрэну ўсё глядзiш — тая то за матылямi ганяецца, то на неба глядзiць: "Ой! Якi прыгожы заход сонца!" Людзi пачуюць, дык скажуць, што дурная!
Старая ад злосцi кiнула на стол анучу i трапiла ў твар Сцяпану.
— Бляха старая! — закрычаў той. — Бацька, уставаў бы з печы хутчэй, а то гэтыя бабы заб'юць мяне! Пайшлi схованку матчыну шукаць — пахмялiцца ахвота.
— Я цябе пахмялюся! — абазваўся бацька i пачаў спускацца на прыпечак.
— А няхай вам Iрэнчына матка гарэлкi прышле! — падскочыла старая. — Я вяселле справiла за свае грошы, а яны i носа не паказалi! I не далi нi вiлкi, нi лыжкi! На халеру было тады гарадскую браць! Хай бы бедная, але вясковая, а то я з гэтай Iрэнкай здурнею! Чуеш, бацька, што яна мне ўчора заяўляе? Давайце, кажа, у цырк з'ездзiм! З яе самой цырк бясплатны — на каго я карову ды свiней кiну?
— Iрэнка хацела са мною ехаць, — працягнула Тамара, адчыняючы ў сенцы дзверы. — Мне трэба развiццё… Свет пабачыць…
— Ах ты, зараза! — схапiла вяроўку старая. — Бач, якiх слоў набралася «развiццё» ёй трэба!
I перацягнула дачку.
— Iрэна! — загадала нявестцы. — Iдзi гной з хлява выкiнь! Ды не хiмiч, як заўсёды, па паўвiл гною бярэш — каб поўныя вiлы былi, з верхам!
Iрэна агрызнулася i моўчкi пачала нацягваць чобаты. Сцяпан пляснуў жонку далонню нiжэй спiны i зарагатаў. Матка закiвала галавою, адчынiла тумбачку i паставiла пляшку гарэлкi.
— Пахмяляйцеся, каб лiха на вас! — плюнула ў вугал.
— Ай, я такая мартышка! — скрывiлася Галя, прымяраючы шаўковую сукенку. Мне нiчога не пасуе!
Яна са злосцю кiнула абнову на ложак. Вера Шаўко, яе суседка па пакоi, якая працавала аператарам на пошце, ладная строгая дзяўчына год дваццацi васьмi, расчэсвала валасы.
— Ну, малалетка! — кiнула яна Галi. — Калi ты ўжо пасталееш? Я адвучыла цябе быць дурнiцаю: не расказваць усiм пра сябе, не раiцца, а самой умець прынiмаць рашэннi! Дык цяпер у цябе новы заскок: зневажаеш сябе! Запомнi: як ты будзеш ставiцца да сябе, так будуць ставiцца да цябе i людзi! Развiвай у сябе пачуццё ўласнай годнасцi!
Вера падвяла Галю да люстэрка.
— Ты прыгожая, глянь на сябе ўважлiва! — загадала Вера. — А цяпер апранайся i iдзi ў сваю бiблiятэку.
Галя нацягнула шаўковую сукенку, абула басаножкi на абцасах. Затым выйшла ў калiдор i, прыслухоўваючыся, цi не iдзе Вера, пераабулася ў старыя, парваныя, але без абцаса i такiя лёгкiя басаножкi. Выбегла з iнтэрната паштамта i нос да носа сустрэлася з Зоськай, дзяўчынай з iхняй вёскi.
— Ой, Галечка! — абняла тая яе. — Якая сустрэча! Ты модная, прыгожая… перавяла позiрк унiз, на яе ногi, i скрывiлася, затым усмiхнулася i запытала: — А дзе ты працуеш? Хлопца ўжо знайшла цi з Анатолем памiрылася?
— На паштамце працую, у бiблiятэцы. — Галя скiравала да газона i стала ў траву, каб схаваць парваны абутак. — Кавалераў шмат, — схлусiла яна, — але ўсе абы-што, не тое! А Анатоля я даўно кiнула, навошта мне лавелас? А ў цябе як справы? Вярнуўся твой бацька ад цёткi Светы, жыве цяпер з мацi?
— Не, — сумна адказала тая, — з цёткай Светай жыве… А наш брацiк малодшанькi такi слаўны! — ажывiлася дзяўчына. — Хутка два месячыкi яму. Я нашыла ўсякiх распашонак, шапачак, дык Алесь смяяўся, кажа, добра на «ляльку» шыць, а вось на дарослага не ўмею! Дык я яму кепi пашыла, каб сонца ў галаву не пякло — ён жа дах у нас рамантуе — такi спрытны ды вясёлы Алесiк! Не ведаю, чаму Гайва яго кiнула?..
— Не яна — ды ён яе кiнуў! — растлумачыла Галя. — У Гайвы хлопцаў шмат. I з Мiколам гуляла, i Антось яе праводзiў… Дарэчы, памятаеш Антося, такi надта сур'ёзны хлопец, турыст? Ну, дык ён зараз у Жыровiцкай семiнарыi вучыцца на бацюшку! Ой, Зоська, мне час на працу, бывай!
Галя цмокнула яе ў шчаку i пабегла да аўтобуснага прыпынку.
…На працы Галя пераабулася ў тапкi, засунула ногi пад пiсьмовы стол i пачала правяраць фармуляры, каб выявiць запазычанасцi чытачоў. Да яе стала падышоў высокi светлавалосы юнак, з закручаным угору чубам, вялiкiмi, таўстымi вуснамi. Блакiтныя вочы глядзелi з сумам.
— У вас ёсць што-небудзь па псiхалогii? — цiха запытаў ён. — У мяне праблема: здрада каханай… Што-небудзь, каб забыць яе…
Галя задумалася.
— Я сябраваў з ёю, яна зацяжарала, але пайшла за другога. Я ведаю, яна нарадзiла дачку… Гэта мая дачка…
Галiна сэрца забiлася ад шкадавання гэтага хлопца, ягоны боль адазваўся ў яе сэрцы.
— Як вас завуць? — запыталася яна, прыветна гледзячы яму ў вочы.
— Лёнiк…
— Лёня, я ведаю адзiн метад, але… — Галя схамянулася. — Гэта трэба пасля працы…
— Цудоўна, я пачакаю вас! — абазваўся ён, i вочы яго ўспыхнулi надзеяй.
…У царкве было шмат народу. Усе таўклiся, узбуджана адсоўвалiся, калi Галя i Лёнiк прабiралiся да iканастаса.
— Чырвоную свечку купiў? — перапытала Галя. — Запальвай! А цяпер вазьмi дзвюма рукамi i апусцi так, каб полымя было на ўзроўнi кален. Павольна падымай свечку ўверх, у тых месцах, дзе свечка будзе трашчаць, патрымай больш часу. Уявi сваю каханую i кажы: "Я пазбаўляюся ад звязкi з табою, я хачу быць вольным ад цябе. Даруй i адпусцi!" Калi полымя свечкi акажацца на ўзроўнi лба, патушы свечку.
Лёнiк зрабiў усё, што сказала Галя. Калi яны выйшлi з царквы, дзяўчына папярэдзiла:
— Абавязкова спалi яе фотаздымак!
Лёнiк кiўнуў i папрасiў дазволу правесцi яе да iнтэрната. Галя згадзiлася. Размаўляць з Лёнiкам было цiкава. Ён працаваў будаўнiком, шмат дзе бываў i аказаўся цiкавым хлопцам. Галя так пранiклася да яго душою, што запрасiла на кубачак кавы.
— Галечка, ты такая цудоўная дзяўчына! — усмiхнуўся Лёнiк. — Давай сустракацца! Толькi спачатку навучы, што яшчэ трэба рабiць, каб забыць яе!
— Па-першае, нiколi не размаўляй на тэмы кахання, пра сваю каханую больш не расказвай нiкому, сам не ўспамiнай i не чытай любоўных раманаў, не глядзi серыялаў пра каханне, — павучальна сказала Галя. — Пазбягай з ёю сустрэч, усё спалi: пiсьмы, паштоўкi… Кожны ранак апускай пальцы ў пасудзiну з халоднай вадой, правай рукi пальцы, i рабi «водаварот», тады кажы: "Чыстая вадзiца, змый з мяне гнеў i прывязанасцi, дапамажы мне занава нарадзiцца!" Зрабi шэсць кругоў i вылi ваду на макушку, засмейся i ўявi, што нарадзiўся занава.
— Дзякую, Галечка! — засмяяўся Лёнiк. — Нiколi цябе не забуду! Ну, бывай!
Ён яшчэ раз падзякаваў за каву i пайшоў з яе пакойчыка.
…Цела кранулiся вiльготныя сцяблы чароту. Затым цёплы рачны пясок, колкi да кожнай часцiнкi, да кожнай пясчынкi адчувальны, пасыпаўся на жывот. Багiня заварушылася, пацягнулася, прачынаючыся, але пацалункi пяшчотна-мяккiх вуснаў лагодна, не настойлiва вярнулi яе назад, у сон. Багiня адчувала, як адзiн яе бок агортвае маленькая, утвораная ад лёгкага ветрыку хваля, затым белае марыва ахутала яе ўсю, праглынула. Яна паднялася над зямлёю, стала прыгожым матыльком, заблыталася ў валасах каханага, ператварылася ў кропельку i застыла на яго цёмных вейках. Яна бачыла ягоныя вочы: аксамiтна-цёмныя, лагодныя i шчырыя, яны таiлi ў сабе цеплыню сонца i безлiч таемных, нязведаных чараў… Ягоныя вусны… Пiць бы з iх, бы крынiчную ваду, i памiраць ад смагi…
— Вайдаш… — прашаптала багiня.
— Вайдаш… — зашапацелi сцяблы чароту.
Багiня забыла свае iмя. Яна не хацела ўспамiнаць яго, баялася вярнуцца ў рэчаiснасць. Ёй так было добра з iм. Яна не хацела расплюшчваць вочы, а святло настойлiва бiла ў твар, прымушала агледзецца навокал. Багiня закрыла вочы рукою, але ён адхiлiў гэтую руку i пачаў цалаваць яе: танюткiя пальчыкi, далонь… загарэлае плячо, вусны, i багiня расплюшчыла вочы i ўбачыла над сабою высокае зеленавата-празрыстае неба. I тады яна заплакала, бо ўспомнiла сваё iмя… Яна ўжо не магла сказаць яму: "Вайдаш…"
…Калi ад'язджала з Вiшанькi, прыбег Анатоль, ён амаль ускочыў у хату, збiў з ног бабку Сашу, прымусiў яе выйсцi i са злосцю вымавiў Марусi:
— Ты што, думаеш, ён у цябе закахаўся? Ды ён проста палюбоўнiцу шукае, каб чыстую, без СНIДа! Смяюцца… I вёска ўся смяецца!
Тады ёй стала так балюча i горка, што яна ледзь стрымалася, каб не заплакаць. I з насмешкай адказала яму:
— Лепш быць палюбоўнiцай князя, чым жонкай хама!
…Бяздоннае неба зберагала спакой i маўчанне.
— Што з табою? — прашаптаў Вайдаш.
"Усё пройдзе, — падумала Маруся, — застанецца толькi ўспамiн…"
— Не хачу развiтвацца з Нiцай, — адказала яна.
— Мы яшчэ вернемся сюды, — усмiхнуўся Вайдаш.
"Я ўсяго толькi эпiзод у тваiм жыццi", — падумала Маруся.
У глыбiнi вачэй яе застыла горыч. Яна нiколi не забудзе, як ён называў яе багiней, як гаварыў камплiменты, як цалаваў яе цела, як багатварыў… Яна паверыла яму i адчувала сябе багiняй. Але памятала, што гэта толькi гульня, чароўная казка… Няхай яна доўжыцца больш, казка, якую ён сам прыдумаў… Багiня i яе Тварэц…
— Няхай доўжыцца казка, — прашаптала Маруся i абняла яго.
…Яны ступалi босымi нагамi па гарачым пяску. Маруся апранута ў доўгую спаднiцу з разрэзамi па баках i белую майку, Вайдаш — у шортах i майцы з малюнкам фiялетава-зялёнага мора. Ля дарогi, на палях з сабраным ураджаем, засталiся даспяваць жоўтыя бабы, збоку адзiнокiх кустоў сiнела ажына. Бясконцае мноства рабiнавых дрэваў гарэла развiтальным агнём спякотнага i шчаслiвага лета. Вайдаша i Марусю абганялi рэдкiя прахожыя з поўнымi кошыкамi грыбоў. I яна ўспомнiла, як учора ездзiлi ў лес з Вайдашам, на машыне. Марусi ўсё нiяк не траплялiся грыбы-баравiкi. I тады яна задумала жаданне: калi знойдзе баравiк — вернецца сюды яшчэ. Накрапваў дождж, i Вайдаш паклiкаў Марусю да машыны, каб ехаць дадому. Яна заставалася ў глыбокiм цянi ялiнаў. I раптам пад апушчанай яловай лапкай заўважыла вялiкi карычневы баравiк. Маруся ўскрыкнула ад радасцi, падбегла да яго, пагладзiла, акуратна падрэзала i паклала ў кошык. У машыне Вайдаш абняў яе, яна прытулiлася да ягонага пляча, толькi вочы выглядвалi i бачылi, як па шкле машыны стукаюць срэбныя кроплi дажджу…
А потым яны ездзiлi на хутар да Аi з Мартыньшам. Ая зусiм маладзенькая, а ўжо ў iх трое дзяцей. Танклявая, светлавалосая, гаваркая i сур'ёзны прысадзiсты МартыньIш, яе муж. Меншая iх дзяўчынка, гадкоў двух, зняла калготкi i лезла ў начоўкi з вадою купацца. Маруся пачала сварыцца на яе. Хаця тая разумела толькi па-латышску, але ж у голасе Марусi пачула строгiя ноткi i вылезла з начовак. Свякруха Аi капала бульбу. Вайдаш падышоў да яе, спытаў нешта па-латышску. Маруся таксама вывучыла некалькi фраз, павiталася, спытала, як здароўе. Здавалася, яна ў iншым свеце i сама iншая, i ўсё, што з ёй адбываецца, гэта наогул не з ёй, проста яна "глядзiць кiно" пра жыццё незнаёмай ёй дзяўчыны…
…Вайдаш адчынiў дзверы ў кватэру, прапусцiў Марусю ў пакой. Яна прайшла ў ванную, прыняла лёгкi душ. За акном займаўся бэзавы вечар. Маруся завязала пояс на аксамiтным халаце, якi ёй падарыў учора Вайдаш пасля паездкi ў Лiепаю. Валасы хвалямi ўпалi на плечы. Вайдаш запалiў камiн, а сам пайшоў рыхтаваць каву. Маруся села ў мяккае крэсла, засяроджана глядзела на агонь. Шыкоўны гасцiнны гарнiтур з распiсным шклом займаў дзве сцяны, у куце, над кнiжнай палiцаю гарнiтура, прымасцiлася шырокая тахта з махнатым пакрывалам "пад мядзведзя". Побач — тумбачка з начнiком ружовага колеру. Маруся глядзела на ўсё гэтае ўбранства i развiтвалася з iм, развiтвалася i з Нiцай у жнiвеньскiх кветках…
— Аб чым ты засмуцiлася? — пацалаваў яе цiха Вайдаш i падаў каву. Сам сеў у другое крэсла, насупраць. Недзе ля акна звонка звiнеў камар. Маруся адчувала затоены стук уласнага сэрца. Вайдаш замiлавана глядзеў на яе, тоячы на вуснах усмешку.
— Я ведаю, — прашаптаў ён, — ты сумуеш, што заўтра трэба ехаць адсюль… Табе спадабалася Нiца…
— Я закахана ў яе, — усмiхнулася Маруся. — А ў Вiшаньцы — проза. Хаця… яна задумлiва дакранулася рукою да сваiх валасоў, адгарнула iх, — хаця ў Вiшаньку мне ўжо i не трэба ехаць, бо работа там скончана. Цяпер фронт работ там — забеспячэнцам i заўгасаўскiм работнiкам. Медыцынскае абсталяванне, мэбля, ложкi, падушкi, капы, фiранкi, цацкi, спартовыя пляцоўкi… — Маруся засмяялася. — Ды там жа работы — непачаты край… Можна мне там назаўсёды застацца! Я ў дзяцiнстве марыла быць экскурсаводам, вось i буду дзяцей на экскурсii вазiць, у Менск, у Мiрскi замак Радзiвiлаў…
— А кiм ты марыла быць у юнацтве? — пацiкавiўся Вайдаш.
— Iнжынерам-архiтэктарам, — адказала Маруся. — Мая мара збылася. Я працавала ў самым лепшым праектным iнстытуце, у самым лепшым калектыве… Шкада, што ўсё так хутка разбурылася…
Яна адпiла крышачку кавы i паставiла кубак на столiк.
— Так, — задумлiва прамовiў Вайдаш. — Добрыя старыя часы… Я памятаю, як ты прыйшла першы дзень да нас на працу. У цябе быў такi дзелавы выгляд, тон размовы i такая строгая, класiчнага крою сукенка — чырвоная, з белым каўнерыкам i чорным бантам…
— Я абавязкова выберуся… Я не буду рабочай… Я знайду сябе, — з пакутай, але цвёрда i строга вымавiла Маруся, — я зноў стану на сваё месца. Гэта проста час падзення, а будзе яшчэ i час узлёту. У бюро я стаю на чарзе, на сваю спецыяльнасць. Але я не з тых, хто чакае — буду шукаць сама.
— Пакуль — адпачывай, — лагодна прамовiў Дуброўскi. — Я дару табе Нiцу, гэту кватэру… Можаш запрасiць сюды Аю з Мартыньшам, патэлефануеш iм. Заўтра мы нiкуды не паедзем. Мне трэба па справах у Лiепаю. Буду там тыдзень. А ты заставайся тут гаспадыняй. Усё — тваё i для цябе…
Ён падняўся з крэсла i абняў яе. Валасы ягоныя пахлi травою i кветкамi Нiцы. "Дзякуй табе, — хацела яна сказаць яму, — што быў ты аднойчы ў маiм жыццi…"
… Ён цалаваў яе валасы, вусны, бровы, шаптаў ласкавыя словы. Смугла-сiнi змрок ахутаў адзiнае акно ў гэтым пакоi, пранiк у яго, апусцiўся на мяккiя крэслы i камiн, стаў напяваць асалоду i сон, пранiкнёнасць i даверлiвасць у душы… Маруся патанула ў мяккiх беласнежных прастынках, як у аблоках. Яе валасы рассыпалiся па падушцы i плячы Вайдаша…
— Раскажы, якi ты быў у дзяцiнстве? — прашаптала яна. — Каго з бацькоў i родзiчаў больш любiў?
— Бабулю, як i ты… — адказаў Вайдаш. — Я быў адзiнокiм. Многiя мяне не разумелi, акрамя бабулi. Яна сама дзетдомаўская. Памятала адзiн эпiзод са свайго маленства: яна стаiць у вялiкiм садзе, апранутая ў прыгожую белую сукенку, а побач — вялiкая чарапаха. I ўсё. Далей — дзiцячы дом. А потым аказалася, што прадзеду майму належаў маёнтак у Вiшаньцы. Прадзед мой жыў у Гданьску. Гэта ён згубiў дачку падчас рэвалюцыi, тую, што стаяла ў садзе, а побач — чарапаха… Зараз ён памёр. Маёнтак i зямлю завяшчаў дачцэ, маёй бабульцы, але i яна ўжо на тым свеце. Значыць — майму бацьку. I бацька памёр ужо… Вось так я стаў князем… Аказваецца, гэта вельмi складаная i цяжкая ноша… Я не хачу быць проста багатым, хачу прыносiць дабро людзям, але не заўсёды атрымлiваецца так, як я хачу, i не заўсёды мяне разумеюць. Як тут не ўспомнiць Якуба Наркевiча-Ёдку… "Няма прарока ў сваёй Айчыне"… Мне шкада, што вымiрае нацыя, я хачу выратаваць гэтых дзяцей, але столькi перашкод… Дай Бог мне сiлы вынесцi ўсё!..
Маруся прытулiлася вуснамi да ягонага пляча.
— Чым я магу дапамагчы табе? — запытала.
— Тым, што ты ёсць са мною, — пяшчотна прытулiў ён яе да сябе.
Мiкола ўжо тыдзень, як жыў на Батанiчнай, у iнтэрнаце трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення. Кантынгент тут быў, канешне, не той, што ў iнстытуце культуры, хлопцы п'юць, дзяўчат водзяць, але мiрыцца можна. Мiкола па-ранейшаму ў вольную хвiлiну складваў вершы. Марыў стаць бардам, знакамiтасцю. Вось i сёння, прыйшоўшы з лекцый па вадзiцельскай справе, засеў за блакнот. Гайва, дзяўчына ягонай мары, з далёкай Нiцы… Дзе ты, Гайва, што робiш зараз? Памятаеш мяне? Хутка я стану бардам i праслаўлю сваё i тваё iмя, як Петрарка Лауру…
Ягоныя думкi разагнаў стук у дзверы. Нехаця пайшоў адкрываць.
— Якiя людзi — i без аховы! — ухмыльнуўся Мiкола, убачыўшы Наташу ў сукенцы для цяжарных.
— Я цябе, гада, сюды ўладкавала, а ты носа не кажаш! Хаваешся ад мяне! наляцела на яго Наташа.
Зайшла ў пакой, уселася на ложку, выцягнула ногi ў прыгожых белых басаножках. На вуснах з'явiлася пагардлiвая ўсмешка.
— Ну што, каханенькi-родненькi? Збiраешся жанiцца на мне сам альбо на алiменты падаваць, як раджу? — запытала. — Сумесную гаспадарку вялi? Вялi: ты мне бялiзну дапамагаў мыць, на вахце бачылi, як нёс выварку на кухню! Вахцёры пацвердзяць! Сяброўкi пацвердзяць дый прадавец крамы, што ты сам мне каляску купляў! Ага, задумаўся?
— Слухай, кацiся ты, га? — насупiўся Мiкола. — Па-добраму прашу!
Наташа весела засмяялася:
— Не, ужо трапiлася мышка кошцы ў лапу, не адпусцiць!
— Пантэра ты, а не кошка! — агрызнуўся Мiкола.
— Паляванне на льва скончана! — Наташа паднялася i дала Мiколу ў лоб пстрычку. — Збiрайся ў загс!
— Дык я ўжо жанаты! — схлусiў той. — Пакуль ты народзiш…
— Паспееш з Аленкай распiсацца? — здагадалася Наташа. — Ага, бяжы хутчэй да гэтай дурнiцы, яна цябе з рукамi-нагамi адарве!
