19762.fb2
- Ну, пакiнь пры панi. А япрука - кухарам.
- Закалоць? - спалохана ўскрыкнула Маргарыта. - Злiтуйцеся, месiр, гэта Мiкалай Iванавiч, нiжнi жылец. Тут непаразуменне, яна ўзяла i мазанула яго крэмам...
- Даруйце, - сказаў Воланд, - якога д'ябла яго калоць будуць? Няхай пасядзiць разам з кухарамi, вось i ўсё! Згадзiцеся, што не магу я ўпусцiць яго ў бальную залу?
- Ды ўжо ж... - дадаў Азазела i далажыў: - Поўнач наблiжаецца, месiр.
- А, ну добра, - Воланд звярнуўся да Маргарыты: - Тады прашу вас... Зараней удзячны вам. Не бянтэжцеся i нiчога не бойцеся. Нiчога не пiце, акрамя вады, а то разамлееце, i вам будзе цяжка. Пара!
Маргарыта ўстала з дыванка, i тады ў дзвярах паказаўся Кароўеў.
Раздзел 23
ВЯЛIКI САТАНIНСКI БАЛЬ
Поўнач наблiжалася, трэба было спяшацца. Маргарыта бачыла ўсё, што адбывалася навокал, як у тумане. Запомнiлiся свечкi i нейкi рознакаляровы басейн. Калi Маргарыта стала на дно гэтага басейна, Гела з дапамогаю Наташы аблiла яе нейкаю гарачаю, густою i чырвонаю вадкасцю. Маргарыта адчула салёны прысмак на губах i здагадалася, што мыюць крывёй. Крывавая мантыя змянiлася другою - празрыстаю, густою, ружоваю, i Маргарыцiна галава закружылася ад ружавага алею. Потым Маргарыту паклалi на крыштальны ложак i да бляску пачалi нацiраць нейкiм зялёным лiсцем. Тут уварваўся кот i пачаў дапамагаць. Ён сеў ля Маргарыцiных ступакоў i пачаў iх нацiраць з такiм выглядам, быццам ваксаваў боты на вулiцы.
Маргарыта не памятае, хто пашыў ёй туфлi з ружавых пялёсткаў i як гэтыя туфлi самi зашпiлiлiся на залатыя спражкi. Нейкая сiла падняла Маргарыту i паставiла перад люстрам, i ў валасах у яе заззяў алмазны каралеўскi вянок. Аднекуль з'явiўся Кароўеў i павесiў на грудзi Маргарыце выяву чорнага пудзеля на цяжкiм ланцугу. Гэтае ўпрыгожанне было цяжкiм для каралевы. Ланцуг пачаў муляць шыю, хацелася сагнуцца ад цяжару. Але штосьцi прыйшло i акрамя нязручнасцi ад чорнага пудзеля i ланцуга. Гэта тая павага, з якой пачалi ставiцца да яе Кароўеў i Бегемот.
- Нiчога, нiчога, нiчога! - мармытаў Кароўеў у дзвярах пакоя з басейнам. Нiчога не зробiш, трэба, трэба, трэба... Дазвольце, каралева, даць вам апошнюю параду. Сярод гасцей будуць розныя, вой, вельмi розныя, але нiкога каралева Марго, нiкога не павiнна выдзяляць! Калi нават хто i не спадабаецца... я ўпэўнены, што па вашым твары нi пра што нельга будзе здагадацца... Нават i думаць пра такое нельга! Заўважаць, заўважаць iмгненна! Трэба палюбiць iх, каралева, палюбiць! Вельмi шчодра будзе за гэта ўзнагароджана каралева балю. I яшчэ: не прамiнуць нiкога! Хоць усмешку падарыць, калi не хопiць часу сказаць слова, хаця б маленькi паварот галавы. Усё, што хочаце, толькi не няўвага. Бо яны ад гэтага зачахнуць...
Маргарыта ў суправаджэннi Кароўева i Бегемота ступiла з басейна ў суцэльную цемру.
- Я, я, - шаптаў кот, - я падам знак!
- Давай! - адказаў у цемры Кароўеў.
- Баль! - пранiзлiва вiскнуў кот, i адразу ж Маргарыта ўскрыкнула i на некалькi секунд заплюшчыла вочы.
Баль абрынуўся на яе святлом i адначасова - гукамi i пахамi. Кароўеў нiбы панёс Маргарыту пад руку, i яна ўбачыла сябе ў трапiчным лесе. Чырванагрудыя зялёнахвостыя папугаi чаплялiся за лiяны, скакалi па iх i глушылi сваiм крыкам: "Я ў захапленнi!" Але лес хутка скончыўся, i духата, як у лазнi, змянiлася прахалодаю бальнае залы з калонамi з нейкага жаўтлявага iскрыстага каменю. Гэтая зала, як i лес, была зусiм пустая, i толькi ля калон нерухома стаялi голыя мурыны са срэбнымi павязкамi на галовах. Твары iх зрабiлiся чорна-рудымi ад хвалявання, калi ў залу ўляцела Маргарыта са сваёй свiтай, у якой аднекуль узяўся Азазела. Тут Кароўеў выпусцiў Маргарыцiну руку i шапнуў:
- Прама на цюльпаны!
