18878.fb2
Я не ўцякаў нiколi
Ў вечнай бiтве за волю,
Браў тое, што мне належала,
I тое, што не маё.
Меў я толькi радзiму:
Пушчы, палеткi, вежы,
Ясную песню жаўранка
Ў моры надрэчных траў.
Песня мне не належала,
Голас мне не належаў,
Слова мне не належала, -
I ўсё я ў змаганні ўзяў.
Бронзай гучала зброя,
Срэбрам звiнела слова.
Зброяй i песняй такою
Здолеў я ўсё узяць,
I толькi не ўзяў адзiнага,
Маёй адзiнай любовi,
Смерцю ўзятай любовi.
Не мог у руках затрымаць.
Вазьмi сабе ружы тугi маёй,
Пакiнь мне крывавыя макi,
Тыя, што на магiлах
Забiтых байцоў гараць.
Бывай, мой далёкi бераг.
Шчасце апошняе, дзякуй!
Няма забыцця на свеце,
I не ў ложку мне памiраць.
Я не плямiў нiколi
Рукi бязвiннай крывёю,
Не плямiў маною песню
I словам здраднiцкiм — рот.
Я воiнам быў нястомным
З жорсткасцю i хлуснёю,
I без забрала, да смерцi
Бiўся за просты народ.
Я ведаю: я загiну,
Загiну i не ўваскрэсну,
I ўсё ж за народы змагацца
Пакiну кагорты свае,
I будуць магутнымі словы,
I пераможнымі — песні,
Нават тады, калі прахам
Стануць косцi мае.
Такiя байцы не ўцякуць,
Такія сябры не здрадзяць,
Добрыя, як паветра,
Надзейныя, як свiнец.
А потым настане бітва,