I, зарагатаўшы, пайшла з пакойчыка.
…Аленка мыла бацькаву бялiзну, калi з'явiўся Мiкола, узбуджаны, патлаты, як перапуджаны верабей.
— Аленачка! — упаў перад ёю на каленi. — Прабач, я ўсё зразумеў — ты адзiная, хто па-сапраўднаму мяне кахае! Я праслаўлю цябе ў сваiх вершах! Я стану бардам i буду спяваць пра наша з табою каханне. Няхай усе зайздросцяць нам, якая ў нас дружная сям'я! Аленачка, мы будзем з табою падарожнiчаць, на экскурсii ездзiць, мы будзем жыць дружна i цiкава, я буду багатварыць цябе!
Аленка стаяла здзiўленая, з мокрымi, у мыльнай пене рукамi i не ведала, што адказаць хлопцу. Той, перадыхнуўшы, выпалiў:
— Будзь маёй жонкай, Аленка! Збiрайся ў загс!
…Пакуль Аленка апраналася, Мiкола размаўляў з яе бацькам. Худы, асунуты, небарака сядзеў у iнвалiднай калясцы.
— Татачка, сыграй Мiколу на гармонiку! — папрасiла Аленка i падала яму гармонiк. — Мы ў загс пойдзем! — паведамiла з зiхоткiмi ад радасцi вачыма.
I бацька паслухаўся, зайграў "Амурскiя хвалi". Мiкола ўважлiва слухаў i ўсмiхаўся.
— А мая Аленачка ў Цэнтральнай бiблiятэцы працуе, — усмiхнуўся бацька. Там яе вельмi паважаюць. А гаспадыня якая, усё сама: пячэ, варыць, шые… Не пашкадуеш, братка…
— Дзякую, — пацалаваў Мiкола яго ў шчаку, i яны з Аленкай заспяшалiся ў загс.
…Мiкола радасна падзякаваў работнiцам загса, што прынялi iх заяву, i весела прапанаваў Аленцы:
— А цяпер, каб адзначыць гэты дзень, паедзем на экскурсiю! На якi аўтобус паспеем ад экскурсбюро, на той i сядзем, пабеглi!
…Худая, танклявая, з востранькiм носам экскурсавод прапанавала Мiколу з Аленкай садзiцца ў iх аўтобус.
— Наша экскурсiя вельмi цiкавая! Вам спадабаецца! — запэўнiла яна.
— Калi ласка, для маёй жонкi — месца наперадзе! — папрасiў Мiкола.
Экскурсавод прыветна паказала рукою на месца побач з сабою. Мiкола сеў з Аленкай, абняў яе.
— Давайце знаёмiцца, Маргарыта Фёдараўна — ваш экскурсавод, — загучаў чысты, малады голас. — Сёння я раскажу вам гiсторыю Менска…
Ад акна дзьмуў халодны вецер, таму Мiкола закрыў фортачку. Ён увесь час трымаў руку Аленкi ў сваёй, нешта шаптаў, i Маргарыта, гаворачы тэкст, кiдала зайздросныя позiркi ў бок закаханых "галубкоў". Калi выйшлi ля парку, пачаў накрапваць дождж. Нi ў кога з экскурсантаў не аказалася парасона. Яны кiнулiся да дрэваў, а Мiкола зняў з сябе рубашку i расцягнуў яе, як парус, над Аленчынай галавою.
— Зiрнi, як на нас глядзяць усе! — радасна шапнуў ён дзяўчыне. — Вось няхай зайздросцяць! — i пацалаваў яе ў шчаку.
Селi ў аўтобус, але Мiкола папрасiў вадзiцеля затрымацца — трэба купiць ягонай «жонцы» марожанае. Затым ён надумаў праз некаторы час купiць кветкi… Усю экскурсiю людзi толькi i глядзелi што на iх. Нарэшце падсела Маргарыта i шапнула Мiколу:
— Я так зайздрошчу вашай жонцы! Ты такi цудоўны хлопец… Як завуць цябе?
— Мiкола Гайда. Я — бард, — адказаў той. — Чулi мае песнi?
— Прыходзьце да нас у бюро, паслухаем, — не зважаючы на Аленку, папрасiла Маргарыта, — я першы раз бачу такога цудоўнага чалавека…
Аленка, уздыхнуўшы, адвярнулася да акна.
— Я толькi з жонкай! — заявiў Мiкола. — З Аленачкай!
— Алена, пусцiце Мiколу, прыйдзеце з iм? — зайздросныя зялёныя агеньчыкi ў вачах не маладой ужо Маргарыты блiснулi на Аленку.
"Напэўна, развадная нейкая альбо непуцёвая! — падумала яна пра Маргарыту. — Старая вешалка!"
Але гадлiвае, як гадзюка, пачуццё рэўнасцi запала ў душу. "Навошта мне гэты замуж? — падумала Аленка. — Вось так кожны раз раўнаваць, ад баб берагчы ды адваёўваць? Перажываць, як Iрэнчына мацi, калi мужык загуляе вось з такою Маргарытаю? Не, у манастыры я буду абаронена ад здрад, пакут, зняваг, ад кахання да мужчыны. Няхай яно гарыць, каханне гэтае! Каханне, якое прыносiць пакуты, гэта ўжо не ад Бога! Усё, што ад Бога, — прыносiць у душу спакой i радасць…"
Аленка павярнулася тварам да акна. Зрабiла ўдых, глыбокi, зацяжны, i, уяўляючы, што ўсё цёмнае i цягучае выходзiць з яе, зрабiла павольны выдых. Паўтарыла. За кожным выдыхам ёй станавiлася ўсё лягчэй i лягчэй. Яна глядзела на пацямнеўшае неба, заварожвалася наступаючым змрокам жнiвеньскага вечара, на агеньчыкi акон у высотных дамах i адчувала бясконцую любоў да ўсяго жывога. Пустая гамонка Мiколы з Маргарытай здавалася ёй смешным, непатрэбным эпiзодам з чужога жыцця. Аленка прыцiснула кончыкi пальцаў правай рукi да кончыкаў пальцаў левай рукi, утварыла так званую "лесвiцу нябеснага храма", калi пальцы правай рукi заўсёды знiзу. Гэтаму практыкаванню яе вучыла бабулька. Яна казала, што недарэмна часта старыя так складвалi рукi, можа, хто i не ведаў, чаму так рабiў, а мо хто i ведаў, што, счапiўшы так рукi, чалавек пазбаўляецца ад дрэннай энергii. А такой энергiяй было каханне, атрутнае, сляпое каханне да Мiколы…
— Аленачка, выходзiм! — Мiкола заспяшаўся, падаў ёй руку, дапамог выйсцi з аўтобуса.
Маргарыта нешта гаварыла iм, Аленка не прыслухоўвалася. Калi экскурсiйны аўтобус ад'ехаў i Мiкола давёў Аленку дахаты, дзяўчына сказала на развiтанне:
— Даруй мне, але я замуж iсцi перадумала. Для мяне самая правiльная дарога — манастыр. Там я знайду спакой i любоў — чаго мне ўсё жыццё не даставала…
Iрэна абiрала бульбу, калi свякруха плюхнула ў цэбар ранiшнiя макароны.
— Мама, навошта вы прадукты выкiдваеце? — занепакоiлася Iрэна. — Учора тры боханы хлеба свiнням скармiлi, сёння макароны, я б iх з таматам пасмажыла былi б да абеду…
— Свiннi няхай лепш ядуць, — махнула рукою тая. — А ты бульбу абiрай лепш, а то вунь якiя тоўстыя лушпайкi!
— Дык усё роўна ж свiнням будуць!
— Бульбу эканомiць трэба — яе ў краме, як гэты хлеб ды макароны, не купiш.
У хату ўвайшла Тамарка, нешта хаваючы ў руцэ.
— Зноў зялёны памiдор схапiла! — здагадалася мацi.
— Ай, не крычыце, мама! — скрывiлася Тамарка. — Ужо канец жнiўня, а памiдор у нас няма, лепш бы ў горадзе купiлi! У горадзе лепш жыць — у маi ўжо гароднiна ёсць, а ў нас толькi адзiн верасень памiдоры ды гуркi ядзiм!
— Гэта таму, што тут поўнач Беларусi, — сказала Iрэна, — а вось я была ў Берасцi, дык там у лiпенi памiдоры i гуркi ўжо ёсць. Так i ў Гомлi.
— Ой, Iрэначка! — загарэлiся вочы ў Тамары. — Раскажы, якiя гэтыя Берасце, Гомель! I пра ўсе гарады, дзе ты была!
— Тфу, паскудства! — плюнула мацi. — Я ўсё жыццё тут праседзела, на хутары гэтым, толькi i думала, як пракармiць сям'ю, i нiколi такiя глупствы, каб куды паехаць, у галаву не прыходзiлi! Пра ежу думаць трэба, а не пра паездкi!
I выйшла ў сенцы.
— У сутоку ракi Мухавец i ракi Заходнi Буг знаходзiцца Берасце, — пачала Iрэна. — У мiнулым горад называўся Бярэсце, ён стаяў на скрыжаваннi двух старажытных гандлёвых шляхоў праз землi ўсходнiх славян у Польшчу, Прыбалтыку i Заходнюю Эўропу. Мясцовыя купцы вывозiлi футра, скуры, лес, збожжа, а прывозiлi соль, цукар, паперу, сукно, шоўк… Сучаснае Берасце вельмi прыгожы горад, там шмат заводаў, фабрык, на адной з якiх робяць дываны. Ёсць педагагiчны i iнжынерна-будаўнiчы iнстытуты, розныя вучылiшчы… Ёсць там вельмi прыгожая Брацкая царква, цiкава наведаць i Берасцейскую крэпасць. Яна была пабудавана ў сярэдзiне дзевятнаццатага стагоддзя, мела ваенна-стратэгiчнае назначэнне. I, як ты ведаеш, дваццаць другога чэрвеня 1941 года гарнiзон крэпасцi першым прыняў удар нямецка-фашысцкай армii, больш месяца трымаў абарону…
Тамара задуменнымi вачыма пазiрала на Iрэну.
— Лепш бульбу абiрай! — выгукнула мацi, вярнуўшыся ў хату.
Тамарка сцiшана шапнула Iрэне:
— А што там яшчэ цiкавага?
— На вулiцы Герояў стаiць вельмi прыгожы дзiцячы садок — на ўсю сцяну мазаiчнае пано "Кветкi на акне", а на другой — "Сонечны дзень": дрэўцы, а ў небе два матылькi — жоўты i сiнi. Усё гэта выкладзена з каляровых каменьчыкаў i плiтак!..
— Як цiкава! — усклiкнула Тамарка. — А я нi разу ў садок не хадзiла. Напэўна, цiкава хадзiць у садок, там пiянiна, дзеткi скачуць… Iрэначка, давай купiм хоць дзiцячае пiянiна, i ты мне пайграеш! Я вось школу скончыла ў тым годзе, а так свету i не пабачыла, мацi нiкуды не пускае…
— Гультаi толькi па свеце катаюцца! — буркнула мацi. — А ведай справу сваю — замуж выйсцi ды глядзець, каб хата поўная была!
— Iрэначка, — шапнула Тамарка, — давай матку падманем, што мы за травою свiнням пойдзем, а самi на возера ўцяком! Тут недалёка возера Ельня, праўда, па балоце, дык, можа, як дабяромся? Там такая прыгажосць! Там ёсць недалёка хутар, дзе жывуць цётка Тэрэза i дзядзька Янэк. У iх дачка — законнiца!
— А што гэта значыць? — не зразумела Iрэна.
— Гэта па-польску манашка! — растлумачыла Тамарка. — Яна зараз дома. Раскажа нам шмат цiкавага! Уцячэм ад маткi? — таемна заблiшчалi чорныя вочкi дзяўчынкi.
— Ага! — кiўнула Iрэна. — Нешта прыдумаем!
…Тамарка ўзяла мех i серп, пачакала Iрэну, i яны пайшлi праз агароды да лесу. Дзяўчынка весела падрыгвала, смяялася, быццам лань, выпушчаная на волю.
— А Гомель прыгожы? — пытала Iрэну. — Што там ёсць? А якiя людзi там?
— Добрыя людзi, — з усмешкай адказвала Iрэна. — Прыветныя, ласкавыя, як i ў Берасцi. Там ёсць прыгожы парк, возера, а на iм — хатка для лебедзяў, прыгожая, з узорамi…
Яны схавалi мех з сярпом у канаве i рушылi праз мох да возера. На Ельнi ўжо былi турысты. Iрэна кiнулася да iх з такою радасцю, быццам яны былi прышэльцамi з другога свету, распытвала пра горад.
— Менск як Менск! — смяялася дзяўчына ў белай майцы. — Мы табе зайздросцiм — жывеш у такiм цудоўным краi! А нам так дакучае асфальт i даўка ў аўтобусах…
— А я сумую па асфальце, — адказала Iрэна, — i па перабранках у аўтобусах… Па касметычных салонах…
— Дурнiчка якая! — усмiхнулася другая дзяўчына, вастраносая, якая памешвала чарпаком у катле. — Ты тут босая ходзiш, макiкюр не трэба рабiць, фарбавацца, а я, як успомню, што ранкам прасыпацца трэба ды на сонны твар фарбы накладваць, бо сорамна ў горад выйсцi не фарбаванай, дык аж ванiтуе! А туфлi на абцасах, а гэтыя набойкi — раз абуешся — i ў рамонт нясi! Ды ты ж шчаслiвая, Iрэначка!
— А я мару жыць з каханым на хутары! — задумлiва сказала дзяўчына з наiўна-задуменнымi вачыма, пухнаценькая i сарамлiвая.
— Шчасце зразумееш, калi яго страцiш, — заключыў адзiны ў групе хлопец, кiраўнiк паходу.
Ён настрайваў гiтару. Дзяўчаты падрыхтавалiся слухаць. Iрэна, каб не травiць душу, прапанавала Тамарцы пайсцi. Развiталiся.
— Ой, Iрэначка! — аж захлёбвалася Тамарка, бегучы ззаду. — Я так хачу ў горад! Так хачу стаць турысткай!
— Глядзi — станеш, — ухмыльнулася Iрэна, — з такой дурной мацi, што нават у пiянерскi лагер не пускае! I ў царкву…
— А давай да ксяндза сходзiм! — нечакана прапанавала Тамарка. — Ён тут недалёка жыве. А потым — да бацюшкi!
— Ты ж да бабы Тэрэзы i дзеда Янiка збiралася…
— Я рада, што нарэшце вырвалася з дому, хоць людзей пабачу!
…Бацюшка быў стары, сiвенькi, дакладней, наогул увесь белы, як дзед-мароз. Доўгая барада, вялiкiя вочы за акулярамi. Ён выйшаў з двара, у якiм пабрэхваў маленькi чорны сабачка. Хата ў яго была прыгожая, вялiкая, пабудаваная лiтарай «г», вялiкi зямельны надзел ля хаты, прыгожы металiчны плот.
— Што хочаце, дарагiя? — запытаў ён дзяўчат.
— Мы з хутара, — заiкнулася Тамарка, — вось хочам даведацца, калi служба будзе, а то мацi не пускае, дык, можа, мы ў нядзелю ўцяком. Хочацца на прычасце паспець. Мая мацi кажа, што праца галоўней, а я лiчу, што для душы трэба таксама нешта… А можа, у вас ёсць нядзельная школа, дык я б хадзiла?..
— Нельга асуджаць мацi, — павучальна адказаў бацюшка, — бацькоў трэба слухацца. Нельга гаварыць дрэнна пра другога, паглядзi лепей на свае грахi…
— А школа… — абмякла Тамарка, — можна мне ў школу да вас?
— Толькi з дазволу бацькоў…
— А кнiжкi купiць у вас можна? — уздыхнула Тамарка.
— Дарагiя дзяўчаткi, — лагодна сказаў бацюшка, — вядома, усё можна! Але сёння ў мяне госцi, не хачу iх кiдаць, адкрываць царкву, лепей прыйдзiце самi на службу, там i купiце, добра?
— Прабачце нас, — папрасiла Iрэна, развiталася i пацягнула за сабою Тамарку. — Пайшлi дадому, а то мацi сварыцца будзе!
— Ну i няхай! — заўпарцiлася Тамарка. — Пайшлi да ксяндза! Ён такi прыгожы!…
— Ды што ты надумала — па людзях хадзiць! — раззлавалася Iрэна. — Як з дзiкага лесу!
— А я адкуль?! Я i ёсць — з лесу! — засмяялася Тамарка i пабегла наўпрасткi да высокага катэджа ў канцы вёскi.
…Зямельны надзел быў такi маленькi, што, вiдаць, таму ксёндз i зрабiў гараж на першым паверсе, дакладней, пад хатай. Сама ж хата была невялiчкая, квадратная. Калi iсцi да яе, то з аднаго боку чапляешся нагою за кветнiк, а з другога да металiчнай сеткi, усярэдзiне якой гулялi качкi i куры.
— А дзе яны зiмою знаходзяцца? — кiўнула галавою Iрэна. — Можа, гэта ён хлеў будуе для iх?
Упрытык да хаты стаяў маленькi зруб.
— Не, гэта ён хатку для прыезджых будуе, — растлумачыла Тамарка, — неяк па-польску такая хатка называецца. Гэта калi хто прыедзе да iх у касцёл, паломнiкi якiя, дык каб пераначаваць было дзе. У кожным касцёле ёсць такая начлежка. Нават у Менску, мне бабы з касцёла расказвалi. Там, у касцёл Святога Роха, раз на месяц прыязджае моладзь каталiцкая, песнi пра Бога спяваюць, з розных гарадоў, вёсак, прыязджаюць, дык у касцёле i начуюць альбо ў вернiкаў…
— Ого, ды ты болей за мяне ведаеш! — здзiвiлася Iрэна. — А я неяк ехала ля гэтага касцёла ў аўтобусе, везла памiдоры, пачаставала адну бабульку, дык яна мне iконку Маткi Боскай падарыла, польскую…
За металiчнай сеткай бегала туды-сюды аўчарка, але на дзяўчат не брахала. З хаты выйшаў ксёндз. Ён быў не такi ўжо малады, як казала Тамарка, i не такi ўжо прыгожы, як падалося Iрэне, але прыветная ўсмешка асвятлiла твар.
— Як добра! Сёння ў мяне госцi! — зазначыў ён.
— Пахвалён бэндзе Езус Хрыстус! — выпалiла Тамарка.
— На векi вякоў! — адказаў ксёндз. — З чым прыйшлi, паненкi? пацiкавiўся.
— Проста так, — усмiхнулася Тамарка. — Гэта наша нявестка, дык я яе вырашыла пазнаёмiць з вамi.
— Ты ж на мяне сярдзiтая, — засмяяўся ксёндз, — да такога дрэннага ксяндза прывяла…
— Вядома, я на вас тады раззлавалася, — надзьмула вусны Тамарка, — вы насварылiся, што мне шаснаццаць год, а я нават на першай споведзi не была. Мяне мацi не вучыла. Я што ведала, тое i сказала вам, а вы мяне давучваць адправiлi! Тады я да бацюшкi пайшла, бо ўсё роўна, што каталiцкая вера, што праваслаўная, адно i тое ж, вы ж самi гэта казалi. А бацюшка спытаў iмя — i ўсё! I я паспавядалася i прычасцiлася там!..
Тамарка пакалупала пальцамi нагi жоўты пясок i дадала:
— Але я вас усё роўна больш люблю, хоць i праваслаўная…
Iрэна ўзняла вочы ўверх — што яшчэ выдасць Тамарка? I тузанула яе за касу.
— З вамi цiкава, — лагодна сказала Тамарка, — вы пра ўсё пытаецеся, што, як… Як мне жывецца, што турбуе… Вы — як мацi… Не, вы — як брат старэйшы, разумны… У мяне няма нiкога такога, нi мацi, якая б пытала ўсё, цiкавiлася мною, нi брата, якi б нешта раiў… Хоць i нельга гаварыць дрэнна пра другiх, але мае браты п'юць гарэлку, iм са мною нецiкава…
— Прыходзь у касцёл, — усмiхнуўся ксёндз. — У нядзелю ў нас злёт веруючай моладзi, пад агульным дэвiзам "мы спяваем да Бога". Прыходзьце, дзяўчаткi, паненкi… Калi ласка!
— Абавязкова! — падскочыла ад радасцi Тамарка.
— Дзякую, — ветлiва адказала Iрэна.
Яны развiталiся.
— Ён мне той раз кнiжку падарыў, каб да споведзi рыхтавалася, — шапнула Тамарка. — Я яе заўсёды пад падушку кладу. Ведаеш, мне яго так шкада. Ксяндзам жа нельга жанiцца. З iм жыла мацi, памерла. I бабулька яго памерла. Цяпер ён адзiн жыве, сабе гатуе… Таму ён так любiць, калi да яго прыходзяць госцi. Вось таму ён такi iнiцыятыўны — сходы, конкурсы, злёты розныя ўстрайвае, моладзь арганiзоўвае. Я яго так люблю, — прыцiснула рукi да грудзей Тамарка, як брата, як самага роднага чалавека, усёй душою люблю, як Бога. Толькi ты не думай, гэта не каханне, каханне — гэта брыдота, секс, каханне прыносiць пакуты. А гэта любоў боская, яна мне прыносiць радасць!
— Мы абавязкова прыйдзем яшчэ сюды! — абняла яе Iрэна. — А цяпер пайшлi да дзеда з бабай, паглядзiм на iх дачку-законнiцу. Ты казала, што яна ў Польшчы, у манастыры? Праходзiць там iспыт, пэўны тэрмiн…
— Божа! Дазволь мне таксама стаць законнiцай! — слёзы з'явiлiся на вачах Тамаркi. - Iрэначка! — абхапiла яна дзяўчыну. — Давай з'ездзiм у Полацак, у Ефрасiннеўскi манастыр, там жа твая сяброўка, Аленка, можа, i мяне туды возьмуць, я так не хачу вяртацца да мацi! Цi, можа, у Жыровiчы возьмуць?
— Цяпер ужо там мужчынскi манастыр i семiнарыя…
— Iрэначка! — заплакала Тамарка. — Каб ты ведала, як мне не хочацца iсцi дадому!
— А мне?!.
Дзяўчаты селi ў траву, абнялiся i пачалi плакаць.
Мiкола ўзяў аркуш i пачаў пiсаць:
Ён не паспеў дапiсаць верш, як дзверы ў пакойчык рэзка расчынiлiся i нахабна ўварваўся невысокi мажны мужчына з лысiнай. Схапiў Мiколу загрудкi.
— Дык што гэта, га? — у твар прашыпеў ён. — Дачку маю ганьбiць надумаў?