Невысокая сцяна з белых цюльпанаў вырасла перад Маргарытай, а за ёй яна ўбачыла шматлiкiя агеньчыкi пад каўпачкамi i перад iмi белыя грудзiны i чорныя плечы фрачнiкаў. Тады Маргарыта зразумела, адкуль чулiся бальныя гукi. На яе абрынуўся гук труб, а ўзлёт скрыпак, якi вырваўся з-пад яго, быццам ашпарыў яе цела крывёй. Аркестр з паўсотнi чалавек iграў паланез.
Чалавек у фраку, якi ўзвышаўся перад аркестрам, калi ўбачыў Маргарыту, пабялеў, заўсмiхаўся i раптам узмахам рукi падняў увесь аркестр. Аркестр нi на iмгненне не перапынiў музыку, стоячы, абмываў Маргарыту гукамi. Чалавек над аркестрам адвярнуўся ад яго, пакланiўся нiзка, шырока раскiнуў рукi ў бакi, Маргарыта ўсмiхнулася i памахала яму рукой.
- Не, мала, мала, - зашаптаў Кароўеў, - ён не будзе спаць цэлую ноч. Крыкнiце: "Вiтаю вас, кароль вальсаў!"
Маргарыта крыкнула i здзiвiлася, што голас яе аб'ёмны, як звон, перамог аркестр. Чалавек здрыгануўся ад шчасця i левую руку прытулiў да грудзей, а правай працягваў махаць аркестру белым жэзлам.
- Мала, мала, - шаптаў Кароўеў, - гляньце налева, на першыя скрыпкi i кiўнiце гэтак, каб кожны падумаў, што вы пазналi яго асабiста. Тут толькi сусветна вядомыя знакамiтасцi. Вось гэты, за першым пультам, - гэта Ўетан. Вельмi добра. Цяпер - далей!
- Хто дырыжор? - спыталася Маргарыта, калi ўжо адлятала.
- Ёган Штраўс! - закрычаў кот. - I няхай мяне павесяць на лiяне ў трапiчным лесе, калi хоць дзе-небудзь на балi iграў гэтакi аркестр! Я запрашаў яго! Заўважце, i нiводзiн не захварэў i не адмовiўся.
У наступнай зале не было калон, замест iх сцены з чырвоных, ружовых, малочна-белых ружаў з аднаго боку, а з другога - сцяна японскiх махровых камелiй. Мiж гэтых сцен ужо бiлi, шыпелi фантаны, i шампанскае кiпела бурбалкамi ў трох басейнах, адзiн з якiх быў празрыста-фiялетавы, другi рубiнавы, трэцi - крыштальны. Каля iх мiтусiлiся мурыны ў пунсовых павязках, срэбнымi чарпакамi напаўнялi з басейна пляскатыя чаны. У ружавай сцяне быў праём, i ў iм на эстрадзе кiпеў чалавек у чырвоным фраку з ластаўчыным хвастом. Перад iм нясцерпна грымеў джаз. Як толькi дырыжор угледзеў Маргарыту, ён сагнуўся перад ёй гэтак, што рукавы дасталi да падлогi, потым разагнаўся i пранiзлiва закрычаў:
- Алiлуя!
Ён ляпнуў сябе па калене, потым накрыж па другiм, вырваў з рук у крайняга музыканта талерку i ўдарыў ёй па калоне.
Маргарыта ўжо адлятала, але ўгледзела, што вiртуоз-джазiст змагаеца з паланезам, якi дзьмуў Маргарыце ў спiну, б'е па галовах сваiх джазбандыстаў талеркай, i тыя прысядаюць з камiчным жахам.
Нарэшце вылецелi на пляцоўку, дзе, як зразумела Маргарыта, яе ўпоцемку сустракаў Кароўеў з лампадкай. Цяпер на гэтай пляцоўцы вочы слеплi ад святла, якое лiлося з крышталёвых вiнаградных гронак. Маргарыту паставiлi на месца, i пад леваю рукою ў яе з'явiлася нiзкая аметыставая калонка.
- Руку можна будзе на яе пакласцi, калi стане зусiм цяжка, - шаптаў Кароўеў.
Якiсьцi чарнаскуры падкiнуў пад ногi Маргарыце падушку з вышытым на ёй залатым пудзелем, i на яе, падпарадкоўваючыся нечыiм рукам, яна паставiла сагнутую ў каленi правую нагу.
