29668.fb2 Санэты (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 13

Санэты (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 13

Твае пакуты нас iзноў з'ядналi. Ад гора сам я гнуўся у дугу, Бо нерваў мне са сталi не кавалi, Iх раўнаваць да медзi не магу.

Калi твой смутак, што дала разлука, Падобны быў цi быў такi, як мой, Дык ведаю, з якой пякельнай мукай Хадзiла ты сцяжынкаю сваёй.

А я, тыран твой, не знайшоў i часу, Каб хоць узважыць зла твайго цяжар. Нашто ж адчай над намi разаслаўся, Закрыў журбой сваёй увесь абшар?

Я адпусцiўся на ўсё благое. Павiнны ж адпушчэнне даць абое.

121

Лепш быць благiм, чым, не бываўшы iм, Цярпець бязвiнна ўсякiя напасцi. Няма нiякай радасцi i ў тым, Калi нам нехта вызначае шчасце.

Як можа чый разбэшчаны пагляд Мной кiраваць, маёй крывёй iмпэтнай? Я грэшны? - Так! Але грашней наўрад, Чым вы, шпiкi, з сваёю апраметнай!

Я - гэта я. А вы учынак мой Сваёю мерай мерыце старанна. Калi суддзя - гарбун, дык за суддзёй, З свайго жадання, я гарбатым стану?!

I не кажыце, што на свеце ўсiм Нiкога добрага няма зусiм!

122

Навошта мне дарунак твой - таблiцы? Нататкi ўсе у памяцi маёй. I так запiсаны, што iм скрышыцца Прыйшлося б толькi разам з галавой.

Ты будзеш жыць аж да тае часiны, Пакуль дарэшты знiшчыцца, на тло Усё, што да цудоўных успамiнаў Скарбнiцаю надзейнаю было.

Калi нататкам шчырага кахання Такiя сховы давялося мець, Няхай лепш некаму дарункам стане Таблiц халодных мармур або медзь.

Хто хоча мець для памяцi дарункi, Не верыць той у моц уласнай думкi.

123

Не спадзявайся, час, што я iнакшы! Ўсе пiрамiды - цуд малы зусiм. На новы лад стар'ё панiцаваўшы, Як дасягненнем, хвалiшся ты iм.

Наш век кароткi. Дзiва ў тым якое, Калi стар'ё за навiну даеш. Здаецца нам, i мы ствараем тое, Што створана ў мiнулым часе лепш.

Навошта мне усе твае таблiцы? Мiнулыя i сённяшнiя днi Ты апрануў такою небылiцай, Што не адрознiш праўду ад хлуснi.

Я кляўся ў тым, што быў i буду верным, А на цябе увагi мы не звернем.

124

З адной калыскi шчасце i няшчасце, Ды ў iх няма аднолькавых дарог: Цi можна кветкай у вянок папасцi, Цi пустазельнай былкаю ў быльнёг...

Любоў мая няпэўнасцi не знае, Багацце ёй не прынясе бяды. Яна палiтыканаў абмiнае I пагарджае iмi заўсягды.

Навошта ёй такiя мудрагерцы, Якiя твораць на кароткi час? Любоў жыла i будзе жыць у сэрцы, Ў якiм агонь сумлення не пагас.

А тыя ўсе бязглуздыя стварэннi Сваёю смерцю нам дадуць збавенне.

125

Навошта мне дурацкая пашана Цягаць над некiм нейкi балдахiн? Нашто для вечнасцi старацца стану, Калi яна не йдзе далей руiн?

Не бачым мы, як падхалiмаў зграя У панскi кут паўзе на жываце? I хлеб здаровы на прысмак мяняе, Як быццам шчасце з гаркаты расце?

О, не! Дазволь твайму аддацца сэрцу, Прымi мой бедны, але вольны дар, Якi не быў у рабскай паняверцы, I стань яму, як я табе, ўладар.

Прэч стукачоў! Для чыстага сумлення Не страшны нi паклёпы, нi ганеннi.

126

Мой любы хлопчык! Ты адзiн-адзiны Кiруеш часам, лiчыш нам хвiлiны.

Пакуль расцеш i прыгажэеш, вяне Тваiх прыхiльнiкаў замiлаванне.

Калi табе ўладарнiца-прырода Не хоча даць у час наступны ходу,

Дык для таго, каб хiтрасцю такою Спынiць яго уладу над табою.

Высцерагайся ты яе усё ж ткi, Пашкадаваўшы, пакарае жорстка:

Аддасць цябе, як толькi прыйдзе рата, Яна без жаднай лiтасцi ў адплату.

127

Красунямi не зваў нiхто чарнявых, Хоць сапраўды яны красунi ёсць. Каму i хто даваў на свеце права, Каб занядбаць такую прыгажосць?

Ад тых часiн, калi красу прыроды Нам падмяняюць фальшам штучных фарб, Як безназоўная, жыве урода, Як занядбаны i забыты скарб.

Дык вось чаму i зрок маёй каханай Пад колер гругановага крыла, Нiбы жалобаю па тых убраны, Над кiм падробка ўладу узяла.

Любоў мая ў жалобе так прыгожа, Што не адна захоча быць такой жа.

128

Калi ты, музыка душы маёй, Абудзiш струны музыкай дзiвоснай I ўсе лады пакорна пад рукой Пачнуць схiляцца, - як жа мне зайздросна!

Зайздрошчу я i струнам i ладам, Што ў пераборы ходзяць, як у танцы. I ад спакусы чырванею сам, Калi яны твае цалуюць пальцы.

Каб гэта доля дасталася мне Адчуць рукi пяшчотнай ласкатанне, Калi яна струну узварухне З пачуццем ласкi, шчырага кахання!

Калi iм так пашэнцiла - няхай! Аддай iм рукi, вусны - мне аддай!

129

Распуста не прыносiць духу гонар. Пакуль не задаволена яна, Парушыць клятву, пазнаёмiць з горам, Абразiць, схлусiць, высмакча да дна.

Сваё спагонiць - як яе адверне. Iзноў мы гонiмся, калi мiне. Апошнi розум страцiць, хто хоць зерне Спакуслiвай прынады той глыне.

Як утрапёная да мэты мкнецца I мэтай служыць для людзей сама. У пошуках прываблiвай здаецца, У адшуканай - радасцi няма.