Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 39
— Не Марыя, спадзяюся? — з іроніяй спытаў Яніс.
— Не.
— Тады не брыдка.
I з уздыхам прыбавіў:
— У гэтым — жыццё.
Андрэй амаль бег па сходах.
Справа была ў тым, што ўчора Горава зноў папракнула яго, што ён не заходзіць да яе, і сказала, што звычайна бывае дома апоўдні.
— Заходзьце, калі захочаце, Андруша.
…Горад быццам застыў у чаканні, калі Грынкевіч, пакінуўшы ўтульную і строгую станцыю метро, выйшаў на плошчу.
У прадчуванні таго, што павінна было здарыцца, забіліся ў капітэлі калон галубы. Людзей на вуліцах было мала.
Бронзавы Маякоўскі пасярэдзіне плошчы горда ўздымаў насустрач хмарам прыгожы грубаваты твар.
Узняўшы каўнер паліто, ён накіраваўся ў напрамку яе дома.
Першыя мокрыя сняжынкі ўпалі на асфальт, калі ён спыніўся перад парадным.
Дом гэты быў адным з тых дамоў, што будаваліся ў гады «мадэрну» праз меру ўзбагацелымі біржавымі дзялкамі. Высокі, блакітны з крэмавым, нядаўна, відаць, пафарбаваны, ён з нейкай нават вясёлай пагардаю глядзеў на шумлівую вуліцу, на чалавечы натоўп, на аголены сквер, на недарэчны сілуэт высотнага будынка непадалёк.
Андрэй памарудзіў хвіліну і, быццам у халодную ваду, нырнуў у парадны.
Там было ціха і цемнавата. Бязгучна плылі за вокнамі дзвярэй чалавечыя постаці. Драмала ў крэсле вахцёрша з тварам, які, здаецца, падазраваў усіх нават у сне.
Узабраўшыся на другі паверх, Андрэй спыніўся перад дзвярыма, за ліфтам, і страшэнным намаганнем волі — рука ўсё абрывалася ўніз — націснуў званок.
Зараз. Зараз яна павінна была выйсці насустрач, усміхнуцца яму, прапусціць у просты светлы пакой, сесці насупраць і сказаць:
— Доўга ж вы збіраліся, палескі лайдак.
За дзвярыма забрахаў сабака, тоненькім галаском, быццам прасіў прабачэння. У цішыні пачуліся крокі. Ляснуў запор.
Андрэй пабачыў мужчыну, цёмнавалосага, з высокім, трохі залысым лобам. Постаць цяжкаватая, пагляд вачэй разумны і шчыры. Выраз аблічча — з той добрай, трохі занадта інтэлігенцкай іранічнасцю, якую Андрэй і любіў і не любіў у людзях свайго асяроддзя. Ён лічыў яе занадта гарадскою. А ён хоць і інтэлігент, хоць і праўнук інтэлігента — быў усё ж правінцыял і любіў добрыя якасці менавіта правінцыяльных інтэлігентаў: павышанае пачуццё сумлення, амаль дзіцячую чысціню помыслаў і поглядаў на свет, бязмежную, трохі наіўную веру ў людзей — якасці ў тым-сім старамодныя.
— Што вам? — спытаў мужчына.
Чорны кудлаты сабака махаў хвастом, гледзячы на Андрэя. Дзеці і сабакі наогул ніколі не баяліся яго.
— Iрыну Сяргееўну.
Чалавек усміхнуўся:
— Жонкі няма. У іх тэрміновая кансультацыя. Пайшла яшчэ ў дзевяць гадзін.
— Добра, — сказаў Андрэй, — бывайце.
— Бывайце, — сказаў мужчына.
Спускаючыся па сходах, Андрэй пачуў, як за спіною ляснулі дзверы, быццам прыхлопнуўшы ўсё тое, што было.
Паставілі кропку.
Ён выйшаў на вуліцу з пачуццём такога несамавітага болю ў сэрцы, якога ён ніколі не чакаў.
Усё было ясна.
Ля газетнага кіёска боль стаў такім, што Андрэю здалося: ён памірае. Прыхіліўшыся да мокрай чамусьці сцяны, ён паспрабаваў быў зірнуць назад, дзе засталася надзея, але нічога не ўбачыў.
Толькі нешта мокрае плыло па шчоках.