I шпульнуў разгубленага хлопца на ложак. Калi той крыху аклямаўся, заўважыў Наташку ў сваёй дутай блакiтнай куртцы. Яна здзеклiва смяялася, гледзячы на яго.
— Ану ўставай! — зароў мужчына на Мiколу.
— Не чапай г…, смярдзець будзе! — працягнула з лянотай Наташка i плюхнулася ў крэсла. — Я табе, гад, месца ў iнтэрнаце выбiла i на працу ўладкавала! Кватэру, як аўтобуснiк-iльготнiк, хутка атрымаеш. Ды ты малiцца на мяне павiнен, смурод такi!
— Зараз жа збiрайся з Наташай у загс! — крыкнуў мужчына.
— Тата, навошта ён мне? — засмяялася Наташа. — З яго муж, як з г… куля! Мацi-адзiночцы больш iльготаў…
— Дык у вёсцы ж будуць смяяцца! — запярэчыў бацька.
— Колькi вам трэба? — спахапiўся Мiкола. — Я ўсё заплачу! Мiльён магу даць, у пазыкi залезу, толькi адчапiцеся ад мяне! Наташа, я не хачу на табе жанiцца, я не кахаю цябе! I на алiменты не падавай, прашу!
— Ай, круцiцца, як голы ў крапiве! — зарагатала яна. — Вось добрую iдэю падаў, малайчына! Значыць, у загс не пойдзем! Затое алiменты плацiць будзеш!
— Наташа! — узмалiўся ён, затым перадумаў i закрычаў: — Ану адсюль прэч, аферысты! Гэта не маё дзiця, не ад мяне!
Наташа адчынiла дзверы i паклiкала:
— Марыя Пятроўна, Алачка! Зайдзiце, калi ласка!
Калi тыя зайшлi, Мiкола пазнаў вахцёршу з Наташынага iнтэрната i яе суседку па пакоi.
— Гэта мае сведкi, — заключыла Наташа. — Але яшчэ не ўсё… Шмат хто пацвердзiць, што мы вялi сумесную гаспадарку, а ты асабiста купляў для дзiцяцi каляску!
— Шкура! — закрычаў на яе Мiкола.
— Дык ты хочаш плацiць алiменты? — Наташа падышла да яго ложка, на якiм Мiкола сядзеў, закрыўшы рукамi твар. — Калi не хочаш, то скажы… I мы табе прыдумаем нешта другое ўзамен… Муж з цябе дрэнны. Не плач, трэба ты мне, як бочка без абручоў! А вось раб з цябе б атрымаўся добры…
— Што? — не зразумеў Мiкола.
— Раб! — засмяялася Наташа. — Будзеш кожную зiму маiм бацькам дровы загатаўлiваць. А кожнае лета — сена касiць. Калi згодзен — пiшы распiску. Тады на алiменты падаваць не буду!
Мiкола задумаўся.
— Давай паперу, — махнуў рукою. — I каб духу твайго тут не было!
Напiсаў усё, што прадыктавала Наташа. Падаў ёй.
— Парадак у танкавых вайсках! — засмяялася Наташа. — Пайшлi, татка! Пайшлi, мае дарагiя сведкi! Перагаворы прайшлi на вышэйшым узроўнi.
Калi яны зачынiлi за сабою дзверы, Мiкола кiнуўся да аркуша i лiхаманкава пачаў запiсваць:
Перад абедам Галю выклiкала да сябе загадчыца бiблiятэкi.
— Што-небудзь здарылася, Надзея Пракопаўна? — спалохалася Галя.
— Не, — усмiхнулася тая. — Вельмi добрая для цябе навiна. Памятаеш, ты рабiла кнiгаабзор па паэтах Польшчы i ў нас была дэлегацыя з мястэчка Ломжа. Дык вось, пан Вацлаў хацеў бы, каб ты папрацавала ў iх бiблiятэцы. Яны адкрываюць музей беларускай творчасцi. У цябе такiя цудоўныя веды пра нашых паэтаў i пiсьменнiкаў!.. I наогул, ён сказаў, што ты вельмi дзелавiтая i разумная дзяўчына. У цябе — цудоўная будучыня, згаджайся!
Галя замялася, тады прамовiла:
— Надзея Пракопаўна, я замуж выходжу ў гэтую суботу. За Альберта…
— А божа ж ты мой! — уздыхнула тая. — За гэтага плаксу? Ён тут, да цябе, Арынцы мазгi пудрыў, пра нейкую Святланку мармытаў, казаў, што з-за яе з балкона прыгаў, вешаўся… Навошта табе такi шалёны?
— У яго няшчаснае каханне, — цiха сказала Галя. — Зараз ён у мяне ў пакойчыку ў iнтэрнаце жыве, суседка мая месца ўступiла нам. Ён мяне кахае… I я яго. Першы раз не атрымалася мне замуж выйсцi за Анатоля, дык хоць цяпер выйду.
— Галя, няўжо замуж — гэта галоўнае? — пачала ўшчуваць яе загадчыца. Думай пра кар'еру спачатку, паспееш яшчэ мiсак ды каструль намыцца ды бiтай пахадзiць…
— У нас будзе добрая сям'я, — прамовiла Галя. — Прабачце, я не паеду ў Ломжу…
I выйшла з кабiнета.
Пасля працы заспяшалася па крамах, каб парадаваць чым-небудзь смачным Альберта, калi сустрэла ў чарзе Антося. Худы, з вяснушкамi на носе, ён трымаў вялiкую сумку i разлiчваўся за хлеб. Галя хуценька скiравала за iм i дагнала на вулiцы.
— Эй, поп! Прывiтанне! — засмяялася яна. — Ты што, увесь час ходзiш у касцюме навучэнца семiнарыi? Вам нельга яго здымаць?
— Я — падрызнiк, — адказаў Антось. — Ад слова «рыза», разумееш? Гэта значыць, што на першым курсе даў зарок стаць манахам. Святаром-манахам, не жанiцца. А ты, мусiць, усё замуж у чарговы раз збiраешся? — засмяяўся ён.
— Вядома! — надзьмула вусны Галя. — А Анатоль да гэтага часу сабе дурнiцу не знайшоў, якая б згадзiлася сядзець дома i чакаць яго з паходаў! Я выходжу за Альберта, у нас будзе спартовая сям'я! Будзем хадзiць у паходы, на экскурсii ездзiць. У яго няшчаснае каханне, а са мною яму будзе добра i цiкава.
— Слухай, ты хадзiла ў паход, а так i не зразумела, што азначаюць кветкi Дарыны, аб чым перасцярагае мальва? Паглядзi на iх: яны раскрытыя, чырвоныя, гараць ажно. Гэта жар плоцi — ён падобны да пякельнага агню. Усярэдзiне кветачкi — бархатны салодкi язычок. Што ён азначае? Тое, што любяць людзi: смачненькае, прыемнае — задавальненнi цела: ежу, вопратку, секс. Што такое каханне? Гэта падман, якiм спакусiў д'ябал Адама i Еву ў Раi. Каханне — гэта плод тваiх фантазiй. А на самай справе яго прыдумала прырода для прадаўжэння роду людскога. На самай справе якiя дурнi згадзяцца iсцi жыць са сваёй сям'i ў чужую, да свякрухi, называць яе мамай? Жыць пад адным дахам з чужым табе чалавекам, дзяцей нараджаць?.. Бог у Раi задумаў для чалавека зусiм iншы шлях развiцця, але чалавек паддаўся на спакусу д'ябла. Каханне — гэта тое, што засцiлае вочы. Каханне прыносiць пакуты: бацька кiдае дзяцей, памятаеш, як у Вiшаньцы Зосьчын бацька збег да цёткi Светы? А колькi Аленка намучылася, кахаючы Мiколу? А колькi забойстваў на нiве кахання? Колькi войнаў? I што, гэта ўсё прыдумаў Бог? Не, Бог даў нам любоў боскую, любоў братэрскую… А ўсё астатняе — задума д'ябла. Хутка ты зразумееш, што Альберт твой нiшто, як нiшто i тваё выдуманае каханне. Сямейнае жыццё — гэта сумеснае вядзенне гаспадаркi, вось гэтыя твае торбы i ёсць тваё сямейнае жыццё, i яшчэ мыццё бялiзны i п'яны муж. I тады ты зразумееш, што страцiла важнейшае, на што магла патрацiць свае сiлы, на служэнне другiм людзям. Хрыстос сказаў: "Дзе мая мацi i дзе мае браты?" — Паказаўшы рукою вакол сябе, прадоўжыў: — Вось мацi мая, вось браты мае!" Не трэба замыкацца ў сваiх пачуццях, а трэба жыць для людзей. Вось я, напрыклад, хачу, як стану працаваць святаром, за кошт сваёй царквы пабудаваць дом для прастарэлых. Раней цэрквам належалi вялiкiя зямельныя надзелы, нейкiя пабудовы, а вось маёй царкве будзе належаць гэты дом для адзiнокiх старых. Там могуць працаваць манашкi, прыхаджане… А ты якую карысць будзеш прыносiць людзям? Якая карысць ад твайго замужжа? У свеце адна мiтусня. Каханне — мiраж, якое вымотвае i спустошвае душу. Здрады-спрэчкi сямейнага жыцця. Гэта ўсё прызямляе. А я хачу ўзнёсласцi, духоўнага жыцця…
Галя, выслухаўшы яго, пакруцiла пальцам каля скроняў.
— Фанатык ты! Нiчога ў жыццi не разумееш. I ў сексе, вiдаць, таксама! засмяялася яна. — Куранят па восенi лiчаць. Яшчэ паглядзiм, хто з нас локцi кусаць будзе!
I пайшла да свайго iнтэрната, дзе чакаў яе каханы…
Маруся пасадзiла дзяцей вакол сябе i пачала чытаць казку.
— Цёця, а вы мне дайце, калi ласка, дадому тыя нажнiцы, якiмi вы мне пазногцiкi абрэзалi! — папрасiла дзяўчынка ў выцвiлым камбiнезоне.
— У вас што, няма нажнiц? — здзiвiлася Маруся.
— Мы вельмi бедныя, — сказала старэйшая, гадоў дзесяцi. — У нас сям'я мнагадзетная.
— Iнуля, я ж табе ўчора аддала свой халацiк. Ён мне быў непатрэбны, растлумачыла Маруся. — А нажнiцы тваёй сястрычцы аддаць не магу, бо яны мне самой трэба. Давайце лепш я вас тортам пачастую!
Старэйшая, Iнуля, пацягнула за руку сваю сястрычку. Маруся падхапiла на рукi iх брацiка, якому было два гады, выцерла яму носiк ручнiком i павяла на кухню. Не паспела яна пасадзiць дзяцей за стол, як дзверы расчынiлiся i на парозе з'явiўся Вайдаш. Яна ўсмiхнулася i кiнулася да яго.
— А ў нас госцi! — пацалавала яго. — Прывiтанне, любы! Ты ўжо закончыў справы ў Лiепаi?
Вайдаш спахмурнеў тварам i нiчога не адказаў. Ён адштурхнуў яе, прайшоў у залу, са злосцю кiнуў сумку на тахту.
— Што здарылася? — захвалявалася Маруся i села з iм побач.
За сцяною шумелi, балавалiся дзецi.
— I цябе не ванiтуе ад гэтых смаркатых? — кiнуў раздражнёна ёй Вайдаш. Што за дурная звычка збiраць вакол сябе жабракоў? Так, яны з беднай сям'i, дык што гэта значыць — трэба зваць iх сюды, кармiць, апранаць iх? Гэта iх праблемы, што яны бедныя! Ведалi, што не змогуць пракармiць столькi дзяцей, не трэба было нараджаць! Цяпер яны як належнае чакаюць ад нас дапамогi! Мы павiнны iх утрымлiваць, iх i iхнiх дзяцей, так? Разумны i працавiты не будзе бедным, а п'янiцы ды гультаi — заўсёды бедныя. Твой дзядзька Мiкалай з Хвойнага, дзядзька Юзiк, пра якiх ты мне расказвала, дзядзька Iван таксама былi мнагадзетныя, але цi яны пабiралiся? Твая бабка Аляксандра з купцоў, твой дзед Хведар — з купцоў, у iх таксама былi мнагадзетныя сем'i, але цi яны прыходзiлi да каго жраць цi прасiць вопратку? А мне стала вядома, што з таго часу, як я паехаў у Лiепаю, ты ўсе свае шмоткi параздавала жабракам. I ў нас у хаце дзверы не зачыняюцца ад жабракоў, iдуць i iдуць! Калi ты такая добрая i шчодрая, то падумай, куды б лепей i разумней прымянiць сваю дабрыню i шчодрасць? Можа, лепш для хворых i нямоглых?
Маруся, збянтэжаная i збялелая, слухала Вайдаша. Цяпер ён паказаўся ёй другiм, чужым, не тым, якiм быў з ёю некалькi дзён назад. Яна паднялася.
— Прабач, — сказала яму. — Я i сапраўды паверыла, што я гаспадыня становiшча, а я ўсяго толькi твая палюбоўнiца… Я сёння ж паеду дадому.
— Не кiпяцiся, — крануў яе за руку Вайдаш. — Не паспею я даехаць да Лiепаi, як ты ўсё зразумееш. Цябе вучылi ў школе добрым паводзiнам з людзьмi, але не вучылi, як трэба сябе паводзiць з хамамi. Ад iх не трэба чакаць удзячнасцi. Хутка яны табе на шыю сядуць i ты сама зразумееш, як трэба з iмi сябе паводзiць. Трэба не заўважаць iх, Маруся, павер мне. А цяпер даруй, што я накрычаў на цябе! — Ён нахiлiўся да яе i пацалаваў. Маруся адхiлiлася. Вайдаш развiтаўся i выйшаў, сказаўшы, што сёння вечарам прыедзе, а справы амаль закончаны. Маруся вярнулася на кухню. Дзецi торт ужо паелi, цяпер балавалiся лыжкамi. На падлозе ля стала стаяла невялiчкая лужына.
— Гэта наш брацiк напiськаў, - растлумачыла Iнуля.
Маруся павяла дзяцей у ванную i памыла iм тварыкi. Потым адправiла дадому. Сама села перад тэлевiзарам. Глядзела мульцiк.
Праз нейкую гадзiну ў дзверы пазванiлi. Маруся адкрыла, убачыла Iнулю. Побач з ёю стаяла дзяўчынка ў жоўтай сукенцы i з ружовым бантам.
— Гэта мая сяброўка, — сказала Iнуля. — Яна таксама хоча сумачку. Дайце, калi ласка, i ёй такую сумачку, якую далi мне.
Маруся раззлавалася i растлумачыла, што папрашайкамi быць сорамна. Вярнулася да тэлевiзара. Пераключыла на другi канал. Там iшоў фiльм пра каханне. Надвячоркам у дзверы пастукалi. Маруся падумала, што гэта Вайдаш. Заспяшалася, але ўбачыла высокую дзяўчыну-падлетка. Тая перамiналася нага з нагi i нешта хацела сказаць. Затым рашылася.
— Цёця, — папрасiла дзяўчына, — Iнуля казала, што вы можаце даць мне кофтачку… Мне трэба на танцы…
— Ты што, жабрачка? Цi з беднай сям'i? — строга вымавiла Маруся. — Не адчапiцца ад вас!
I хлопнула дзвярыма.
— Вайдаш, ты казаў праўду! — уздыхнула яна i прылегла на тахту. — Вайдаш, прыязджай хутчэй!..
…Над Нiцай успыхнулi першыя зоркi. Вайдаш падняўся з ложка, узяў з бара бутэльку праменнага Рыслiнгу, напоўнiў крыштальныя фужэры.
— Табе з шакаладам, як ты любiш? — усмiхнуўся Марусi, адламаў дольку аксамiтна-цёмнага шакаладу i кiнуў у фужэр. Долька пакрылася пузыркамi-бiсерам, павольна гойдалася ў вадкасцi, затым цiха апусцiлася, лягла на дно…
Маруся абмакнула гарачыя вусны ў халоднае кiсла-церпкае вiно. Вайдаш з замiлаваннем пазiраў на яе.
— Якая ты прыгожая, — прашаптаў ён, — шчокi пылаюць агнём, рабiнавым агнём…
— Уся ваша Нiца — гэта агонь рабiн, — адказала яна, — як сiмвал Нiцы… Рабiны ўздоўж дарог…
— Ты — багiня, — усмiхнуўся ёй Вайдаш i прытулiў да сябе. — Заўтра мы паедзем у Вiшаньку. Я ўладжу справы з маёнткам, а потым будзем падарожнiчаць па Польшчы… Я прыдумаў — мы адправiмся на роварах да мястэчка, дзе жыве мая далёкая родзiчка.
— З Беларусi — на роварах? — засмяялася Маруся.
— Вядома, гэта ж цiкава!
— Я згодна- люблю ўсё неардынарнае i незвычайнае…
Яна паклала сваю галаву яму на плячо. Яе валасы рассыпалiся па падушцы.
— Мне снiўся сон, што я была рабыней i працавала на плантацыi, — прамовiла Маруся. — Ува мне заўсёды нейкi страх жыў перад вялiкiм полем. Памятаю, калi нас ганялi на буракi, я стала ля свайго радка i не ўбачыла яго канца — далей быў небасхiл, як бясконцасць. Страшная, якая страшная бясконцасць сама па сабе…
— Значыць, у мiнулым жыццi ты была нявольнiцай, — адказаў Вайдаш, — а ў гэтым — будзеш княгiняй…
— Я, напэўна, ужо была княгiняй, — засмяялася Маруся, — калi мне было сем год, мацi сказала: выйдзеш замуж, то трэба i тое i гэта рабiць, а я вельмi здзiвiлася i падумала: а што тады будуць рабiць слугi?
Вайдаш засмяяўся.
— Дзецi да сямi год памятаюць сваё мiнулае жыццё, — сказаў ён. — Значыць, ты была княгiняй, а потым трапiла ў няволю…
— А кiм быў ты?
— Манахам, — адказаў Вайдаш, — але, мусiць, эгаiстам, малiўся для сябе, i ўсё. Таму Бог даў мне багацце для таго, каб я заняўся дабрачыннасцю.
— Ты ж не любiш бедных, — сумелася Маруся.
— Я не люблю iх за нахабнасць, — цвёрда сказаў ён. — Раз што-небудзь дасi — не адчэпяцца, патрабаваць будуць!
Маруся прытулiлася да ягонай шчакi вуснамi i прашаптала:
— Прабач, цяпер я буду заўсёды цябе слухацца…
Ярка мiгалi зоркi на начным небе. Вакол месяца вiднелiся два цьмяныя чырвоныя абрысы. Iрэна глядзела на чырвонае вогнiшча ў грубцы. Чакала, пакуль зварыцца бульба. Дровы гарэлi з трэскам, моцна. Недзе здалёку чулася выццё не то ваўка, не то сабакi. На прыпечку, у цёплым месце, скруцiлася абаранкам кошка, прыкрыла мордачку лапай.
— Ой, мароз будзе! Бульбу не паспеем выкапаць, — закрахтала свякруха i бухнула на стол запацелы з холаду буталь гарэлкi.
Хлопцы кiнулiся да стала. Засквiрчэла на патэльнi сала.
— Налiвай, Цiмох, пакуль жонка не прыбегла! — засмяяўся Сцяпан, пацiраючы рукi.
— А твая што, нос верне? — кiўнуў Цiмох у бок Iрэны. — Прывыкла да гарадскога каньяку?
— Навошта мне ваша смярдзючая гарэлка? — адазвалася Iрэна.
— Ну, будзь, Сцяпан! — падмiгнуў Цiмох брату. — Нам болей застанецца!
I перакулiў чарку.
— Табе налiваць, Халiмонка? — засмяяўся Сцяпан, выпiўшы сваю чарку. — Цi як малодшаму не трэба?
— Хто малодшы? — працягнуў Халiмон. — Ты ж i ёсць малодшы, я — сярэднi.
— Малодшы таму, што апошнi ажанiўся! — зарагатаў Цiмох. — Твая яшчэ за табою бегае, не дае пiць, а Iрка Сцяпанава ўжо прывыкла, не крычыць!
— Я табе не Iрка, а Iрэна! — разгневана адказала тая.
— Iрэна — заднiца па калена! — зарагатаў Цiмох. — Прывыкай да нашай гаворкi: Iрка, Сцёпка, Цiмка i Халiмонка!
Iрэна, узяўшы таз з гарачаю вадою, пайшла ў другi пакой.
— Ай, хлопцы! — закрычаў Халiмон. — Жонкi нашы iдуць! Хавайце гарэлку! Мацi, на забяры!
Старая хуценька сунула пляшку пад фартух, а на парозе з'явiлiся дзве маладыя жанчыны.
— Мама! Вы зноў iх поiце! — закрычала старэйшая, у рванай сукенцы i кiрзавых ботах, чарнявая, з доўгiм носам.
— Баронь бог, Надзька!
— Знаю я ваша "баронь бог"! — адказала тая. — Цiмох! Дахаты! Я чатырох кароў выдаiла, а пятую не магу — ногi па калена ў г…не, iдзi гной выкiнь!
Той, уцягнуўшы шыю ў плечы, паплёўся за жонкай.
— Халiмонка, — цiха вымавiла другая маладзiца, прыгожанькая, з ружовымi шчочкамi, светлакосая, у чорнай з чырвонымi кветкамi хустцы. — Ты ж казаў, што не будзеш болей. Не кахаеш, значыць…
— Ай, Верка, прыдумала абы-што! — абняў жонку Халiмон. — Пайшлi спаць!
Сцяпан зарагатаў iм услед.
— Вох-вох! — завохкала старая ля печы, кiўнула ўбок пакоя, куды знiкла Iрэна з тазiкам. — Зноў мыецца на ноч твая чысцюля! З яе ж людзi смяюцца, у нас такога нiхто не робiць. Як вывесiць свае трусы на вяроўцы, дык сорам перад людзьмi — аж сем штук налiчыла. Нi адна мая нявестка так не робiць, адны-двое трусоў на перамену, ад банi да банi, тыдзень адны i носяць трусы! А гэтая? Ты ж на яе грошай не набярэшся, трусы купляючы! Iдзi скажы, каб апошнi раз такое было. Мыла трэба эканомiць, ваду з калодзезя носiм!
Сцяпан, смеючыся, пайшоў да жонкi.
— Што ты хочаш? — непрыветлiва сустрэла яго Iрэна. — Якi ты быў хлопец у горадзе: ветлiвы, акуратны! А зараз — брудны, адны трусы тыдзень носiш, на ноч не мыешся, мова не развiта, адны маты!
