28139.fb2
Канстанты Соліч, Часлаў Г алін, Аляксандар Жалоўскі, Раман Забава.
Назаўтра Забава развітаўся з імі на віленскім вакзале. Калі цягнік рушыў, пацалаваў сяброў і па чарзе апошні раз паціснуў іх далоні.
— Будзь здаровы. Хутка пабачымся, — сказаў Алесь.
— Чакай ліст з Менска, — прамовіў Часлаў.
— Не засмучайся, Раманік. Вучыся, працуй. Усюды жыць можна, — кінуў яму Кастусь, ужо з цягніка, які рушыў.
— Шчасліва, шчасліва. Пішыце. — крычаў ім Забава.
Доўга чакаў ліста, але не дачакаўся яго. Замест ліста праз два месяцы атрымаў вестку, што трох ягоных сяброў расстралялі ў Менску, куды з’явіліся і самі аддаліся ў рукі ўладаў. Іх прыставілі да сценкі як контррэвалюцыя- нераў, якія прыбылі на тэрыторыю Краіны Саветаў дзеля арганізацыі «бела- гвардзейскіх бандаў».
«Так, нейкія падлюгі на іх крыві зрабілі службовую кар’еру», — падумаў Забава. Яму прыйшлі ў галаву словы аднаго беларуса з Вільні, які, расказваю- чы пра жахі ўсё яшчэ рэвалюцыйнага тэрору ў Менску, адзначыў, што «гэтым кроў беларуса што вадзіца».
* * *
Вечар быў цёмны. Вецер гойсаў па вуліцах, ляпаў аканіцамі, ламаў платы, кружыў у паветры і кідаў у твары мінакоў мокрае, халоднае лісце.
Забава пралез праз плот у сад сямейства Солічаў, бо брамка на падворак была зачыненая (не хацеў неспадзявана ўваходзіць праз парадныя дзверы). На падвор- ку спыніўся насупраць асветленых вокнаў кухні; рэшта хаты патанала ў цемры.
«Можа, хто выйдзе?» — падумаў Забава. Было яму вельмі сумна. Колькі ж гэта разоў калісьці ў гэтай хаце, пры жыцці Кастуська ладзілі вясёлыя забавы, на якіх збіралася гэтулькі моладзі. Цяпер не мог адгадаць, што робіцца за сценамі. Толькі прадчуванне казала яму, што анічога добрага.
Хтосьці ўвайшоў у кухню і стаў ля акна.
«Гэта Мікалай», — падумаў Забава, пазнаючы старэйшага брата Кастуся. Падбег да акна, ускараскаўся на дыбачкі і ціха пастукаў у шыбу. Мікалай спа- лохана зірнуў у акно. Прыгледзеўся.
— Хто там? — пачуў Забава ягоны голас.
— Выйдзі на якую хвілю, — адказаў голасна.
Мікалай азірнуўся ўнутр пакоя і адшчапіў акно.
— Хто там? — паўтарыў устрывожаны.
— Я. я. Раман.
— Ра-а-ман?
Сполах адбіўся на твары Мікалая, які збялеў на палатно.
— Зараз выйду. зараз. — прашаптаў.
Неўзабаве быў на падворку. Забава адчуў, што Мікалай дрыжыць усім целам — не ад холаду, але ад хвалявання.
— Скуль вы? Навошта сюды прыйшлі? Што вы рабілі?
— Я прыйшоў з Польшчы. Прынёс вам два фотаздымкі Кастуська. Думаў, што гэтым усцешыцеся.
— Ідзіце адгэтуль. Нічога не трэба. Ніякіх фотаздымкаў. Маці як вар’ятка. Пятрусь на эпілепсію захварэў. Страшэннае няшчасце. Не трэба чапаць ранаў.
— Няўжо нельга было яго выратаваць?
— Мы рабілі ўсё, што можна. Маці ў дошку разбівалася, каб выцягнуць яго з іх лапаў, але іх так там спялюшылі, што ... што мы анічога зрабіць не маглі.
— А што ў вас дома?. Навогул, што чуваць?
— Дол. магіла. Ідзіце адгэтуль. Не. Пачакайце. Дайце, калі ласка, здымкі. для сябе захаваю.
Забава сціснуў халодную далонь Мікалая.
— Да пабачэння.
— Бываце.
Прайшоў да канца прысадаў і спыніўся насупраць доўгага моста. Выняў гадзіннік.
.Без пяці дзевятая.
Паволі пакрочыў назад. Пасярэдзіне алеі сеў на лаўку і стаў глядзець перад сабою. Жаласна плёскалі аб бераг халодныя хвалі ракі.
.Дзевятая.
Раптам прыкмеціў углыбіні прысадаў тры мужчынскія постаці. Сэрца ягонае ўстрапянулася.
«А раптам?»
Мужчыны наблізіліся да яго. Адзначыў аднаго вайсковага ў шынялі і будзёнаўцы з вялікай чырвонай зоркай; на поясе вісеў у кабуры наган; на рукаве былі нашытыя тры чырвоныя ромбы.
«Буйная рыбка», — падумаў Забава.
З вайскоўцам крочылі два цывільныя. Адзін з іх трымаў пад пахай тоўста набіты партфель. Гучна размаўлялі.
Забава змрочна ўзіраўся ў іх. Правую руку трымаў у кішэні, моцна сціска- ючы шурпатую ручку парабелума. Зняў рэвальвер з засцерагальніка, з асало- даю чуючы лёгкую, сухую, характэрную пстрычку. Тры мужчыны наблізіліся да яго.
Перасталі размаўляць, пазіраючы на самотнага чалавека ў вайсковай форме, з пазнакай на шапцы, што выдавала ў ім тэхніка, які сядзеў з дзіўным выглядам.
«Няхай толькі зачэпяць», — думаў Забава, адчуваючы як нарастае ў ім цяжкая хваля злосці. — «Я ім зачаплю».
Правакацыйна прымружыўся і закапыліўшы ніжнюю губу глядзеў ім у вочы. Мінулі. Азірнуліся. Вайсковец спыніўся, відаць, хацеў штосьці сказаць.
— Хадзем, Вася, што табе? — прамовіў нецярпліва адзін з цывільных.
Пайшлі далей. Зніклі ў цэнтральнай прысадзе. Ішло на дзесятую гадзіну. Забава падняўся. Прымружыў вочы. Уявіў велізарную, дужую постаць Часла- ва, яго добрыя вочы і дзіцячую ўсмешку; флегматычны твар Алеся і іранічны бляск ягоных вачэй; задуменнае аблічча Кастуся. ягоныя самыя дарагія яму вочы, сумныя, глыбокія, мілую ўсмешку сябра. Да ягоных вушэй даляце- лі апошнія словы развітання на вакзале ў Вільні: «Не засмучайся, Раманку. Вучыся, працуй. Усюды жыць можна».
«Усюды?! Толькі не тут», — падумаў Забава і ўзгадаліся яму зноў словы беларуса з Вільні: «Гэтым кроў беларуса што вадзіца».