28139.fb2
— Або грамадзянская свабода, — працягваў Юзаф. — Камедыя, паночку. Англія — манархія, а там грамадзянін карыстаецца найбольшымі свабодамі. Расея — дзяржава сацыялістычная, камуністычная, а ў яе найменшыя грама- дзянскія правы. Але дзе там «найменшыя». Проста ўлады ставяцца да грамадзя- ніна горш чым да быдла . Не-на-ві-дзяць. Бо так падманваць, эксплуатаваць і катаваць могуць толькі садысты, якія ненавідзяць. шалёна. да смерці.
Маўчалі. Было ціха.
— Едзь, пан, у Польшчу, — сказаў праз некалькі хвілін Забава.
— У Польшчу. А навошта? З якой прычыны? Я тут 25 гадоў прапра- цаваў. Тут маё месца. Я чалавек працы. Працу я люблю. Сам за пяцярых працаваў. Але цяпер. не жадаю і не буду. Няхай і са мною маюць клопаты. Я спецыяліст, цясляр; працу і цяпер магу знайсці — спецыялісты патрэбныя. А я не жадаю. Вось і далей як перакупшчык буду спекуляваць, але за фун- цік солі ў год і двух фунтаў гароху рук сабе ўрываць не жадаю. Абыдзецца. А здохну. не шкада, хто ў пекле жыве, анічога згубіць не баіцца. Мне б яшчэ толькі дачку з Андзяй у Польшчу перавесці; даволі тут савецкага райскага міндалю наеліся. А з кожным годам усё горш. Ужо 5 гадоў гэтак мучымся і канца не відаць. Блага, паночку, блага.
За акном гойсаў вецер. Спрабаваў задубелымі пальцамі адчыніць акані- цы. Не здолеў і заплакаў... Па даху барабаніў дождж.
— Блага, паночку, блага. — гучаў у вушах Забавы голас пана Юзафа.
2
Укамендатуры 8-й пяхотнай дывізіі ў Бабруйску дзяжурны афіцэр прагледзеў дакументы Забавы.
— З якой мэтай патрэбны вам пропуск?
— Хачу даведацца пра службовае прызначэнне таварыша Андрэя Смолі- на, які служыць у 8-й дывізіі.
— Сумняваюся, каб у штабе дывізіі гэта было вядома. Лепш за ўсё ў палку...
— Палкоў тры і яшчэ кавполк. Невядома, дзе шукаць.
— Калі ласка, вось пропуск...
Праз паўгадзіны Забава быў у штабе дывізіі. Агледзеў памяшканні. Звяр- таўся да некалькіх пісараў, распытваючы іх пра таварыша Андрэя Смоліна, нарэшце выйшаў на вуліцу.
Быў страшэнна стомлены. Хацелася спаць. Чатыры дні быў у дарозе. Аб’ехаў некалькі местаў. Акалічнасці склаліся так, што нідзе не мог выспац- ца... На вакзалах піў «моцную», падробленую, напараную з содай гарбату; выпаліў мноства цыгарэт і драмаў на хаду.
Да цягніка засталося 4 гадзіны, таму пайшоў да крэпасці. Мінуў цудоўны бор, які ахінаў крэпасць, які быў напалову высечаны. Валы і абарончыя равы мелі вартыя жалю стан. Усярэдзіне крэпасці большасць будынкаў былі разбу- раныя і дагэтуль не адноўленыя, хоць не было дзе рассяліць салдат. Велізар- ныя комплексы будынкаў змрочна зеўралі чорнымі праёмамі акон і дзвярэй. Некаторыя пабудовы ляжалі ў друзе.
На адным з шырокіх пляцаў муштравалі жаўнераў, якія неахвотна выкон- валі каманды. Забава сеў на ганку нейкага будынка і прыглядаўся да людзей, што сноўдалі, як мурашы. Адна група жаўнераў спявала:
Мы кузнецы, и дух наш молод,
Куём мы счастия ключи...
Пайшоў далей. Ішоў, як аўтамат... Часам яму здавалася, што ён стаіць на месцы, а наўзбоч праплываюць будынкі.
«Дзіўна», — думаў. Але зараз жа стомлены мозг падказваў: «Гэта не будынкі рухаюцца, гэта ты ідзеш». Ішоў і шаптаў: «Ага. Гэта я іду... іду...»