— А чаму я павiнен дома крыўляцца, як у горадзе? — здзiвiўся той. — Тут я дома, як рыба ў вадзе! На якi хрэн мне твая ветлiвасць? Хопiць, што ногi на ноч мыю, а каб хлопцы ўбачылi, што яшчэ i трусы мяняю, як ты, то засмяялi б, як цябе! Каб больш не мылася, мацi сказала!
— Пайшоў ты! — буркнула Iрэна.
— Ды смяюцца з цябе ўсе! — пачаў лаяцца падпiты Сцяпан. — Сядзеш есцi "дайце, калi ласка", «дзякую», "прабачце"! Будзь прасцей, паеў ды пайшоў працай займацца, а то на тваю ветлiвасць толькi час дарэмна трацiцца!
Сцяпан плюнуў i выйшаў з пакойчыка.
Да Iрэны падсела Тамарка.
— Глядзi! — паказала ёй чорную кнiгу, на якой вялiкiмi лiтарамi было напiсана Бiблiя. — Гэта ж наш бацюшка мне падарыў!
— Зноў па святарах бегаеш! — увайшла ў пакой мацi. — Гультаi яны ўсе! Бач, колькi зямлi маюць!
— У нашага бацюшкi сямёра дзяцей, яму ж трэба iх кармiць, вучыць, у людзi выводзiць! — заступiлася Тамарка. — А ў ксяндза няма сям'i, яму прасцей…
— Дзе грошы брала на кнiгу? — закрычала мацi.
— Ён мне так падарыў. Я сказала, што ты не пускаеш мяне ў нядзельную школу, дык ён падарыў!
— Калi ты ўжо бегала туды? Можа, як я на базар ездзiла? Га? Ты да нашай Сонькi схадзiла, дапамагла ёй кароў падаiць цi ўжо забылася на сястру, як тая замуж выйшла? — пачала сварыцца мацi. — Самую нiхто не бярэ, дык ты сястры зайздросцiш?
— А за каго тут iсцi, за Кольку Цяцеркiна? — засмяялася Тамарка. — Ён мяне праводзiў i замуж прапанаваў, але ён п'е! Навошта мне п'янiца? Я з Iрэнай паеду да цёцi Алены ў манастыр, у Полацак, можа, там i застануся! Чым з п'янiцамi жыць, як мае браты цi iншыя хлопцы, дык лепей Богу служыць!
— Калi мужык вып'е, тады яму весялей працаваць, — павучальна сказала мацi. - Iдзi за Кольку, у яго пяцёра кароў…
— Навошта вы трымаеце па столькi кароў? — здзiвiлася Iрэна. — З голаду, цi што, памiраеце? Малако здаяце, а грошай вашых не вiдаць, то сахар, то муку мяшкамi купляеце, а тады гарэлку гонiце!
— Вось Кольку i трэба паiць, каб гэтую хваравiтую ўзяў! — кiўнула ў бок Тамаркi свякруха. — Няхай яна табе скажа, што ў яе за хвароба! Ёй жа падымаць нiчога нельга, бо кроў з яе льецца…
— З-за вашай гаспадаркi я i надарвалася! — заплакала Тамарка. — Усё вам мала, мяхi з бульбай цягаць вам трэба, быццам хлопцаў няма!
— Што гэта за баба, што мех бульбы не падыме! — раззлавалася мацi. Здыхля! Радуйся, што хоць Колька бярэ!
I выйшла, грымнуўшы дзвярыма.
Тамарка шапнула Iрэне на вуха:
— Глядзi, што яшчэ мне бацюшка падарыў! - i паказала дзiцячае пiянiна. Пайграй мне, Iрэначка! Тое месца ў Чайкоўскага, дзе танец маленькiх лебядзяў!
Iрэна паспрабавала. На гукi пiянiна ўскочыла свякруха.
— Хату падмяцi лепш! — буркнула Iрэне. — Наша Сонька такая працавiтая. У яе столькi крышталя ў хаце, а цюляў колькi!
— На iх каты катаюцца! — засмяялася Тамарка. — I мужык п'яны сальныя рукi выцiрае! А ў сале чэрвi завялiся, бо жадзiна яна! I свiней малаком кормiць! А ўсё плача, што галодная!
— Ды Сонька дзiця ў баразне нарадзiла, такая працавiтая! Пуза пад нос, а яна сена з мужыком таптала, вiшнi на драбiне абiрала! А ты будзеш цяжарная, дык хадзiць будзеш баяцца, каб не выскачыла, здыхля! Сонька i на канi скакала цяжарная!
— Яна i сама, як той конь, на жанчыну не падобная! — засмяялася Тамарка.
— Не падобная? — скрывiлася мацi. - Iрэна, вось пойдзем на адведкi, дык пабачыш, якая наша Сонька! Там яшчэ i Гельтруда будзе, яна настаўнiцай працуе, за Сцяпана вельмi хацела! Працавiтая дзеўка, рукi, як качолачкi, плечы, як булава, круглыя, крутыя, любога мужыка за пояс заткне ў працы. Маўклiвая, слова ад яе не пачуеш…
— Шапялявая, вось i маўчыць! — засмяялася Тамарка. — I нiякая яна не настаўнiца, з вучылiшча педагагiчнага адлiчылi, бо тупая, вось пiянерважатай працуе ў школе, па блату!
— Яна не тупая, а працавiтая! — закрычала мацi. — Гельтруда паехала бульбу цётцы капаць, месяц не была на вучобе, вось i адлiчылi!
Тамарка засмяялася:
— Тупых работа любiць!
— Гультайкi вы дзве з Iрэнай! — раззлавалася мацi. — Анягож! На пiянiна трынькаюць ды Бiблiю чытаюць! Нi Богу свечка, нi чорту качарга!
I пайшла спраўляць працу.
Зоська з цiкаўнасцю пазiрала на хату Рыгора. Вось ужо месяц, як гаспадар знiк некуды. А што, калi гэта чары Соф'i, чары з таго свету? Сама Зоська ўжо не баялася анiякiх чараў, нават сама хацела нешта падрабiць цётцы Свеце i свайму бацьку. У Рыгора, казалi, была нейкая кнiга Белай магii, вось каб знайсцi яе! Тады можна i на Алеся паваражыць: што яе чакае з iм. Хлопец не збiраецца, аказваецца, працаваць у iх школе, паступiў у аспiрантуру, хоча быць акеанолагам. Цiкавае жыццё! А кiм будзе яна, Зоська, няўжо так i застанецца ў вёсцы бiблiятэкаркай? Яна ўсё Гайву раўнавала да Алеся, а яна цяпер i не прыязджае сюды. Кажуць, у яе шмат кавалераў, мяняе, як пальчаткi. Вядома, прыгожая…
Зоська пракралася да сенцаў Рыгора, знайшла пад каменем ключ i адмыкнула хату. У пакоях было ўтульна i таемна. Нiдзе не вiднелася люстэркаў — дзiўна, звычайна тыя, хто займаецца магiяй, маюць шмат люстэркаў. Яна прайшла да кнiжнай палiцы i пачала глядзець кнiгi.
— Гэта не дапаможа табе, — пачула голас.
Азiрнулася. На парозе стаяў дзядзька Рыгор: высокi, прыгожы, з кучаравым чубам, нават не скажаш, што яму сорак год. Такое ўражанне, што ён, наадварот, не старэе, а маладзее.
— Дзе вы так доўга былi? — пацiкавiлася Зоська.
— Па справах, — адказаў Рыгор. — У кожнага на гэтай зямлi свае справы. I трэба прытрымлiвацца таго, што табе паказана на руцэ. Свой лёс i на канi не аб'едзеш!
Ён падышоў i ўзяў руку Зоськi. Уважлiва паглядзеў на яе i прамовiў:
— Лiнiя розуму на правай руцэ, як даў табе Бог, а на левай, як ёсць цяпер. Лiнiя розуму на левай руцэ iдзе ўнiз да стыку з Месяцам. Ты з-за любоўных iнтрыг можаш страцiць кар'еру. Такая ж рука i ў Галi Аўдоццiнай, яна ўсё каханне шукае, а ў яе ж лiнiя сэрца выходзiць з рукi, памiж пальцаў: указальным i сярэднiм. I ў цябе выходзiць. Тут ужо як нi круцiся, а ў каханнi вам не пашанцуе, хоць дзесяць разоў замуж выходзь. Галю я перасцярагаў, не паслухалася. А ты не будзь дурнiцаю, не шукай кахання, не думай пра замужжа, а рабi кар'еру. Зараз у цябе сяброўства з Алесем. Сяброўства вышэй кахання. Даражы гэтым. Паступай разам з iм туды, куды i ён, цi блiзка ля таго, каб быць разам у моры. У цябе будзе цiкавае жыццё!
Ён крыху памаўчаў, усмiхнуўся i дадаў:
— Ведаю, ты да Гайвы раўнуеш. Вось яна пустая i бесталковая, але яе чакае цудоўны шлюб: багаты i шчаслiвы. Не бойся, не з Алесем…
— А чаму так Бог не роўна дзелiць? — раззлавалася Зоська. — Гайве дык шлюб, а мне — без шлюба i кахання, толькi кар'ера! Што, Гайва чымсьцi выслужылася перад Богам?
— Нельга так гаварыць, — закiваў галавою Рыгор. — Усе вы прыйшлi на зямлю з мiнулага жыцця, i на вашых далонях напiсаны ваш лёс у гэтым жыццi. Пэўна, саграшылi ў нечым, вось i другi раз нарадзiлiся, каб выправiцца… Табе не дзiўна, чаму Соф'я так ненавiдзела дачку сваю, Аленку?
— З-за кахання да цябе, гэта ўсе ведаюць!
— I не толькi! Каханне — гэта пакаранне ад Бога ёй. У мiнулым жыццi Соф'я i Аленка былi ворагамi, вось Бог i даў адной ад другой нарадзiцца, каб памiрылiся. Соф'я не захацела мiрыцца. Тады Бог дапусцiў, каб д'ябал усялiўся ў яе… Чакаў, што пакаецца, але — не, яна працягвала ненавiдзець усiх… Тады яе душа пакiнула цела, лiнiя сэрца з яе далонi знiкла. Будзь асцярожна, калi ў каго на далонi няма лiнii сэрца — гэта дэманаiд. Мая задача — знiшчаць дэманаiдаў. Усе маньякi, забойцы — гэта ўжо не людзi, iх цела пакiнула душа, гэта дэманаiды. I мне смешна з вашых законаў — вы судзiце iх! Як можна судзiць д'ябла? Яго трэба знiшчаць, знiшчаць целы, у якiх ён знаходзiцца…
— Дзядзька Рыгор, — ашаломленая, Зоська глядзела на яго шырока раскрытымi вачыма, — чаму вы ўвесь час кажаце: "вашы законы", "вас пасылаюць на зямлю", вы хiба не адносiцеся да нас, хiба вы не чалавек?
Рыгор раскрыў ёй сваю далонь, i Зоська ўбачыла, што ў яго на руцэ адсутнiчае лiнiя жыцця. Толькi роўная лiнiя розуму на ўсю руку, якая злiлася з лiнiяй сэрца.
— Хто вы? — запытала яна. — У дзядзькi Рыгора была лiнiя жыцця…
— Я — бiяробат. Бiяробат-паляўнiчы, мая задача — знiшчаць д'ябла!
— А дзе ж тады дзядзька Рыгор?
— Яго душа ўжо з Богам.
— Значыць, у нашы целы могуць усяляцца д'яблы i бiяробаты? Цi бываюць бiяробаты злымi?
— Бываюць рознымi. У залежнасцi ад iх задачы.
— Хто iх пасылае?
— Ты ўсё роўна забудзеш нашу размову. Памятай толькi адно: твая лiнiя сэрца выходзiць з рукi. Вер лёсу, не шукай, наперакор яму, кахання i шчасця ў сям'i. Рабi кар'еру! Сяброўства даражэй кахання! Каханне прыносiць пакуты i здрады, сяброўства — нiколi. Закаханы — дабыча для д'ябла: раздваенне асобы, вар'яцтва. Адам i Ева ў Эдэмскiм садзе былi сябрамi, пакуль iх не спакусiў д'ябал… Рабi кар'еру!
…Недзе над вухам назойлiва звiнеў камар. Зоська падняла твар ад зямлi i заўважыла, што ляжыць у бульбоўнiку.
— Зусiм ужо ад сваёй навукi здурнела! — буркнула мацi. — Гэта ж трэба — у другi iнстытут надумала паступаць, аднаго з яе мала!
Праз агароды бег да iх бацька.
— Што, Светка паганяла? — з'едлiва пасмiхнулася мацi.
Той падышоў да iх, нейкая лiхаманка трэсла яго. На вуснах ажно пена з'явiлася.
— Бабы, ратуйце! — прамармытаў ён. — Светка на працу збiралася перад люстэркам, а я на яе адлюстраванне глянуў — дальбог, не яна там была! Бабы, не яна! Там Соф'я была ў люстэрку! Я як закрычу, а Светка смяецца! Гэта душа вядзьмаркi Соф'i ўсялiлася ў Светку, бабы!
Бацька загаласiў.
— Не верыце? — прашаптаў ён. — Калi вядзьмарка здыхае, то яе душа застаецца ў астральным свеце, яна ўжо ведае, што дзверы нябесных варот зачынены перад ёй i што праз некаторы час яна знiкне назаўсёды, тады яна ўсяляецца ў другое цела, каб прадоўжыць крыху сваё жыццё. Блукаючая душа гэта. Светка чаравала на мяне, каб адбiць, дык вось Соф'я i ўсялiлася ў яе. А я-то думаю, чаму Светка то адна, то другая, быццам два чалавекi ў ёй жывуць, ай, бабы! Пабягу ў царкву каяцца! Ай, бабы! Пабягу да бацюшкi, а потым да вас, даруйце i схавайце ад Светкi!
I ён, трасучыся i прычытаючы, падаўся да царквы ля маёнтка.
— Дарагi, прачынайся, ужо палова на восьмую! — ласкава дакранулася да пляча Альберта Галя.
— Я ж сказаў табе, я ранiцай люблю паспаць у выхадны! — схаваў кудлатую галаву пад коўдру Альберт. — Да таго ж, я — сава, позна засынаю, позна прачынаюся!
— А я — жаваранак! — раззлавалася Галя. — Ты мне спаць не даеш сваiм тэлевiзарам! — Яна сцiшылася i ласкава загаварыла: — Альберцiк, мы ж дамовiлiся, што ў нас будзе спартовая сям'я, каб усе зайздросцiлi, у паходы па выхадных будзем хадзiць, пайшлi!
— Iдзi адна! — буркнуў ён.
— Тады пайшлi пасля абеду на тэнiсныя корты!
— Пайшла ты прэч! — кiнуў у яе падушкай Альберт.
— Для чаго я тады замуж выходзiла? — раззлавалася Галя. — Каб на лежня глядзець па выхадных! Я, калi не замужам была, то кожныя выхадныя на экскурсii, у паходы хадзiла!
— Жраць вары! Бялiзну мый! Вось для чаго ты замуж выйшла! — агрызнуўся Альберт.
— Ты такi, як i Анатоль, — расчаравана ўздыхнула Галя. — А казаў, што калi будуць дзецi, то з iмi ў паход пойдзем…
— Калi будуць — не да гэтага будзе!
— Дык тады ж i жыць нецiкава так: у ложку валяцца, жраць…
— I сексам займацца! — зарагатаў Альберт.
— Як жывёлы! — плюнула Галя. — Вось i ўся рамантыка сямейнага жыцця!
— Ну, дык трэба было ехаць працаваць у Польшчу! Чаму не паехала? Цяпер там Арынка працуе, быўшая мая ўхажорка!
— Ты i Арынцы мазгi пудрыў сваiм каханнем да Святланкi! Усё хацеў, каб цябе шкадавалi! Ды з табою ганьба адна куды iсцi! Пайшлi да маёй цёткi, там дзецi, а ён: "Маёй дачушцы таксама годзiк!" Казёл ты! Якой тваёй дачушцы? Я да Светкi гэтай ездзiла, ты ж, як мы iшлi ля яе iнтэрната, казаў: "Вось тут я са Святланкай хадзiў…" Я пайшла да яе, а яна i кажа: "Не слухай ты гэтага плаксу! Я ад мужа дзiця нарадзiла! Гэта ж ён, каб бабы шкадавалi ды частавалi!"
Альберт ускочыў з ложка i схапiў Галю за валасы.
— Сучка, навошта туды хадзiла? — закрычаў.
— А каб зразумець, што дурная была! — вырвалася Галя. — Чым бабу бяруць?! Жаль да сябе выклiкаюць, каб пашкадавала бедненькага! Вось ты i прыдумаў! А ў мяне ў iнтэрнаце асобны пакойчык, а ты ў сваiм з хлопцамi жыў! Вось i разгадала тваю задуму!
Альберт крыкнуў i зарагатаў.
— Ах ты, кудлач! — закрычала Галя. — Дамасед смярдзючы! Толькi паветра псуеш у пакойчыку, хоць бы ў туалет пайшоў смярдзець, тут табе што, канюшня? Нажрэцца i смярдзiць!
— У сваёй хаце!
— А вось гэта не хочаш? — Галя сунула яму пад нос кукiш.
— А ты калi апранацца па-людску навучышся, дурнiца? — засмяяўся Альберт. Я цябе ўжо раз пакалацiў, як з кiно iшлi, а мала! Кароткiя нагавiцы апранула, як семнаццацiгадовая! Трэба апранацца, як жанчына замужняя — у доўгае!
— Збiрай свае транты i тэлевiзар свой, i каб духу твайго тут не было! закрычала Галя. — Заўтра ў загс пойдзем на развод!
Альберт схапiў яе за валасы.
— Мiлiцыя, ратуйце! — загаласiла яна. — Дзеўкi, ратуйце!
Вырвалася i пабегла ўнiз па лесвiцы за камендантам iнтэрната.
Марусi здалося, што над яе галавою з'явiлася галоўка дзiцяцi, яна паглядвала на яго знiзу ўверх. Над яе галавою, ля сцяны — жывая выява тварыка дзiцяцi! Ён жывы! Маруся абрадавалася — такая забаўная мардашка: вочкi, носiк, вусны. Яна хацела падняцца, каб разгледзець яго, але… прачнулася.
— Ну што? Бачыла сынка? — усмiхнулася ёй бабка Сашуля.
Маруся здзiвiлася: адкуль яна ўсё ведае?
— Ага, я ўсё ведаю! — загадкава адказала тая. — Ты, як да мяне толькi на кватэру стала, калi прыехала ў Вiшаньку на гэты аб'ект, то я ўжо бачыла, што ля цябе кружыцца душа дзiцяцi, хлопчыка. Дзiця само выбiрае мацi, за два месяцы да зачацця ўжо ля яе кружыцца. Ты будзеш багатая i шчаслiвая. А душа гэтая на зямлi шмат пакутавала, вось Бог i паслаў яе да цябе, каб пажыла шчаслiва другi раз. I ты сама ў тым жыццi была нешчаслiвая, пакутавала, а цяпер будзеш шчаслiвая. А аборт — вялiкi грэх, бо тая душа ля цябе кружыцца, а ты адрываеш нiткi, якiмi яна была звязана з небам i зямлёю, таму гэтыя дзецi застаюцца на астрасоме мацi i паразiтуюць, дрэннае ўсё для яе робяць, помсцяць. Вось калi ён цябе i кiне, князь гэты, то не рабi аборт!
Маруся паднялася з ложка, апранулася.
— Я сама яго кiну, — адказала яна. — Ён такi!.. Задаецца, цi што? Учора Аўдоцця прынесла мне сукенку, каб я перашыла, ён прыйшоў, калi вас не было, убачыў i як закрычыць: "Навошта ты хамам шыеш?"
— Марусечка, — усмiхнулася баба Сашуля. — ён праўду кажа! Ты ж яго будучая жонка, так ён лiчыць. Таму не павiнна апускацца так! Аўдоцця ж тая на цябе пляткарыла. I наогул не май сябровак там, дзе жывеш! Вось паглядзi, якая ў яго сястра, Гайва гэтая! Пустая, дурнiца, у сваiм iнтэрнаце, па вучобе, жыла — усе яе сяброўкi пра яе прыгоды з хлопцамi ведалi. Як пазнаёмiцца з кiм, то сяброўкi i напляткараць. Прыехала сюды — тут завяла сябровак. Да яе такi чалавек харошы пасватаўся, а бабы тутэйшыя такога пра яе яму наплялi! Кiнуў! А цяпер яна ў сябе дома працуе, ля Нiцы недзе. Дык на працы нi з кiм не заводзiць сяброўства i там, дзе жыве, не сябруе нi з кiм, толькi так афiцыйна, ветлiва, i ўсё! Яна мае сяброўку зусiм у другiм горадзе. Вось ёй i расказвае свае прыгоды. Дык цяпер да яе пасватаўся вельмi багаты чалавек, а на працы i там, дзе яна жыве, аб ёй толькi добрыя ўражаннi. Вось i табе, Маруся, не трэба нi з кiм тут сябраваць. Лепш будзь маўклiваю, тады падумаюць, што ты ганарыстая, а ганарыстых вельмi прасты люд паважае i баiцца. Прастому чалавеку патрэбен кнут. А калi ты жонка князя ды яшчэ з iмi панiбрацтвуеш, то яны перастануць цябе паважаць, запомнi гэта. З прастымi не трэба знацца, iх не перавыхаваеш, толькi сябе зганiш!.. Абыходзь iх лепш, Марусечка!
Баба Сашуля выцерла рукi аб фартух i ўздыхнула.
— Мой бацька купец быў, - прадоўжыла яна, — ой, колькi гора нацярпеўся ад прастога люду, а ўсё ад зайздрасцi iхняй. Людзi ненавiдзяць тых, хто разумнейшы за iх, стараюцца зганiць… Едзь лепш адсюль, Марусечка, едзь туды, куды цябе клiча князь…
Дуброўскi з'явiўся пад вечар i з парога голасна выгукнуў:
— Ну што, турыстка-альпiнiстка, гатова да велпаходу? Нашы ровары чакаюць нас на мытнi. Датуль нас давязе мой сябар.
Маруся ўсмiхнулася, узяла свае рэчы, пацалавалася на развiтанне з бабуляй. Тая шапнула ёй пару слоў-наказаў i сунула ў рукi свой малiтваслоў:
— Бяры, унучачка, чую сэрцам, што нядоўга мне на гэтым свеце засталося, а табе згадзiцца… Будзеш на чужыне жыць, успомнiш мяне. Лепш на добрай чужыне, чым на зайздроснай радзiме… У вёску нiколi не вяртайся — з'ядуць ад зайздрасцi. Нiхто нiколi цябе тут не зразумее, лепш — горад, якi нi ёсць, але там культура, унучачка, iнтэлектуальнае развiццё, а тут толькi праца, моўчкi працуеш, моўчкi адпачываеш, усё бачком-маўчком. Гэта толькi для тых, у каго душа не ўзнялася да нябёсаў, чыя душа яшчэ спiць. А табе трэба ляцець, узнiмацца, больш бачыць, сустракацца з рознымi людзьмi, наведаць розныя краiны, гарады. Бывай, унучачка! Дабра табе i шчасця!..