Маргарыта паспрабавала агледзеццца. Кароўеў i Азазела стаялi побач, як на парадзе. Побач з Азазелам - яшчэ трое маладых, якiя чымсьцi крыху нагадвалi Маргарыце Абадону. У плечы павявала халадком. Маргарыта азiрнулася i ўгледзела, што з мармуровай сцяны ззаду ў яе фантанам струменiць шыпучае вiно i сцякае ў ледзяны басейн. Ля левае нагi яна адчувала нешта цёплае i кудлатае. Гэта быў Бегемот.
Маргарыта была на вышынi, i з-пад яе ног унiз вяла грандыёзная лесвiца, пакрытая дываном. Унiзе, гэтак далёка, нiбы Маргарыта глядзела ў перавернуты бiнокль, яна бачыла агромнiсты швейцарскi пакой з неабдымным камiнам, у халодную i чорную пашчу якога мог свабодна ўехаць пяцiтонны грузавiк. Швейцарскi пакой i лесвiца, да болю ў вачах залiтыя святлом, былi пустыя. Трубы цяпер чулiся здалёку. Гэтак прастаялi нерухома цэлую хвiлiну.
- Дзе ж госцi? - спыталася Маргарыта ў Кароўева.
- Будуць, каралева, зараз будуць. I недахопу не будзе. Я, сапраўды, лепш бы дровы калоў, замест таго каб сустракаць iх тут на пляцоўцы.
- Што дровы калоць, - падхапiў гаваркi кот, - я згадзiўся б быць кандуктарам на трамваi, а горшае за гэту работу няма ў свеце!
- Усё павiнна быць гатова загадзя, каралева, - тлумачыў Кароўеў i гарэў вокам праз сапсаваны манокль. - Няма нiчога горшага, як тое, што госць прыедзе першы i не ведае, дзе падзецца, а законная мегера шэптам пiлуе яго за тое, што яны прыехалi раней за ўсiх. Гэтакiя балi трэба на памыйнiцу выкiдаць, каралева.
- Толькi на памыйнiцу, - пацвердзiў кот.
- Да апоўначы не болей чым дзесяць секунд, - дадаў Кароўеў, - зараз пачнецца.
Гэтыя дзесяць секунд Маргарыце надзвычай здоўжылiся. Мабыць, яны i скончылiся, i нiчога не адбылося. Але тут раптоўна штосьцi грымнула ўнiзе ў вялiзным камiне, i з яго выскачыла шыбенiца, на якой матляўся амаль зусiм згнiлы прах. Гэты прах сарваўся з вяроўкi, грукнуўся аб падлогу, i з яго выскачыў чорнавалосы прыгажун у фраку i ў лакiраваных туфлях. З камiна выбегла напалову гнiлая труна, века адскочыла, i з труны вывалiўся другi прах. Прыгажун па-кавалерску падскочыў да яго, падаў руку, другi прах склаўся ў голую вяртлявую жанчыну ў чорных туфлiках i з чорным пер'ем на галаве, i тады абое, мужчына i жанчына, заспяшалiся ўгору па лесвiцы.
- Першыя! - усклiкнуў Кароўеў. - Пан Жак з жонкаю. Рэкамендую вам, каралева, адзiн з найцiкавейшых мужчын. Перакананы фальшываманетчык, дзяржаўны здраднiк, але даволi добры алхiмiк. Праславiўся тым, - шапнуў на вуха Маргарыце Кароўеў, - што атруцiў каралеўскую каханку. А гэта не з кожным здараецца! Паглядзiце, якi прыгажун!
Спалатнелая Маргарыта, разявiўшы рот, глядзела ўнiз i бачыла, як знiкаюць у нейкiм бакавым ходзе швейцарскага пакоя труна i шыбенiца.
- Я ў захапленнi! - закрычаў проста ў твар пану Жаку кот.
У гэты час з камiна паказаўся безгаловы, з адарванаю рукою шкiлет, ударыўся аб зямлю i ператварыўся ў мужчыну ў фраку.
Жонка пана Жака ўжо станавiлася перад Маргарытай на адно калена i, пабялелая ад хвалявання, цалавала Маргарыцiна калена. - Каралева... мармытала жонка пана Жака.
- Каралева ў захапленнi! - крычаў Кароўеў.
- Каралева... - цiха сказаў прыгажун, пан Жак.
- Мы ў захапленнi, - завываў кот.
Маладыя людзi, памочнiкi Азазелы, усмiхалiся мёртвымi, але прыветлiвымi ўсмешкамi i адцяснялi пана Жака з жонкаю ўбок, да чашаў з шампанскiм, якiя мурыны трымалi ў руках. Па лесвiцы ўзбягаў адзiнокi фрачнiк.