29668.fb2 Санэты (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 16

Санэты (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 16

Твая варожасць сведчыць аб адным: Вiдушчых любiш ты, я ж стаў сляпым.

150

Дзе ты такую ўладу набыла, Каб панаваць - бяссiльная - над сiлай, Хлусiць, што дзень прыгож не ад святла, Хлусiць на iсцiну мяне схiлiла?

Якiм прымусам ты ўтлумiла мне Дабром лiчыць зло ўсё тваёй iстоты, I так, што грэх цяпер мне прыямней, Чым самая прываблiвая цнота?

Цяпер за тое ўсё цябе люблю, За што б напэўна мусiў ненавiдзець. Калi зняважыць хто любоў маю, Дык з iм мяне ты не павiнна крыўдзiць.

Калi магу нявартую любiць, Дык варты больш я сам любiмым быць.

151

Любоў не ведае згрызот сумлення, Тым часам мацi iх - сама любоў. Каб не шукаць пасля табе збавення, Лепш не нагадвай мне сваiх грахоў.

Каб грэшных думак ты сама не мела, Адкуль бы iх дазналася душа? Пакуль не спакушае змуста цела, Нiхто не мог бы плоцi спакушаць.

Яна ўстае, як раб перад царыцай, Тваё iмя пачуўшы i загад, Каб, мэту ўцэлiўшы, да ног схiлiцца, Пачуццем гордасцi напоўнiўшы пагляд.

Без жадных каянняў табе той рады, Хто ўздымы ведае i заняпады.

152

Цябе пазнаўшы, клятву я нарушыў, Ты ж прывяла дзве здрады за сабой: Заганьбiўшы спачатку ложак мужаў, Пасля зграшыўшы зноў перада мной.

Але якой жа я шукаю праўды, Калi я сам далей цябе пайшоў: Я кляўся выкрываць твае завады I зрокся - праз цябе - сваiх жа слоў.

Я кляўся шчырасцi тваёй i ласцы, Казаў, што любiш i аддана мне, Змушаў свае я вочы закрывацца На праўду ўсю, каб верыць той мане.

Але не ў тым найбольш я вiнаваты: Пакляўся я, што ты пашаны варта!

153

Бог Купiдон, заснуўшы у гайку, Паклаў паходню ля сябе пры боку, А нiмфа, ўзяўшы галаўню ў руку, Яе згасiла ў ручаi глыбокiм.

Вада, нагрэўшыся агнём святым, Хваробы лечыць ад тае часiны. А Купiдон не гараваў па тым: Агонь здабыў з вачэй маёй дзяўчыны.

Каб той агонь пазнаць як мае быць, Ён закрануў мне сэрца нечакана. I вось яно ад той пары балiць, Ручэй гаючы не ўгаiў мне раны.

Пазнаў я ўсё ж: з любiмых мне вачэй Дастану лекi я за ўсё хутчэй.

154

Знянацку задрамаў кахання бог. Паходня ля яго з агнём юрлiвым. Прыбеглi нiмфы. Сон iм дапамог: Адна ўхапiла той агонь iмклiва.

Застаўся абяззброены ўладар, Якi спалiў багата палкiх сэрцаў. А скраднiца такi нябесны дар Вадою залiла ў крынiчнай рэчцы.

Агнём нагрэтая, з часiны той Гаючай стала для мужчын крынiца. I я хадзiў, каб лекавай вадой Мне ад сваёй хваробы як пазбыцца.

Нагрэць ваду любоў дапамагла, Згасiць любоў крынiца не змагла.