Бабка Сашуля змахнула слязiнкi з вачэй. Вайдаш i Маруся выйшлi з хаты. Бабка паглядзела ў акно i прашаптала:
— Сустракалiся мы i ў тым жыццi, у мiнулым… У тым жыццi вы былi сябрамi, вось i цяпер знайшла душа душу… I ў тым жыццi вы былi аднаго полу. Нiшто наша цела ў параўнаннi з душою…
Iрэна са Сцяпанам перабiралi бульбу. Моўчкi, павольна.
— А ведаеш, Сцяпан, у Мексiцы ёсць раслiна, якая мяняе свой колер на працягу дня. На золку яна белая, у поўдзень — ружовая, затым цёмна-чырвоная, к вечару становiцца фiялетавая, а ноччу — зноў белая. Пахне толькi тады, калi белы колер мае!..
— Ай, якая мне справа да гэтага! — буркнуў Сцяпан. — Працуй моўчкi! Гэта ў вас у горадзе прынята балаболiць, а ў нас усе моўчкi працуюць!
— А чым жа тады галава забiта, як рукi працуюць?
— А нi чым! Пустая, i ўсё… — абазваўся ён, са злосцю кiдаючы ў вядро бульбiну. — Гэта ў цябе галаве сумна, а мы думаем: як на зiму чаго нарыхтаваць, як дзе што купiць, як дзе пахмялiцца…
— Прымiтыў. На ўзроўнi неандэртальца, — скрывiла вусны Iрэна. — У якiя ты гульнi любiў у дзяцiнстве гуляць?
— Па дрэвам лазiлi i гарэлку спрабавалi самi гнаць, каб матка не бачыла. На рыбу хадзiлi… Баба нас глядзела, а матка i бацька ўсё на ферме…
— Якая, па-твойму, павiнна быць iдэальная жанчына?
— Як Сонька наша! — Сцяпан падхапiўся. — О! Мы ж сёння да яе ў адведкi iдзём! Кiдай бульбу, пайшлi апранацца, а то матка хiтрая, самi ўжо збiраюцца, а нас не клiчуць!
— Раскрычаўся! — увайшла ў сенцы свякруха. — Iрэна, збiрайся! I джынсавае ўсё апранi, у нас гэта модна!
— У горадзе джынс — рабочае адзенне, — запярэчыла тая.
— А ў нас свая мода! — адказала тая. — I каб не доўгая спаднiца была! А то апранецца, як пападдзя!
Iрэна плюнула ад злосцi i пайшла апранацца. Свёкар надзяваў белую кашулю. Тамарка красавалася перад люстэркам у ружовай сукенцы.
…Iрэна аж аслупянела з перапуду: на iх накiнуўся цэлы кагал п'яных мужчын i жанчын. Яны цалавалiся са свёкрам i свякрухай, вiслi на Сцяпане, ягоных братах з жонкамi, вiслi на Iрэне, дыхалi перагарам i запрашалi за стол. Калi селi, нейкi п'яны мужык крыкнуў праз стол Iрэне:
— Свацця, вып'ем! Свацця, буську!
I стукнуўся сваёй замасленай чаркаю з яе кiлiшкам, вылiўшы палову на стол. Усе чаўкалi, плявалiся, елi без сподачкаў, тыкаючы сваiм вiдэльцам у розныя стравы, ад чаго салата з зялёным гарошкам стала чырвонай, бо запэцкалася ад салаты бурачковай, у якую раз-пораз совала вiдэльцам мажная жанчына з рыбiнымi вачыма, а затым вылоўлiвала з другога гарошак… Iрэна адчула, што яе зараз званiтуе, таму выпiла чарку смярдзючай гарэлкi i заспяшалася на ганак, каб глытнуць свежага паветра. На двары, ля плота, мачыўся на дошкi п'яны мужык. Ён зашпiлiў шырынку, гыкнуў, гледзячы на Iрэну, заспяваў песню i, хiстаючыся, пайшоў у хату. На хаду паспеў ушчыпнуць Iрэну за бачок.
— Цьфу! — плюнула Iрэна. — Прытон! Садом i Гамора!
— Ой, сваццейка! — абняла яе за шыю нейкая дзяўчына. Iрэна спачатку падумала, што гэта мужчына, бо надта ж моцнай была яе хватка. — Сваццейка! крычала дзяўчына. — Гэта не пiтон, гэта вяроўкi для бялiзны вiсяць. А сад там, а камора — тут! Пайшлi, там Сонька буталь схавала, вып'ем, сваццейка!
— Ой, пачакай! — спрабавала вырвацца з абдымкаў Iрэна. — Давай пазнаёмiмся! Я — Iрэна.
— А я — Гельтруда! — бухнула па плячы яе дзяўчына. — Завi мяне па-нашаму Гелька, а я цябе — Iрка! Ты ж ужо наша, вясковая, прывыкай. А я пiянерважатай працую! Зараз у водпуску. У нас усе настаўнiкi бяруць водпуск летам, каб грады палоць. Гэта толькi гарадскiя ездзяць у адпачынак, а ў нас смяюцца, калi хто едзе, значыць, гультай!
Гельтруда хмыкнула.
— А вы ўжо бульбу выкапалi? — запытала ў Iрэны. — Ой, а твая свякруха казала, што ты плоў рабiла, дык каша нейкая атрымалася, i мяса з падлiваю, дык каша таксама! Iрка, у нас так не робяць, улетку бульба i сала смажанае, аладкi. Агароднiна ў вераснi. А навошта ты ў горадзе тое мяса купляла? Гэта ж мяса на Каляды бывае, як кабана колюць, i ўсё, а так у нас нiхто не купляе, смяюцца тады!
— Я ў горадзе лепш харчавалася, — адказала Iрэна, — пойдзеш у краму, купiш 200 грамаў мяса ў пакецiку, катлет наробiш…
— Во якая дурная! Сонька наша нiколi катлет не рабiла, гэта ж перавод мяса! Толькi засалiць i ў боршч пракiнуць ды ў булён пракiнуць…
— Ну й толку з вашай вёскi! — агрызнулася Iрэна. — Калi мне ўдасца выбрацца адсюль, я ў сябе на грудзях выкалю: "Вёска! Не забуду тваiх здзекаў!" Мяне тут растапталi, зганьбiлi, згвалцiлi маю душу!
— Во, ты сапраўды не такая, як мы! — засмяялася Гельтруда. — Трусы мяняеш кожны вечар, катлеты робiш, размовы нейкiя вядзеш не тыя!
— Чаму ж? Я ўжо па-вашаму матамi крыю! — засмяялася Iрэна i стукнула Гельтруду па плячы. — Пайшлi, сваццейка, такую тваю маць, дзябнем па чарцы!
— О! Гэта тое, што трэба! — абняла яе Гельтруда.
Але за стол яны не пайшлi. Выйшлi ў сад.
— А наша кароўка нiяк не пабегае, — расказвала Гельтруда. — Свiнка за кабанамi пабегала, мы яе да вашага кнура вадзiлi. А кароўка — не! Тыя тры каровы пабегалi, а гэта — не!
— Ты кнiжкi чытаеш, Гельтруда? — запытала Iрэна.
— Смяешся? Якiя тут кнiжкi, няма калi з-за працы! Нашы чацвёра кабаноў жруць, як буржуi, а меншая свiнка — не, — прадоўжыла Гельтруда. — А гуркi ў гэтым годзе пасохлi, г…о гуркi! А памiдоры зялёныя яшчэ… Што за год такi?
— Пляваць я хацела на вашу вёску, — засмяялася Iрэна. — У горадзе з мая месяца памiдоры былi, а цяпер яны — капейкi каштуюць, купляй колькi хочаш! А вы iшачыце i ўсё лета без памiдораў, восень на дварэ, а памiдоры зялёныя! Якi толк з вашай вёскi? Вёска толькi атупляе людзей, развiццё затарможана, дзецi вашы, як дурныя, iм нiчога не цiкава!..
— А што толку з вашых гурткоў, экскурсiй? Вось я нiдзе не была, i не цягне! Вырасла, працую, цяпер замуж трэба. Вось каб такога, як твой Сцяпан, прыгожага!
— Дык ён жа п'е! — не пагадзiлася Iрэна.
— Во якая дурная! — здзiвiлася Гельтруда. — Гэта ж добра! Налiла яму — усю работу табе зробiць!
Гельтруда ўшчыпнула Iрэну за калена i подбежкам скiравала за стол, каб кульнуць чарку-другую.
…На небе роўным светам мiгалi зоркi. Iрэна апусцiлася на каленi i, пазiраючы ў неба, прашаптала:
— Божа! Ты пакараў мяне за грахi мае ў горадзе… Пакараў, скiнуўшы ў гэтае пекла. Ты праверыць хацеў, цi вытрымаю я, цi не зламлюся я, прыгажуня, якая так ганарылася сваiм целам, так пеставала яго, так марыла пра задавальненнi, каханне, прыгоды… Я зразумела ўсё. Ты адняў у мяне ўсё тое, што я мела ў горадзе, i я зразумела, што засталася без свайго цела з такою недасканалаю душою. Мне цяжка духоўна… Дапамажы мне выбрацца адсюль! Я хачу яшчэ раз вярнуцца ў горад, каб зразумець, наколькi цвёрдае маё рашэнне пайсцi тваiм шляхам, Госпадзi! Я не разумела Аленку, называла яе дзiвачкаю. Смяялася: "Як жа ты без мужчыны?" Цяпер трэба смяяцца з мяне… Дапамажы мне, Госпадзi, выстаяць, не зламацца тут, у гэтым пекле!..
Анатоль Хвашчэўскi пасля выхаду з бальнiцы незадаволены вярнуўся ў сваю кватэру. Куча вопраткi пасля чарговага паходу ажно засмярдзелася. Ён кiнуў яе ў ванну, а сам пачаў шнарыць у пошуках ежы. На стале ляжала заплесневелая скарынка хлеба. Адключаны халадзiльнiк быў пусты.
— Зараз! — раззлаваўся Анатоль. — Галя хоць бы баршчу якога зварыла! Дарэмна кiнуў яе, трэба жанiцца! Цяпер вось не жонка, а хвароба ў паход не пускае! Дэфармiруючы артроз, во зараза! Якi я цяпер хадок з такiмi нагамi?
Ён дастаў мазь i пачаў нацiраць суставы. Потым апрануў новы касцюм i падаўся да Галi ў iнтэрнат. Дзяўчына сустрэла яго сцiпла i ветлiва.
— Вось што! — уздыхнуўшы, прамовiў Анатоль. — Што было, тое сплыло! Пайшлi ў загс, Галя!
Дзяўчына замялася.
— Я толькi што развялася, — прамовiла яна. — З-за гэтага казла, Альберта, кар'еру страцiла. Цяпер другая замест мяне ў Польшчы працуе.
— Нiчога, — спачувальна сказаў Анатоль. — Са мною ўсё будзе добра. Будзем жыць у маёй кватэры. Будзеш чакаць мяне з паходаў. Мыць бялiзну, ежу рыхтаваць, усё цiха i спакойна будзе…
— Добра, — згадзiлася Галя. — Але я таксама буду наведваць турклуб i хадзiць у паходы!
Анатоль скрывiўся, але нiчога не адказаў. Яны выйшлi з iнтэрната i пакрочылi да загса. Па дарозе сустрэлiся з Мiколам. Ён iшоў побач з маладзенькаю дзяўчынаю, заклапочаны, пахмуры.
— Мiколка! Прывiтанне! — абняў яго Анатоль. — Як справы, можа, жэнiшся?
— Можа, — адказала за яго дзяўчына.
— Сцiхнi, Людка! — агрызнуўся на яе Мiкола. — Нарабiла спраў, цяпер мне вырашай iх!
— А што здарылася? — пацiкавiўся Анатоль. — Можа, я чым дапамагу?
— О! Точна! — загарэлiся вочы ў Мiколы. — Твая ж сястра ў судмедэкспертызе працуе! Трэба медыцынская дапамога!
— Яна ж санiтарка, — працягнуў Анатоль.
— Нiчога, — махнуў рукою Мiкола. — Папрасi яе, сябра, каб таблеткi ад цяжарнасцi дастала! Людцы трэба!
— Яна такiмi справамi не займаецца! — строга адказаў Анатоль. — Схадзiце лепш да доктара!
— Здрасьце! — пакрыўдзiўся Мiкола. — Я на тым тыднi Ларыску вадзiў, колькi грошай за аборт выклаў, а тут — зноў? Дзе я грошай набяруся?
— Дык жанiся на Людзе! — параiла Галя.
— Сцiхнi! — кiнуў ёй Мiкола i звярнуўся да сваёй сяброўкi: — Слухай, мiлая, з'ездзi ты ў вёску сваю, няхай твая мацi грошай дасць, а я цябе адвяду да доктара! Толькi не хiмiч! Адна такая ўжо нарадзiла ад мяне, калi я служыў у войску, а другая — тут, у Менску! I нiкога я не ўзяў! I цябе не вазьму!
Ён уздыхнуў.
— Самi ж на мяне вешаюцца, Анатоль! — паскардзiўся. — Працую на маршруце, а яны стануць ля кабiны i вочкi строяць! Дык што мне рабiць — не праходзiць жа мiма! I яшчэ, сучкi, падманваюць, каб зацяжараць ды замуж! Памяшалiся на гэтым замужжы!
— А мы вось у загс iдзём! — паведамiла Галя.
— Ну й дурнi! — буркнуў Мiкола, схапiў сваю сяброўку за рукаў i пацягнуў у бок палiклiнiкi.
Зоська была зачаравана Санкт-Пецярбургам. Яна прыехала сюды за тыдзень да заняткаў, раззнаёмiлася са студэнтамi свайго i другiх факультэтаў. Зоська лiчыла, што завочна вучыцца — дарэмна час трацiць, i паступiла на дзённае. Вядома, калi з'явiлася на факультэце акеаналогii i ўбачыла там Алеся, i выгляду не падала, што дзеля яго сюды i паступiла. Хаця на самай справе не толькi дзеля яго, а i дзеля таго, каб пабачыць свет. Жыццё даецца адзiн раз! Марнаваць яго ў вёсцы не хацелася, там яна толькi тупела. Алесь прыветлiва ўсмiхнуўся ёй i запрасiў на студэнцкую вечарыну.
…Высокi юнак у паласатай майцы кашлянуў у кулак i прадоўжыў аповяд:
— А ў Алжыры адна з мясцiн носiць назву "Цяснiна прывiдаў". Тут вельмi часта назiраюцца мiражы. Аднойчы я спынiўся пры ўваходзе ў цяснiну, сеў на камень. Раптам унiзе, метраў за пяцьдзесят ад мяне, я ўбачыў чалавека, якi таксама сядзеў на каменi. Калi я ўстаў — ён таксама. Калi я пайшоў да яго, i ён пайшоў да мяне. Калi ён падышоў блiжэй, то я, да майго здзiўлення, пазнаў у iм самога сябе. Я працягнуў да яго руку, хацеў памацаць, але ён знiк.
— Гэты вiд мiражу вядомы i на Жэнеўскiм возеры, у Швейцарыi, — усмiхнулася дзяўчына з доўгiмi завiткамi валасоў. — Такiя прывiды ўзнiкаюць таксама i ля моцна нагрэтых сцен. Сцяна тут з'яўляецца нiбы паверхняй зямлi. Паветраны слой, якi прылягае да яе, мацней нагрэты i больш разрэджаны, чым суседнi з iм слой паветра. Мяжа памiж слаямi служыць "паветраным люстэркам", якое пастаўлена вертыкальна. "Паветранае люстэрка" ўтварае яшчэ адзiн мiраж верхнi, якi можна бачыць на моры.
— Гэта ў нас, у Фiнскiм залiве, — падняла ўгору руку дзяўчына ў шортах i белай майцы, — а ў сарака кiламетрах ад вашага горада ёсць горад Ламаносаў, там жыве мая бабуля, дык звычайна нельга ўбачыць ваш горад, аднак бываюць днi, калi жыхары Ламаносава бачаць Санкт-Пецярбург як на далонi. Адлюстраванне яго з'яўляецца ў паветры: Нява, масты, асобныя высокiя будынкi…
— Швецкiя маракi доўга шукалi выспу-мiраж, — сказаў Алесь, — бо выспа гэтая часам з'яўлялася ў Балтыйскiм моры памiж Аландскiмi выспамi i швецкiм берагам. А яшчэ вядомы "Лятучы Галандзец", на якiм плаваюць маракi-прывiды. Ён з'яўляецца перад караблямi зусiм маўклiвы, плыве проста на iх, не адказваючы на сiгналы, i раптоўна знiкае ў тумане… Гэта быў паветраны прывiд — двайнiк якогасьцi паруснага судна, якi iшоў далёка, за гарызонтам… Так было раней. А вось чаму i цяпер з'яўляецца "Лятучы Галандзец", калi парусных суднаў няма, чый тады гэта двайнiк, паветраны прывiд?
Усе прыцiшана маўчалi.
— Я чуў выпадкi, што нашы судны сустракалi "Лятучага Галандца", — сказаў чарнявы хлопец з кучаравымi валасамi, — на iм былi матросы з iншага часу, яны выконвалi работу на палубе, гучалi каманды…
— У свеце столькi дзiўнага, неразгаданага, — прамовiла, асмелiўшыся, Зоська. — Вось у Паўднёвай Iталii, у Месiнскiм пралiве, з'яўляюцца рухомыя мiражы-фатамарганы. Над морам, на ўсходзе сонца, з'яўляюцца казачныя палацы, вежы i замкi, людзi-велiканы, гiганцкiя дрэвы i жывёлы, яны зыходзяцца i разыходзяцца, даганяюць адно аднаго, мяняюць форму. Усе яны — адлюстраванне дамоў, вежаў, людзей i жывёл, якiя знаходзяцца на беразе. "Паветранае люстэрка" калышацца, вось фiгуры i рухаюцца… Мiражы могуць прыносiць i карысць. Капiтан Скот убачыў у Антарктыцы горы, якiя вiслi ў паветры, i вырашыў, што далей на поўдзень знаходзiцца горны ланцуг. Пазней нарвежскi палярнiк Амудсен знайшоў гэты ланцуг…
— А пра агнi Эльма чулi? — таемным голасам спытаў хлопец з гiтарай. — У Сяродземным моры, у час навальнiцы, яны з'явiлiся на адным з караблёў. Капiтан прыказаў матросам патушыць агонь, але той шыпеў, як ракета з сырога пораху. З'яўляюцца такiя агнi i на людзях. Аднойчы ў аднаго альпiнiста ў гарах "загарэлiся валасы" — яны свяцiлiся яркiм блакiтным агнём, галава была акружана ззяннем. Яны выпускалi блакiтныя iскрынкi. Аказалася, што свецяцца ледарубы, фотаапараты, металiчныя гузiкi. Пры гэтым яны выпускалi шыпячы гук, як самавар. Калi навальнiца знiкла, свячэнне знiкла. Па сутнасцi агнi Эльма нiчога агульнага не маюць з сапраўдным агнём. Гэта так званыя цiхiя электрычныя разрады ў атмасферы…
— А пра «рыбныя» дажджы чулi? — засмяялася дзяўчына ў шортах, тая, што родам з Фiнляндыi. — Гэта калi смерч падхоплiвае прадметы, а затым яны вяртаюццца на зямлю з дажджом, трапiўшы ў дажджавую хмару? У нас быў «манетны» дождж раз. Лiўнi моцна размылi грунт, i на паверхнi аказаўся нейкi жбан з грашыма. Смерч, якi ўзнiк пры навальнiцы, падняў манеты высока ў паветра. Калi вiхор страцiў сваю сiлу i распаўся, з неба, разам з кроплямi дажджу, пасыпалiся грошы!..
Усе дружна засмяялiся.
Зоська выйшла з пакойчыка на балкон. Горад запальваў агнi. Больш за ўсё яна любiла такiя моманты, калi вечарэла i пацiху запальвалiся ў вокнах дамоў агнi… Вiдовiшча было зачаравальным, успакойвала душу… Побач з'явiўся Алесь, нечакана i цiха.
— Мне здаецца, што тое, што было са мною ў вёсцы, сон, — прашаптала Зоська, — i я заўсёды жыла тут, у горадзе… I буду яшчэ доўга жыць тут…
— А як жа акiян? — усмiхнуўся Алесь.
— Акiян — гэта вечнасць, — адказала яна яму. — Да гэтага мне трэба яшчэ дарасцi. А пакуль я толькi нарадзiлася для новага, цiкавага жыцця… Я ўжо другая. I той, вясковай, недарэчнай, сарамлiвай, цiхай, ужо няма.
— Я заўважыў, - сказаў Алесь. — Мне гэта прыемна, як прыемна ведаць i тое, што ты — надзейны сябра, не пустая дзяўчына, якая толькi i марыць пра замужжа. У цябе будзе ўсё: поспех, кар'ера, сябры… I я!
Ён моцна пацiснуў яе руку.
Учора былi Пакровы. Знаёмства з ваколiцамi Польшчы было пяшчотным i таемным, раскаваным i незалежным. Вайдаш прыпаркаваў свой ровар да магутнага раскiдзiстага дуба, сеў побач з Марусяй i зазначыў:
— Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лiстом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзяўчыну чапцом!
Ён абняў Марусю i запытаў:
— Не стамiлася? Як-нiяк, а цэлы месяц падарожнiчаем. Столькi падзей: вянчанне ў касцёле, знаёмства з маiмi родзiчамi… Хутары, вёскi, новыя знаёмствы…
— Гэта так цiкава! — усмiхнулася Маруся. — Паход — выдатная рэч! Я больш пра цябе даведалася i ўжо не крыўдую па дробязях. Я адкрыла ў табе шмат прыемнага i добрага. Здаецца — я ў iншым свеце. Вернемся дадому — i казка скончыцца…
— Мы можам жыць тут, у маёнтку прадзеда, — адказаў Вайдаш. — Я думаю, пакуль не трэба табе вяртацца дадому. Вучыся быць жонкаю князя…
— Гэта так цяжка, — уздыхнула Маруся, — так складана, як быццам гэта i не я, а нейкую ролю выконваю.
