32314.fb2 Сфінкс без загадкі - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

Сфінкс без загадкі - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

– О, не можа быць сэр! – сказала жанчына. – Гэта была мая найлепшая наймальніца. Яна плаціла тры гінеі на тыдзень толькі за тое, каб час ад часу пасядзець у гасцёўні.

– Яна тут з кім-небудзь сустракалася? – спытаў я, але жанчына запэўніла мяне, што лэдзі Элрай заўсёды сядзела адна і ні з кім не сустракалася.

– Дык што ж яна тады тут рабіла? – закрычаў я.

– Яна проста сядзела ў гасцёўні, сэр, чытала кнігі, а часам піла гарбату, – адказала жанчына.

Я не ведаў, што сказаць, таму проста пакінуў ёй саверэн і пайшоў прэч.

Ну, і што ты пра гэта думаеш? Ты думаеш, гэтая жанчына гаварыла праўду?

– Думаю, так.

– Дык навошта тады лэдзі Элрай прыходзіла туды?

– Мой дарагі Джэралд, – сказаў я, – лэдзі Элрай проста была жанчынай з маніяй таямнічасці. Яна наймала гэтыя пакоі дзеля асалоды хадзіць туды ў вэлюме, уяўляючы сябе гераіняй рамана. Яна прагнула нейкай загадкавасці, але сама была ўсяго толькі сфінксам без загадкі.

– Ты сапраўды так думаеш?

– Я ўпэўнены.

Ён дастаў свой саф’янавы футарал, раскрыў яго і доўга глядзеў на здымак.

– А я нешта сумняюся, – урэшце сказаў ён.


  1. Café de la Paix (фр.) – вядомая кавярня ў ІХ акрузе Парыжу.

  2. Bois (фр.) – маецца на ўвазе Bois de Boulogne – Булонскі лес.

  3. Роў – (анг. Row) маецца на ўвазе Rotten Row – дарога ўздоўж паўднёвага боку Гайд-парку.

  4. Ma belle inconnue (фр.) – мая прыўкрасная незнаёмка.