36555.fb2
- Нiяк, - адказаў я.
- Ну, ўсё ж у парадку, Джым, - сказаў Хэм. - Я табе ўсё дараваў. Я ўлiчваю тое, што ты занадта доўга жывеш на Поўначы.
- Можа, i так, - адказаў я.
Яны завезлi дадому Каралiну, потым мяне. Я лёг спаць з цвёрдым намерам, што гэта апошняя мая сустрэча з Элi, але калi прыйшла субота, я сеў у машыну i а трэцяй гадзiне сноўдаўся ў нiжняй частцы Парк-авеню, усхваляваны, як хлопчык. Але калi я ўбачыў яе на самой справе, як яна iдзе ўнiз па Парку-авеню на спатканне са мной, зноў стаў дарослы i асцярожны i паехаў прэч, далей ад яе i ад яе бяды, што падарожнiчала з ёю.