— Гэта ты, — усмiхнуўся ён, — проста ты забылася, што заўсёды была такою, як зараз…
…Заплечнiкi, у якiх знаходзiлiся спальныя мяшкi, прымацавалi на багажнiкi ровараў. За плячыма ў Марусi i Вайдаша маленькiя рэчмяшкi, фотаапарат, паясныя сумачкi, у якiх блакнот i самапiска. Праехалi Дабратычэ, Кастамлоты. Вёскi польскага Прыбужжа вонкава мала чым адрознiвалiся ад вёсак беларускага памежжа. Польская правiнцыя можа ганарыцца дагледжанымi дарогамi. Мястэчка Кодэнь сустрэла падарожнiкаў касцельным перазвонам.
— Глядзi. Якая прыгожая хатка пад саламянай страхою! — кiўнула ўбок Маруся. — Быццам тут час спынiўся…
Ля касцёла — могiлкi, велiчныя, урачыстыя. Ля ўвахода — брамы, два анёлы паўметровыя скульптуры. Ля магiл няма агароджаў, помнiкi з каменю.
…Ехалi ў прыцемках праз лес. Прыемна i лёгка дыхалася свежым паветрам. Нарэшце паказалiся два хутаркi. Маруся i Вайдаш наблiзiлiся да аднаго з iх. Пастукалi ў браму. Але познiм гасцям нiхто не адчынiў… З комiна хаты цягнуўся салодкi дымок.
— Што, паспрабуем шчасця ў вёсцы Загораў? — усмiхнуўся Вайдаш, i яны пакацiлi далей.
Сустрэлi на вулiцы вёскi дваiх мужчын.
— Дзе ў вас тут пераначаваць можна? — запытаў Вайдаш.
— Гэта трэба да солтыса звяртацца, — стрымана адказаў адзiн з iх. Страшна цяпер на свеце… Адна жанчына пусцiла начлежнiкаў, пашкадавала, мужчына з жанчынай былi, быццам мужык ды жонка, а аказалiся бандыты…
— Усяго на свеце бывае, — адказаў другi, — але ж трэба крыху i давяраць людзям… Вунь хата нашага солтыса, запытайцеся ў яго пра начлег, калi ласка!
Солтыс, пан Станiслаў, мужчына сарака з лiшнiм гадоў, сустрэў падарожнiкаў ветлiва, але па законе ў пашпарты ўсё-такi заглянуў i засмяяўся:
— О! Вiншую, вiншую, пан Вайдаш, панi Марыя, з законным шлюбам! Значыць, вясельнае падарожжа? Добра прыдумалi!
Гаспадар запрасiў у хату. Яго жонка прыветна сустрэла маладых, павiншавала, пачала рыхтаваць гарбату. Вайдаш выйшаў у двор, каб паставiць пад павеццю ровары, заўважыў побач з разнастайным гаспадарчым iнвентаром трактар i два прычэпы.
— Вось так i жывём, — мовiў пан Станiслаў, - усе ў гаспадарчых клопатах. Самi сябе кормiм i поiм. Сыны яшчэ малыя, але крыху дапамагаюць. Зараз спяць, час познi.
Яны вярнулiся ў хату. Гаспадыня, панi Вальжына, запрасiла да стала. Елi салонiкi з вараным мясам з падлiваю.
— Ценжкая праца ў нас, паночку, — паскардзiлася Вайдашу панi Вальжына, паклала рукi на каленi, уздыхнула. — А жыць трэба, сыноў гадаваць…
Памалiлiся на ноч. Гаспадыня завяла Марусю i Вайдаша ў асобны пакойчык, паслала пасцель. У пакоi быў змрок. Праз акно Вайдаш убачыў агнi ў двухпавярховым будынку.
— Гэта хата нашага ксяндза, — растлумачыла панi Вальжына. — Сам яе будаваў, працавiты! — з гонарам за яго адзначыла гаспадыня.
… Ранiцай паехалi далей, у накiрунку да ваколiц Гданьска, дзе знаходзiўся маёнтак Вайдаша. У адной прылясной вёсачцы Харашчынцы Маруся налiчыла ажно дзесяць будынкаў, пакрытых саломаю.
— Такая традыцыя, — растлумачыў Вайдаш. — Як помнiк мiнулага…
У гародчыках расло шмат кветак, у асноўным — астры, многiя з якiх ужо засохлi, i гаспадынi збiралi насенне. Час ад часу траплялiся астраўкi пакiнутых хутароў, благiя хаткi, рэшткi саду, разбураныя падмуркi дамоў, зарослыя сцежкi да калодзежа, да разбураных свiрнаў.
— Старыя памерлi, а моладзь у гарадах, — заключыў Вайдаш.
Пад'ехалi да цудоўнага мястэчка, якое зачароўвала сваiмi краявiдамi. На браме — выява бажаства. Бярозы блiшчэлi на сонцы восеньскай пазалотай. У паветры насiлiся павуцiнкi бабiнага лета. Не даязджаючы да свайго маёнтка, Вайдаш i Маруся прылеглi на цёплую пажоўклую траву.
— Вось i закончылася падарожжа, — усмiхнулася Маруся i раптам ажыўлена i весела паказала ў бок парку рукою. — Глядзi, хто спяшаецца да нас!
Вайдаш азiрнуўся. Вялiкi, калматы, у рыжых плямах сенбернар бег да iх праз поплаў. Наблiзiўся, пачаў лашчыцца. Маруся абняла сабаку, пацалавала ў халодны нос.
— Я больш за ўсё люблю такiх сабак, — сказала яна, — такiя ласкавыя! Сапраўдны вялiкi добры сябар!
— Ён будзе надзейным сябрам нашым дзецям, — усмiхнуўся Вайдаш. — Недарэмна сенбернар славiцца, асаблiва ў гарах, бо заўсёды ратаваў людзей, трапiўшы пад лавiны. Яму нават пастаўлен помнiк. А ведаеш, калi я ў студэнцкiя гады быў у Севастопалi, расказвалi, што адна жанчына ў час вайны знайшла кволага шчанюка. Ён падрос i аказаўся прыгожым сенбернарам. Быў вельмi разумны. У час вайны жанчына галадала. Аднойчы сабака бег ля порта i ўбачыў, як матросы разгружаюць баржу, выносяць нейкiя мяшкi, скруткi. Сабака пачаў дапамагаць iм. За гэта матросы далi яму кацялок з ежай. Сабака ўзяў яго за дужку i асцярожна панёс дадому. Гаспадыня вельмi здзiвiлася. Ранiцаю панёс пусты кацялок на прычал i зноў прыняўся за работу. Матросы прасачылi за сабакам i таксама былi вельмi ўражаны тым, як даглядаў i клапацiўся аб сваёй гаспадынi ён. Вось так сабака аддзячыў ёй за клопаты, за тое, што ў час вайны, калi ўсе былi галоднымi, яна пашкадавала яго маленькага, выкармiла…
Сонца хiлiлася да небасхiлу. У пазалоце старых лiп хавалiся ласкавыя промнi. Маруся i Вайдаш яшчэ доўга сядзелi ў траве i аб нечым размаўлялi. Ля iх ляжаў, салодка закрыўшы вочы, вялiкi, у рыжых плямах, калматы сабака…
Напярэдаднi Пакроваў Iрэна са свякрухаю спяклi пiрог, абышлi з iм усе гаспадарчыя пабудовы, прыкладваючы да кожнае страхi, каб буры, што пачынаюцца ад Пакроваў, не разбурылi iх. Паклалi сена каровам: "На Пакровы дай сена карове", гэта каб былi сытыя ўвесь год.
А сёння ўсе збiралiся ў царкву. Iрэна выкiнула муху з гладышка i налiла сабе ў кубак малака.
— Калi ўжо гэтыя мухi паздыхаюць! — буркнула яна. — Хоць бы дзверы закрывалi, а то ў рот ляцяць, ранiцай спаць не даюць!
Пачала нацягваць сукенку. Аказалася, што тая цесная.
— Праклiнаю вашу вёску! — закрычала, разнерваваўшыся, Iрэна. — Усё лета бульба, сала i аладкi! Хутка буду як калода, торба торбаю!
— А ты цягай усяго паболей, як наша Сонька, — параiла свякруха, — Сонька наша i мяхi цягае, i па дзесяць вёдзер вады каровам носiць! Яна як конь! А Тамарцы нельга падымаць, здыхля! I ты — здыхля!
— Калi ўжо гэта скончыцца: "конь, конь"? — раззлавалася Iрэна i шпульнула ў свякруху сваёй сукенкаю. — Пайшлi вы ўсе ў ж…у!
— Во, бешаная! — ускочыла свякруха. — Сцяпан! Паганяй жонку!
Той узяў пугу i пабег за Iрэнай, якая выскачыла ў сенцы, затым на вулiцу i села на воз, на якiм ужо прымасцiлася Тамарка. Свёкар трымаў вожжы. Сцяпан кiнуў пугу i сеў на воз. З хаты выйшла свякруха, залезла таксама, спусцiла на драбiны ногi.
— А Верка з Надзькай паедзе? — спытала ў мужа.
— Няма калi, кажуць, — адказаў той.
— Бляха, галава пухне, — паскардзiўся Сцяпан, — бацька, дасi грошай на пiва?
— Ты ж матцы свае грошы аддаеш, — адказаў той.
— Якiя яны мае? — пацiснуў плячыма Сцяпан. — Я ж не працую, фермер. Бульбу прадалi, вось i грошы. У маткi ж усе грошы. Яна — галоўная!
— Слава Богу, — абазвалася тая, — а каб у Iркi былi, дык усё на трусы патрацiла б!
На паўдарозе ад райцэнтра ўзялi на воз бабу ў квяцiстай хустцы i Гельтруду, якая важна шпацыравала па дарозе ў новых кiрзавых ботах.
— У цябе што, туфляў няма? — здзiвiлася Iрэна.
— Што я — дурная, такiя дарагiя купляць? — адказала Гельтруда.
— Яна дзеўка эканомная, — падтакнула свякруха i звярнулася да жанчыны: Твая дачушка, Хiма, паступiла вучыцца?
— Не, — адказала тая. — Яна з вёскi нiкуды не хоча ехаць. Мне ўсе грады за лета выпалала, па чатыры разы палола, кароў даiла, свiням ахрап'е з поля носiць… Конь, а не дзяўчына!
— Вось некаму шчасце будзе, — уздыхнула свякруха i скасiлася на Iрэну, — а мая ж нявестка паўмяха бульбы не падыме!
— Як жыццё, Сцяпан? — таўханула яго ў бок Гельтруда. — Пахмялiцца хочаш? А то налью, у мяне ёсць!
— Праўда? — ажывiўся той. — Налiвай!
Гельтруда падала яму бутэльку гарэлкi, ён адкаркаваў, пачаў пiць. Мацi маўчала.
— Мне пакiнь крыху! — азiрнуўся бацька i ўзяў з ягоных рук паўпустую бутэльку.
— Во добрая дзеўка! — шапнула свякруха цётцы Хiме. — Хай бы мой Сцяпан узяў яе, дык не…
— Мо шчэ возьме! — абнадзеiла яе Хiма.
— Тамарка! — крыкнула Гельтруда. — Замуж не збiраешся? А то пасля Пакроваў хутка пост пачнецца. Колька Цяцеркiн не бярэ? Ты хоць для понту перад iм вядро вады падымi, а то нiхто замуж не возьме такую нехлямяжную! Баба павiнна ўсё цягаць на сабе! Не слухай ты тых дактароў, Тамарка, цягай усё!
— Гэлька праўду кажа! — абняў яе выпiты Сцяпан. — Гэлька — конь! Добрая жонка будзе!
— I ты, як матка: "конь, конь"! — раззлавалася Iрэна. — Дэбiлы калгасныя! Iншых размоў няма!
…Крыху прыйшла да сябе Iрэна толькi ў храме. Цiшыня i супакаенне душы апанавалi ўсю яе. Тамарка прытулiлася збоку i шапнула:
— Iрэначка! Мне сёння манастыр снiўся, быццам мы з табою да Аленкi ездзiлi ў Полацак… I мяне анёлы падхапiлi i панеслi высока-высока, далёка-далёка адсюль! Так хораша было!..
…Пасля таго як прыехалi дадому, свякруха ўздумала перанесцi на гару варэнне. Яна падавала банкi Тамарцы, а тая ставiла iх у плеценую кадушку.
— Навошта вам гэтулькi варэння? — нервавалася Iрэна. — Леташняе засталося — не паелi!
— Што ты ў нашым жыццi разумееш! — буркнула свякруха. — Жыта скончыцца, пшанiца скончыцца, буракi i бульба скончацца, з чаго тады гарэлку гнаць? Вось варэнне i выручае! У каго яго няма, дык з парашка для мыцця бялiзны гоняць. Гарэлка — наша выручалачка! Вось сёння хлопцы ў лес за дровамi паехалi, прыедуць — налiць трэба! Што я буду глядзець на тое свята, што Пакровы сёння? Праца перш за ўсё, без працы ў вёсцы здохнеш з голаду!
— Хутка вашы хлопцы без чаркi i вядра вады ў хату не прынясуць! Прывучылi да гарэлкi!
— Ваду насiць, гной выкiдваць — жаночая справа, — адказала свякруха. — Мае хлопцы нi разу ў хляве не былi, i я ганаруся гэтым, значыць, я ладная гаспадыня. Мужык ля каня павiнен быць! Сама б вучылася гарэлку гнаць, павучальна дадала свякруха. — Мы памром, дзе тады гарэлку возьмеш, купляць будзеш?
Яна ўзвалакла на плечы мех з гарбузамi i крыкнула ўгару:
— Тамарка, цягнi мех!
— Вы лепш па аднаму гарбузу давайце, — адказала тая. — Мне нельга мех падымаць!
— А каб трасца на цябе! — раззлавалася мацi. — Ты чула, што Гельтруда сказала: цягай, нiкога не слухай! Разумную дзеўку паслухай, Гэльку, чым тых дактароў ды Iрэну! Цягнi, бляха, а то заб'ю!
I Тамарка са страхам узялася за мех… 3атым другi, трэцi… Перацягала ўсе.
Вечарам прыехаў бацька з хлопцамi з лесу, разгружалi дровы. Мацi насмажыла сала, кiнула ў мiску салонiкаў i паставiла буталь гарэлкi. Старэйшы, Цiмох, пацiраў задаволена рукi i мацюгаўся ад радасцi, церабiў сваю падраную свiтку, затым высмаркаўся на вiлошнiкi, крэкнуў i перакулiў чарку. Зацягнуўся цыгарэтай. Усунулася ў дзверы ягоная жонка, Надзя, у такой жа падранай бруднай свiтцы.
— Вось i пераапрануцца няма калi з-за працы, мама! — уздыхнула яна. Сёння карову пакрывала.
— Анягож, Надзька, — падтакнула свякруха, — iншы раз i валасы расчасаць няма калi. У чатыры гадзiны ранiцы падымаешся i цэлы дзень, як белка ў коле, круцiшся! А мая свiнка ўжо пабегала! Цяпер усе чацвёра пакрылiся, слава Богу! I кароўкi ўсе пакрылiся, от слаўна!
Трое малых дзяцей Цiмоха соўвалiся туды-сюды ля стала. Цягалi хлеб i скваркi, а большы нават адглытнуў з бацькавай чаркi.
— Не крычы! — засмяялася свякруха. — Няхай прывыкае — мужчына расце!
— А я бачыў, як певень на курыцы сядзеў! — паведамiў малы.
Свякруха i Надзька зарагаталi.
— I яшчэ, як бацька на матцы! — дадаў хлопчык.
Надзька схапiла папругу i пагналася за малым, той юркнуў у другi пакойчык. Надзька падсела да стала, чокнулася са Сцяпанам i свёкрам i кульнула чарку.
— А чаму гэта Халiмон не iдзе выпiць, — пацiкавiлася мацi, якая ўвесь час да стала не садзiлася, толькi з замiлаваннем пазiрала на сыноў ды падлiвала ў буталь гарэлку.
— Верка пiць не дае! — паведамiла Надзька.
— Сучка! — раззлавалася мацi. — Сына да мяне на чарку не пускаць!
I пабегла за Халiмонам. Той з'явiўся хутка, з жонкаю, якая, надзьмутая i сярдзiтая, села за стол, кульнуў чарку адну за другою i заспяваў: "Ой, мороз, мороз!" Браты i бацька падхапiлi i загарланiлi на ўсю хату: "Не морозь меня, моего коня!.."
— Ты, Верка, такога больш не рабi! — павучальна пачала свякруха. — Сама дзяцей вырасцiш, тады паглядзiш! Матка апошняе аддасць, апошнюю кроплю гарэлкi для сына! Не пузырся i не дуйся, сама такою будзеш, папросiць сын — i нальеш!
Iрэна выйшла ў другi пакой, за стол садзiцца не стала — яе раздражнялi iх размовы i нават твары.
— Томка, iдзi чарку выпi! — паклiкала мацi.
— Не хачу, жывот балiць! — абазвалася дзяўчына з ложка.
— I не трэба — нам болей будзе! — засмяяўся Сцяпан.
…Пiлi браты амаль да ранку. Бацька пайшоў спаць на печ. Мацi легла на тапчане, а сыны гулялi ў карты. Тамарка ўсё стагнала — балеў жывот. Iрэна паклiкала свякруху, але тая толькi буркнула:
— Глiсты ў яе — няхай чарку вып'е!
Чым далей, тым горш станавiлася з Тамаркай. Яна сыходзiла крывёю, Iрэна мяняла пад дзяўчынаю пялёнкi, давала нейкiя таблеткi, але нiчога не дапамагала. Як быццам холадам, ледзяным i бязлiтасным, напоўнiўся пакой. Iрэне стала страшна. Яна адчула чыюсьцi прысутнасць, нябачную i страшную — гэта было дыханне смерцi. Iрэна, перапалоханая i дрыжачая, выбегла да хлопцаў i пачала крычаць, што трэба везцi Тамарку ў бальнiцу, але Цiмох спаў за сталом, паклаўшы галаву на бохан хлеба. На канапе хроп Халiмон з катом у нагах. Сцяпан лыпаў вачыма i не разумеў, што ад яго хочуць. Адзiн толькi бацька падаў голас з печы:
— А мо давай я Томку адвязу ў бальнiцу?
— Ляжы, дурань п'яны! — закрычала на яго жонка. — Каня мне згубiць хочаш? У мiлiцыю трапiць хочаш? Людзi i так смяюцца, што яна ўсё па бальнiцах! Само пройдзе!
I бухнулася на падушку.
Iрэна, заплакаўшы ад адзiноты i крыўды, вярнулася да Тамаркi.
— Iрэначка! — паклiкала яе дзяўчына. — Не чапай iх. Я хачу туды, дзе святло, дзе анёлы. Яны цяпер ля мяне стаяць, Iрэначка, я ўбачу ўсё тое, аб чым ты мне расказвала: i Берасце, i Гомель, i Маскву, i манастыр Ефрасiннеўскi, там, дзе Аленка… Мне так добра цяпер! Не будзi iх, яны не варты быць са мною. Кожны раз, калi я сыходзiла з дому, то за травою свiнням, то грады палоць, мне не хацелася вяртацца сюды… Не заставайся тут, Iрэначка, у брудзе гэтым! Уцякай!..
…За акном развiднела, калi цiха памерла Тамарка. Iрэна сама абмыла дзяўчыну, апранула ёй новую сукенку, якую пашыла ёй да Новага года, запалiла свечку.
Калi свякруха прачнулася, ачомалася, залямантавала, але ненадоўга, шаркаючы вiлошнiкамi, кiнула:
— Ай, Богу вiдней! Усё роўна з яе такая баба, як з г…а куля! Зямлi скварка, людзям — чарка!
…Iрэна складвала свае рэчы, каб назаўсёды пакiнуць гэтае праклятае месца…
Мiкола старанна выпiсваў афарызмы, седзячы ў чытальнай зале, калi погляд ягоны ўпаў на дзяўчыну, якая паднялася з-за стала i пайшла да выхаду. Радасна-трапятлiва забiлася сэрца ў хлопца: дзяўчына з ягонай мары! Валасы нiбы шоўк, бровы, як крылы ластаўкi, мудрагелiстая прычоска васемнаццатага стагоддзя, гнуткая постаць перацягнута шаўковым паяском, вiшнёвыя вусны чакаюць пацалунка…
…Зачарованы Мiкола iшоў па вулiцы за незнаёмкай. Яна плыла лебеддзю сярод натоўпу. Запынiлася, загледзелася ў вiтрыну крамы, купiла марожанага, паднесла да вуснаў, усмiхнулася i надкусiла жамчужнымi зубамi. Заўважыла Мiколу. Пачакала, калi ён параўняецца з ёю, i запытала нешта па-ангельску. Мiкола разгубiўся i ўвесь час толькi кiваў галавою, паўтараючы "ес, ес". Дзяўчына дакранулася далонню да ягоных валасоў i запрасiла ў пад'езд. Адурманены ад шчасця, Мiкола зайшоў. Хацеў абняць яе, як нехта моцна стукнуў яго па галаве. Затым чыесьцi рукi абшарылi ягоныя кiшэнi, вырвалi сумку… Тады ён агледзеўся. Двое здаравенных амбалаў прыцiснулi яго да сцяны, а дзяўчына капалася ў ягонай сумцы. Затым, брудна мацюкнуўшыся, сказала:
— Казёл! У акадэмiчнай зале сядзеў, думала, iншаземец! Таракан iнтэрнатаўскi! Дзе твае даляры?
— Будзеш ведаць, як чэсных дзяўчат падманваць! — стукнуў Мiколу па твары адзiн з хлопцаў. — Пайшлi хутчэй адсюль!
I яны знiклi.
…Мiкола вярнуўся ў свой iнтэрнат. Ягоны сусед Iгарок яшчэ не працверазеў ад учарашняй папойкi.
— Надакучылi мне ўсе бабы, — буркнуў Iгарок, — толькi пояць, каб замуж узяў. Кашулi дораць, адэкалон. На якi хрэн мне яны патрэбны, iнтэрнатаўскiя? Трэба якую-небудзь школьнiцу, менчанку, трахнуць, тады i хата будзе! А што? Трахну, а бацькi з радасцю нас пажэняць! Так многiя хлопцы нашы робяць. Вадзiцелю лягчэй пазнаёмiцца! А менчанак шмат дурненькiх, асаблiва школьнiц! Закахаецца, i ўсё! Не, я вырашыў толькi на менчанцы ажанiцца.
Ён глянуў на панурага Мiколу.
— Ну што? Зноў некаму дзiця застроiў? — засмяяўся Iгарок. — Ведаць трэба, каго трахаць! А то ўсё iнтэрнатаўскiх! Менчанку шукай, дурань, хата будзе!