Куём мы счастия ключи...
Вілася ў паветры песенька жаўнераў.
«...Шчасця ключы... — шаптаў Забава, — шчасця... Ах, як хочацца спаць.»
У вагоне Забава забіўся ў купэ, у якім ехалі некалькі вайскоўцаў. Сеў у кутку ля акна і, калі цягнік рушыў, адразу заснуў. Прыснілася яму, быццам апынуўся ў вялікай зале, у якой замест адной сцяны стаялі вялікія жалезныя краты. У той зале было поўна вясёлых людзей. Усе смяяліся. Невядома, як і калі — як гэта звычайна адбываецца ў сне — сярод іх апынуліся дзве вялікія птушкі, падобныя да буслоў, але значна большыя. Людзі, якія знаходзіліся ў зале, падыходзілі да іх і кожны аднолькавым рухам торкаў птушку пальцам у бок. Птушка, незадаволеная, рабіла злосны жэст дзюбай, крычала: кэ-эр, і нязграбна адскоквала назад. Забаву было шкада птушак, і дурная весялосць тых людзей злавала яго. Хацеў, каб птушкі адгэтуль збеглі. Так яно і сталася. Птушкі наблізіліся да кратаў і хоць пранты тырчэлі густа-шчыльна, лёгка, нібы гумовыя, праціснуліся паміж імі і — зніклі.
Потым мроілася яму, што ляжыць на лузе. Цяплынь... Зялёнатраўе... Весялосць. Свяціла сонца. Да яго ішоў малады прыгожы казельчык; рожкі толькі што прабіліся. Наблізіўся прыскокамі да Забавы, выцягнуў да яго пыску. блізка, блізка і нечакана аблізаў яму нос і вусны. Забава рэзка адхі- ліўся і... прачнуўся.
Перад ім стаяў чэкіст:
— Дакументы.
Забава падаў яму пасведчанне і адпускны білет. Чэкісты прагледзелі іх і пайшлі далей.
У Менску ён узяў танную пралётку і паехаў у кватэру Брагіных.
Быў вечар. Імжэў дождж. Мінакі паўзлі па вуліцах, як цяжкія мок- рыя жукі.
Забава быў трохі ўсхваляваны. «Зараз я пабачу Зосю», — думаў, адчу- ваючы, як усё больш і больш ахоплівае яго хваляванне. Зазваніў у парадныя дзверы вялікай хаціны.
— Хто там? — пачуў праз момант добра яму вядомы нізкі голас Зосі.
— Я... Раман...
— Ой... Ромусь, — пачуўся ўсхваляваны жаночы голас. Дзверы хутка адамкнуліся.
— Хадзі сюды. І ціха. Ах, Божа, каб я ведала.
Забава не мог зразумець Зосі, якая была гэтак усхваляваная, быццам чагосьці баялася. На прывітанне нават не пацалавала яго.
— Ці ведаеш ты, Ромку. я замужняя, — прамовіла неўзабаве з відавоч- ным намаганнем.
— А. та-ак.
Забава ўжо не дзівіўся. Прыкмеціў у ёй шмат чужога, чаго не бачыў раней. Не зваў ужо яе як раней — адным з пяшчотных імёнаў, але афіцыйна: Соф’я Паўлаўна.
Прыйшла маці Зосі. Прыязна прывітала яго.
Забава распавёў ім добра прыдуманую гісторыю перажытага ад 1920 года, з якой вынікала, што служыў у цэнтральнай Расеі і на Украіне, а нядаўна перасяліўся ў Бабруйск. У Менск прыехаў па тэхнічную літаратуру.
Пастанавілі пазнаёміць Забаву з мужам Зосі не як яе былога жаніха, а як іх далёкага сваяка, каб не раўнаваў.
— Ромчык, я была вымушана выйсці замуж. Было нам гэтак цяжка. Я думала, што ты не вернешся. — казала Зося.
— Што рабіць? Спазніўся. А хто муж?
— Начальнік станцыі.
— Камуніст?
— Так, партыйны.
Брагін, чалавек старамодны, вясёлы, гасцінны, вельмі ўсцешыўся пры- езду Забавы.