18820.fb2 Ладдзя Роспачы - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 14

Ладдзя Роспачы - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 14

І тады Выліваха выйшаў на сцежку і адрэзаў сваёй постаццю адны галасы ад другіх.

– Вы можаце вярнуцца, – сказаў ён. – Вас ніхто не прасіў сюды.

У кашталяна адвісла ніжняя сківіца:

– Т-ты... ж-жывы?

– Вядома. І стану жыць я ёю. Пакуль не памру ў адзін з ёю час... Можаце ўзяць гэтую труну для кашталяна: па-мойму, ён ужо смярдзіць.

– Як жа...

– А вы што, думаеце, мы смяротныя і лёгка паміраем?.. Ідзіце, ідзіце. Пакіньце віно нам. Хлябчыце воцат і жоўць, перавозчыкі. У нас – свой эдэм. Не для вас.

І ён узяў дзяўчыну за руку, а сябры абнялі іх. І ўсе яны, кінуўшы на сцежцы людзей над пустою труной, пайшлі ў зарасці глогу і адвечнай, як гэтая зямля, шыпшыны.

І заяц з глогавых нетраў не кінуўся ўцякаць ад іх, а павараціўся задам да пакінутых і пачаў так рагатаць, што ў яго трэснула верхняя губа.

А глог цвіў над зямлёю, і гэта было сапраўды як эдэм, у якім гучаў ціхі і пяшчотны смех, ці то зайцаў, ці, можа, самога жыцця.

КАМЕНТАРЫІ:

Упершыню на рускай мове – “Неман”, 1968, № 2.

Упершыню на беларускай мове – у кнізе: Караткевіч У. З вякоў мінулых. – Мн.: Маст. літ, 1975. – С. 205 – 244.

Перакладзена на рускую мову (п.1). (?)

Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 2. Аповесці, апавяданні, казкі. – Мн.: Маст. літ., 1988. С. 130 – 169.


  1. Выліваха – белая чапля.

  2. Мень.

  3. Жэрах.

  4. Рыбец.

  5. 1 Архівіст, натарыус.

  6. 1 “Сігіз. – кар. – польск.” – Жыгімонт кароль польскі.

  7. 1 Дошка для лічэння. Правобраз сучасных лічыльнікаў.