Мiкола маўчаў. Iгарок падняўся, глынуў з графiна вады.
— Колькi ўжо абортаў на табе вiсiць, га? — запытаў ён. — Я чытаў, што гэта вялiкi грэх. Хлопцы таксама перад Богам за гэта адказваць будуць, не толькi дзеўкi…
Прыгледзеўся да Мiколы.
— Ай, а хто ж гэта табе фiнгал паставiў? — засмяяўся ён. — Вiдаць, нейкая не дала?
— Я з бабамi завязаў! — злосна прамовiў Мiкола. — Нi адна з iх мяне не варта!
I лёг спаць.
Анатоль яшчэ з парога заўважыў, што ў хаце пабывалi госцi. На стале стаялi кубкi з недапiтай гарбатай, валялiся слайды, гарэла лямпачка дыяпраектара. Галя паспешна выцягнула вiлку з разеткi.
— Гэта з нашага турклуба былi, — мовiла яна, — слайды глядзелi. На гiтары спявалi. Торцiк быў… Мне сумна адной, без цябе. Ты ж усё па паходах…
— Ты ўжо абнаглела! — кiнуў свой заплечнiк Анатоль. — Я змёрз, як сабака, у зiмовым паходзе, а ты гасцей запрашаеш, мужа не чакаеш!
— Мы ўчора ў лыжны паход выхаднога дня хадзiлi…
— Нiякiх паходаў! — зароў Анатоль. — Каб пра маю жонку нiхто не чуў i не ведаў! Я табе забаранiў хадзiць у наш турклуб, бо я там галоўны, а не ты! Я запрашаў гасцей да сябе, а не ты! Мне твае сябры не падабаюцца!
— Яны ж усе з нашага турклуба…
— У мяне свае сябры ёсць!
— Твае сябры — задавакi! — закрычала Галя. — Я таксама хачу сяброў мець, а не перад тваiмi маўклiвай рабыняй быць!
— Я забараняю табе наведваць турклуб, хадзiць у паходы! Жонцы месца на кухнi!
— Заставайся тады адзiн! — Галя пачала складваць свае рэчы ў заплечнiк.
— I куды ты пойдзеш? — засмяяўся Анатоль. — Ага, ты ж яшчэ не прапiсалася да мяне! Вось i добра! Вяртайся ў свой iнтэрнат, калi не хочаш быць паслухмянай жонкай!
— Я хацела, каб у нас была спартовая сям'я! — заплакала Галя, трымаючы ў руках свой заплечнiк. — А ты ўпарты! Толькi табе аднаму паходы патрэбны! I дзяцей не хочаш! Пашкадуеш потым!
I выйшла з кватэры, бразнуўшы дзвярыма.
Анатоль памыўся пад душам i пачаў збiрацца ў вёску, да бацькоў.
Даехаў на электрычцы хутка, крыху паспаў. Да вёскi дабiраўся пешшу.
…Цётка Франя падслепавата прыжмурылася:
— Ой, стары! Глянь — наш Толiчак iдзе! А чаму без Галi?
I яны выхапiлiся ўдваiх у сенцы сустракаць сына.
— Ай, радасць нам якая, сыночак! — абнiмала Франя тоўстага, у кажусе, Анатоля.
— Значыць, сынку, у госцi? — крэкнуў бацька i зацягнуўся цыгарэтаю. — А дзе ж Галя, мо захварэла?
— Кiнуў я Галю, — адказаў Анатоль, распранаючыся.
Падсеў да стала.
— Не гаспадарлiвая яна, — дадаў. — Мне трэба проста баба, каб шыла, мыла, ежу гатавала, мяне з паходаў чакала. А яна сама ў паходы ходзiць!
— А як жа! — падтакнула мацi. — Маёй жа сястры яна не спадабалася адразу. Цётка Людвiка табе казала, сынку, каб ты яе не браў! Цi ж гэта справа, каб баба ў паходы хадзiла. Паходы — гэта твая справа, тваё жыццё! А бабе месца ля каструль!
— Цi доўга ён находзiцца ў тыя паходы? — уздыхнуў бацька. — У яго ж ногi хворыя, артроз!
— I ў мяне артроз, — махнула рукою мацi. — Нiчога, няхай другую жонку бярэ! Вось Агапка добрая дзяўчына, працавiтая…
— Ты што, мацi? — незадаволена буркнуў Анатоль. — Яна ж у адным класе два гады сядзела! Тупая, як твой валёнак!
— Нiчога, што Бог розуму не даў, затое — працавiтая! — пачала ўшчуваць мацi. — Навошта табе тыя вучоныя, каб нервы псавалi? Чым прасцей, тым лепш! Абы боршч варыла! А ты сваю справу ведай, можа, майстрам спорту станеш, па тэлевiзары паказваць будуць!
— А што, можа, сходзiм да Агапкi? — усмiхнуўся бацька. — У яе i пасаг добры! Можа, што сястры тваёй, Анатоль, у горад падкiнем? Футра добрае купiм, ёй жа трэба перад хлопцамi гарсаваць! Можа, за якога багатага замуж выйдзе!
— Агапчына мацi казала, што ёй карову дасць, дык мы тую карову прададзiм ды сваёй Танечцы пярсцёнак залаты купiм! — зашаптала мацi. - I Людвiка, сястра мая, кажа, каб Агапку браў. Дурная, дык затое — лепш! А толку з тае Галi? Пасагу не было. А з Агапкi пацягнуць можна! Можа, Танечку нашу за мяжу замуж аддадзiм, дык грошы Агапчыны i спатрэбяцца!
Анатоль пляснуў у ладкi, i яны пачалi збiрацца ў сваты да Агапкi.
Мiкола пачуў тупат маленькiх ножак, быццам бегала па падлозе дзiцятка. Ён расплюшчыў вочы i нiчога не ўбачыў. Перавярнуўся на другi бок, заплюшчыў вочы. Тупат паўтарыўся.
— Iгарок! — паклiкаў суседа. — Чуеш, нехта тупае? Дзiця быццам.
— Гэта сумленне тваё тупае, — абазваўся той з ложка.
— Ты вельмi сумленны! — пакрыўдзiўся Мiкола.
— Вядома! — засмяяўся Iгарок. — Вось таму i жанюся заўтра на менчанцы! Аднаго цябе пакiдаю ў пакойчыку, глядзi, не звар'яцей ад адзiноты!
Мiкола падняўся i пачаў умывацца. Вырашыў пагуляць па горадзе. Навагодняе свята скончылася, можа, што ў крамах смачненькае з'явiцца, а то ўсё парасхоплiвалi на тым тыднi.
…Мiкола выпiў у кафэ кубачак кавы i скiраваў у бок "Дзiцячага свету". Нешта захацелася яму паглядзець на цацкi. Як маленькi, шчупаў машынкi, гуляў з iмi. А потым упадабаў мячык гумавы, чырвоны з зялёным, i купiў яго. На выхадзе сутыкнуўся з хлопцам, якi паказаўся яму знаёмым.
— Сцяпан, цi што? — падняў бровы ўгару Мiкола.
— А як жа! — стукнуў той па плячы Мiколу. — Прывiтанне!
Зайшлi ў пiўбар. Халоднае пенiстае пiва было на смак гаркаватым. Залацiстым адсвечваў куфаль.
— Ну, як там жыццё-быццё ў вёсцы? — пацiкавiўся Мiкола.
— Нявесткi сварацца, — паскардзiўся Сцяпан. — Наша хата згарэла, як пасля Тамаркiных пахарон выпiвалi. Заснулi, а яна ад свечак i загарэлася… Дык мы ў Халiмона цяпер жывём з мацi i бацькам. Халiмонава Верка з Цiмохавай Надзькай сварацца. Верчын кныр пакрыў Надзьчыну свiнню. А Надзька не хоча Верцы за гэта грошы плацiць. Ужо i парасяткi прывялiся, а Надзька не заплацiла… А Верчыны куры без пеўня ходзяць. Надзьчын певень iх чапае. Дык Надзька крычыць, каб ёй яйкi аддавала за пеўня!
Мiкола засмяяўся.
— Як Iрэна? — запытаў у Сцяпана. — Прывыкла да вясковага жыцця?
— Дзе там, — махнуў Сцяпан рукою, — збегла! — I задаволена ўсмiхнуўся: — А я зноў жанiцца буду! Гельтруда маю дзеўку завуць, конь, а не баба!
Мiкола скрывiўся:
— У якiм сэнсе? Тэмпераментная?
— Кiнь дурное! Працавiтая яна! — пахвалiўся Сцяпан.
Яны развiталiся. Мiкола вярнуўся ў свой пакойчык. Падкiнуў мячык, пагуляў з iм, затым лёг адпачыць. Iгарка дома не было. Мiкола пачаў засынаць, калi зноў пачуў тупат дзiцячых ножак. Ужо ў паўсне задаволена падумаў: "Няхай пагуляе! Вось добра, што мячык купiў…"
— Прывiтанне! — маладая дзяўчына з завiтушкамi прыветна ўсмiхнулася Iрэне. — Не памятаеш мяне? Я каханка твайго бацькi… Праўда, цяпер ужо жонка…
— Iлона! — абрадавалася Iрэна i абняла яе.
— Ой, а я думала, ты бiцца будзеш! — засмяялася тая.
— Не, я паразумнела, — сказала Iрэна. — Як вы з таткам жывеце?
— У згодзе, — усмiхнулася тая. — Ведаеш, сапраўды я знайшла роднасную душу ў тваiм бацьку… Доўга так шукала i знайшла… Каб i табе так Бог паслаў!
— Пашле! — запэўнiла яе Iрэна. — Я куплю вашай дачушцы падарунак, бо я хутка паеду адсюль… Перадай татку прывiтанне i яшчэ, што ён малайчына! Я абавязкова зайду да вас перад ад'ездам!
…Дома Iрэну сустрэла мацi, як заўсёды сумная i заклапочаная.
— Тэлефон не займаць! — строга сказала Iрэне. — Можа, бацька патэлефануе?
— Ты вар'яцееш! — закрычала на яе Iрэна. — Пакiнь цяпер яго ў спакоi! Хiба ты не бачыш, што табою авалодаў д'ябал i хоча, каб ты звар'яцела! Мяне каханне ўжо давяло да гэтага два разы: Янку кахала, потым — Сцяпана, за секс! А ты бацьку за што кахаеш? За душу? Калi б вашы душы былi роднасныя, то ён бы цябе не кiнуў! Як можна кахаць духоўна чужога чалавека? Хочаш сексу, дык знайдзi сабе другога мужыка! З бацькам жа ты не спала! Няма чаго цяпер шукаць учарашнi дзень!
— Распранайся! — закамандавала Iрэна мацi. — Шаўковыя твае валасы мыць будзем!
I пацягнула мацi ў ванную. Потым Iрэна зрабiла ёй прычоску i макiяж. Апранула ў прыгожую сукенку i паведамiла:
— Рыхтуйся сустракаць гасцей! Пакуль ты тут вар'яцела, я сабе замежнага кавалера знайшла. Прыехала ягоная мацi, хоча пазнаёмiцца з нашай сям'ёй. А потым мы ўсе паедзем да iх у госцi. У мяне вiза ёсць, я дарэмна часу не трацiла. Афармляю i табе…
— Адкуль ён? — упершыню за ўвесь час вочы мацi загарэлiся цiкаўнасцю.
— З Анголы, — усмiхнулася Iрэна.
— Негар? — схапiлася за сэрца мацi i села ў крэсла.
— А табе што — падабаюцца толькi iнтэрнатаўскiя калгаснiкi, тыпа Янкi i Сцяпана? — узялася ў бокi Iрэна. — Хопiць, я наелася кахання, павалялася ў брудзе! Цяпер я iду замуж па разлiку, дзеля будучых дзяцей. Я буду другою жонкаю Халiла. У iх можна мець некалькi жонак! — засмяялася Iрэна. — Але ў кожнай — свая вiла, сваё хобi. А я аддаваць сваю прыгажосць каму папала не буду болей, лепш прадаць за даляры! Ты думаеш, каб я нарадзiла ад Сцяпана, то тое дзiця было б шчаслiвым на гэтым смярдзючым хутары? У майго будучага дзiцяцi будзе ўсё!
— А што, — падала голас мацi, — такiя дзяўчынкi маленькiя прыгожыя, мурыначкi! Касiчкi такiя!.. Вось, як будзе дзяўчынка ў цябе, то й добра, яны такiя вёрткiя, спрытныя, танцуюць прыгожа, мурынчыкi гэтыя…
— I хлопчыкi нiчога, — пасмiхнулася Iрэна, — вось як па тэлевiзары паказваюць, мускулы такiя, моцныя хлопцы…
— Што ты там рабiць будзеш сярод мурынаў! — закрычала мацi.
— Тое, што i сярод белых, — адказала Iрэна, — жыць! Радавацца! А можа, i лепей жыць, чым тут! Ты паглядзi на яго лепш, тады гаварыць будзеш! Яго мацi доктар, паважаны чалавек у Анголе! А мы з Халiлам будзем жыць у Амерыцы!
— А-а! — працягнула мацi. — Тады i добра! Можа, i я там каго сабе знайду…
— Нарэшце вылечылася! — засмяялася Iрэна. — Гэта трэба адзначыць шампанскiм!
У дзверы пазванiлi. Iрэна кiнулася адчыняць. На парозе з'явiўся прыгожы, высокi, цемнаскуры юнак з вялiкiм букетам ружаў у кошыку. Побач з iм стаяла мажная, у сукенцы з прыемным малюнкам, жанчына i лагодна ўсмiхалася…
— Ай, госцiкi, даражэнькiя! — замiтусiлася мацi. — Праходзьце, калi ласка! А мы так чакалi!..
— Ой, Лявонка! Гэты швэдар так пасуе табе! — запляскала ў далонi Галя. Якраз пад твае блакiтныя вочы. Вясельны падарунак, дарагi!
— Дзякую, — усмiхнуўся Лявон. — Ты мяне з багны выцягнула! Я кахаю цябе… Болей i ў рот гарэлкi не вазьму. А то, бачыш, з працы звольнiлi, з iнтэрната выгналi…
— Лявонка, глядзi! — радасна паказала старонку пашпарта Галя. — Я таксама выпiсалася з Менска. Усё, будзем жыць з табою ў гэтай вёсачцы, у тваёй хаце!
— Я заўтра аднясу твой пашпарт у наш сельсавет, — сказаў Лявон. — Знойдзем табе працу i мне што-небудзь!
Галя запiшчала i павiсла ў яго на шыi.
…Нiзенькая паўразбураная хатка за высахлым садам нагадвала сабою пакiнутую старэнькую бабульку. Вялiкая леташняя трава пачарнела за зiму i цяпер, калi пачалася адлiга, нагадвала доўгiя тонкiя нiткi.
— Браты не едуць, — паскардзiўся Лявон, гледзячы ў маленькае акенца на вулiцу. — А некалi мы добра жылi. Трое братоў, бацька, мацi. Мой бацька граў на гармонiку, а мацi прыгожа спявала. А потым iм ад зайздрасцi начаравалi бацька прастудзiўся i памёр. Пасля ягонай смерцi мацi знайшла ў хляве iголкi, цэлы пук, усе чорныя… Занесла да знахара, а ён кажа, што позна прыйшла праклён на ўсю сям'ю паў. Мацi запiла. Мы ўсе былi ў гарадах. Яна ўпала п'яная пасярод хаты, яе паралiзавала. Не магла дапаўзцi да ложка. Хаты даўно не цеплiла, холад быў, вось i атрымала запаленне лёгкiх i ў хуткiм часе памерла… Старэйшы брат рос бесталковым, сядзеў у турме, некалькi разоў жанiўся. Сярэднi п'е… I я пiў, пакуль не сустрэў цябе…
Галя абняла яго i пацалавала. У хаце пахла сырасцю. Адзiнока чарнела печ. За перагародкай стаяў кухонны стол, вiсела люстэрка ў драўлянай аправе, якую паеў шашаль. Збоку — вялiкая шафа для кухоннага посуду. На акне — шэрага колеру фiранкi. Галя прайшла ў другi пакой, дзе знаходзiлiся грубка, два ложкi, канапа, шафа, круглы стол.
— Я зусiм забыўся сказаць табе яшчэ пра аднаго свайго брата, — хрыплым голасам мовiў Лявон, — нас жа чацвёра сыноў было. Сашка — самы лепшы брат наш, самы старэйшы. Мы малыя тады былi. Ён ажанiўся. Жылi тут з жонкаю. Дзяўчынка нарадзiлася. Вось ад iх гэтая шафа засталася, i стол круглы, i канапа. Сашка разбiўся на матацыкле, на крутым павароце ля самай вёскi… Вось тады мацi яшчэ мацней запiла…
Галя дастала з сумкi маленькую iконку i павесiла на куце. Лявон уздыхнуў i пайшоў па дровы. Ужо калi ў грубцы пылала вогнiшча i ўся хата запоўнiлася дымам, Галя з Лявонам ляжалi на маленькай канапе i размаўлялi.
— Бачыш, лес ад нас зусiм блiзка! — гаварыў Лявон. — У дзяцiнстве да нас прыбiлiся дзве маленькiя вавёрачкi. Яны бегалi па сценах, забаўлялiся. А потым адна загiнула. Тады i другая збегла.
Галя абняла Лявона.
— У нас утульна ў хаце, — сказала яна, — хаця i пуста, але здаецца, што тут жыве добры дух…
— Мы адновiм сад i будзем тут жыць з табою, — марыў Лявон.
— Мне сон снiўся, — сказала Галя, — быццам бы ў прыгожым садзе я тваiх бацькоў сустрэла i двух братоў…
— Двух? — здзiвiўся Лявон. — Як жа я забыўся сказаць, што ў нас адзiн маленькiм памёр… Глянь, нейкi праўдзiвы сон! А што снiлася далей?
— Быццам я хацела з iмi за стол сесцi, соку выпiць, а яны мне не далi. Я пакрыўдзiлася i пабегла ад iх. Можа, яны не хочуць, каб мы разам жылi, перасцерагаюць аб нечым?
— Пустое гэта, — махнуў рукою Лявон. — Мы будзем добра жыць. Я ў Менску марыў барацьбою заняцца, ды ўсё неяк саромеўся ў гурток запiсацца, а то часу не было… А тут займуся! Буду з суседам займацца — ён у школе фiзкультуру вядзе. Летам на рыбу з табою сходзiм, у нас такая фарэль залацiстая водзiцца! — ён прытулiў Галю да сябе. — Зайчык ты мой! — прашаптаў. — Цяпер я зусiм пiць не буду! Дзякую, што выратавала мяне! Вось мы з табою жылi ў адным iнтэрнаце, а адно аднаго не ведалi, а Бог звёў нас… Слава Богу!
I яны, шчаслiвыя i задаволеныя, паснулi пад свiст i завыванне зiмовага ветру.
Анатоль адчынiў дзверы сваёй кватэры. Агапка, таўсматая, з рабацiннем на твары, зашмыгала ад радасцi тоўстым, як бульбiна, носам.
— Толiчак! Прыехаў? Здаў на майстра, цяпер ты ўжо майстар спорту?
Прыгала вакол яго Агапка, хацела пацалаваць, але Анатоль, кульгаючы, прайшоў на кухню, кiнуў ля дзвярэй ванны заплечнiк.
— Сёння каб памыла маю вопратку!
— Ага, памыю! — заўсмiхалася Агапка. — А што ты кульгаеш? Зноў артроз? Вядома, на Камчатцы там, у паходзе, застудзiўся? I навошта зiмою, за тысячу даляраў, на тую Камчатку iсцi, каб захварэць? Хай бы гэтыя грошы на дзiцятка пусцiлi мы?..
— Якое дзiцятка? — спалохаўся Анатоль. — Ты што, з таго моманту да доктара не хадзiла? Не трэба нiякога дзiцяткi! Мне на сябе грошай не хапае! Вось майстрам спорту стаў, цяпер хачу свой турклуб адкрыць. Турклуб Хвашчэўскага! Гучыць?
— Ага, Толiчак, — падтакнула Агапка. — А дзiцяткi нiякога няма, гэта так проста я сказала…
— Больш так не жартуй! — строга сказаў Анатоль, выпiў квасу. — Ты навучылася вязаць? Мне швэдар, шкарпэткi звязала? А курыцу ў цесце, мяса пад марынадам, торт, якi я люблю, навучылася рыхтаваць?
Агапка кiўнула галавою.
— Значыць, так, — запалiў Анатоль. — Я пайду пасплю, а ты есцi рыхтуй. Вечарам прыйдуць мае сябры, вiншаваць будуць. Ты павiтайся i iдзi на кухню цi ў ванну! Каб з намi не сядзела, у нас свае справы i размовы, а то яшчэ не тое ляпнеш. Зразумела?
Агапка зноў моўчкi кiўнула i пайшла рыхтаваць ежу.
Анатоль лёг на канапу, уключыў тэлевiзар, запалiў цыгарэту, скiдваючы попел на падлогу. Пачаў успамiнаць паход, калi ўвайшла Агапка. Яна перамiналася з нагi на нагу хацела нешта сказаць.
— Што хочаш? — незадаволена спытаў Анатоль.
— Толiчак, — пачала цiха Агапка, закашлялася, — я спытаць хачу, дзе тыя грошы, што нам на вяселлi мой бацька даў, пасаг мой?.. I за карову дзе грошы?
— Як гэта дзе? — узроў Анатоль, памятаючы, што лепшая абарона — атака. Мне ж на паход трэба было? А сястры маёй Танечцы на футрачак, на пярсцёнак? Яна ж замуж збiраецца! Яна ж таксама табе цяпер сястра, вось i клапацiся пра яе! Зразумела?
— Ага-а! — працягнула Агапка i павярнулася, каб iсцi, затым спынiлася i запытала: — Але ж павiнны грошы застацца, iх так шмат было…
— Шмат, шмат! — закрычаў Анатоль. — А ты ў даляры перавядзi! Мы ж гэта ўсё за даляры куплялi, галава твая пустая! Даляры ж даражэй, чам твой рубель!
— А-а-а! — нарэшце зразумела Агапка i, супакоiўшыся, пайшла на кухню.
Але затым зноў вярнулася. Стаяла, перабiрала ў руках фартух.
— Ежу зварыла? — раздражнёна пачаў дыхаць Анатоль. — Iдзi бялiзну мый!
— Паляжаць з табою хацела, — прамовiла Агапка, — засумавала… Каб пацалавацца…
— На вяселлi цалавалiся! — закрычаў Анатоль. — Цяпер жыць трэба, як людзi! Сур'ёзнай будзь i працавiтай! I не чапай мужа, калi адпачывае! Падыходзь да мяне толькi тады, калi я сам цябе паклiчу! Зразумела цi не?!