I толькі тут ён зразумеў, што сапраўдны ўраган імчыць прорвамі вуліц, што мокры снег наўскасок ляціць у вочы вокан, штурмуе муры дамоў, заляпляе карнізы, смерчамі ўецца ў зацішку, за дамамі.
Ён роў і свістаў, сеяў паўсюль імклівыя белыя пчолы, сівіў валасы Андрэя, халадзіў на газонах ледзь жывую ад зазімкаў траву. Мірыяды белых хлапякоў ляцелі ўздоўж вуліц.
Гэта быў канец.
Р а з д з е л XII
ПЛОШЧА МАЯКОЎСКАГА
Брыдкi, халодны асеннi дзень.Таксi прыцiшаюць бег.Над горадам неба, як шэры цень,Над горадам мокры снег.Снег на карнiзах бялее палоскамi,Снег ляжыць на плячах Маякоўскага.Мокры снег,Мокры снег,Мокры снегРастае на асфальце, на газонах ляжыць,Шэры асфальт i сiвы газон.Мне да болю, да болю хочацца жыць,Хочацца жыць,Хочацца жыць,Як не хоча снег,Як не хоча трава,Як не хоча бронзавы — ён.Снег зiхацiць на апушчаных веях,Без капялюха iду, бы ў сне,А ў валасы мае вецер вееМокры, мокры снег.Мокры снег.Снег.I
Любая, помнiш?Была вясна.(Вясна? На гэтай зямлi?)На машыну проста ляцела сасна,Ў неба ўзняўшы крылле галiн,I клаксона гук абуджаў лясы,Iх празрысты зялёны дым,I была паўсюль неабдымная сiнь:I ў небе, i ў сэрцы маiм.Ап'янелы ад паху пралесак шафёрМог зблытаць дарогу з ракой.Нават дрэвы цягнулi галiны да зор,Нават пні гублялі спакой.I чакалi нас тысячы гарадоў,З мiльёнам людзей i слоў,З белымi вежамi, з пенай садоў,З золатам купалоў.I чакала нас на лугах цiшыня,Месяц, адбiты ў вадзе,Белыя песнi, што цiха звiняцьУ вушах дарагiх людзей.I ты мне была, як святло на вадзе,Як подых, як верш, як хлеб.Дзе мне было на рукi глядзець?Я кахаў, - а значыць, аслеп.Боль шчаслiвы сэрца маё звязаў.Лёгка жыць было на зямлі.. . . . . . . . . . . . . .Я нічога, нічога табе не сказаў,Побач суседзі былі.Развітанне. Зноў горад. I зноў агні.Бязладны гоман сяброў.I хутка мы будзем зусім адны,Паасобку ў цемры дамоў.— Ну скажыце што-небудзь. Горад у сне.Хвіліна — і сам-насам.— Калi-небудзь заходзьце дамоў да мяне,Метро "Маякоўская".Там…О, як лёгка май у палон бярэ!Хто паверыць, што ён адзвiнеў?Я не з тых, я прыйшоў да родных дзвярэй,Я прыйшоў да самых родных дзвярэй,I тутЗабілі мяне.II
На вуліцы неба, як пыльнае шкло,Снег мокры дае і дае.Бегчы, бегчы, бегчы трэба было,Бегчы прэч ад яе.Як я мог не заўважыць,Што пралеска другому цвіце?Як я мог не заўважыцьПярсцёнка на тонкай руцэ?Як я мог не заўважыць,Што розны нам шлях у жыцці?Як я мог не заўважыць?Не заўважыў!!!Плаці!Зноў перон.У дальнім яго канцыЖалеза, цэгла, бетон.Рамонт.Нержавеючую стальI тую здаюць у рамонт.А сэрца маё не сталь, не бетон, —Ад пяшчоты трапеча і мук.Як гільяціна, дзверы ў вагон:Мёртвы, халодны стук…Блытаніна дратоў.Вагоны мільгаюць,Абыякавы ляск,Агні, агні.Пасажыры ў вокнахСябе разглядаюць:Больш нікога ў жыцці не бачаць яны.Дратоў блытаніна.Вагоны. Вагоны.Часам нейкі далёкі вой…Дзе ж ты, дзе ты, зямля зялёнаяЗ белаю-белаю песняй сваёй?III
