17508.fb2 Клубок гадзюк (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 9

Клубок гадзюк (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 9

- Калi хочаце ведаць маю думку, - сказала Жэнеўева, - то мне здаецца, нiчога мы не знойдзем i ў тым сейфе, якi захоўваецца ў Лiёне... Ты што, Янiна?

- Мама, ды што ж гэта такое?! Усе кажуць, што ён трохi любiць цябе. А Хюбэр, Жэнеўева! Няўжо, калi вы былi малыя, ён нi разу не гуляў з вамi, не песцiў вас?! Значыць, вы самi вiнаватыя. Не ўмелi ўзяць яго ласкай. Трэба было круцiцца каля яго, лашчыцца. Я ад яго чаго хочаш дамаглася б, ды толькi ён не можа глядзець на майго Фiлi...

Хюбэр перапынiў сваю пляменнiцу:

- Дорага нам абыдзецца нахабства твайго мужа.

Пачуўся смех Фiлi. Я трохi нахiлiўся i ўбачыў, як полымя запальнiчкi на секунду асвяцiла яго круглы падбародак i тоўстыя губы.

- Ну, хопiць! Выходзiць, што ён толькi мяне i чакаў, каб вас узненавiдзець.

- Але ж раней ён нас не так ненавiдзеў.

- А ўспомнiце вы, што расказвала бабуля. Як ён пашкадаваў сваю дачку, сваю маленькую Мары? Пляваць яму было на яе! На магiлку так нiколi i не схадзiў!..

- Не, Фiлi, вы ўжо залiшне далёка зайшлi. Калi ён i любiў каго на свеце, то толькi Мары.

Калi б Iза не сказала сваiм слабым, дрыготкiм голасам гэтых слоў, я не змог бы сябе стрымаць.

Умяшалася Жэнеўева:

- Ну, а каб Мары i засталася жыць, мы ўсё роўна нiчога ад гэтага не мелi б. Ён усё аддаваў бы ёй...

- Ды сцiхнiце вы! Ён i яе ўзненавiдзеў бы, як усiх астатнiх. Гэта ж пачвара, а не чалавек!..

Iза зноў спынiла Фiлi:

- Прашу вас, не гаварыце так пра майго мужа, ды яшчэ пры мне i яго дзецях. Вы павiнны ставiцца да яго з павагай.

- З павагай! З павагай!.. Вялiкая мне радасць параднiцца з такой сямейкай!..

Жэнеўева суха адрэзала яму:

- Вас нiхто не прымушаў i не цягнуў сюды.

- А нашто ж тады было пускаць туман у вочы: "Ах, у нас грошы, у нас такiя надзеi..." Ну во, цяпер Янiна раве! Чаго ты? Што я такога сказаў?.. Ох, як жа ўсё гэта абрыдзела!

Усе змоўклi. Чуваць было толькi, як усхлiпвае Янiна. Нехта (не змог я пазнаць голасу) сказаў: "Якая зорная ноч!"

- Ужо позна, дзецi мае. Дзве гадзiны. Пара спаць.

Хюбэр занепакоiўся: як можна разыходзiцца, калi нiчога так i не вырашылi. А цяпер - самы час дзейнiчаць. Яго падтрымаў Фiлi.

- Ды ён не сёння-заўтра Богу душу аддасць, а тады ўжо нiчога не зробiш. Усё прадугледзеў, стары кракадзiл...

- Пачакай, памаўчы, Фiлi. Паслухайце, дзецi мае, усё, што магла, я зрабiла.

- Не, не ўсё, - запярэчыў Хюбэр.

I ён штосьцi пачаў шаптаць. Што? Нiчога я не змог разабраць. Значыць, самае цiкавае, самае галоўнае застанецца для мяне таямнiцай... Нарэшце загаварыла Iза. Па яе голасе я зразумеў, што яна чымсьцi ўсхваляваная, перапалоханая:

- Не, не! Я не магу, не хачу...

- Справа не ў тым, мама, хочаш ты цi не хочаш. Нам трэба ратаваць нашу спадчыну - вось i ўсё.

Зноў пачулiся неразборлiвыя шэпты. Iзноў голас Iзы:

- Гэта вельмi жорстка, сынок.

- Бабуля, няўжо вам захацелася стаць яго супольнiцай? Ён абкрадае нас, пазбаўляе спадчыны, а вы будзеце маўчаць?! Яму ж гэта якраз на руку!

- Янiна, мiлая, як ты можаш!..

Бедная Iза, колькi бяссонных начэй правяла яна над яе калыскай! Забрала яе да сябе ў пакой, таму што бацькi хацелi спаць спакойна, а нiякая нянька не згаджалася заставацца з гэтай плаксай...

А Янiна рэзкiм нахабным тонам гаварыла (Ох i даў бы я ёй за такi тон!):

- Мне цяжка гаварыць вам такое, бабуля, але гэта мой абавязак.

Абавязак! Яе абавязак! Вось як яна заспявала, калi спалохалася, што яе можа кiнуць гэты гультай...

Жэнеўева падтрымала сваю дачку:

- Я так разумею: твая слабасць, мама, давядзе да таго, што ты будзеш з iм заадно.

Iза цяжка ўздыхнула:

- А можа, лепш было б напiсаць яму пiсьмо?

- Ну што ты, мама! Якiя пiсьмы?! - забубнiў Хюбэр. - Гэтыя пiсьмы нас i загубяць! Спадзяюся, ты яшчэ не напiсала яму?

Iза прызналася, што два цi тры разы пiсала мне.

- Ну, а там хоць не было нiякiх пагроз, абраз?..

Iза маўчала, баялася прызнацца. А я... я цiха смяяўся. Як каштоўную рэлiквiю я захоўваў яе тры пiсьмы: у двух яна лаяла мяне на чым свет стаiць, а трэцяе было амаль пяшчотнае. Такiм чынам, гэтага было дастаткова, каб прайграць працэс, калi б дзеткi праз сваю дурноту ўгаварылi яе падаць на мяне ў суд i патрабаваць скасавання шлюбу... Цяпер усе захвалявалiся, загаварылi, так бывае з сабакамi: адзiн гаўкне - i ўся зграя адразу залiваецца брэхам.

- Бабуля, скажыце, - могуць быць у яго небяспечныя для нас пiсьмы?

- Думаю, што не... Праўда, Буру, ну, гэты павераны з Сэн-Венсана, неяк аднойчы сказаў мне жаласлiвым тонам (хоць я не надта давяраю гэтаму прайдзiсвету i крывадушнiку): "Ах, мадам, i трэба ж было вам яму напiсаць! Гэта ж такая неасцярожнасць!.."

- Дык усё-такi што ты там напiсала?

- У адным пiсьме былi даволi рэзкiя папрокi, - гэта пасля смерцi Мары. Другi раз я напiсала яму ў дзевяцьсот дзевятым годзе. Тады ён, ведаеце, звязаўся з адной дамай... Гэта было вельмi сур'ёзна, i я была абавязана напiсаць.

Хюбэр замармытаў:

- Вунь яно што! Гэта ж вельмi важна. Ну, ну... Далей...