Агапка заплакала i падалася на кухню.
Пад вечар прыйшлi госцi, i яна паспешна выйшла з кватэры. Доўга хадзiла па вулiцы. Не ведала, чым заняцца. Сумавала па вёсцы. Зайшла ў царкву. Служба заканчвалася. Агапка падышла да святара i папрасiла, каб ён яе выслухаў.
— Муж дзяцей не хоча, — паскардзiлася яму. — А што, калi мне зацяжараць ад яго, падмануць, каб не засцерагаўся, i зацяжараць? Сумна без дзiцяцi…
— Нельга так, — адказаў святар, — не па-божаму… Падманваць нельга…
Агапка выйшла з царквы i накiравалася да Палаца культуры будаўнiкоў. Ля ўвахода стаяла бялявая, з кароткай стрыжкай дзяўчына i весела гутарыла з сяброўкай.
— А я свайго малога ў дзевак кiнула, а сама думаю, пагуляю! — смяялася бялявая.
— Ну i аферыстка ты, Наташка! — адказала сяброўка. — Мiколу рабом зрабiла, а Кольку на алiменты падала! I як толькi ў судзе не разабралiся, што не Колева дзiця!
— Коля болей грошай атрымлiвае! — засмяялася Наташа. — А што мне з таго Мiколы цягнуць, хоць i яго гэта дзiця? Вось паехаў учора маiм бацькам дровы загатаўлiваць, i добра!
Агапка патапталася на месцы i вырашыла падысцi да дзяўчат.
— Прабачце, — сказала яна, — я тут падслухала вашу размову. У мяне адна праблема, можа, падкажаце, як яе рашыць. Я з вёскi, адна тут, сябровак няма. Замуж адзiн хлопец узяў, турыст ён. Дык я ў яго як рабыня, толькi каб есцi рыхтавла ды бялiзну мыла. А дзяцей не хоча. I не паважае мяне, дурною лiчыць. Можа, я трохi i дурная, што пайшла за яго. Яны з раднёю мяне аб'ягорылi, грошы мае, што бацька на пасаг даў, распусцiлi на ягоныя паходы ды на сваю радню…
Наташка ўзняла ўгору бровы.
— Адкуль ён, турыст гэты? Можа, якi сябар Мiколаў? — глянула на сваю сяброўку. — Мiкола ж усё ў паходы хадзiў з Хвашчэўскiм, усё сварылiся, вораг яго…
— Мой муж таксама Хвашчэўскi! — абрадавалася Агапка. — Толiк завуць…
— Ён! — засмяялася Наташка. — Ну дык што, адпомсцiм Толiку за майго Мiколачку, каб не задаваўся?
Яна абняла Агапку, падмiгнула сяброўцы:
— Верка, пайшлi папалiм i нешта смешнае прыдумаем!
Селi ўтраiх на лавачку. Агапка не палiла. Наташка, смалячы цыгарэту, выгукнула:
— Дзеўкi! План наклюнуўся! Агапка, мы табе знойдзем хлопца i ты ад яго зацяжараш!
— Мяне Толiк на аборт адправiць, сiлаю, — уздыхнула тая.
— А ты не кажы да апошняга моманту, як Наташка ў свой час! — параiла Вера. — А калi стане бачна ўжо, то нiкуды ён не дзенецца!
— Ён зробiць так, каб здарыўся выкiдыш, — з сумам сказала Агапка. — Ён сам мне сказаў так, калi я пажартавала, што вось не пайду на аборт, калi зацяжару… Ён асцерагаецца i не спiць часта са мною…
— Во казёл! — стукнула кулаком па калене Наташка i раптам абрадавана выдала: — Агапка! Будзь хiтраю! Калi ён заўважыць, што ты цяжарная, няхай крыху цябе стукне… А перад гэтым мы будзем з Веркаю сядзець з магнiтафонам за шторамi цi ў туалеце. Ён прыйдзе дадому, а ты яму i скажы ўсё! А потым з магнiтафонам, сведкамi i сiняком пойдзем знiмем пабоi ў судмедэкспертызе!.. Наташка зайшлася смехам. — Там жа Толiкава сястра прыбiральшчыцай працуе, мне Мiкола расказваў. Толiк неяк насiў з адной дзеўкаю заяву ў загс, дык бег сястры сваёй тэлефанаваць — кроў не падышла, рэзус-фактар не той! Дык i не ажанiўся з ёю! Гаварыў: мая сястра — прафесар, за любога доктара лепш! Ой, з Мiколам столькi насмяялiся з гэтага Толiка!
— Ну добра, сходзiм у мiлiцыю, — сказала Агапка, — а я прыйду дадому, дык ён заб'е мяне…
— Дарагая, ты ў мяне пажывеш! — прапанавала Наташка. — Мiкола маiм бацькам дабро робiць, вось i я для Мiколы дабро зраблю: настаўлю Анатолю рогi, каб на чужое дзiця свае алiменты плацiў! Агапка, падасi на развод, на падзел маёмасцi, а потым i кватэру падзеляць…
— На алiменты згодна i на маёмасць, а кватэру не хачу, — адказала Агапка, — мне вёска мiлей, паеду да бацькоў… А што мне за гэта табе, Наташа, даць, за савет i дапамогу тваю? I табе, Вера?
— Ой! — засмяялася Наташа, махнула рукою. — На тым свеце вугольчыкамi разлiчымся! Праўда, Верка!
Вясною, калi дровы скончылiся, а неба стала шэрым i пахмурным, надвор'е сапсавалася дажджом i адлiгаю, у хаце зрабiлася няўтульна i холадна. Галя працавала даяркаю. Часта прыходзiла на падпiтку, бо не магла адмовiцца дзеўкi так i чаплялiся.
— Трэба размачыць наша шэрае жыццё! — смяялiся яны. — I нашу цяжкую працу!
Галя часта ўспамiнала студэнцкiя гады, паходы, успамiнала, як яны з Аленкаю хадзiлi ў фiлармонiю, тэатр, i ўсё не магла зразумець, як гэта яна дакацiлася да такога жыцця… Лявон па-ранейшаму пiў. Зямля на агародзе ўжо адлягла ад маразоў, была мяккаю i глеўкаю. Галя хацела наняць каго, каб узараць яе, купiла гарэлкi, але Лявон усю выпiў. Заблудзiўся ў сенцах, як хадзiў на двор, не мог знайсцi клямку. Так начаваў у сенцах. Ранкам каяўся, прасiў прабачэння, абяцаў не пiць. А потым у яго пачаўся адхадняк — два днi ляжаў у ложку, стагнаў. Уся хата смярдзела перагарам.
— Зайчык, зайчык! — зваў Лявон Галю. — Не пакiдай мяне, нарадзi мне дзяўчынку, Анжэлiчку, тады кiну пiць!
Галя памыла падлогу, захуталася цяплей i пайшла ў лес шукаць сушняк. Але галлё ўсё было мокрае. Яна нацягала невялiчкую кучу, блiжэй да хаты, i скiравала ў сад. Ёй было шкада гэтых адзiчэлых яблынь, якiя ўжо не давалi яблык… Галя прытулiлася да адной з iх, крывенькай, з паламаным галлём, пагладзiла шурпаты ствол.
— Пакiдаю я цябе, яблынька! — прашаптала Галя. — Бедны мой сад, закiнуты, нiкому не патрэбны…
Яна падышла да хаты, прысела на прызбу.
— Хатка мая, хатка, застанешся ты без мяне, — Галя кiнула на мяккую зямлю прыгаршню насення. — Кветачкi мае, хацела я вас пасадзiць, каб было тут прыгожа… Кветачкi-наготкi, аранжавыя сонейкi, самi вы пасеецеся, самi народзiцеся… Няхай застанецца памяць пра мяне гэтаму асiрацеламу кавалачку зямлi…
Яна нетаропка ўвайшла ў хату, узяла з шафы белыя фiранкi, павесiла на вокны. Стала на парозе, паглядзела на маленькую iконку над сталом.
— Хатка мая! — на вочы навярнулiся слёзы. — Нiхто цябе не пашкадуе, мая ты маленькая, утульная, мая ты сiрацiнка…
Не апрытомлены яшчэ Лявон заварочаўся ў ложку, падняў галаву i невiдушчымi вачыма, стомленымi, пачырванелымi, глянуў на Галю. Нешта прамармытаў i ўпаў на падушку.
— Хатка мая, у маiм сэрцы ты застанешся, як дзiцятка пакiнутае! заплакала Галя. — Нiхто цябе так не палюбiць, як я…
Галя склала ў сумку свае рэчы i, не глянуўшы на Лявона, выйшла з хаты. Цiха адсунула перакошаныя трухлявыя веснiчкi, выйшла на вулiцу. Азiрнулася на хату.
— Прабач мяне i бывай!
Цiха пакрочыла да аўтобуснага прыпынку. Вецер моцна бiў па твары. Аголеныя дрэвы падымалi да неба чорнае галлё, быццам рукi, плакалi, хiсталiся ад шквальнага ветру. I м было тужлiва i няўтульна, як на душы ў Галi…
…Яна сядзела ў Менску на аўтастанцыi i чакала свайго прыгараднага аўтобуса. Сэрца сцiскалася ад думкi, што Менск ужо назаўсёды для яе страчаны. Нiхто ёй не верне работу, кар'еру, пакойчык у iнтэрнаце, гарадскую прапiску… Яна ехала да мацi.
…Аўдоцця сустрэла дачку ласкава i пачала супакойваць тым, што ёй проста не шанцуе на мужоў. Параiла не падаць духам, а ўладкоўвацца ў вясковую бiблiятэку, слава Богу, Зоська паехала вучыцца, месца ў бiблiятэцы засталося…
Вечарам Галя пайшла да рэчкi, на тое месца, дзе летась стаялi палаткi. Сядзела на бярвенцы i ўспамiнала паход. Нечакана ўбачыла цётку Свету, тую, што адбiла ў сваёй сяброўкi мужа, Зосьчынага бацьку. Цяпер, кажуць, дзядзька Андрэй звар'яцеў, Светкi баiцца, як агню, з жонкай жыве, а на вулiцу не паказваецца… Хворы чалавек.
— Галечка! — усмiхнулася цётка Света, падсела да яе. — Як справы, дарагая?
Галя здрыганулася — ёй падалося, што яна ўжо дзесьцi бачыла гэтую ўсмешку — хiтраватую i лiслiвую, i ўспамiн гэты быў непрыемны.
— Не знайшла ты свайго сапраўднага кахання, — журботна вымавiла цётка Света, — не тымi шляхамi хадзiла, Галечка! Тваё каханне — побач, тое, аб якiм ты марыла… У вас будзе сапраўдная спартовая сям'я, бо ён багаты, i вы будзеце падарожнiчаць…
Яна абняла Галю. Холадам i пустэчаю напоўнiлася наваколле ад гэтага дотыку. Галi здалося, што ёй не хапае дыхання. Яна пачала задыхацца! Цётка Света ўсё мацней i мацней абдымала яе, угаворвала пайсцi да таго, каго яна шукала ўсё жыццё… Галя паспрабавала адтулiць яе, заглянула цётцы Свеце ў твар i… закрычала: побач з ёю сядзела Соф'я ў ружовым халаце, з магiльна сiнiм тварам i лiслiва ўсмiхалася!..
Галя вырвалася ад яе i пабегла. Затым азiрнулася. На бярвенцы па-ранейшаму сядзела… цётка Света. Яна паднялася i гаротна сказала:
— Галечка, у цябе зусiм з нервамi дрэнна! Хай бы ты да доктара схадзiла.
I падышла да яе. Пакрочылi разам у накiрунку маёнтка Дуброўскага.
— Добры чалавек Дуброўскi гэты, — пахвалiла цётка Света. — Вось i санаторый запрацаваў у нас…
— I царква, — падтакнула Галя.
— Цьфу ты, падкудства! — плюнула цётка Света. — У мяне другое заданне!
— Што-што? — не зразумела Галя. — Якое заданне?
— Каханне — мая справа! — адказала цётка Света. — Мне трэба, каб ты закахалася ў Дуброўскага.
— Я i так яго кахаю, з дзяцiнства…
— Цудоўна! Значыць — ты наша! — цётка Света працягнула сваю руку, каб пацiснуць далонь Галi, i тут дзяўчына заўважыла дзiўную акалiчнасць — на далонi цёткi Светы адсутнiчалi ўсе лiнii, акрамя папярэчнай паласы на ўсю далонь, лiнii розуму…
— Ты хто? — спужалася Галя.
— Бiяробат, пасланнiк Чорнай зданi. Маё заданне — спакуса. У свой час я пагубiла Дарыну, нарачоную князя Вiтаўта. А твая сяброўка Аленка нядаўна вымалiла яе душу ў Бога. Цяпер Чорнай зданi патрэбны новыя ахвяры, новыя слугi д'ябла… Ты нам вельмi падыходзiш, бо табе не шанцуе ў каханнi, ты ўвесь час шукаеш каханне i не знаходзiш. А як можна знайсцi тое, чаго няма! Ды яшчэ вечнае! Вечнае каханне! Каб я была чалавекам, то ўжо даўно б звар'яцела ад гэтага задання — знайсцi тое, чаго няма… Каханне — гэта толькi вашы фантазii, людзi! А каб фантазii сталi рэальнасцю, трэба звар'яцець, тады ўсё, што ты хочаш, табе будзе здавацца. Згодна звар'яцець? Рашайся!
Галя вагалася, не ведала, што адказаць. Нечакана яна ўбачыла… Вайдаша. Ён iшоў насустрач ёй i ўсмiхаўся. Яна падбегла да яго.
— Каханая! — прашаптаў Вайдаш i наблiзiў да яе свае вусны.
Галя застыла на месцы ад радасцi i хвалявання. Але ён знiк! Галя чуць не заплакала.
— Навошта ты гэта зрабiла? — крыкнула цётцы Свеце, цi хто там быў перад ёю, няхай хоць сам д'ябал, але Галi хацелася прадоўжыць казку… — Вярнi мне яго, вярнi! Вярнi маё каханне!
— Здымi крыж! — пачула ўладарны голас.
Зняла. I зноў убачыла Вайдаша. Ён пачаў цалаваць яе горача i палка. Павёў да свайго замка. Яна стаяла з iм ля высокай мураванай сцяны i бясконца цалавалася.
— Каханая, каханая! — шаптаў Вайдаш. — У нас будзе сапраўдная спартовая сям'я. Будзем хадзiць у паходы… Я не буду пiць! Каханая, каханая, паедзем са мною ў Гданьск, будзем жыць за гранiцай…
Галя млела ад шчасця, смяялася, уцякала ад яго, але ён даганяў i цалаваў яе, гаварыў словы кахання…
…Мацi знайшла Галю ля замка, сярод дрэваў, ля якiх дзяўчына бегала, спынялася, гладзiла iх, абдымала i прыцiскалася вуснамi.
— Я знайшла свайго каханага! — усмiхалася яна абступiўшым яе людзям. — Я цяпер князёўна!
Галя бегала, шчаслiвая i радасная, ля сцен замка, пастуквала па iх кулачком, забаўлялася i шаптала:
— Каханы, каханы! Пацалуй мяне!
— Галя! — узяў яе за руку святар, якога прывялi сюды. — Перахрысцiся, Галя, i д'ябал выйдзе з цябе!
— Не! — адмаўлялася Галя, адпiхвала ад сябе крыж. — Я хачу застацца са сваiм каханым! Мне добра, вельмi добра! Пакiньце мяне ўсе ў спакоi!
Мацi спрабавала завесцi дачку дадому, але тая ўсчала такi крык, што святар параiў не чапаць дзяўчыну. Ёй прынеслi коўдру i паклалi спаць у каморы, на гаспадарчым двары маёнтка. Яна радасна ўсмiхалася ў сне.
— Не чапаць яе, — папрасiў Галiну мацi святар. — Iнакш д'ябал у ёй узбунтуецца i яна чаго-небудзь дрэннага наробiць. Будзем малiцца за яе душу, каб Бог вызвалiў яе з палону д'ябла. Не чапайце яе! Гэта ўжо не Галя, гэта толькi яе цела… Душа ў палоне д'ябла…
Мiкола ўвайшоў у свой пакойчык i хацеў ужо ўключыць тэлевiзар, як пачуў шум вады. У душавой нехта мыўся. Ён вярнуўся ў калiдор, адкрыў дзверы i ўбачыў пад душам голую жанчыну. Мiкола аслупянеў.
— Соф'я! — усклiкнуў ён. — Ты ж мёртвая!
— Слугi д'ябла не памiраюць, — пагардлiва скрывiла яна вусны, адпiхнула Мiколу i прайшла ў ягоны пакой.
Села на ложак.
— Што табе патрэбна? — сурова вымавiў Мiкола.
— А што, нельга ўжо i проста так наведаць свайго калегу? — усмiхнулася Соф'я.
— Якi я табе калега?
— Па забойствам, — растлумачыла тая. — Не будзь такiм сцiплым, восем немаўлятак — гэта тое, што нам трэба, каб залiчыць цябе да слуг д'ябла. Нам i аднаго забойства, без пакаяння, хапае, а ты — проста скарб, супермэн! Восем забойстваў i нi аднаго пакаяння!
— Я вiнаваты, што дзяўчаты самi вешалiся на мяне, а потым рабiлi аборты? закрычаў Мiкола. — Пайшла прэч адсюль, мярцвячына! Пайшла да д'ябла!
— З задавальненнем, мiлы! — усмiхнулася Соф'я. — Але толькi разам з табою!
Яна прайшла на балкон, села на поручнi.
— Чао, мiлы! — памахала ручкай. — Чакаю цябе ўнiзе!
I знiкла.
Мiкола не знаходзiў сабе месца ад злосцi. Выйшаў у калiдор i нос да носа сутыкнуўся з бялявым хлопчыкам. Той запытальна пазiраў на Мiколу.
— Я бачыў цябе ў музейнай хатцы, калi начаваў там летась, — прашаптаў Мiкола. — Што табе патрэбна? Ты — Аленчын?!
Хлопчык прайшоў праз сцяну i знiк.
Мiкола пачаў мыць рукi. Нечакана з крана палiлася чырвоная вадкасць. Ён адскочыў да сцяны, паспешна выцер аб ручнiк рукi, вярнуўся ў пакой. Вырашыў папiць кавы. Адкрыў крышку чайнiка, каб праверыць, цi ёсць вада. У чайнiку плавала маленькая дзiцячая ножка, з пальчыкамi.
— Гэта мая, — пачуў ён голас, — гэта калi мне восем тыдняў было. Яшчэ ў мяне былi ручкi, я стукаў кулачком, смактаў пальчык, спаў i прачынаўся…
Мiкола закрычаў i выхапiўся на балкон.
— Мiлы, iдзi да мяне! — пачуўся знiзу голас Соф'i. — Я выратую цябе ад iх!
Перапалоханы Мiкола ў адчаi скокнуў з балкона i паляцеў на халодны мокры асфальт…
Анатоль вярнуўся ў пустую кватэру. Пасля таго як ён пабiў цяжарную Агапку, яго пасадзiлi на пятнаццаць сутак. Прыехалi бацькi Агапкi i забралi з кватэры мэблю. Так пастанавiў суд. Анатолю засталася кватэра. Iх пакуль не развялi, чакаюць, калi Агапка дзiця народзiць. Тады Анатоль будзе плацiць алiменты. Зараз Агапка жыве ў вёсцы, у сваiх бацькоў. Вялiкi быў скандал! Цяпер Анатолю сорамна паказацца ў вёску. Але ён заспакойвае сябе тым, што атрымаў майстра спорту. Марыць адкрыць свой турклуб, але далей мар справа не iдзе. У Анатоля прагрэсiруе хвароба ног. Дэфармуючы артроз даў знаць сябе ў турме, ды яшчэ Камчатка хваробы падбавiла. Так што Анатоль з цяжкасцю рухаецца па кватэры. Славу Богу, халадзiльнiк пакiнулi яму. Ён узяў адтуль банку з пракiслай смятанай i пачаў есцi з хлебам. Уключыў электрагрэлку, паклаў на ногi. Лёг на канапу. Тэлевiзара не было. Запалiў. На душы было тужлiва. Сястра Танечка выйшла замуж, за мяжу. Пашанцавала дзяўчыне. Можа, што i Анатолю прышле, кашулю якую, не забудзе ягонай дабрынi. Сябры адвярнулiся ад яго, у турме не наведвалi. Як у паходы вадзiў, тады добра было, а як жонку паганяў адвярнулiся. А цяпер i жонкi няма, i ў паходы ён ужо не хадок…
Анатоль доўга палiў, па звычцы скiдваў попел на падлогу. Ну i добра, што жонкi няма, хоць крычаць няма каму! Што хоча, тое i робiць ён, сам сабе гаспадар!
Разважаючы так, Анатоль заснуў. Цыгарэта тлела на коўдры… Скрозь сон Анатоль пачуў непрыемны пах гарэлага, але яму снiлiся паход, вогнiшча, Камчатка… Яшчэ снiлася, што яго паказваюць па тэлевiзары…
Прачнуўся Анатоль, ужо калi вакол шугала полымя, прачнуўся ад болю — гарэў сам. Выбег на лесвiчную пляцоўку i пачаў дзiка крычаць, каб яго ратавалi…
…У бальнiцу сябры ўсё-такi прыйшлi, але не шмат, як марыў Анатоль, той-сёй, з розных паходаў. Сядзелi сумныя, спачувалi яму. Гаварылi пра тое, што цяпер яму трэба ехаць у санаторый, лячыць ногi, ды рабiць пластычную аперацыю на твары…
Анатоль не хацеў верыць у тое, што стаў iнвалiдам. Ён марыў пра далейшыя паходы, пра пошукi новай жонкi — прыгожай, разумнай, пакорлiвай. Толькi цi будзе тая разумная пакорлiвай, такою, як Агапка, разважаў ён. Вось Агапка дурная, а давяла яго да турмы… Ён ужо думаў аб тым, можа, якую iнвалiдку ўзяць, каб не хацела дзяцей цi каб не мела, але прыйшоў да высновы, што ўсе жанчыны хочуць мець дзiця… Так i не вырашыў Анатоль, як жыць яму далей. Чакаў, калi прыедзе мацi, яна абавязкова нешта прыдумае, яна хiтрая i вельмi ганарыцца сынам. Таксама марыць аб ягонай славе, аб тым, каб пра яго даведалiся людзi, каб пра яго здымалi фiльмы, пiсалi кнiгi… Анатоль i сам ведаў, што ён незвычайны хлопец i што самае лепшае ў яго яшчэ наперадзе…