Уначы плыве папяросны дым,Я сам-насам з кялiхам вiна.Ў мяне размова мужчынская з тым,Каго кахае яна.— Сигареты?— Дзякуй, куру «Беламор».— А в Минске?— "Нёман" куру.— Закуры маіх.— Закури моих.— Дзякуй.— Благодарю.— Прости мне, братец.— Даруй мне, браток.— Крепкий.— Ды й твой не трава.Каб ты спазнiўся на пару год,Я б цябе не пашкадаваў,Як ты мяне. I значыць, языкМне замкнуць і цягаць з сабой.— А я, ты знаешь, просто привык,Что она всегда со мной.— Чуеш, не смей,Ты аб гэтым — не смей,Ты проста кахай i жывi.Нiхто на свеце,Дальбог,НіхтоНе варты большай любвi.Кахай яе,Да скону кахай,I ў радасцi i ў журбе.Калi ты паспрабуеш яе не кахаць,Я проста заб'ю цябе.— Как же тебе?— Пражыву адзін.Але помні:Кахай і маўчы.Нельга крыўдзіць рускіх жанчын.— А белорусских мужчин?— А мы такія ж, як на Русі:П'ём гарэлку і лаемся ўсмак.I любім цягнуць, і любім касіць.I любім працу. Так.I верым сэрцу свайму ўвесь час,I любім кахання дары.I калі пакрыўдзяць каханыя нас, —Мы з хвалою ідзём на крыж:Ave, Regina,Ззяй між людзьміТысячы тысяч вякоў,Аvе, родная,На, вазьмі,Гэта самы моцны з цвікоў.IV
Ноч прыйшла на змену гэтаму дню.Я ў пакоi ўседзець не мог.Ззянне неонавага агню.Плошча.Канец дарог.— А мы такія ж, як на Русі.Як сказаць мне хапіла сіл?Я мог табе і ёй нахлусіць,Але ночы нельга хлусіць.Маўчы.Маўчы хоць тысячу год.Чуеце?Я маўчу.Я пальчатку разам з суставамі — ў рот,Каб брэху ніхто не пачуў.На плошчы ціха ўмірае крок.Нiкога iм не кранеш.I слёз няма, і ў глотцы камок,I лепей памерці мне.Я стаю каля цяжкіх тваіх дзвярэй.Я хаджу пад цёмным акном.I вось у аблогу мяне бярэСадовае кола агнём.Падступае бліжэй, і бліжэй, і бліжэй:"Мы сябры, павер нам, павер.Здавайся! Чуеш, здавайся нам…Тысячам цёплых кватэр.— Я не горшая, вер,Пабудзь са мной…"— Пакiньце!Таму, што мянеЦягне акно хаты адной.I цемра ў гэтым акне.V
На бронзе адбітак агню залаты.Вецер пяе і пяе.Я, кажуць, ростам амаль як ты,I вочы амаль як твае.Мы з табою на плошчы гэтай адны,Дай руку тваю мякка вазьму.Мы крылы спалiлi ў адным агнi,Толькi розныя назвы яму,Уладзiмiр, чуеш?Хадзем са мной,Вып'ем шклянку вiна.Не ў шалмане,Што тут, за тваёй спiной.Тут можа прыйсцi яна.З плячэй, што аплакаў сваёй тугой,Паліто бязважкае скінь.I мужчынскiя рукi пагладзяць яго,Чужыя рукi пагладзяць яго,I iншым стане «Пекiн».I стане iншай, — як майскi вянок, —Зала, дзе лыжкi бяруць,Дзе ў вочы глядзяць, дзе жлукцяць вiно,Дзе галатурый жаруць.Зала загразнула ў лiпкiм вiне,Але тут узнясецца да зор…Як мне цяжка, мой родны, як цяжка мне.Лепей бы я памёр!Цяжка табе, а мне — ўдвая,Таму i прыйшоў. I стаю.Тваю гiсторыю ведаю я,Паслухай лепей маю.VI
У атамны век, у пластмасавы вёк,Век нянавісці і любві,Жыў сабе на зямлі чалавек, —Не з пластмасы, а з плоці й крыві.Лічылі паэтам. У ранг узвялі.Ён жыў. Спрабаваў пiсаць.I ён пакахаў, як на гэтай зямліНе кожны ўмее кахаць.I была яна, хай далёка не першая.I сонца агонь яе залацiў.Многа вершаў, дурацкіх вершаўДобрай гэтай паэт прысвяціў.Ён з ёю плыў за сіняе мора,Ў глыбіні вякоў накіроўваў свой спеў.I нават пад зоры, чыстыя зоры,Не ўмеючы лётаць, з ёю ляцеў,Прыпомніўшы вочы, шэрыя, сінія,Ён змяць не мог бы нават травы.Ён за яе пад скаламі гінуў,Стократна мёртвы і зноў жывы.Людзі, людзі, розныя людзіПачуйце глухія словы мае:Нічога, нічога такога не будзе.Будуць зоры — не будзе яе.Другу жанчына сказала: «Канец».Ён доўга моўчкі сядзеўI сказаў: "Не хочаш глядзець на мяне?На партрэты будзеш глядзець".Ён сказаў — а мяне забівае туга,Памерлі песні мае,I сэрца, як птушка у мокрых снягах,Зламанымі крыламі б'е.За сонцам ляцеў праз дождж і буран,За сонцам імкнуў свой бег,За сонцам.А сонца спавіў туманI мокры завеяў снег.Бронзавы мой, заснежаны, белы.Зноў да мяне самота прыйшла.Ў снежны,Ў чорны мой панядзелак.Кастрычніка, дванаццатага чысла.VII
Ўспамінаю мой цёплы дом,Думак халодны пажарI над пісьмовым сталомСіксцінскай Марыі твар.Да цябе, да цябе аднойПалёт маіх зблытаных мар,Злітуйся, дай мне спакой,Кахання чыстага твар.Не ведаю, ты ці янаЗ'явілася ў гэты дом,Не ведаю, ты ці янаНад маім бяссонным сталом?Калі ты — прыгажосць, якой молімся мы,Калi рухаеш ты зямлю,Вызвалi з гэтай бясконцай турмы,Зрабi мяне моцным, малю.I калi не можаш такога зрабiць,Каб мяне кахала яна,I калi не можаш такога зрабiць,Каб вярнулася зноў вясна,I калi не можаш такога зрабiць,Каб пагладзiла мне руку, —Зрабi, каб яна нарадзiла сынкаАбо найлепей дачку.На руках насiў бы, не помнячы зла,Каб яна шчаслiвай жыла,Каб расла, каб на мацi падобнай была,Каб на мацi падобнай была.Адшукаў бы добрага хлопца ёй,Каб падобны быў на мяне,I глядзеў бы, i цешыўся iхняй гульнёй,I гiсторыi быў бы канец.Я кожнаму галаву бы разбiў,Хто захоча за нейкi барышЯе падмануць,Яе ашукаць,Ці яго пацягнуць на крыж.. . . . . . . . . . . . . .За дзвярыма дома кватэра твая,Снег шалёны ў вочы б'е.Вы, прадажнікі!Чуеце, гэта яСтаю на варце яе.Зныня да веку,Памятайце і верце,Я стаю,Я сціскаю меч і трубу.Для подласці,Гора,Для самой смерціГэтыя дзверы будуць — табу.. . . . . . . . . . . . . . .Хмары над горадам праплываюць,Над плошчаю прыцішаючы бег,I ў валасы мае навяваюцьСнег,Мокры снег, мокры снег,Мокры, халодны снег.Р а з д з е л XIII
— Чаму вы не назвалі сябе, Андрэй?
— Нашто? — суха спытаў ён.
— Я… пакінула для вас запіску. А яе не аддалі. Не ведалі.
Яна перапыніла яго на сходах і стаяла зараз насупраць яго, ціхая, задумлівая, у шэрай канадскай куртачцы з капюшонам.
— Гэта праўда?
— Вядома,
— Я не магу верыць. I мне хочацца верыць.
Нельга было зразумець, сінія яе вочы або шэрыя. Але нават суддзя не мог бы западозрыць, што яны хлуслівыя: з такой ціхай, ласкавай прыязнасцю яны глядзелі.
Мокры інстытуцкі сквер ляжаў за акном. Снег растаў, з рынаў, захлынаючыся, цякла вада, і недзе паміж грыфельнымі хмарамі на хвіліну праяснеў незвычайным для восені блакітам лапік неба.
— Як ваш муж?
— Нічога.
— Вы нiколi не казалi аб iм.
— А каму гэта цікава, акрамя мяне?